Сама эпоха вялікіх грамадскіх узрушэнняў стымулявала ўвагу да такіх дакументаў, як «Мужыцкая праўда» і «Пісьмы з-пад шыбеніцы»2. Ва ўсёй велічы постаць Каліноўскага паўстала перад намі ў паслярэвалюцыйны час. Гэтаму спрыяла паступовая выпрацоўка навуковага погляду на паўстанне 1863 года як на заканамерную падзею сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі, звязаную не толькі з паўстаннем у Польшчы, але і з агульнай рэвалюцыйнай сітуацыяй у Расіі. Велічная постаць Каліноўскага была даследавана ў кантэксце праблемы фарміравання беларускай нацыі і пастаўлена ў шэраг пачынальнікаў беларускай літаратуры новага часу (працы У. Перцава, В. Барысенкі, М. Ларчанкі, I. Лушчыцкага, А. Смірнова, М. Цікоцкага і інш.). Нарэшце, тэма «Каліноўскі і беларуская культура» мае яшчэ адзін аспект. Высакародны вобраз і самаахвярная дзейнасць Кастуся Каліноўскага маюць вялікую прыцягальную сілу і на працягу многіх дзесяцігоддзяў служаць магутным імпульсам і самым удзячным матэрыялам для ўвасаблення ў беларускай літаратуры і мастацтве гераічнай гісторыка-рэвалюцыйнай тэмы. У літаратуры створаны такія шэдэўры, як паэмы Максіма Танка «Каліноўскі», Аркадзя Куляшова «Хамуціус», балада Петруся Броўкі «Кастусь Каліноўскі», раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» і яго трагедыя «Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць». Прысвечаныя Каліноўскаму паэтычныя і празаічныя творы напісалі М. Лужанін, М. Mamapa, В. Вітка, А. Якімовіч, А. Лойка, А. Мальдзіс, Я. Сіпакоў і многія іншыя пісьменнікі. Да вобраза Каліноўскага часта звяртаюцца, знаходзяць тут крыніцу натхнення і майстры мастацтва. Сапраўднай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі быў спектакль, пастаўлены ў 1923 годзе БДТ-1 па гістарычнай драме Е. Міровіча «Кастусь Каліноўскі» (рэжысёр Міровіч, галоўную ролю натхнёна сыграў Уладзімір Крыловіч). У наш час цікавыя спектаклі па прысвечаных Каліноўскаму творах 1 Карскнй Е. Ф. Белорусы. Варшава, 1903. Т. 1. С. 443; Пг., 1922. Т. 3. Вып. 3. С. 84. 2 Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. С. 49. паказалі акадэмічны тэатр імя Я. Коласа (па п’есе У. Караткевіча), Брэсцкі абласны драматычны тэатр (па паэме А. Куляшова). Адным з першых яскравых здабыткаў беларускага мастацкага кіно быў гісторыка-рэвалюцыйны фільм «Кастусь Каліноўскі», створаны Беларускай кінастудыяй у 1928 годзе сумесна з ленінградскай фабрыкай «Совкнно» (сцэнарый і рэжысура У. Гардзіна, у ролі Каліноўскага — М. Сіманаў). Пра Каліноўскага створаны опера (музыка Дз. Лукаса, лібрэта М. Клімковіча, пастаўлена ў 1947 годзе акадэмічным тэатрам оперы і балета БССР, партыю Каліноўскага выконвалі М. Ворвулеў, М. Сярдобаў), балет (музыка А. Янчанкі). Над увасабленнем гераічнага вобраза Каліноўскага плённа працавалі ў розныя часы майстры беларускага выяўленчага мастацтва: скульптары А. Грубэ, 3. Азгур, С. Селіханаў, Л. Гумілеўскі, жывапісцы В. Волкаў, П. Сергіевіч, А. Гугель і Р. Кудрэвіч, Л. Шчамялёў, Л. Дударанка, графікі С. Герус, М. Купава і многія іншыя'. Уплыў К. Каліноўскага, яго ідэй і дзейнасці, яго гераічнага вобраза на ўсю беларускую культуру велізарны, разнастайны і няспынны. 1 Гл.: Вобраз К. Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве / Скл. А. Белы. Мн., 1988; Мнннн С. Н. К. Калнновскнй влнтературе м нзобразвтельном нскусстве // Сопоставнтельное лнтературоведенне: подходы, крнтернн, опыт. Внтебск, 1990. ...I ЛІТВА Першым свядома ўзяў беларускі і літоўскі крыжы на свае плечы Кастусь Каліноўскі. А. Мальдзіс Першы варыянт гэтага артыкула напісаны (сумесна з Я. Разаўскасам) вельмі даўно — да стагоддзя паўстання 1863 года. Я жыў тады ў ахутаным смугою рамантычных паданняў Вільнюсе, старажытнай Вільні, штодзень (так ужо сталася) хадзіў на працу акурат па вуліцы Каліноўскага. Тады ў Польшчы і ў нас выйшлі з друку шматлікія даследаванні, зборнікі артыкулаў і матэрыялаў, прысвечаныя кардынальным праблемам паўстання — яго класавай сутнасці, ролі ў ім народных мас, інтэрнацыянальным сувязям паўстанцаў. Навуковымі ўстановамі Беларусі, Літвы, Масквы і Польшчы былі падрыхтаваны сумесныя капітальныя зборнікі дакументаў «Революцмонный подьем в Лнтве н Белоруссмн в 1861 —1862 гг.» (М., 1964), «Восстанне в Лнтве н Белоруснн 1863—1864 гг.» (М., 1965) і інш. Мне пашчасціла прымаць ва ўсім гэтым самы непасрэдны ўдзел. У выніку франтальнага абследавання савецкіх і польскіх архіваў былі выяўлены тысячы дакументаў, якія дазволілі па-новаму ўявіць многія пытанні рэвалюцыйнай сітуацыі і паўстання ў Літве і на Беларусі, больш глыбока і ўсебакова раскрыць гістарычнае значэнне дзейнасці правадыроў паўстання — рэвалюцыйных дэмакратаў К. Каліноўскага, А. Мацкявічуса, 3. Серакоўскага і інш. Знойдзеныя дакументы, а таксама працы гісторыкаў I. Лушчыцкага, А. Смірнова, Ю. Жугжды, С. Лазуткі, В. Кардовіча, К. Канкалеўскага і інш. адыгралі вялікую ролю ў раскрыцці рэвалюцыйнага светапогляду Каліноўскага, яго значэння ў гісторыі рэвалюцыйнага руху і грамадскай думкі Беларусі і Літвы. He паўтараючы сказанага, адзначым, што Каліноўскі — вялікі сын Беларусі, выдатны дзеяч беларускай культуры — меў самыя цесныя сувязі з вызваленчым рухам, грамадскай думкай і культурай Літвы, Польшчы, Расіі, іншых народаў. Тэмы «Каліноўскі і Польшча», «Каліноўскі і Літва», «Каліноўскі і Расія», «Каліноўскі і Украіна» чакаюць яшчэ манаграфічных даследаванняў. Кожная з гэтых шматзначных паралеляў мае свае асаблівасці. Гэта сувязі на якасна розных узроўнях (ад тыпалогіі да самай цеснай знітаванасці). Асабліва моцна праз Каліноўскага Беларусь яднаецца з Польшчай і Літвой. Без перабольшання можна сказаць, што жыццё і барацьба Каліноўскага неаддзельныя ад Літвы. У тыя часы Літвой называлі не толькі этнаграфічную Літву, але і Беларусь, асабліва заходнюю яе частку, якая побач з літоўскімі землямі складала некалі ядро магутнага Вялікага княства Літоўскага. У такім шырокім значэнні нярэдка ўжывалася гэтая назва і Каліноўскім. Для яго гэта была не толькі даніна гістарычнай традыцыі, але і глыбокае разуменне агульнасці гістарычных лёсаў беларускага і літоўскага народаў. У сярэдзіне XIX стагоддзя беларусы і літоўцы знаходзіліся, калі зірнуць шырока, у аднолькавым ці амаль аднолькавым становішчы. Руйнавалася прыгонніцтва, і народы Літвы і Беларусі распроствалі плечы, скаваныя путамі сярэднявечча. Перамагалі новыя, прагрэсіўныя ў параўнанні з феадальнымі, вытворчыя адносіны, вырастала грамадска-палітычная актыўнасць народных мас. Ішоў працэс фарміравання літоўскай і беларускай нацый, складваліся нацыянальныя культуры, ствараліся літоўская і беларуская літаратуры новага часу. У сваёй справядлівай барацьбе супраць царызму і памешчыкаў, за нацыянальную культуру беларусы і літоўцы знаходзілі падтрымку ў перадавых сілах рускага і польскага народаў. Побач са сваім сучаснікам — выдатным літоўскім рэвалюцыянерам-дэмакратам Антанасам Мацкявічусам Каліноўскі выказваў запаветныя спадзяванні літоўскага народа. Яго рэвалюцыйная тэорыя, складваючыся пад дабратворным уплывам ідэй лепшых прадстаўнікоў рэвалюцыйнай Польшчы і рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі, насіла шмат у чым самастойны характар, паколькі адлюстроўвала спецыфічныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага ладу і палітычнага становішча Беларусі і Літвы. Вытокам рэвалюцыйнай тэорыі Каліноўскага з’яўляўся досыць магутны сялянскі антыпамешчыцкі рух, які раз- гарнуўся ў Літве і на Беларусі, як і па ўсёй краіне, напярэдадні і пасля адмены прыгоннага права, вера ў стваральныя сілы народа. Ён пільна сачыў за барацьбой сялян і абапіраўся на факты гэтай барацьбы ў спрэчках са шляхецкімі рэвалюцыянерамі, што складалі правае крыло «чырвоных». У прыватнасці, Каліноўскі высока ацэньваў размах сялянскага руху і падрыхтаванасць да паўстання сялян Жэмайціі (інакш— у славянскіх крыніцах — Жамойць, Жмудзь). У адной параўнальна нядаўна выяўленай архіўнай крыніцы расказваецца аб спрэчках Каліноўскага з членам Літоўскага камітэта «чырвоных» Л. Звяждоўскім яшчэ задоўга да выбуху паўстання. У далейшым Звяждоўскі займаў даволі паслядоўна рэвалюцыйную пазіцыю па ўсіх галоўных пытаннях паўстанчай практыкі, але спярша, відаць, лічыў адзінай актыўнай сілай шляхту і надаацэньваў рэвалюцыйную магутнасць сялянства. Пры гэтым,— гаворыцца ў рукапісе,— ён «забыў пра Жмудзь, што яму Каліноўскі і заўважыў»1. I сапраўды, у 1863 годзе Жэмайція дала найбольшую колькасць сялян-паўстанцаў. У аснове сацыяльнай тэорыі Каліноўскага ляжала патрабаванне знішчэння дваранства і ліквідацыі памешчыцкага землеўладання. Адзіным сродкам выйсця з вострага грамадскага крызісу, што склаўся ў Літве і на Беларусі, Каліноўскі лічыў сялянскае паўстанне. Неабходнай умовай для падрыхтоўкі і здзяйснення такога паўстання, на яго думку, была сялянская рэвалюцыйная арганізацыя. Над стварэннем такой арганізацыі на Гродзеншчыне працавалі Каліноўскі і яго аднадумец, выдатны рэвалюцыянер Валерый Урублеўскі. Такую ж працу сярод сялян Літвы-Жэмайціі праводзіў А. Мацкявічус. Рэвалюцыйная тэорыя Каліноўскага складвалася ў барацьбе са шляхецкай ідэалогіяй, якая была яшчэ вельмі моцная ў гэты перыяд у Польшчы, Літве і на Беларусі. Многія шляхецкія рэвалюцыянеры, ужо не гаворачы пра памешчыкаў-«белых», марылі аб узнаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, зусім не лічачыся з новымі гістарычнымі рэаліямі. Польшча, Літва і Беларусь уяўляліся ім адным цэлым, таму што і пад Мінскам, і пад Коўнам-Каўнасам, і пад Варшавай памешчыкі і дваране гаварылі на адной і той жа мове. Народ бачыўся ліберальным памешчыкам ды і шляхецкім рэвалюцыянерам пакуль што цёмнай безгало- 1 ДПБ, ф. 629, спр. 42, л. 6 (рукапісны фрагмент «Сведеннй» В. Ратча). сай масай. Значэнне Каліноўскага ў гісторыі Беларусі і Літвы заключаецца, у прыватнасці, у тым, што ён адным з першых у новых умовах на ўвесь голас заявіў пра беспадстаўнасць старой трактоўкі нацыянальнага пытання на землях былой Рэчы Паспалітай. Пастаноўка Каліноўскім нацыянальнага пытання арганічна вынікала з усёй ягонай рэвалюцыйнай тэорыі. Каліноўскі скідваў з рахункаў гісторыі «гэтую гнілую, разбэшчаную касту, якую называюць дваранствам»1. Аставаўся толькі народ, які і павінен быў вырашаць будучы лёс Полынчы, Літвы і Беларусі. Адстойваючы права беларускага і літоўскага народаў на самавызначэнне, Каліноўскі адначасова змагаўся за рэвалюцыйны саюз народаў Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі ў барацьбе супраць царызму і прыгонніцтва. Але гэта быў саюз працоўных супраць эксплуататараў. Неабходнасць цеснай сувязі паўстання ў Літве і на Беларусі з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам і наспелай сялянскай рэвалюцыяй у Расіі — адно з самых важных праграмных палажэнняў Каліноўскага.