1 Токажевнч Ю. 1 нюля 1867 г. (Пнсьмо к А. Герцену м Н. Огареву) // йзбр. пронзв. прогресснвных польскнх мыслнтелей. М., 1958. Т. 3. С. 998. з царскімі войскамі каля мястэчка Рэчыца (зараз Камянецкі раён). На жаль, апрача вельмі агульных і няпоўных звестак у энцыклапедыі, пра Сангіна не напісана яшчэ ніводнага артыкула. Цікава, што сярод паплечнікаў Каліноўскага па гродзенскай арганізацыі сустракаліся нават духоўныя асобы. Такім быў Ігнат Казлоўскі, ксёндз з той жа Вялікай Бераставіцы, дзе не раз бываў па канспіратыўных справах Каліноўскі. Гэта быў незвычайны святар. Досыць сказаць, што паходзіў ён з прыгонных беларускіх сялян. Выпадак не часты. Гэта значыць, беды народа ведаў не па чутках. Нарадзіўся каля 1832 года. Нейкім цудам здолеў атрымаць адукацыю — вучыўся ў Беластоцкай гімназіі і Віленскай духоўнай семінарыі. Між іншым, перад Бераставіцай пабываў вікарыем і ў Ялоўцы, правіў службу ў тым самым касцёле, дзе ў свой час хрысцілі Кастуся. Як і Сангін, супрацоўнічаў з Віленскай археалагічнай камісіяй, што сведчыць пра значныя культурныя інтарэсы. Пра яго ўдзел у рэвалюцыйнай арганізацыі ўлады не ведалі, хоць быў момант, калі ён абвінавачваўся ў падмаўленні сялян не даваць паказанняў супраць паўстанцаў. Пасля паражэння паўстання Казлоўскі склаў з сябе духоўны сан і служыў настаўнікам у рускіх губернях. Вядома, што ў 1882 годзе ён быў ужо калежскім асэсарам, працаваў у Вусць-Мядзведзіцкай мужчынскай гімназіі на «ціхім» Доне. Гэта апошняя звестка пра яго, якую пакуль што ўдалося адшукаць у архівах. Невялікі жыва напісаны артыкул П. Абрамовіча пра Казлоўскага быў змешчаны ў газеце «Голас Радзімы» ў красавіку 1970 года. Трывалыя таварыскія і ідэйныя сувязі прынесла Каліноўскаму дзейнасць у віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Галоўным кіраўніком віленскіх «чырвоных» быў спачатку Людвік Звяждоўскі (1829—1864). Бліскучы, рэспектабельны капітан Генеральнага штаба, якога чакала забяспечаная кар’ера, ён удзень, як і належала, старанна працаваў ва ўпраўленні Віленскай ваеннай акругі, лічыўся ўзорным, вельмі перспектыўным афіцэрам, а вечарамі на канспіратыўных кватэрах абмяркоўваў самыя смелыя і далёкасяжныя мары і планы рэвалюцыянераў. Крыніцы гавораць як пра спрэчкі Каліноўскага са Звяждоўскім, так і пра ідэйную блізкасць з ім. Рэвалюцыянерам былі надзвычай карысныя шырокія сувязі Звяждоўскага ў вайсковых колах. Ён быў умелы канспіратар. Улады цалкам давяралі яму. Калі генералу Назімаву (папярэдніку Мураўёва на пасадзе віленскага генерал-губернатара) данеслі ўвосень 1862 года аб падазроных сувязях Звяждоўскага, самаўпэўнены саноўнік ніяк не мог у гэта паверыць, і ўсё абышлося пераводам Звяждоўскага ў Маскву. Вясной 1863 года ён тайна з’явіўся на Магілёўшчыне, узначаліў там пад імем «Тапара» ўзброенае выступленне супраць царызму, марачы перанесці паўстанне ў рускія губерні (несумненна сувязь яго псеўданіма з вядомым заклікам рэвалюцыянераў «К топору зовнте Русь!»). Спачатку справа пайшла як найлепш. 3 дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута Звяждоўскі захапіў павятовыя Горкі. Аднак сялянства Магілёўшчыны ў сваёй масе не толькі не падтрымала паўстанцаў, але сустрэла іх нават у большасці выпадкаў варожа. Працягваць паўстанне ва ўмовах гэтай своеасаблівай Вандэі значыла біцца з народам. Таму Звяждоўскі распусціў атрад і выехаў за мяжу. Пра дзеянні Звяждоўскага на Магілёўшчыне яскрава распавёў пісьменнік Уладзімір Арлоў у навеле «Пяць мужчын у леснічоўцы» (гл. яго кнігу «Дзень, калі ўпала страла», 1988). Каліноўскі цяжка перажываў гэтую няўдачу. Была ў яго крыўда і на Звяждоўскага. Сам Кастусь лёгка знаходзіў агульную мову з народам, і, магчыма, яму здавалася, што Звяждоўскі зрабіў не ўсё, што было можна. У адным з пісьмаў Каліноўскі з уласцівым яму максімалізмам у патрабавальнасці да сябе і людзей кпіў: «Звяждоўскі пасля няўдачы на Магілёўшчыне з большай лёгкасцю трапіў за мяжу, чым у атрад, напрыклад, у Мінскім, Гродзенскім ваяводствах або на Жмудзі»1. I ўсё ж у рэшце рэшт Звяждоўскі да канца выканаў свой абавязак рэвалюцыянера. Вярнуўшыся ў Польшчу, смела там ваяваў, камандаваў ажно цэлай паўстанцкай дывізіяй, быў схоплены карнікамі і павешаны ў горадзе Апатаве ў лютым 1864 года, у тыя самыя дні, калі яго таварыш і апанент Каліноўскі чакаў вырашэння свайго лёсу ў віленскай дамініканскай турме. Вось як усё няпроста ў гэтым жыцці, якім пакручастым бывае лёс людзей і іх узаемадачыненняў... Але вернемся ў восеньскую Вільню 1862 года, калі Звяждоўскі выехаў у Маскву, а Каліноўскі ўзначаліў так званы Літоўскі камітэт «чырвоных» — цэнтр падрыхтоўкі паўстання на ўсёй тэрыторыі Літвы і Беларусі. У камітэт уваходзілі розныя па характару і сацыяльнаму становішчу людзі. Іх усіх аб’ядноўвала вера, што толькі ўзброеным паўстаннем можна дамагчыся радыкальных перамен. 1 К. Калнновскнй: Мз печатного н рукопнсного наследая. М., 1988. С. 75. Ян Козел (1837—1896) — адстаўны афіцэр, родам з Вілейшчыны, адзін з заснавальнікаў мінскай арганізацыі «чырвоных» (і гэтым асабліва нам цікавы). Увосень 1862 года, выкліканы з Мінска ў Вільню, стаў надзейным паплечнікам Каліноўскага. Калі пачалося паўстанне ў Польшчы і трэба было неадкладна вырашаць, што рабіць рэвалюцыянерам Беларусі і Літвы, менавіта яго, Козела, надзвычай паваротлівага і ў той жа час цвёрдага (псеўданім — Скала), паслаў Каліноўскі ў Пецярбург і Маскву для ўзгаднення планаў выступлення з Серакоўскім і Звяждоўскім. Місія, як бачым, вельмі адказная. Вяртаючыся, Ян Козел пабываў тады на Міншчыне і Гродзеншчыне. Потым ваяваў у паўстанцкіх атрадах на тэрыторыі Польшчы, быў у эміграцыі. Яшчэ адно імя, яшчэ адзін адметны лёс: Баляслаў Длускі (1826—1905). Чалавек са значным жыццёвым вопытам, сваёй цікавай біяграфіяй. Яшчэ будучы вучнем Віленскай гімназіі, за ўдзел у рэвалюцыйных канспірацыях аддадзены ў салдаты і адпраўлены на Каўказ пад кулі горцаў. Усё перанёс, заслужыў афіцэрскае званне, што давала магчымасць выйсці ў адстаўку. Нейкі час вучыўся ў Пецярбургу ў мастацкай акадэміі. Потым скончыў Маскоўскі універсітэт (студэнтам, як успамінаюць сучаснікі, насіў «беларускую сярмягу»), стаў доктарам. Бачыў самабытнасць, адметныя традыцыі Беларусі і Літвы, упарта адстойваў іх правы на перагаворах з варшаўскімі рэвалюцыянерамі. На пачатку паўстання пасланы Каліноўскім на Ковеншчыну, пад прозвішчам Ябланоўскага ўзначаліў там буйны паўстанцкі атрад, умела выкарыстоўваючы свой каўказскі вопыт, біўся з царскімі войскамі. («Ябланоўскі робіць цуды»,— радаваліся звесткам пра поспехі свайго таварыша паўстанцы-дэмакраты ва ўсіх кутках краю.) Потым прадстаўляў інтарэсы «Чырвонага жонда» Літвы і Беларусі за мяжою, клапаціўся аб зброі для паўстанцаў. Захавалася перапіска Каліноўскага з Длускім гэтага перыяду, якая сведчыць аб поўным даверы, які існаваў паміж двума дзеячамі. Гэта Длускаму пісаў зухавата-шчымліва наш верны рыцар свабоды: «Не турбуюся ні аб чым... А калі прыйдзецца павіснуць, то хай будзе на пацеху ўсім літоўскім панам і прасветлай Маскве!» Зазначым — усё так і адбылося, як абяцаў-прадбачыў Каліноўскі. Кастусь смела пайшоў на смерць. А Длускаму было наканавана жыць. Праз многамнога гадоў пасля паўстання ён захапіўся ў Кракаве жыва- пісам, пасябраваў з Янам Матэйкам, і той угаварыў яго пазіраваць для славутай карціны «Грунвальдская бітва». Сцвярджаюць, што партрэтныя рысы паплечніка Каліноўскага захаваліся ў абліччы накрэсленага на гэтым палатне эльблонгскага комтура Тэтынгера. Зыгмунт Чаховіч (1831 — 1907) —нязменны «экспедытар» віленскага паўстанцкага цэнтра, трымаў у памяці ўсе прозвішчы, адрасы і яўкі, кіраваў сувязямі з мясцовымі падпольнымі арганізацыямі Літвы і Беларусі. Перажыўшы катаргу і ссылку, вярнуўся на Лагойшчыну. Тут таксама яму на першым часе давялося нясоладка, здаралася, не было чым скрасіць няхітрую вячэру, але ён заўсёды як прадстаўнік былога паўстанцкага цэнтра «чырвоных» помніў пра даўгі паўстання, пра грошы, пазычаныя колісь на паўстанцкія мэты. I як толькі атрымаў спадчыну, у першую чаргу разлічыўся з гэтымі даўгамі. Паплечніку Каліноўскага Чаховічу выпала ў жыцці таксама сустрэцца з маладым Купалам. Скупы на аўтабіяграфічныя сведчанні, Янка Купала не раз з падзякай успамінаў Чаховіча і яго багатую бібліятэку ў Бясядах. Сустрэчы Купалы з Чаховічам каларытна паказаў у сваёй п’есе «Калыска чатырох чараўніц» Уладзімір Караткевіч. Зрэшты, пра ўсё гэта мы яшчэ будзем мець нагоду расказаць спецыяльна. У 1972 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва» (за 2 чэрвеня) з’явіўся артыкул У. Яфрэмава пад характэрнай назвай «Сябра Манюшкі, паплечнік Каліноўскага, змагар парыжскіх барыкад». Размова ў ім ішла пра Ахілеса Банольдзі (1821 —1871), які быў бадай самым незвычайным з усіх незвычайных людзей, што акружалі Каліноўскага. Мяркуйце самі. Італьянец па паходжанні, нарадзіўся ў Іспаніі, вучыўся ў Швейцарыі. Чалавек тэмпераментны, захоплены мастацтвам, у маладыя гады апынуўся ў Вільні, як спявак і настаўнік быў заўзятым прапагандыстам музыкальнай культуры, усёй душой палюбіў край, які стаў яго другой радзімай. Разам з Каліноўскім рыхтаваў паўстанне. Вымушаны ўцячы за мяжу, выконваў там важныя даручэнні правадыра паўстання. У 1871 годзе памёр ад ран, атрыманых на барыкадах Парыжа. Лёс, які таксама заслугоўвае мастацкага асэнсавання, літаральна просіцца ў аповесць або паэму. Блізкім Каліноўскаму чалавекам быў афіцэр корпуса шляхоў зносін, інжынер-пуцеец Уладзіслаў Малахоўскі (каля 1830—1900). Калі Каліноўскі быў для сяброў «Хамуціус 1», то Малахоўскі ў канспірацыйных колах тытулаваўся «Хамуціусам 2». Які яшчэ патрэбны доказ блізкасці? Адчайна смелы, ён нават, як расказвалі, выцягнуў аднойчы рэвальвер у жандара, што стаяў на варце. Смелы і паслядоўны ён быў таксама ў вырашэнні пытанняў рэвалюцыйнай тактыкі. Будучы ў Вільні рэвалюцыйным начальнікам горада, улетку 1863 года разам з Каліноўскім падрыхтаваў новы пераварот у рэвалюцыйнай арганізацыі, які завяршыўся адхіленнем ад улады «белых» і ўтварэннем «Чырвонага жонда». Гэта ён, Малахоўскі, падпісаў смяротны прысуд віленскаму маршалку шляхты Дамейку, праціўніку паўстання. Вымушаны выехаць у Пецярбург, выканаў там надзвычай важныя даручэнні Каліноўскага па наладжванні сувязеў з рускай рэвалюцыйнай арганізацыяй «Зямля і Воля». Спецыялісты-навукоўцы заўважылі, што сёмы нумар «Мужыцкай праўды», выпушчаны ўлетку 1863 года, пасля значнага перапынку, адрозніваецца па мове ад астатніх. У сувязі з гэтым выказваецца арыгінальнае меркаванне: «Гэтыя разыходжанні апошняга нумара з шасцю папярэднімі гавораць за тое, што апошні напісаны кімсьці з паплечнікаў Каліноўскага, прадстаўніком паўднёвай (окаючай) гаворкі»1. Гэтым паплечнікам Каліноўскага якраз мог быць Малахоўскі, родам з Кобрыншчыны.