Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Вядома, што Каліноўскі і Мацкявічус былі вельмі блізкія адзін да аднаго па сваім рэвалюцыйным светапоглядзе. У іх выказваннях па карэнных пытаннях рэвалюцыйнай стратэгіі і тактыкі можна знайсці нямала агульнага. «Я чакаў, як збавення, .... свабоды майго народа,— гаварыў на следстве Мацкявічус.— Дадзена свабода, і што ж? Абмежавалася
яна, што бедны народ перамяніў толькі ўладара...»1 Гэтаксама ж, як вядома, крытыкаваў вельмі абмежаваную, калі не сказаць — рабаўнічую, рэформу 1861 года, царскіх чыноўнікаў і Каліноўскі. Ды і ў яго паслядоўніка Багушэвіча знойдуцца падобныя выказванні («Цяпер ці не болей настала паноў...»). «Паколькі ж у Літве не было дастатковых умоў для самастойнай рэвалюцыі і дасягнення праз яе чагонебудзь пэўнага ў будучым, я заклікаў масу памагаць Польшчы і патрабаваць ад яе дапамогі для літоўскай рэвалюцыі, каб тым самым дабіцца для народа хаця б часовага прызнання грамадзянскіх правоў і бясплатнага надзелу зямлі, што ва многім палепшыла б становішча народа...»2,— казаў Мацкявічус. Такая ж у прынцыпе была і пазіцыя Каліноўскага. Можна нават сказаць, што словы Мацкявічуса памагаюць нам лепш зразумець даволі складаныя, няпростыя ўзаемаадносіны Каліноўскага з польскім вызваленчым рухам, з рэвалюцыйнай Польшчай.
На пачатку паўстання Каліноўскі накіраваў у Ковенскую губерню свайго паплечніка па Літоўскім камітэце Баляслава Длускага, які адначасова з Мацкявічусам пачаў там фарміраванне паўстанцкіх атрадаў. Узначаліўшы «Чырвоны жонд» (мы карыстаемся гэтым звыклым тэрмінам для сцісласці, хаця ён не меў афіцыйнага характару), Каліноўскі ўвосень 1863 года паслаў Мацкявічусу, якому не давярала ранейшае, «белае» кіраўніцтва,— мандат на званне арганізатара паўстанцкіх сіл усёй Ковенскай губерні.
Доўгі час не было вядома, ці сустракаліся Каліноўскі і Мацкявічус калі-небудзь асабіста. Нарэшце было знойдзена сведчанне аб асабістым знаёмстве напярэдадні паўстання гэтых выдатных дзеячаў братніх народаў. У прыватнасці, вядома, што Каліноўскі і Мацкявічус сустрэліся 30 ліпеня 1862 года ў мястэчку Кедайняй на вяселлі выдатнага рэвалюцыянера Зыгмунта Серакоўскага. Пра гэта гаворыцца ва ўспамінах жонкі Серакоўскага, што захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (ф. 1135, воп. 8, спр. 38, л. 44, 45, 68). У будучым магчымы новыя цікавыя адкрыцці, што пральюць дадатковае святло на ўзаемаадносіны буйнейшых дзеячаў рэвалюцыйнай дэмакратыі Літвы і Беларусі.
Дарэчы, каб трапіць у Кедайняй (сёння раённы горад у самым цэнтры Літвы), трэба было добра праехацца з Віль-
1 Восстанне в Лнтве м Белорусснн 1863—1864 гг. С. 55.
2 Тамсама. С. 62.
ні па літоўскіх дарогах, хутчэй за ўсё заязджалі і ў Коўна, дзе ў свой час настаўнічаў А. Міцкевіч, а пазней не раз бывалі праездам, гасцявалі У. Сыракомля і В. Дунін-Марцінкевіч. Усё гэта давала Каліноўскаму добрую магчымасць пазнаёміцца з карэннай Літвой. Але найбольш, зразумела, ён ведаў Вільню, Віленскі край, увогуле цесна знітаваныя з Беларуссю, з яе культурай і вызваленчым рухам.
Немагчыма ў кароткім артыкуле пералічыць усе мясціны ў Вільнюсе, звязаныя з жыццём і дзейнасцю выдатнага беларускага рэвалюцыянера. Вільня — горад яго адважнага змагання, яго подзвігу. Адсюль ён пачынаў, сюды перш за ўсё прыехаў пасля заканчэння сталічнага універсітэта. Тут 2 сакавіка 1861 года напісаў заяву генерал-губернатару Назімаву з просьбай аб прызначэнні на службу. Тут узначаліў у 1862 годзе падпольны Літоўскі камітэт. I яшчэ раз вярнуўся сюды з Гродзеншчыны ўлетку 1863 года, каб стаць на чале «Чырвонага жонда». Адсюль ён кіраваў дзеяннямі шматлікіх паўстанцкіх атрадаў, рассылаў указанні ў губерні і паветы. Тут на канспіратыўных кватэрах прымаў пасланцоў з месц. У Святаянскіх мурах (сёння комплекс будынкаў Вільнюскага дзяржаўнага універсітэта) была яго апошняя кватэра. Гэтыя старадаўнія сцены помняць, як у глухую студзеньскую ноч 1864 года правадыр паўстання, які жыў тут пад імем Вітажэнца, трапіў у рукі ўлад. У будынку былога Дамініканскага кляштара (рог вуліц Шв. Ігнота і Дамінікону, да нядаўняга часу — Гедрыса і Гараліса) ён утрымліваўся ў зняволенні пасля арышту, вёў напружанае змаганне з вопытнымі следчымі. Тут у камеры № 6 напісаў свае «Пісьмы з-пад шыбеніцы» на роднай беларускай мове, а ў запісках, адрасаваных ураду, як мог бараніўадстойваў інтарэсы краю: «Пока правнтельство не прнобретет сочувствня в действнтельно образованном классе здешнего населення, до тех пор слово Росснн не найдет отголоска в сердцах лнтовцев»1. Тут завяршылася яго яскравае жыццё. На Лукішскай плошчы ён быў публічна пакараны смерцю. Гісторыкі лічаць, што астанкі Каліноўскага, як і іншых змагароў, павешаных і расстраляных у Вільні ў 1863 годзе, пахаваны на вяршыні гары Гедыміна.
У свой час да стогадовага юбілею паўстання польскія калегі прыслалі фотакопію ўспамінаў сведкі падзей 1863 ro­fla ў Вільні Людвікі Радзевіч, сястры паплечніка Каліноўскага Іосіфа Яманта і нявесты Кастуся Марыі Ямант. Яна піша
1 Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863—1864 гг. С. 79.
аб жыцці Каліноўскага як «аб жыцці, дарагім для Вільні». Ва ўспамінах прыводзіцца выпадак, які добра характарызуе адвагу і вытрымку Каліноўскага. Аднойчы позняй восенню Каліноўскі начаваў у канспіратыўнай кватэры на Зарэччы, дзе захоўвалася падпольная друкарня. Раптам наляцела паліцыя. Каліноўскі ў адной бялізне выбраўся праз акно на дах і, прыціснуўшыся да пакрытай шэранню чарапіцы, праляжаў там увесь час, пакуль доўжыўся вобыск. Каліноўскі быў выдатным канспіратарам. Ён часта мяняў сваю знешнасць, адрасы, псеўданімы. Паводле слоў члена Віленскай асобай следчай камісіі М. В. Югана, афіцыйнае апісанне выгляду Каліноўскага не магло «служыць дапаможнікам, таму што апісанне гэтае каля года было прыклеена на рагах траха не кожнай з віленскіх вуліц. Каліноўскі працягваў жыць у Вільні, і па апісаннях гэтых ніхто не пазнаваў яго»1.
Вільнюс і дагэтуль ашчадна захоўвае памяць пра беларускага рэвалюцыянера — дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Літве. Адна з вуліц горада носіць імя Каліноўскага (гэтай назвы не закранула хваля перайменаванняў апошняга часу). На доме, дзе рэвалюцыянер знаходзіўся ў зняволенні, і на месцы пакарання яго смерцю ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі. Унікальныя матэрыялы пра выдатнага змагара захоўваюцца ў вільнюскіх архівах, бібліятэках, музеях. Вобраз Каліноўскага прыцягвае ўвагу літоўскіх гісторыкаў, пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва. Адзін з першых біяграфічных нарысаў пра Каліноўскага (1921) належыць літоўскаму гісторыку А. Янулайцісу, які, дарэчы, яшчэ ў 1913 годзе даў у альманах «Маладая Беларусь» надзвычай змястоўны матэрыял і пра Паўлюка Багрыма. Пра часы сумеснай барацьбы палякаў, літоўцаў і беларусаў у 1863 годзе нагадвае раман В. Мікалайціса-Пуцінаса «Паўстанцы» (1957—1967).
Можна без лішняга пафасу сказаць, што Каліноўскі жыве ў сэрцах літоўцаў, як і беларусаў. Ён заўсёды з Ha­wi — і ў дні радасці, і ў часіны выпрабаванняў. У гады вайны ў Літве дзейнічаў партызанскі атрад імя Калінаўскаса (Каліноўскага), як былі слаўныя партызаны-каліноўцы на Беларусі і ў Польшчы.
Ушанаванне памятных мясцін Каліноўскага ў Вільнюсе мае свае цікавыя традыцыі. Яны прыцягвалі да сябе многіх выдатных людзей. Вось некаторыя прыклады.
У 1913 годзе ў Вільню пасля заканчэння каморніцка-
' ДПБ, ф. 629, спр. 145.
агранамічнага вучылішча прыехаў Максім Гарэцкі. Гэты перыяд паказаны ім у аўтабіяграфічнай аповесці «Меланхолія». Яе герой дзяліўся сваімі ўражаннямі ў пісьме да таварыша: «Пішу табе з Вільні, з тэй Вільні, адкуль свяціла магутным святлом наша старадаўняя культура і адкуль цяпер расцякаюцца па ўсёй краіне жывыя струменьчыкі вызвалення...
Нага мая ступала ўжо па тых вуліцах, дзе за колькі сот гадоў ступаў вялікі сейбіт гуманізму і асветы доктар Скарына і дзе яшчэ так нядаўна вялі бязлітасныя каты на кару смерці адважнага правадыра паўстанцаў Каліноўскага...
Тут пяяў свае мужыцкія песні бацька нашага адраджэння Мацей Бурачок...»1
Як бачым, вобраз Каліноўскага пастаўлены тут у самы высокі нацыянальны кантэкст. Пісьмо з аповесці, несумненна, перадае захапленне Вільняй, яе багацейшымі традыцыямі самога пісьменніка — Гарэцкага. Зусім канкрэтная дата пісьма (2 ліпеня 1913 года) супадае з часам прыезду Гарэцкага ў Вільню. Тым не менш ясна — тут зафіксаваны не толькі першыя юначыя ўражанні Гарэцкага, але і яго ўяўленні больш позняга часу. Пісьменнік жыў у Вільні таксама ў 1919—1923 гадах і ўвесь гэты час працаваў над канцэпцыяй гісторыі нацыянальнай культуры. У 1913 годзе — мы ўжо не адзін раз гаварылі і будзем гаварыць пра гэта — нашаніўцы, у тым ліку і Гарэцкі, яшчэ толькі падыходзілі да асэнсавання нацыянальнай значымасці Каліноўскага, яшчэ многага пра яго не ведалі. Аповесць пісалася ў 1916—1928 гадах, у часы актыўнага засваення беларускай культурай спадчыны Каліноўскага, адсюль, думаецца, і трапілі ў створанае аўтарам аповесці пісьмо 1913 года некаторыя акцэнты. Між іншым,якраз сам Гарэцкі вельмі садзейнічаў уключэнню Каліноўскага ў кантэкст роднай культуры, адвёўшы яму значнае месца ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» (Вільня, 1920. 1-е выд.).
У 30-я гады шмат раздумваў пра Каліноўскага і яго ролю ў нацыянальнай гісторыі Адам Станкевіч, святар і вучоны, аўтар сур’ёзнай працы «Кастусь Каліноўскі, «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасці Беларусі» (1933), які ці не першы (ва ўсякім разе — адным з першых) вывучаў у віленскім «паньствовым архіве» аўтэнтычныя дакументы Каліноўскага і, вядома ж, не раз са складаным пачуццём смутку і гонару спыняўся на месцы гібелі героя.
1 Цыт. па кн.: Беларуская літаратура. Мн., 1991. Вып. 19. С. 34.
Прыходзіў сюды пакланіцца, набрацца натхнення малады Максім Танк. Напамінак аб гэтым — цудоўны верш «Вільня» (1936), паэма «Каліноўскі» (1937—1938).
А вось зусім нядаўняе. У эсэ «Вільнюс — часцінка майго сэрца» Уладзімір Караткевіч успамінае:
«Мой Вільнюс, мая Вільня, хадзіў-папахадзіў я тваімі вуліцамі-вулачкамі. Але адзін дзень прынёс мне светлай тугі больш за ўсе іншыя. 10 сакавіка 1964 года, калі споўнілася сто гадоў, як пакаралі смерцю Кастуся Каліноўскага, я яшчэ ў прыцемках прайшоў увесь яго шлях: ад Дамініканскіх муроў (...) да Лукішак, дзе ля сцен кляштара св. Якуба стаяла шыбеніца.