Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
1 Трухан А. 3 позіркам у будучыню: Рэвалюцыйна-дэмакратычныя педагагічныя ідэі Кастуся Каліноўскага // Полымя. 1969, № 2.
2 Перцаў У. М. Гістарычная думка ў Беларусі ў XIX — пачатку XX ст. // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1957, № 2; Шалькевіч В. Ф. Ацэнкі Канстытуцыі 3 мая 1791 года ў грамадска-палітычнай думцы Беларусі XIX стагоддзя // Веснік БДУ. Сер. 3. 1991, № 3.
высакародныя, гераічныя ідэалы служэння народу і барацьбы за свабоду1.
Надзвычай каштоўны і асабісты літаратурны вопыт Каліноўскага. Правадыр паўстання, непараўнаны канспіратарпадпольшчык, Каліноўскі, несумненна, меў значны літаратурны талент. Пэўны літаратурны бляск відаць нават у дзелавых паперах і некаторых іншых матэрыялах, напісаных ім па-руску або па-польску. Але ў поўнай меры талент Каліноўскага праявіўся ў творах на беларускай мове. Кастусь Каліноўскі ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры і журналістыкі як першапраходзец-наватар2. Выпушчаныя ім у неверагодна цяжкіх умовах сем нумароў «Мужыцкай праўды» слушна лічацца першай беларускай газетай, далі пачатак нацыянальнай дэмакратычнай прэсе. Гэты гістарычны акт усведамляўся Каліноўскім досыць выразна. «Друкаванае слова было заўсёды яго слабасцю, ён прыпісваў яму нейкае асаблівае значэнне»,’ — успамінаюць сучаснікі. У «Мужыцкай праўдзе», «Пісьмах з-пад шыбеніцы», іншых зваротах да народа Каліноўскі выступіў як бліскучы публіцыст, якога з поўным правам можна лічыць першым класікам баявой беларускай публіцыстыкі новага часу. Калі публіцыстыка — «гісторыя сучаснасці», то Каліноўскі быў самым пільным летапісцам сваёй эпохі. Ён любіў нават дакладныя храналагічныя паметкі: «Шэсць лет ужэ мінула...», «Два рокі ўжэ таму...», «Ронд Польскі ўжо таму будзе 70 лет...», «Ждалі мы доўга, аж нарэшці тры лет таму...». Але галоўным для яго быў праблемны разрэз грамадскага жыцця. Сялянская рэформа, дзяржаўная структура і механізм прыгнёту, рэкрутчына, няправедны суд,— усё здолеў ён ахапіць, усяму даць ацэнку, нічога не дараваў царызму і панству. Ён па-майстэрску карыстаўся народнымі гаворкамі, усім багатым арсеналам публіцыстычна-мастацкага ўздзеяння на чытача і слухача (публіцыстыка Каліноўскага была разлічана на калектыўнае чытанне, бо сярод сялян, якім яна адрасавалася, было шмат непісьменных).
Каліноўскі развіў і ўзняў на новую вышыню жанр прамоўніцкай прозы, папулярны ў народзе жанр гутарак, апладніўшы іх новым рэвалюцыйна-дэмакратычным зместам.
1 Заркова Г. Л. К. Каліноўскі і развіццё беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1985, № 5.
2 Александровіч С. X. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971; Нсторня белорусской дооктябрьской лнтературы. Мн., 1977; Булацкі Р. В., Сачанка I. I., Говін С. В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн,, 1979.
3 Дзярж. публічная б-ка (ДПБ) у С.-Пецярбургу, ф. 629, спр. 281, л. 14.
Яго слова трапяткое, жывое, фарбы разнастайныя: іронія, сарказм, рытарычнае пытанне, трапнае параўнанне, фальклорная сімволіка, грубаваты народны жарт. I раптам — мяккія, амаль пяшчотныя тоны: «Працуе бацька цяжка на дзецеткі свае, гадуе маці сына, ночанькі не спіць...» (Мужыцкая праўда, № 5). Гэта гучыць ужо як фрагмент апавядання. Нездарма шмат цікавага для сябе знаходзяць у творчасці Каліноўскага і гісторыкі беларускай мастацкай прозы'. «Выключная, можна сказаць, вызначальная роля ў станаўленні беларускай прозы, выпрацоўцы яе першапачатковых форм і традыцый належыць рэвалюцыйным адозвам К. Каліноўскага»2,— сцвярджае М. Грынчык. Элемент пэўнай літаратурнай умоўнасці заключаўся ўжо ў тым, што публіцыстычныя творы, Каліноўскага зыходзілі як бы ад іншай асобы — Яські-гаспадара. Каліноўскаму даводзілася сродкамі маналога ляпіць гэты вобраз перадавога селяніна свайго часу, вострага на слова, які ўжо добра разбіраецца ў многіх складанасцях свету і можа «вучыць сваёй мужыцкай праўды». Гэта яшчэ больш узмацняе ўражанне ад публіцыстыкі Каліноўскага як ад мастацкай прозы.
Разам з тым публіцыстыка гэтая мае пэўныя ўнутраныя сувязі і з паэзіяй. Яна эканомная, страсная, своеасабліва рытмізаваная. М. Ларчанка не без падставы параўноўваў публіцыстычныя звароты Каліноўскага з вершамі ў прозе’. Словам, ад гэтай публіцыстыкі адзін крок да паэзіі. I Каліноўскі яго зрабіў у вершы «Марыська, чарнаброва галубка мая...», які састаўной часткай уваходзіць у «Пісьмы з-пад шыбеніцы». Пры ўсёй вонкавай цяжкаватасці (а можа, некаторая цяжкаватасць дадае яму важкасці) гэта здзіўляюча магутны твор, які ўражвае арганічнай з’яднанасцю інтымных пачуццяў да каханай дзяўчыны з грамадзянскімі зваротамі да ўсяго народа. Перад намі высокі ўзор беларускай грамадзянскай лірыкі XIX стагоддзя, які займае годнае месца ва ўсіх анталогіях нацыянальнай паэзіі.
Узбагачаючы родную літаратуру ў ідэйных і жанравых адносінах, Каліноўскі смела ўводзіў у свае творы новыя паняцці і лексемы, чым істотна спрыяў развіццю нацыянальнай літаратурнай мовы. Нашы лінгвісты заўважылі: «У Каліноўскага сустракаем вялікую колькасць выразаў (словазлучэнняў), якіх раней у беларускай пісьменнасці не
1 Хромчанка К. Р. Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пачатак XX ст.). Мн., 1979.
2 Грынчык М. Ад Каліноўскага да Коласа // Полымя. 1980, № 8. С. 246.
3 Ларчанка М. Па шляху рэалізму. Мн., 1959. С. 47.
было і якія абумоўлены сацыяльнай, рэвалюцыйнай накіраванасцю яго твораў: адняць свабоду, бараніць бацькаўшчыну, братні народ, братняя роўнасць, вольнасць праўдзівая, выказацца за вольнасць, глуміцель народа, глум народа, гнаць у Сібір, даць мужыкам вольнасць, даць самарондства [самакіраванне], дзела вольнасці, дабро народнае, душа рабочая, запісаць кроўю, згінуць за праўду, здабыць свабоду, не даць загінуць праўдзе і справядлівасці, ісці за праўду і справядлівасць, казённыя мужыкі, казацкая нагайка, мужык нявольны, мужыцкая свабода, народны дух, народнае сумленне, паўстанне ажыўляе народ, прызнаць права самаабароны, сіла народа, як сумленне кажа, сумленне народнае, служыць дзелу, слова пяройдзе ў дзела, сходкі людзей выбраных, туманіць розум, гнуцца перад кнутом, чалавечае і народнае права, царскія псярні»'. Нават вырваныя з кантэксту, гэтыя словы працягваюць жыць, будзяць думку, пякуць, заклікаюць. У творах Каліноўскага беларуская мова апрабіравала многія новыя словы, звязаныя з грамадскапалітычным жыццём, словы з адцягненым значэннем, яе сінтаксіс узбагаціўся складанымі сказамі (Каліноўскаму ж увесь час даводзілася агітаваць, пераконваць, выстройваць ланцужок аргументацыі).
Паўстанне 1863 года было разгромлена, сам правадыр загінуў на вісельні, але яго ідэі асталіся жыць у народзе, каб праз гады азвацца і набыць жыццё ў творах беларускіх пісьменнікаў новых пакаленняў.
У гістарычнай перспектыве ідэі і творчасць Каліноўскага на многія дзесяцігоддзі прадвызначылі ідэйна-эстэтычны накірунак беларускай дэмакратычнай літаратуры. Непасрэдную пераклічку, далейшае развіццё ідэй і вобразаў Каліноўскага мы знойдзем у творчасці Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна. Дабратворнае ўздзеянне рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі адчуў у сталых сваіх творах і В. Дунін-Марцінкевіч2. Запавет Каліноўскага беларускаму народу — «ваяваць за сваё чалавечае права» — ажыве потым у паэтычна-праграмных формулах яго ідэйных пераемнікаў — «людзьмі звацца», «заняць пачэсны пасад між народамі». I справа тут не толькі, а можа, і не столькі ў непасрэдных запазычаннях (хоць вядома, напрыклад, што «Мужыцкая праўда» пашы-
1 Крамко I. I., Юрэвіч A. К., Яновіч A. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1968. Т. 2. С. 68—69.
2 Навуменка I. Я. Пісьменнікі-дэмакраты. Мн., 1967. С. 55, 65.
ралася ў Багушэвічавых Кушлянах, а сам Багушэвіч быў паўстанцам; Янка Купала сустракаўся з паплечнікам Каліноўскага 3. Чаховічам і знаёміўся ў яго са свабодалюбнай літаратурай паўстання), а перш за ўсё ў тым, што і Багушэвіч, і Купала, і Колас вырашалі ў прынцыпе тыя ж задачы, якія стаялі і перад Каліноўскім. Яны ў новых умовах працягвалі рэвалюцыйна-дэмакратычную лінію ў беларускай літаратуры і культуры, лінію Каліноўскага.
Кожны этап рэвалюцыйнага дэмакратызму ў літаратуры меў свае асаблівасці. Багушэвіч у жывых мастацкіх вобразах канкрэтызаваў сацыяльную крытыку Каліноўскага, болын акрэсленае выражэнне ў яго атрымаў нацыянальны момант. Разам з тым у яго няма прамых заклікаў да рэвалюцыйнага дзеяння, якія мы бачым у Каліноўскага: у часы Багушэвіча не было непасрэднай рэвалюцыйнай сітуацыі і звязанага з ёй шырокага руху народных мас. У эпоху імперыялізму рэвалюцыйны дэмакратызм узбагаціўся новымі рысамі, судакрануўшыся з рабочым рухам, з марксізмам. Магутныя крылы творчасці Я. Купалы і Я. Коласа дала першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гадоў. Яна напоўніла іх творы верай у блізкую перамогу, дазволіла ім злучыць сацыяльны крытыцызм Багушэвіча з трыбуннасцю Каліноўскага і паэтызацыяй стваральнай моцы народа.
Сувязь Каліноўскага са сваімі ідэйнымі наступнікамі нельга ўяўляць занадта просталінейна. На пасмяротным шляху Каліноўскага да свайго народа былі немалыя перашкоды і складанасці, бо беларускі народ страціў у паўстанні 1863 года цвет сваёй інтэлігенцыі і мусіў некалькі дзесяцігоддзяў зноў назапашваць культурныя сілы. У гэтым бачыцца мне глыбокі падспудны сэнс радкоў У. Караткевіча з верша «Нявесце Каліноўскага»: «Дарагая, ты стала ўдавою, He пабачыўшы жаніха». Каліноўскага помнілі перш за ўсё як героя паўстання 1863 года, а нацыянальна-беларускі аспект яго дзейнасці доўгі час аставаўся як бы ў цяні. I, вядома ж, гэта залежала ў першую чаргу ад самога ўзроўню развіцця нацыянальнага руху беларускага народа (не адразу ў новы час была ў належнай меры засвоена, падхоплена намі і спадчына Ф. Скарыны). Пра Каліноўскага як дзеяча беларускай культуры былі хіба асобныя згадкі. Гістарычна выверанай ацэнцы Каліноўскага замінаў пашыраны ў свой час погляд на паўстанне 1863 года на Беларусі як на акцыю выключна польска-шляхецкую, дзе беларускі народ выступаў хутчэй у ролі аб’екта, а не суб’екта гісторыі. Адпаведным чынам прачытваліся ў такім выпадку і публіцыстычныя
дакументы Каліноўскага'. У 1915 годзе праніклівы Максім Багдановіч прыгадаў Каліноўскага ў нарысе «Белорусское возрожденне», нібы «прымерыўшы» яго постаць да кантэксту беларускай нацыянальна-культурнай гісторыі.