Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Працэс фарміравання беларускай нацыі ўскладняўся многімі прычынамі, у прыватнасці тым, што пераважная большасць шляхты, наогул адукаваных пластоў, была да гэтага часу паланізавана. Тым не менш у XIX стагоддзі ўжо ясна бачыцца беларускі нацыянальна-культурны рух, узнікаюць і множацца спробы стварэння літаратуры і тэатра на занядбанай народнай мове. Надзвычай паказальна, што побач з выхадцамі з сялянства (П. Багрым, В. Каратынскі) і разначынцамі (Ф. Савіч), мабыць, яшчэ большую ролю ў гэтым руху на працягу XIX стагоддзя адыгрывалі выхадцы са шляхты, пераважна дробнай, а часам нават і буйной (А. Абуховіч, В. Савіч-Заблоцкі). Адбываецца як бы працэс вяртання лепшых прадстаўнікоў шляхты ва ўлонне свайго народа. I, вядома ж, у першую чаргу ў дадзенай сувязі ўспамінаецца К. Каліноўскі. Паходзячы са шляхецкай сям’і польскай культурнай арыентацыі, ён ішоў да працоўнага народа Беларусі праз свой рэвалюцыйна-дэмакратычны светапогляд, які грунтаваўся на непахіснай веры ў невычэрпныя творчыя сілы народа і поўным адмаўленні існуючага сацыяльна-палітычнага ладу, як нязгоднага з народнымі ўяўленнямі аб справядлівасці. Слушным будзе таксама сказаць, што Каліноўскі ішоў да рэвалюцыйнага дэмакратызму праз сваю блізкасць да народа, добрае веданне
невыносных умоў яго жыцця, праз гарачае спачуванне народнай нядолі.
Будучы ў многіх адносінах паслядоўнікам рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў М. Г. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава, A. I. Герцэна, Каліноўскі ўзяў таксама ўсё лепшае, што назапасіла перадавая польская грамадская думка, і высока ацэньваў, у прыватнасці, «вялікія філасафічныя, сучасныя ідэі польскай эміграцыі, што вітаюцца і ў Расіі»1. (Цікава, што і ў дадзеным выпадку для яго важнае апрабіраванне гэтых ідэй у Расіі — такая высокая аўтарытэтнасць для яго рускай грамадскай думкі.) Разам з тым першаступеннае значэнне для фарміравання светапогляду Каліноўскага мелі ўласныя беларускія традыцыі вызваленчай барацьбы (народныя паўстанні розных часоў, Ф. Савіч, Ю. Бакшанскі), непасрэдныя жыццёвыя назіранні і ўражанні, атрыманыя на радзіме і за яе межамі. Сын небагатага шляхціца, абцяжаранага вялікай сям’ёй, Каліноўскі з дзяцінства меў усе магчымасці добра пазнаёміцца з жыццём народа, увабраць у сябе ўсё багацце беларускай народнай культуры. Біёграфы адзначаюць: «Каліноўскі да 17-гадовага ўзросту жыў у беларускай вёсцы; з ёй не парываў сувязі і ў гады навучання ў Маскве і Пецярбурзе»2. Творчасць Каліноўскага з усёй несумненнасцю сведчыць, што ён выдатна валодаў народнаю моваю (гродзенскія гаворкі), да тонкасці ведаў фальклор, народныя звычаі, усе памкненні і спадзяванні народа. Падмечана — беларускія песні з Мастаўлян (родная вёска Каліноўскага) настолькі цікавыя, што яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя звярнулі ўвагу збіральнікаў народнай творчасці і трапілі ў фальклорныя зборнікі’. Важнейшы матэрыял для роздуму і супастаўленняў давала Кастусю таксама гісторыя. Мінулае свайго і суседніх народаў ён вывучаў не толькі па кнігах і іншых публікацыях (асабліва істотнымі для яго былі працы I. Лялевеля), але і непасрэдна па першакрыніцах. У Публічнай бібліятэцы ў Пецярбургу былі надзвычай багатыя зборы старадаўніх рукапісаў з гісторыі Беларусі, Літвы і Польшчы. Іх вывучэннем і перапіскай займаўся па заданні Віленскай археалагічнай камісіі старэйшы брат Кастуся Віктар. Ужо даўно
' Ратч В. Сведення о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной Россвя: Введенме. Внльно, 1867. С. 108.
" Лушчыцкі I. Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX веку. Мн., 1958. С. 177.
3 Шалькевмч В. Ф. Кастусь Калнновскнй: Страняцы бнографнн. Мн., 1988. С. 50—51.
вучоныя меркавалі, што гістарычныя пошукі Віктара былі блізкія і Кастусю. 3 публікацыі беларускага даследчыка М. Нікалаева (Літ. і мастацтва. 1985, 1 сак.) высветлілася, што Кастусь прымаў непасрэдны ўдзел у гэтай працы. Браты сабралі ў Пецярбургу добрую ўласную бібліятэку, дзе, мяркуючы па каталогу, была, напрыклад, кніга «Аб Заходняй Расіі» (Магілёў, 1793)Аўтар не ўказаны, але, несумненна, гэта надзвычай важная гісторыка-краязнаўчая праца С. Богуша-Сестранцэвіча (дзядзькі В. Дуніна-Марцінкевіча), у якой ішла размова аб паходжанні і гістарычнай еднасці беларусаў, украінцаў і рускіх. Думаецца, што Каліноўскі быў знаёмы не толькі з гістарычнымі, этнаграфічна-фалькларыстычнымі публікацыямі, але і з творамі першых нацыянальных пісьменнікаў, у першую чаргу — свайго сучасніка Дуніна-Марцінкевіча. Як бы там ні было, ён выразна адчуваў сваю непарыўную лучнасць з беларускім народам і яго культурай, усё свядомае жыццё выказваў вялікую прывязанасць да мовы беларускіх хацін, мовы «Тараса на Парнасе» і Дуніна-Марцінкевіча і нават у турме, напярэдадні пакарання смерцю, піша па-беларуску развітальныя пісьмы і вершаваныя радкі да народа, да каханай дзяўчыны. «Мой дарагі народзе»,— звяртаўся ён да беларусаў. Матыў развітання вернага сына са сваім народам вар’іруецца, разгортваецца далей і ў вершы Каліноўскага, дзе Кастусь раскрыў нарэшце свой псеўданім «Яська-гаспадар з-пад Вільні», якім падпісвалася «Мужыцкая праўда». Якраз пад гэтым імем Каліноўскі быў найбольш вядомы народу як яго верны сябар і заступнік.
Перадавы мысліцель, правадыр шырокага і грознага паўстання супраць царызму і прыгонніцтва на землях Беларусі і Літвы, Каліноўскі ўнёс велізарны ўклад у рэвалюцыйную тэорыю і практыку, у філасофскую і грамадска-палітычную думку свайго часу. Гісторыкі філасофіі і грамадскай думкі звязваюць з яго імем узнікненне на Беларусі рэвалюцыйнага дэмакратызму, як самастойнай ідэалагічнай плыні, «як пэўнай сістэмы ідэйных, светапоглядных прынцыпаў, што станавіліся асновай практычнага рэвалюцыйнага дзеяння»2. Вядомы гісторык У. А. Дзьякаў на храналагічна шырокім матэрыяле многіх краін прапануе перш за ўсё тры
1 Шалькевіч В. Бібліятэка Віктара Каліноўскага // Голас Радзімы. 1992. 5 сак.
2 Майхровнч A. С. Белорусскне революцнонные демократы: Важнейшне аспекты мнровоззрення. Мн., 1977. С. 20.
агульныя крытэрыі, якія вызначаюць рэвалюцыйную дэмакратыю наогул: «Гэта, па-першае, бескампрамісная рэвалюцыйнасць, г. зн. гатоўнасць змагацца супраць сацыяльнага, нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту любымі, у тым ліку насільнымі сродкамі; па-другое, шчыры і глыбокі дэмакратызм, які праяўляецца ў паслядоўнай і самаахвярнай абароне інтарэсаў працоўных мас; па-трэцяе, вера ў неабходнасць сацыялістычнай перабудовы грамадства, як правіла, на аснове утапічных, але часам і навуковых тэорый». Прапануецца і чацвёртая тыповая прыкмета — «больш-менш выразна выказаная арыентацыя на міжнацыянальныя рэвалюцыйныя кантакты»'. Несумненна, што Каліноўскі з дастатковай паўнатой і паслядоўнасцю ўвасобіў у сваёй дзейнасці і творчасці ўсе гэтыя рысы. У пэўнай меры ён можа служыць нават своеасаблівым эталонам у гэтых адносінах. Хаця некаторыя бакі светапогляду рэвалюцыянера (напрыклад, адносіны да рэлігіі, да сацыялізму) з неабходнай глыбінёй яшчэ не вывучаліся.
Гераічная дзейнасць і палымяная публіцыстыка Каліноўскага засведчылі надыход на Беларусі эпохі сялянскай дэмакратыі. Уся сістэма яго поглядаў выражала карэнныя інтарэсы працоўных мас, сялянства. Менавіта з гэтага пункту погляду ацэньваў ён усе грамадскія з’явы, заклікаючы сялян на барацьбу з самадзяржаўем і прыгонніцтвам, на змаганне за «мужыцкую праўду», за «вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам». Шлях да свабоды Каліноўскі бачыў у добра падрыхтаваным і арганізаваным народным паўстанні, у дружным націску на царызм дэмакратычных сіл усіх народаў.
Галоўным пытаннем эпохі было пытанне зямлі і волі. Каліноўскі вырашаў яго надзвычай радыкальна: скінуць цара, адняць зямлю ў памешчыкаў і аддаць тым, хто яе спрадвеку абрабляе, устанавіць дэмакратычныя парадкі, забяспечыўшы тым самым і свабоднае нацыянальнае развіццё. Гэта была ў вышэйшай ступені прагрэсіўная праграма. Праўда, Каліноўскаму і яго аднадумцам здавалася, што з перамогай сялянскай рэвалюцыі адразу запануе «справядлівая свабода», установіцца грамадства без прыгнёту і эксплуатацыі. У гэтай частцы погляды сялянскіх дэмакратаў былі утапічныя. Тым не менш рэвалюцыйны дэмакра-
1	Дьяков В. А. Некоторые теоретнко-методологнческне вопросы нсторнм революцмонного демократнзма XIX н XX вв. // Новая н новейшая нсторня. 1987. № 3. С. 153.
тызм быў натуральным і надзвычай плённым этапам на шляху сацыяльнага прагрэсу народаў.
Каліноўскі — роданачальнік сялянскай дэмакратыі Беларусі. А паколькі рэвалюцыйны дэмакратызм на многія дзесяцігоддзі быў адной з галоўных ідэйных асноў усёй беларускай дэмакратычнай культуры, гэта і вызначае велізарную, фундаментальную ролю Каліноўскага не толькі ў гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі, але і ўсёй культуры Беларусі. Слушна пісаў у свой час I. Лушчыцкі: «Яго [Каліноўскага.— Г. К. ] аб’ядноўвае з беларускім народам у адну нацыю не толькі агульнасць мовы, але і агульнасць культуры. Больш таго, Кастусь Каліноўскі быў адным з выдатных стваральнікаў беларускай рэвалюцыйнадэмакратычнай культуры».
Водбліск генія Каліноўскага можна заўважыць у многіх галінах культуры і сферах духоўнага жыцця. Скажам, у яго ёсць толькі некалькі кароткіх непасрэдных выказванняў, якія датычаць народнай асветы. Але і тут Каліноўскі паўстае перад намі рэвалюцыянерам-наватарам. Выступаючы за школы на роднай мове, а галоўнае, звязваючы пытанні асветы і адукацыі з палітычнымі пытаннямі — з неабходнасцю папярэдняга вызвалення ад самадзяржаўя, ён не мог не ўплываць самым істотным чынам на станаўленне нацыянальнай дэмакратычнай педагагічнай думкі .
Адметнасцю пазначаны гістарычныя і прававыя погляды Каліноўскага. Ён умеў вылучыць у гісторыі значэнне пераломных эпох, перадавых дзеячаў (Т. Касцюшка) і прагрэсіўных юрыдычных актаў (Канстытуцыя 3 мая 1791 года, Паланецкі універсал)2.
Нельга не адзначыць яго вялікі ўплыў на беларускую літаратуру, якая была сапраўдным стрыжнем усёй нацыянальнай культуры. Перш за ўсё вылучым аспект ідэйнаэстэтычны. Усёй сістэмай сваіх поглядаў, як і сваёй творчай практыкай, Каліноўскі сцвярджаў народнасць і рэалізм у літаратуры і мастацтве, адстойваў высокія эстэтычныя прынцыпы, уплываў на станаўленне беларускай рэвалюцыйнадэмакратычнай эстэтыкі, якая панесла далей абвешчаныя ім