Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
Але Элізабэт не была створаная для раздражнення, і хаця яе спадзяванні на вечар не спраўдзіліся, гэта не магло доўга ўплываць на яе настрой. Расказаўшы пра сваю бяду Шарлоце Дукас, якую Элізабэт тыдзень не бачыла, яна хутка здолела дабравольна перайсці да расказу пра дзівоты кузэна, прадставіўшы яго ўвазе сяброўкі. Аднак першыя два танцы зноў яе засмуцілі: гэта было сапраўднае прыніжэнне. Нязграбны і напышлівы містар Колінз, які ўвесь час выбачаўся замест таго, каб сачыць за танцам, і часта рабіў памылкі, нават іх не заўважаючы, прымусіў яе адчуць увесь сорам і пакуту, якія могуць прынесці некалькі танцаў з непрыемным партнёрам. Вызваліўшыся ад яго, яна адчула невымоўную палёгку.
Потым Элізабет патанчыла з адным афіцэрам, асвяжыўшыся размовай пра Уікхэма і даведаўшыся, што ён усеагульны ўлюбёнец. Калі гэтыя танцы скончыліся,
яна вярнулася да Шарлоты Лукас, і пакуль размаўляла з ёй, да яе раптам звярнуўся містар Дарсі. Яго запрашэнне патанчыць было такім нечаканым, што яна, не паспеўшы нічога зразумець, прыняла яго. Ён адразу ж адышоўся, і Элізабэт атрымала магчымасць панаракаць, што яе заспелі знянацку. Шарлота паспрабавала яе суцешыць.
— Думаю, ён будзе прыемным.
— Божа барані! Палічыць прыемным чалавека, якога трэба ненавідзець! Горшае і ўявіць немагчыма! Ты не можаш жадаць мне такога зла.
Калі танцы ўзнавіліся і Дарсі наблізіўся да паненак, падаючы Элізабэт руку, Шарлота не ўтрымалася і шэптам заклікала сяброўку не быць дурніцай і, нягледзячы на сімпатыю да Уікхэма, не выстаўляць сябе няветлівай у вачах у дзесяць разоў больш значнага чалавека. Элізабэт нічога не адказала. Заняўшы месца сярод іншых танцораў, яна не пераставала здзіўляцца аказанаму ёй высокаму гонару стаяць насупраць містара Дарсі і чытала такое ж здзіўленне ў вачах людзей побач. Некаторы час яны танчылі моўчкі, і Элізабэт пачала ўжо думаць, што маўчанне прадоўжыцца да канца двух іх танцаў. Спачатку яна вырашыла яго не перарываць, аднак раптам ёй прыйшло ў галаву, што неабходнасць размаўляць будзе для яе партнёра найгоршай карай, і яна тут жа зрабіла дробную заўвагу наконт танца. Ен адказаў і зноў запанавала цішыня. Праз некалькі хвілін яна звярнулася да яго другі раз:
— Цяпер ваша чарга нешта сказаць, містар Дарсі. Я выказалася пра танец, вам жа варта звярнуць маю ўвагу на прасторнасць пакоя ці на колькасць параў.
Ён усміхнуўся і паабяцаў ёй сказаць усё, што яна хоча каб ён сказаў.
— Цудоўна. Для пачатку гэтага адказу дастаткова. Мабыць, неўзабаве я адзначу, што прыватныя балі
нашмат лепшыя за публічныя. Але пакуль мы можам памаўчаць.
— Падчас танца вы звычайна размаўляеце?
— Бывае, што і размаўляю. Трэба ж часам нешта сказаць, праўда? Калі два чалавекі бавяць разам паўгадзіны ў поўным маўчанні, гэта выглядае дзіўна. Аднак дзеля зручнасці аднаго з іх размову лепш весці так, каб не давялося турбаваць сябе лішнімі словамі.
— I вы цяпер патураеце ўласным жаданням ці спрабуеце парадаваць мяне?
— I тое, і другое, — насмешліва адказала Элізабэт. — Я заўсёды заўважала пэўнае падабенства ў нашым ладзе мыслення. Мы абое не надта таварыскія, любім маўчаць і не любім гаварыць, калі толькі не спадзяемся, што нашы словы ўразяць увесь пакой і зробяцца прыказкай, якая перажыве вякі.
— Я б сказаў, што такая характарыстыка вам не надта падыходзіць, — сказаў ён. — Наколькі яна апісвае мяне, меркаваць не рызыкну. Вы ж, несумненна, лічыце партрэт дакладным.
— Я не мушу ацэньваць сваё ўменне.
Ён нічога не адказаў, і яны зноў замаўчалі, пакуль падчас адной з наступных фігур ён не пацікавіўся, ці часта яна з сёстрамі ходзіць у Мэрытан. Яна адказала станоўча і, не здольная справіцца са спакусай, дадала:
— Калі мы з вамі сустрэліся там некалькі дзён таму, у нас акурат завязвалася новае знаёмства.
Вынік не прымусіў сябе доўга чакаць. На твар Дарсі лёг глыбокі цень пагарды, аднак адказу не прагучала, і Элізабэт не змагла прадоўжыць, хоць лаяла сябе за слабасць. Урэшце Дарсі загаварыў, і яго словы здаваліся вымушанымі:
— Містару Уікхэму пашчасціла мець манеры, якія дапамагаюць лёгка заводзіць сяброў, аднак яго здольнасць захоўвацьіх выклікае менш пэўнасці.
— Яму не пашчасціла страціць ваша сяброўства, — з націскам адгукнулася Элізабэт, — і ў выніку ён можа пакутаваць ад гэтага да канца жыцця.
Дарсі не адказаў: здавалася, ён прагне змяніць тэму. У гэты момант побач з імі аказаўся сэр Уільям Лукас, які прабіраўся праз танцораў на іншы бок залы, аднак, пазнаўшы містара Дарсі, з найдасканалейшай ветлівасцю пакланіўся і пачаў расхвальваць яго ўменне танчыць і выбіраць партнёрку.
— Дарагі сэр, я напраўду атрымаў найвялікшую прыемнасць. Нячаста даводзіцца бачыць такі выключны танец. Ваша прыналежнасць да найвышэйшых колаў відавочная. Аднак дазвольце сказаць, што ваша чароўная партнёрка зусім вас не ганьбуе, і я спадзяюся як мага часцей атрымліваць такую асалоду, асабліва пасля таго, як здарыцца адна вельмі чаканая падзея, міс Эліза (тут ён зірнуў на яе сястру і Бінглі). Колькі тады будзе віншаванняў! Але не дазваляйце мне — я звяртаюся да містара Дарсі — перашкаджаць вам, сэр. Вы наўрад ці падзякуеце мне за перарваную размову з чароўнай маладой лэдзі, у ясных вачах якой я ўжо таксама чытаю папрок.
Апошнюю частку гэтай прамовы Дарсі хутчэй за ўсё не пачуў, аднак намёк сэра Уільяма яго моцна зачапіў, і яго сур’ёзны погляд адразу ж скіраваўся да Бінглі, які акурат танчыў з Джэйн. Але Дарсі хутка ўзяў сябе ў рукі, павярнуўся да свае дамы і сказаў:
— Умяшанне сэра Уільяма прымусіла мяне забыць, пра што мы гаварылі.
— He думаю, што ў нас была нейкая гутарка. Сэр Уільям не знайшоў бы ў гэтай зале пары, у якой было б менш тэмаў для абмеркавання. Мы зрабілі дзве ці тры беспаспяховыя спробы, і я не магу ўявіць, пра што яшчэ мы можам пагаварыць.
— Што вы думаеце пра кнігі? — з усмешкай спытаў ён.
— Кнігі? О не, я ўпэўненая, што мы з вамі ніколі не чыталі тых самых кніг ці прынамсі з тымі самымі пачуццямі.
— Шкада, што вы так думаеце. Але калі б вы мелі рацыю, нам не давялося б болып шукаць тэмы для размовы. Мы маглі б параўнаць розныя меркаванні.
— He! Я не магу абмяркоўваць кнігі ў бальнай зале, мая галава забітая іншым.
— У такой абстаноўцы вы заўсёды думаеце пра тое, што вакол? — з сумненнем спытаў ён.
— Так, заўсёды, — адказала яна, не засяроджваючыся на сэнсе словаў, бо яе думкі луналі далёка, што неўзабаве пацвердзіла яе нечаканая заўвага: — Памятаю, аднойчы вы, містар Дарсі, сказалі, што наўрад ці камусьці нешта прабачылі і што абуджанае ў вас абурэнне не пераадолець. Мяркую, да яго абуджэння вы ставіцеся абачліва.
— Так, — упэўнена сказаў ён.
— I вы ніколі не дазваляеце перадузятасці асляпіць вас?
— Спадзяюся, ніколі.
— Для тых, хто ніколі не мяняе меркавання, надзвычай важна адразу ж рабіць правільныя высновы.
— Mary я спытаць, у чым сэнс гэтых пытанняў?
— Толькі ў жаданні разабрацца ў вашым характары, — сказала яна, намагаючыся не выглядаць занадта сур’ёзнай. — Я спрабую вас зразумець.
— Паспяхова?
Яна адмоўна пакачала галавой:
— Гэтая задача мне не па сілах. Я чула пра вас такія супярэчлівыя меркаванні, што дарэшты заблыталася.
— Ахвотна веру, — сур’ёзна адказаў ён, — што сведчанні пра мяне будуць вельмі адрознівацца. Міс Бэнэт, я хацеў бы, каб вы пакуль не рабілі накід майго характару, — у мяне ёсць падставы асцерагацца, што вынік не зробіць гонару ні мне, ні вам.
— Але калі я не разгледжу вашы рысы цяпер, іншай магчымасці можа не быць.
— Я ні ў якім разе не хачу пазбавіць вас хоць якой прыемнасці, — холадна прамовіў ён.
Больш яна нічога не сказала, і калі танец скончыўся, яны моўчкі разышліся. Кожны быў незадаволены, хаця і ў рознай ступені, бо ў грудзях Дарсі ўжо цяплілася даволі моцнае пачуццё, дзякуючы якому ён хутка знайшоў ёй апраўданне, скіраваўшы гнеў на іншую асобу.
Неўзабаве пасля таго як яны разышліся, да Элізабэт падышла міс Бінглі і з ветліва-пагардлівым выразам твару сказала:
— Я чула, міс Эліза, што вы ў захапленні ад Джорджа Уікхэма! Ваша сястра размаўляла са мной і задала пра яго тысячу пытанняў, і тады я зразумела, што гэты малады чалавек забыў вам сярод іншага паведаміць, што ён сын старога Уікхэма, які служыў аканомам у нябожчыка містара Дарсі. Дазвольце мне па-сяброўску параіць вам не даваць веры ўсяму, што ён скажа. Гэта поўная няпраўда, што містар Дарсі кепска з ім абышоўся: наадварот, ён заўсёды ставіўся да яго з надзвычайнай дабрынёй, хоць сам Джордж Уікхэм паводзіўся вельмі несумленна. Я не ведаю падрабязнасцяў, затое дакладна ведаю, што містар Дарсі ні ў чым не вінаваты і не трывае нават згадкі пра Джорджа Уікхэма. I хаця мой брат ніяк не мог абмінуць яго ў запрашэнні для афіцэраў, ён быў неймаверна шчаслівы, што Уікхэм сам устрымаўся ад прыезду сюды. Яго з’яўленне ў гэтых ваколіцах — нечуванае нахабства, і я дзіўлюся, як ён на гэта асмеліўся. Мне шкада, міс Эліза, што даводзіцца выкрываць перад вамі заганы вашага ўлюбёнца, аднак з улікам яго паходжання чакаць лепшага не выпадае.
— 3 вашых словаў атрымліваецца, што яго загана — яго паходжанне, — гнеўна сказала Элізабэт, — бо пакуль найгоршае абвінавачанне, якое я пачула, — гэта тое,
што ён сын аканома, які служыў у містара Дарсі, і магу вас запэўніць, што пра гэта ён сам мне паведаміў.
— Даруйце, — адказала міс Бінглі і з пагардлівай усмешкай адвярнулася. — Праіпу прабачэння за ўмяшанне. Mae пабуджэнні былі добрыя.
«Нязносная паненка! — прамовіла самой сабе Элізабэт. — Але вы вельмі памыляецеся, калі думаеце паўплываць на мяне такімі нікчэмнымі закідамі. Яны сведчаць толькі пра вашу добраахвотную слепату і пра зласлівасць містара Дарсі».
Тут яна пайшла шукаць старэйшую сястру, якая ўжо распытала пра тое самае Бінглі. Джэйн сустрэла яе з такой задаволенай усмешкай і такім шчаслівым румянцам, што было адразу бачна: вечар прайшоў найлепшым чынам. Элізабэт імгненна зразумела, што сястра адчувае, і ў гэты момант трывога за Уікхэма, абурэнне яго ворагамі і іншыя рэчы адсіупілі перад спадзяваннем на хуткае шчасце Джэйн.
— Мне, вядома, цікава, што ты разведала пра містара Уікхэма, — сказала яна, усміхаючыся гэтак жа задаволена, як і сястра. — Але, магчыма, ты занадта добра бавілася, каб думаць пра кагосьці яшчэ. У маім дараванні можаш не сумнявацца.