Пыха і перадузятасць  Джэйн Остэн

Пыха і перадузятасць

Джэйн Остэн
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 396с.
Мінск 2019
101.34 МБ
ней для тых, хто пра нешта думаў, чым для тых, хто ні пра што думаць не жадаў.
Стаўленне Уікхэма да Лідыі аказалася менавіта такім, якога чакала Элізабэт, і было зусім не роўнае пачуццям самой Лідыі. Наўрад ці трэба было шукаць доказы таго, што прычынай уцёкаў зрабілася хутчэй моц яе кахання, чым яго, і Элізабэт не змагла б уразумець, чаму ён, не маючы да Лідыі асабліва палкіх пачуццяў, увогуле на гэта пагадзіўся, калі б не падазравала, што яму давялося ўцякаць праз іншыя праблемы. Калі яна мела рацыю, значыць, Уікхэм проста не змог устаяць супраць магчымасці прыхапіць з сабой спадарожніцу.
Лідыя ад яго проста вар’яцела. 3 нагоды і без яна клікала яго «дарагім Уікхэмам», і ніхто не мог з ім зраўняцца. Ен усё рабіў лепш за іншых, і яна не сумнявалася, што першага верасня ён настраляе больш птушак, чым яшчэ хтосьці ў краіне.
Аднаго ранку, неўзабаве пасля іх прыезду, Лідыя, седзячы ў кампаніі дзвюх старэйшых сясцёр, сказала Элізабэт:
— Здаецца, Лізі, табе пра сваё вяселле я яшчэ не расказвала. Цябе не было тады, калі я апісвала ўсё маме і астатнім. Няўжо табе не цікава, як яно было?
— Па шчырасці, не, — адказала Элізабэт. — Чым менш мы будзем вяртацца да гэтай тэмы, тым лепш.
— Ха! Ну ты і дзівачка! Але я мушу табе расказаць. Ты ведаеш, што мы пажаніліся ў царкве святога Клімента — жытло Уікхэма было ў тым прыходзе. Усе мусілі прыехаць туды ў адзінаццаць. Я прыйшла разам з цёткай і дзядзькам, а астатнія сустракалі нас ужо ля царквы. Дык вось, надышоў ранак панядзелка, і я так хвалявалася! Ведаеш, я баялася, што здарыцца нешта, і вяселле давядзецца адкласці, і я тады зусім замаркочуся. А тут яшчэ цётка — пакуль я апраналася, яна ўвесь час павучала мяне і балбатала так, быццам чытала Ka-
зань. Праўда, я чулахіба што аднословаз дзесяці, бо, як ты здагадваешся, увесь час думала пра дарагога Уікхэма. Мне так хацелася ведаць, ці надзене ён на вяселле той свой сіні сурдут.
Мы селі снедаць як звычайна, у дзесяць, і я думала, гэта ніколі не скончыцца, бо, дарэчы, мушу табе сказаць, што пакуль я жыла ў дзядзькі з цёткай, яны былі да мяне зусім не ласкавыя. Ты можаш паверыць, што я за гэты час ні разу не выйшла з дому, хоць прабыла ў іх два тыдні? Hi прыёмаў, ні гасцей — нічога! Лондан, што праўда, увогуле амаль апусцеў, але ж Малы тэатр заставаўся адчынены. Дык вось, як толькі экіпаж пад’ехаў да дзвярэй, дзядзьку якраз выклікаў па справах гэты жудасны містар Стоўн. Ну, ты ж ведаеш, калі яны сыдуцца, то гэта надоўга. Я так напалохалася і не ведала, што рабіць, бо дзядзька мусіў весці мяне да алтара, і калі б мы цягам гадзіны туды не трапілі, то ў той дзень нас бы не пажанілі. Але, на шчасце, дзядзька вярнуўся праз дзесяць хвілін, і мы паехалі. А потым я зразумела, што калі б ён не змог пайсці, ніхто б вяселле не адкладаў, бо яго мог замяніць містар Дарсі.
— Містар Дарсі? — уражана паўтарыла Элізабэт.
— Так, вядома, ён мусіў прыйсці з Уікхэмам — ну, ты разумееш. Але Божа літасцівы, я зусім забыла! Я не мусіла пра гэта казаць! Я ж ім шчыра паабяцала! Што скажа Уікхэм! Гэта быў такі сакрэт!
— Калі гэта мусіцьбыць сакрэтам, — сказала Джэйн, — то больш нічога пра гэта не кажы. He сумнявайся, я нічога выпытваць не буду.
— Так, вядома, — сказала Элізабэт, хоць і згарала ад цікаўнасці, — мы ні пра што цябе пытаць не будзем.
— Дзякуй, — сказала Лідыя, — бо калі вы пачняце распытваць, я ўсё раскажу, і тады Уікхэм раззлуецца.
Такое заахвочванне да пытанняў прымусіла Элізабэт тут жа збегчы, каб уратавацца ад спакусы.
Але заставацца ў няведанні было немагчыма — гэтак жа як не спрабаваць пра нешта дазнацца. Містар Дарсі прысутнічаў на вяселлі яе сястры. Гэта ж якраз такое мерапрыемства і кампанія якраз такіх людзей, дзе яму відавочна не было чаго рабіць і куды не было чаго ісці. У яе галаве пранесліся здагадкі, імклівыя і дзікія, што ўсё гэта магло б значыць, але ніводная з іх яе не задаволіла. Тыя, што найбольш яе парадавалі б і паказалі б паводзіны містара Дарсі ў найлепшым святле, здаваліся самымі неверагоднымі. Такая нявызначанасць была невыносная, і, паспешліва схапіўшы аркуш, Элізабэт напісала цётцы кароткі ліст, просячы растлумачыць словы Лідыі, калі толькі сітуацыя гэта дазваляе.
«Вы мусіцелёгка зразумець, — дадала яна, — наколькі мне цікава, як чалавек, ні з кім з нас не звязаны і параўнальна чужы для нашай сям ’і, мог у такую хвіліну аказацца сярод вас. Калі ласка, адкажыце мне як мага хутчэй і ўсё растлумачце, калі толькі з нейкіх вельмі пераканаўчых прычын праўду насамрэч не варта трымаць у таямніцы, як гэта лічыць неабходным Лідыя, у такім разе я паспрабую неяк задаволіцца кяведаннем».
«Але ў мяне неабавязкова атрымаецца, — дадала яна самой сабе, скончыўшы ліст. — Дарагая цётка, калі вы не адкрыеце мне праўду прыстойным чынам, я напэўна буду змушаная скарыстаць розныя хітрыкі і падкопы, каб усё адно яе выведаць».
Далікатнасць Джэйн перашкодзіла ёй абмеркаваць з Элізабэт выпадковую агаворку Лідыі, і Элізабэт была толькі радая: да таго як яна атрымае ад цёткі адказы на пытанні, якія яе задаволяць, ёй хацелася абысціся без канфідэнткі.
Раздзел LII
На радасць Элізабэт, адказ на ліст прыйшоў так хутка, як было магчыма. Атрымаўшы яго, яна паспяшалася ў гаёк, дзе ёй менш за ўсё маглі перашкодзіць, села на адну з лавак і падрыхтавалася да радаснага чытання: даўжыня ліста сведчыла пра тое, што ў ім — не адмова.
«Грэйсчорч-стрыт, 6 верасня
Дарагая пллменніца!
Я толькі што атрымала твой ліст і прысвячу адказу на яго ўсю раніцу, бо прадбачу: тое, што я мушу табе паведаміць, у некалькіх словах не апішаш. Шчыра кажучы, твой зварот заспеў мяне знянацку: ад цябе я такога пытання не чакала. Але не думай, што яно мяне раззлавала: насамрэч я проста неўяўляла, што адказ наягоможа быць патрэбны. табе. Калі ты пажадаеш зрабіць выгляд, што не зразумела мяне, то даруй маё нахабства. Твой дзядзька здзіўлены не менш за мяне, і толькі яго перакананасць, што ты маеш да ўсяго гэтага дачыненне, дазволіла яму дзейнічаць так, як ён дзейнічаў. Але калі ты і праўда ні пры чым і нічога не ведаеш, мне варта расказаць усё да канца.
У той дзень, калі я вярнулася з Лонгбарна, да твайго дзядзькі прыйшоў вельмі нечаканы наведнік. Гэта быў містар Дарсі, і яны прагаварші некалькі гадзін. Гэта ўсё здарылася да майго прыезду, а таму мне не давялося мучыцца ад цікаўнасці гэтак жахліва, як табе. Ён прыйшоў паведаміць містару Гардынеру, што знайшоў, дзе хаваюцца твая сястра і містар Уікхэм, і што ён бачыў іх і гаварыў з імі абаімі: з Уікхэмам некалькі разоў, з Лідыяй -раз. Як я зразумела, ён пакінуў Дэрбішыр на дзень пазней, чым мы, і адправіўся ў горад з намерам іх высачыць. Прычына яго ўчынку палягае нібыта ў тым, што ён у свой час не адкрыў свету вачэй на ганебную сутнасць Уікхэма, а гэта перашкодзіла б
прыстойнай юнай паненцы закахацца ў яго і даверыцца яго гонару. Містар Дарсі высакародна абвінавайіў ваўсімлішак уласнай пыхі і прызнаўся, што раней лічыў ніжэйшым за сваю годнасць расказваць камусьці пра свае прыватныя справы. Яго рэпутацыя нібыта мусіла гаварыць сама за сябе. А таму ён палічыў абавязкам прапанаваць дапамогу і паспрабаваць выправіць зробленае ім зло. Калг ён меў і іншы матыў, я ўпэўненая, што гэта яго ніяк не ганьбіць. Містар Дарсі прабыў у горадзе некалькі дзён, перш чым яму ўдалося іх знайсці: у яго было больш ключоў для пошуку, чым у нас, і ўсведамленне гэтай перавагі было другой прычынай, якая падштурхнула яго адправіцца следам за намі.
Здаецца, ім дапамагала адналэдзі, місісЯнг, якая калісьці служыла гувернанткай пры міс Дарсі і страціла месца праз нейкую правінку, хоць ён і не сказаў, якую. Тады яна выкупіла вялікі дом на Эдвард-стрыт і з таго часу зарабляе на жыццё, здаючы кватэры. Містар Дарсі ведаў, што гэтая місіс Янг блізка знаёмая з Уікхэмам, і адправіўся да яе па звесткі, як толькі прыбыў у Лондан. Але мінула два ці тры дні, перш чым ён чагосьці ад яе дабіўся. Падазраю, што яна не хацела здраджваць аказанаму ёй даверу без хабару, але яна і праўда ведала, дзе шукаць яе сябрука. Уікхэм насамрэч пабываў у яе, як толькі яны прыехалг ў Лондан, і калі б яна магла пасяліць іх у сваім доме, яны б там г засталіся. Аднак урэшце наш сябар атрымаў у яе патрэбныя звесткі. Уцекачы спыніліся на вуліцы ***. Містар Дарсі сустрэўся з Уікхэмам і пасля настаяў на сустрэчы з Лідыяй. Ен прызнаўся, што спярша паспрабаваў пераканаць яе адмовіцца ад свайго ганебнага становішча і вярнуцца да родных, як толькі яны пагодзяцца яе прыняць, паабяцаўшы, наколькі гэта магчыма, дапамагчы. Але ён зразумеў, што Лідыя рашуча настроілася заставацца там, дзе яна знаходзілася. Родныя яе не хвалявалі, дапамогі яна не жадала і нават чуць не хацела пра тое, каб пакінуць Уікхэма. Яна не сумнявалася, шторана ці познаяны ажэняцца, а калі гэта
здарыцца, ёй было ўсё адно. Паколькі яна стаяла на сваім, ён разважыў, што адзіны выхад з дадзенай сітуацыі як Ma­za хутчэй дамовіцііа пра вяселле, якое, як ён зразумеў з першай жа размовы з Уікхэмам, у намеры таго ніколі неўваходзіла. Уікхэм прызнаўся, што яму давялося пакінуць полк, бо на яго ціснулі празмерныя даўгі гонару, і без ваганняў спісаў усе кепскія для Лідыі наступствы ўйёкаў на яе ўласную прыхамаць. Ён планаваў падаць у адстаўку і меў пра будучыню вельмі цьмяныя ўяўленні. Трэба было кудысьці з ’ехаць, але ён не ведаў, куды, і разумеў, што яму няма на што жыць.
Містар Дарсі пацікавіўся, чаму ён адразу не ажаніўся з тваёй сястрой. Хаця містар Бэнэт не стварае ўражання вельмі багатага чалавека, ён напэўна мог бы чымсьці дапамагчы, і гэтая жаніцьба станоўча паўплывала б на дабрабыт Уікхэма. 3 адказу на гэтае пытанне містар Дарсі зразумеў, што Уікхэм усё яшчэ цешыцца надзеяй грунтоўна палепшыць сваю сітуацыю, выгадна ажаніўшыся ў іншай частцы краіны. Аднак у такіх абставінах ён не мог доўга працівіцца спакусе неадкладна паправіць справы.
Яны сустракаліся некалькі разоў, бо мусілі шмат чаго абмеркаваць. Уікхэм, вядома, хацеў больш, чым мог атрымаць, але ўрэшце яго запыты дасягнулі разумных межаў.
Калі яны пра ўсё дамовіліся, наступным крокам містара Дарсі было адправіцца на Грэйсчорч-стрыт і пазнаёміць з навінамі твайго дзядзьку гэта здарылася вечар напярэдадні майго прыезду. Але містара Гардынера не было дома, да таго ж, распытаўшы слуг, містар Дарсі даведаўся, што твой бацька ўсё яшчэ тут ён мусіў пакінуць Лондан наступным ранкам. Разважыўшы, што дамовіцца з містарам Бэнэтам будзе не так проста, як з тваім дзядзькам, містар Дарсі з гатоўнасу,ю адклаў сустрэчу да таго часу, калі твой бацька з ’едзе. Свайго імені містар Дарсі не назваў, а таму да наступнага дня было вядома толькі тое, што нейкі джэнтльмен заходзіў да містара Гардынера па справах.