У агні паўстання гінулі не толькі рэвалюцыянеры, гінулі таксама шматлікія дакументы, неацэнныя унікальныя гістарычныя сведчанні-памяткі часу. Цяпер нярэдка мы вымушаны карыстацца тым, што пажадалі захаваць у сваіх архівах царскія ўлады, што пашкадаваў бязлітасны час. Тым даражэйшы для нас кожны новы радок пра ідэі, што натхнялі паўстанцаў 1863 года. Афіцыйны гістарыёграф паўстання царскі генерал Ратч, які карыстаўся крыніцамі, што не дайшлі да нас, паведамляе ў сваіх неапублікаваных запісах, што Каліноўскі першы паставіў нацыянальнае пытанне ў Літоўскім камітэце. Абгрунтоўваючы неабходнасць саюзу з польскім народам, Каліноўскі ў той жа час улічваў палітычную неаднароднасць польскага вызваленчага руху і змагаўся за захаванне рэвалюцыянерамі Літвы і Беларусі самастойных пазіцый. У арганізацыйных адносінах гэта вылілася ў патрабаванне поўнай роўнасці паміж Літоўскім камітэтам і варшаўскім Цэнтральным камітэтам. Паводле слоў Ратча, Каліноўскі «зусім не быў настроены працаваць для Польшчы [г. зн., у дадзеным кантэксце, для польскіх памешчыкаў.— Г. X.] і ў выпадку агульнага вызвалення ... калі ў Польшчы ўваскрэсне старажытнае магнацтва з усімі шляхетнымі традыцыямі, з нацяжкаю прыстасаванымі да XIX стагоддзя, бачыць Літву, уцягнутую ў той жа вір. Най- Дзяржаўны гістарычны музей у Маскве, ф. 381, спр. 13, л. 178 адв. больш баяўся ён уварвання [вторження] белай партыі эміграцыі, указваючы, што яна, падобна французскай эміграцыі 1815 года, пачне дамагацца ранейшых правоў і прывілеяў; Каліноўскі апасаўся таго зліцця з Польшчаю, пры якім потым ад яе нельга было б і адвязацца. Ён хацеў [бачыць] Літву не з узноўленымі на новы лад старымі шляхетнымі традыцыямі, але Літву, якую ён мог бы перастварыць з усеагульным ураўнаваннем правоў і станаў, на новых пачатках камунісцкіх трызненняў, якія прапаведуюцца Герцэнам і К°, знаходзячы нават, што галіцыйскай разні замала, каб пазбавіць народ ад усякага ўплыву шляхецтва, якога і падрастаючае патомства можа ўваскрэсіць з часам дамагацельствы цяперашнія»1. Выдатныя думкі рэвалюцыянера выкладаюцца тут пяром ворага, які смяртэльна баіцца рэвалюцыі (дарэчы, ні А. Герцэн, ні К. Каліноўскі не былі ў дакладным сэнсе камуністамі, яны хутчэй сацыялісты-утапісты, папярэднікі сацыял-дэмакратыі ў розных яе формах), страшыцца «галіцыйскай разні» — так пасля антыфеадальнага паўстання 1846 года ў Галіцыі называлі бязлітасную расправу сялян з памешчыкамі. Падкрэслім яшчэ раз, што Каліноўскі, выступаючы за справядлівыя акты класавай расплаты, быў супраць «разні» і анархічных метадаў барацьбы, стаяў на варце рэвалюцыйнай дысцыпліны і законнасці. Вялікае месца ў праграме Каліноўскага займала рэвалюцыйная прапаганда, у прыватнасці, выданне агітацыйнай літаратуры. «Мужыцкая праўда», якая адкрывала сялянам вочы на сапраўдныя прычыны іх бедстваў, усяляла ў іх веру ва ўласныя сілы, развязвала творчыя сілы народа, атрымала шырокае распаўсюджанне не толькі на Беларусі, але і ў Літве. Ужо самім псеўданімам «Яська-гаспадар з-пад Вільні», заўважым — з-пад Вільні, якім падпісвалася газета, Каліноўскі як бы падкрэсліў, што адрасуе яе ўсяму працоўнаму люду Літоўска-Беларускага краю. Гэты псеўданім па самому свайму сэнсу і гучанню быў аднолькава блізкі беларускім і літоўскім сялянам. Літоўскія сяляне ведалі газету Каліноўскага. Вось характэрны факт. У 1865 годзе ўлады рабілі вобыск у мястэчку Дусяты на Ковеншчыне ў доме селяніна Казіса Лукашунаса, які з поспехам камандаваў пад час паўстання атрадам байцоў і потым доўга хаваўся ад царскіх віжоў, пакуль не прабраўся за мяжу. Пры вобыску быў знойдзены 7-мы нумар «Мужыцкай праўды»2. Хіба не можа 1 ДПБ, ф. 629, спр. 42. 2 Тамсама, ф. 623, спр. 290. гэта служыць добрым прыкладам літоўска-беларускіх рэвалюцыйных сувязей таго часу? У маі 1863 года 2-гі і 3-ці нумары газеты былі адабраны ў прапаршчыка Гераніма Швайніцкага на станцыі Жослі, у Трокскім павеце. Швайніцкі родам з Ковенскай губерні. На следстве ён адкрыта заявіў, што ўхіляўся ад удзелу ў карных экспедыцыях, не жадаючы дзейнічаць супраць сваіх землякоў1. Улетку ў тым жа Трокскім павеце — гэты раз у старажытным Еўі (цяпер Вевіс), дзе некалі ўбачыла свет знакамітая «Граматыка» М. Сматрыцкага,— зноў з’явілася газета Каліноўскага (7-мы нумар)2. Заўважым, што ўсе адзначаныя выпадкі датычаць усходняй Літвы. Схаваную ў гады паўстання «Мужыцкую праўду» знаходзяць і ў нашы часы. Так, у сакавіку 1960 года на гарышчы аднаго з дамоў у Вільнюсе быў знойдзены тайнік з дакументамі перыяду паўстання. Сярод іх знаходзіліся друкаваныя і рукапісныя экземпляры беларускай газеты № 1—3. (Захоўваюцца цяпер у Вільнюскім дзяржаўным гісторыка-рэвалюцыйным музеі.) Даследчыкі (У. Абрамавічус, А. Лапінскене, А. Мальдзіс) адзначаюць уплыў «Мужыцкай праўды» на ўзнікненне першай палітычнай газеты на літоўскай мове «Zinia apiej Lenku waina su Maskolejs» («Звесткі аб польскай вайне з маскалямі»), якая выпускалася ў 1864 годзе ў Сувалкіі (Занямонне) літоўскім пісьменнікам-рэвалюцыянерам Мікалоюсам Акялайцісам, выхадцам з сялян. Акялайціс, як вядома, падтрымліваў самыя цесныя кантакты з дзеячамі беларускай культуры, стварыў літоўскую пераробку антыўрадавай «Гутаркі старога дзеда», па свежых слядах, нягледзячы на забарону гэтага выдання, напісаў рэцэнзію на марцінкевічаўскі пераклад «Пана Тадэвуша». Гаворачы пра рэвалюцыйна-асветніцкую і выдавецкую дзейнасць Каліноўскага і Літоўскага камітэта, які ім узначальваўся, трэба адзначыць, што асноўныя праграмныя дакументы паўстання былі перакладзены камітэтам на літоўскую мову і шырока распаўсюджваліся сярод сялянства Літвы. Але асабліва часта віленскі падпольны ўрад (ці няма тут нейкай далёкай аналогіі з традыцыямі Вялікага княства?) карыстаўся ў сваіх зваротах да народа беларускай мовай. Улетку 1863 года Каліноўскі выдаў вялікім тыражом па-беларуску «Прыказ... к народу зямлі літоўскай і беларускай». Па-літоўску такога дакумента няма. У гэтай адоз- 1 ДГА Літвы, ф. 1248, воп. 1, спр. 255. 2 Восстанне в Лнтве н Белоруснн 1863—1864 гг. (Восстанне 1863 года. Матерналы м документы). М., 1965. С. 138. ве, звернутай да сялян Літвы і Беларусі, Каліноўскі тлумачыў высокія мэты паўстання, пісаў, што паўстанцы нясуць прыгнечанаму народу «справядлівую вольнасць, якой вашыя дзеды да бацькі здаўна ждалі». Вялікае значэнне мела выкрыццё Каліноўскім канфармісцкай пазіцыі вярхушкі каталіцкага духавенства, у прыватнасці жэмайцкага біскупа М. Валанчуса-Валанчэўскага. Гэтаму пытанню былі прысвечаны спецыяльныя адозвы, апублікаваныя віленскім паўстанцкім цэнтрам увосень 1863 года'. _ Вось асноўныя факты, якія раскрываюць ролю Каліноўскага ў гісторыі Літвы як рэвалюцыйнага мысліцеля. Што да яго арганізацыйных сувязей і асабістых кантактаў з рэвалюцыянерамі Літвы, то гэта сапраўды невычарпальная тэма. Каліноўскі ж досыць доўгі час кіраваў падрыхтоўкай паўстання, а потым і самім паўстаннем на ўсёй тэрыторыі Літвы і Беларусі, узначальваючы паслядоўна Літоўскі камітэт, Часовы рэвалюцыйны ўрад Літвы і Беларусі, нарэшце, «Чырвоны жонд», як традыцыйна называюць гісторыкі паўстанцкі цэнтр, створаны Каліноўскім у Вільні ўлетку 1863 года пасля адхілення ад кіраўніцтва «белых». Прывядзём некаторыя факты, што асвятляюць сувязі Каліноўскага з рэвалюцыянерамі Літвы і яго рэвалюцыйную дзейнасць у Вільні. Зносіны Каліноўскага з перадавой літоўскай моладдзю пачаліся яшчэ ў гады вучобы ў Пецярбургскім універсітэце. Сюды, у сталіцу Расіі, з’язджаліся маладыя людзі з усіх канцоў краіны. Студэнты — выхадцы з Польшчы, Літвы, Беларусі — аб’ядналіся ў адным «Огуле» (зямляцтве). Кіраўніком левага крыла «Огула» быў Каліноўскі. Ужо ў 1858 годзе да віленскіх салонаў дакацілася вестка, што «ёсць у Пецярбургу нейкі Каліноўскі, які бярэ пад сваю няпрошаную пратэкцыю маладых студэнтаў, уцягвае іх у сваё таварыства і хоча стварыць з іх род віленскіх прамяністых або філарэтаў, стоячы на чале іх нібыта другі Тамаш Зан». Пра гэта мы даведваемся з трывожнага пісьма выкладчыка Віленскага дваранскага інстытута А. Здановіча ў Пецярбург—да сына Ігната. Ліберальны вучоны заклікаў свайго сына асцерагацца Каліноўскага, «як агню, як маравой пошасці»2. Нагадаем, што ў 1863 годзе Ігнат Здановіч стаў адным-з бліжэйшых паплечнікаў Каліноўскага па кі- Гл.: Смнрнов А. Ф. Революцнонные связн народов Росснн н Польшя. 30—60-ые годы XIX в. М., 1962. С. 330, 331. 2 ДГА Літвы, ф. 1135, воп. 20, спр. 293, л. 339. раўніцтву паўстаннем і быў пакараны царскімі ўладамі смерцю. Надзвычай цікавае пытанне пра ўзаемаадносіны паміж Каліноўскім і выдатным літоўскім рэвалюцыянерам-дэмакратам Антанасам Мацкявічусам. Яго фатаграфіі (у руках нейкая кніжка, мабыць, малітоўнік) побач са здымкамі Каліноўскага змяшчаліся ў 20-х гадах у выданнях «Гісторыі Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзя» У. Ігнатоўскага. З’яўляецца ён на момант і ў выдатнай драматычнай паэме А. Куляшова «Хамуціус». Нагадаем коратка беларускаму чытачу галоўныя вехі жыццёвага і рэвалюцыйнага шляху Мацкявічуса. Гэта чалавек са сваёй адметнай, надзвычай цікавай і рамантычнай біяграфіяй. На дзесятак гадоў старэйшы за Каліноўскага, ён паходзіў з глухога кутка Жэмайціі з малазямельнай шляхецкай сям’і. 3 маленства яму карцела спазнаць свет. Без грошай дабраўся да Вільні. Каб неяк пражыць, прыслужваў па кляштарах і ў багатых людзей. А колькіх намаганняў каштавала, каб атрымаць сякуютакую навуку, зрэшты, зусім у яго выпадку някепскую. Пашчасціла вучыцца ў Віленскай гімназіі, нейкі час нават ў далёкім Кіеўскім універсітэце. Каб зблізіцца з народам, паступіў у духоўную семінарыю і неўзабаве апрануў сутану сельскага ксяндза. Вучыўся злучаць «слова боскае» са словам рэальнай сацыяльнай праўды. Цэлых дванаццаць гадоў вёў употай вострую прапаганду сярод народа. Карыстаўся кожным зручным момантам, каб уздзейнічаць на народ у рэвалюцыйным духу. Быў надзвычай папулярны сярод сялян. У 1863 годзе ўзняў сцяг паўстання ў Літве, узначаліў буйны паўстанцкі атрад, выявіў выдатныя здольнасці партызанскага камандзіра, некалькі месяцаў паспяхова змагаўся з царскімі войскамі. У самым канцы 1863 года быў, нарэшце, схоплены на заснежаным беразе Нёмана і паводле прысуду ваеннага суда павешаны на ратушнай плошчы ў Коўне. Захавалася цікавая перапіска царскіх улад пра тое, як адбывалася злавесная экзекуцыя. Мураўёў-вешальнік злосна пытаўся — хто дазволіў, каб Мацкявічус, ідучы да эшафота, курыў сігару. Такі незвычайны гэта быў ксёндз.