Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
I — вельмі няўдала.
Прывядзём амаль цалкам параўнальна кароткае данясенне мінскага губернскага жандарскага штаб-афіцэра Рэйхарта ў Пецярбург ад 13 красавіка 1863 года (зразумела, паўстанцкія атрады ў ім называюцца «шайкамі», а самі паўстанцы — «мяцежнікамі» ці «інсургентамі»):
«Военный начальнйк Новогрудского уезда полковнйк Чертов доносйт, что в Новогрудском уезде появйлйсь две шайкй мятежнйков: первая — в деревне Колпенйчах, около 46 человек, которая на подводах проехала чрез местечко Полонечку, Мйр й в местечке Еремйчах переправйлась через Неман в Селявскую слободу Ошмянского уезда, направляясь в Налйбокй; главнымй коноводамй этой шайкй 6ылй: отставной штабс-капйтан Шалевйч, окончйвшйй курс наук в Академнн генерального штаба, й студенты Кйевского унйверсйтета Клюковскйе, Юльян Далькевйч, дворянйн Носнф Обуховйч й землемер Эдмунд Герман. Вторая шайка, в чйсле до 60 человек, появйлась в Сенно помеіцйка Пусловского, где прнсоедннйлся сын его Адам; эта шайка переправйлась через Неман в Ошмянскйй уезд в Понемоне, под предводйтельством новогрудского ксендза Лашкевйча й Пусловского.
Шайкй этй по мере йх следованйя по уезду увелйчйвалнсь й снабжалйсь оружйем, телегамй, лошадьмй й пр. Про-
тнв ннх отправлен был отряд нз одной стрелковой роты Староннгерманландского пехотного полка прм 10 казаках под командою майора Слешннского. Мятежннкм настнгнуты былн отрядом 7 апреля в 20 верстах от местечка Налмбок в лесу, где соедлннлнсь обе шайкн. Ннсургенты встретнлн отряд ружейным залпом, м после двухчасовой с обенх сторон перестрелкн лнсургенты сталн отступать к озеру н, наконец, снльно теснлмые стрелкамм, бежалн, оставнв на месте до 60 человек убнтымн н 5 пленных... После того нз члсла бежавшнх поймано 31 человек, в чнсле комх дворян до 20 человек н между ннмн штабс-капнтан Шалевнч н помеіцмк Пусловскнй, к понмке немало способствовалн тамошнне крестьяне. В отряде ранен 1 казак н 1 лошадь.
Полковннк Рейхарт»'.
Камандзіры царскіх карных падраздзяленняў звычайна перабольшвалі страты паўстанцаў (што лёгка ўдавалася) і змяншалі свае (што было цяжэй, але таксама, трэба думаць, рабілася). Тым не менш нават пры такой карэкцыі відаць, што паўстанцы пацярпелі ў дадзеным выпадку дастаткова сур’ёзнае паражэнне. Гэта — праўда, болын стрымана — прызнала і паўстанцкая газета «Вядомосьці з поля бітвы» (№ 10 за 7 мая 1863 года новага стылю, гэтага ж стылю і даты ў тэксце): «Атрад з Наваградскага павета, які налічвае каля 150 чалавек, дня 18. IV уступіў у Ашмянскі павет, у ваколіцах Налібок дня 19. IV яго дагналі значна больш шматлікія сілы. У першы момант, як паказаўся вораг, нашы жаўнеры кінуліся наперад, але пад густым ружэйным агнём 2 рот пяхоты вымушаны былі схавацца ў лесе. Страты салдат невядомыя, паколькі яны авалодалі полем бою, з нашага боку загінула 20, узята ў палон 10...» Паводле газеты, карнікі бязлітасна дабівалі параненых паўстанцаў.
Лічбу 20 забітых падае і вядомы грунтоўны даведнік польскага гісторыка С. Зялінскага «Бітвы і сутычкі 1863— 1864 гадоў» (1913). Зялінскі таксама прывязвае гэты бой да Налібок. Але гэта занадта агульны арыенцір. 3 архіўных дакументаў відаць, што абедзве паўстанцкія групы злучыліся на дарозе Налібокі — Шчорсы і спыніліся на адпачынак у лясным урочышчы Белыя Мхі, дзе і адбывалася трагедыя.
Як сведчыць другі дакумент, у забітых 7 красавіка наваградскіх паўстанцаў знайшлі «ў вялікай колькасці» вы-
1	Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863—1864 гг. С. 415—416.
данні Літоўскага правінцыяльнага камітэта, які ўзначальваўся Каліноўскім, у прыватнасці дэкрэт ад 1 лютага аб перайменаванні камітэта Каліноўскага ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі і бліжэйшых мэтах паўстання. Так што сувязь Пуслоўскага і яго таварышаў з рухам «чырвоных», з Каліноўскім відавочная.
Сабатажнік, а пасля арышту і здраднік Канстанцін Кашыц ва ўсіх няўдачах абвінавачваў Барзабагатага. У адрасаванай царскім уладам запісцы ён гаварыў аб сваіх спробах памяшаць планам рэвалюцыйнага камісара: «...змяніўшы коней, я паехаў у Сенна, каб затрымаць ад’езд маладога Пуслоўскага, які, я ведаў, быў у спісе тых, каго Борзабагаты прызначыў у якасці збавіцельнай ахвяры... На жаль, я прыбыў занадта позна. Ён не толькі паехаў, але калі я прыбыў у Сенна, туды прыйшла вестка, што атрад, дзе знаходзіўся няшчасны малады чалавек, разгромлены, а сам ён узяты ў палон. Яго бацькі не было. Дома знаходзілася толькі маці, яна не ведала аб паланенні сына — мне выпала сумная місія паведаміць ёй пра гэта. На жаль, тады мы былі яшчэ далёкія ад таго, каб здагадвацца аб трагічным канцы, які чакаў гэтага высакароднага, але няшчаснага маладога чалавека, чые каштоўныя якасці былі б, магчыма, так карысныя краіне...» (пераклад з французскай)
Сапраўды, няўдача спасцігла наваградскіх паўстанцаў так хутка, што яны не паспелі яшчэ нарабіць вялікай шкоды для царскіх улад. Дзесяткі байцоў асталіся ляжаць на полі бою — здавалася б, пачуццё помсты ў карнікаў павінна быць цалкам задаволена. Што да Адама Пуслоўскага, дык гэта яшчэ зусім малады чалавек з вядомай да таго ж у краі фаміліі. Ён і ў паўстанні быў літаральна нейкія суткі, лічаныя гадзіны: 6-га выйшаў, а 7-га той нешчаслівы бой... Так што будучыня малявалася Пуслоўскаму і яго сям’і спачатку, мяркую, не ў самых змрочных фарбах.
Зрэшты, пагартаем «Дело штаба 3-й пехотной днвмзнн об ннсургентах, взятых в плен 7 апреля... н о преданнн полевому военному суду предводнтеля шайкн... Пусловского...» (ЦДГА ў Мінску, ф. 296, воп. 1, спр. 29 б).
Ліст 1. Палкоўнік Чартоў — камандзір палка і ваенны начальнік павета — перасылае 10 красавіка камандзіру дывізіі генералу Гальтгоеру спіс палонных і дадае: «...нз словесных показаннй пленных н пойманных вйдно, что шайкою командовал помеіцйчйй сын Адам Пусловскнй, взятый прм
1 Дзяржаўны гістарычны музей у Маскве, ф. 381, спр. 13, л. 194—195.
разбнтнн шайкн». Спіс на 29 чалавек палонных (15 дваран, 13 сялян, 1 мешчанін) адкрываўся прозвішчам Пуслоўскага.
Аддаецца загад неадкладна наладзіць пры палку ваенны суд, следства правесці «з усялякаю паспешлівасцю, у скарочанай форме».
Высветлілася, што паўстанцы прабылі ў Сенна нейкую гадзіну, забралі тут 11 коней. Апрача Адама з імі пайшлі адсюль яшчэ 8 чалавек. Палонныя і іншыя сведкі паказалі, што Пуслоўскі вёў атрад, едучы вярхом наперадзе, а пасля прыбыцця ў лес Белыя Мхі загадаў паставіць пікеты і паслаць людзей на фуражыроўку. Гаварылі, што ён раздаваў байцам зброю і прывёз у лес паўстанцкі сцяг, або значок. Потым былыя паўстанцы пачалі адмаўляцца ад ранейшых паказанняў. Сам Пуслоўскі ў выкананні камандзірскіх функцый не прызнаваўся і стаяў на тым, што быў уцягнуты ў рух ці не гвалтам.
Суд палічыў не даведзеным, што Пуслоўскі быў прадвадзіцелем, тым не менш прыгаварыў яго да расстрэлу за ўдзел «у шайцы» са зброяй у руках. Гэта была максімальная ў такіх выпадках кара, якая ўспрымалася пакуль што сімвалічна.
Камандзір дывізіі Гальтгоер не адважыўся зацвердзіць прысуд і 14 мая пераслаў справу ў Вільню. Былі ўсе падставы чакаць змякчэння — і значнага — першапачатковага прыгавору. Але...
Трэба ж так здарыцца, што якраз у той дзень 14 мая ў Вільню прыбыў новы галоўны начальнік краю, Мураўёўвешальнік. У яго быў прынцып — адразу запалохаць. Няхай шыбеніцы ўзнімуцца і прагучаць залпы расстрэлаў у розных кутках Беларусі і Літвы. Ахвяр асабліва не шукаць — бадай, чым больш нечаканы прысуд, тым лепш. Няхай кроў стыне ў жылах у мяцежных жыхароў Беларусі. У Наваградку яго выбар паў на Пуслоўскага...
Гавораць, што словы «расстраляць» і «павесіць» Мураўёў выводзіў з асаблівай прыемнасцю. I ў дадзеным выпадку яго пяро не павагалася, не прыпынілася, нягледзячы на ўсю няпэўнасць, недастатковасць матэрыялаў справы.
1	жніўня 1863 года ў герцэнаўскім «Колоколе» з’явілася перадрукоўка з «Внленского вестннка»: «Сын памешчыка Наваградскага павета, Мінскай губерні, Адам Пуслоўскі аказаўся вінаватым у прыняцці ўдзелу ў дзеяннях мяцежніцкай шайкі, за што ён, паводле зацверджанага прыгавору суда, пакараны смерцю — расстраляны 26-га чысла гэтага
чэрвеня, а 6-й гадзіне папоўдні, у горадзе Наваградку». Адначасова перадрукоўвалася паведамленне афіцыйнай прэсы аб пакаранні смерцю селяніна Мацея Цюхны ў Саколцы за распаўсюджванне «Мужыцкай праўды». «Нельга не заўважыць, што крыважэрнасць яўным чынам расце. Цяпер ужо караюць смерцю не прадвадзіцеляў, а «ўдзельнікаў у дзеяннях мяцежніцкай шайкі» і «распаўсюджвальнікаў брашур і фальшывых чутак»1,— каменціраваў A. I. Герцэн. Вялікі лонданскі выгнаннік дакладна адчуў тэндэнцыю.
Дык вось, у Наваградку грымнуў залп. Пакаранне смерцю адбылося. Дзе менавіта? «На плацу за Гродненскою заставою»,— адказваюць дакументы. «Прн стеченян народа». Пра астатняе дакументы маўчаць, але мы ведаем, што звычайна цела ахвяры засыпалася вапнай і закопвалася на месцы пакарання. Магілу разраўнівалі, каб не асталося ніякага знаку.
Мясцовае наваградскае паданне расказвае, што маці Пуслоўскага пасля прысуду як на крылах прыляцела ў Вільню, вымаліла ў Мураўёва памілаванне, але міласць гэта была аказана ўжо нібыта пасля выканання прысуду. Сітуацыя вельмі блізкая да апісанай У. Караткевічам у рамане «Нельга забыць».
У дакументах толькі далёкія згукі, нейкія намёкі на страсці, што кіпелі вакол наваградскай трагедыі. Мінскі губернатар Кажэўнікаў піша 29 чэрвеня — праз тры дні пасля таго, як усё было скончана,— Чартову: «Вследствме полученной мною телеграфной депешн г. генерал-губернатора здешнего края прошу ваше высокоблагородне с первою отходягцею почтою уведомнть меня, пряведен лм в нсполненне н когда нменно прнговор над помеіцяком Пусловскнм н еслн не нсполнен, то почему»2. «Пан генерал-губернатар тутэйшага краю» — гэта Мураўёў. Вешальнік турбуецца, каб ахвяра хаця б не выслізнула з яго хіжых кіпцяў.
Паданне пра тыя трагічныя падзеі пераказаў мне настаўнік з вёскі Горная Рута Карэліцкага раёна Леанід Навара, пісьмо якога якраз і прымусіла мяне ўзяцца за гэты артыкул. Дарэчы, як сказаў мне славіст з Лондана Гай дэ Пікарда, родам брэтонец, прозвішча Навара французскага паходжання і ідзе ад напалеонаўскіх салдат, што пры адступленні «Вялікай арміі» прыставалі ў прымы ў беларускіх вёсках. Леанід Аляксандравіч родам з Сенна. Яго продак