1 Герцен A. Н. Собр. соч.: В 30 т. М., 1959. Т. 17. С. 333—334. 2 ЦДГА ў Мінску, ф. 295, воп. 1, спр. 1565, л. 17 адв. селянін Андрэй Жылка быў таварышам Адама Пуслоўскага па няўдалым паўстанцкім паходзе. Народная памяць захавала цікавыя дэталі з тых падзей, напрыклад (цытую пісьмо): «Пры павароце з Сенна на Купіск атрад Пуслоўскага абстраляў урадніка і яго людзей, што ехалі з Любчы арыштаваць паніча». У дакументах следчай справы гэтага не было. Значыць, звесткі аб антыўрадавай дзейнасці Адама даходзілі да ўлад яшчэ да пачатку ўзброенага паўстання. Пасля разгрому атрада Жылку ўдалося ўцячы, ён шчасліва пазбег рэпрэсій. Як расказвае Леанід Аляксандравіч, Эвеліна Пуслоўская заўсёды была ўважлівая да Жылкі, дала нават яму лішні шнур зямлі. Яе можна зразумець: гэты селянін, што старэў разам з ёй у хлебаробскіх клопатах, быў часцінкай памяці аб сыне, які назаўсёды астаўся дваццацігадовым. Даючы кавалак зямлі паўстанцкаму таварышу Адама, яна рабіла як бы апошнюю паслугу сыну, які марыў бачыць народ шчаслівым. А найперш гіасля гібелі сына яна загадала тайна выкапаць яго цела з безыменнай магілы на месцы пакарання і перанесці ў сямейны склеп у маёнтку Сенна. Над склепам узнёсся арыгінальны помнік, увенчаны прыгожым мастацкім распяццем. Расказваюць, што пані Эвеліна любіла сядзець на ганку свайго дома-палаца і глядзець на помнік. У гэтым жа склепе праз два дзесяткі год пахавалі і яе саму. Як паведамляе Леанід Аляксандравіч, у склепе было шэсць ніш, з іх запоўнены толькі дзве: у адной ляжалі астанкі Адама, у другой яго маці. На помніку выбіта толькі імя маці — Ewelina Pustowska z Obuchowiczow. Імя Адама не пазначана ў сувязі з акалічнасцямі перазахавання. Сенненскі помнік, як заўважыў Леанід Аляксандравіч, згадваецца ў беларускай літаратуры. I праўда, у 1910 годзе, падарожнічаючы па Беларусі, Сенна наведаў пісьменнік Ядвігін Ш. У маёнтку гаспадарылі ўжо сяляне, якія раскупілі яго па частках. Былыя дворныя будынкі разбіраліся. Помнік ужо тады выглядаў сіратліва. У «Лістах з дарогі» пісьменнік пісаў: «Супроціў быўшых палацаў — зноў прысады; цягнуцца яны недалёка — толькі да магілы даўнейшых тутэйшых паноў. На месцы магілы вымураваны склеп; над склепам пастаўлены вялізны памятнік; на ім крыж з фігурай Хрыста, дзіўна пекнай работы. Сумныя думкі так і наляталі, так і ціснуліся ў душу маю, калі я пакідаў гэты двор. Сумна... » Пісьменнік сумаваў, бачачы, што раз’яднанасць не прыносіць людзям шчасця: «Бо не прыйшла сюды свядомая грамада людзей, а пайшлі яны ўрассыпную і жыць будуць урассыпную: не для грамады, не для агульнага дабра, а кожны сабе, кожны паасобку»1. Помніку ў Сенна не шанцавала і пасля. «У цяперашні час,— з трывогай пісаў Леанід Аляксандравіч,— помнік на мяжы знішчэння. Труны з ніш выкінуты, замест дзвярэй з кольцамі — пралом. Але сам помнік пакуль астаўся не пад сілу часу... Ён адліты з чыгуну, вышыня яго каля 10 метраў. Але, чаго добрага, знойдзецца сіла або воля недасведчанага чалавека, перад якой і чыгун не ўстаіць». Трывога настаўніка зразумелая. Помнік у Сенна — гэта як бы рэха, што дайшло да нас з часоў Каліноўскага, рэха вялікай матчынай любові. Пасля надрукавання гэтага матэрыялу (1983) я дабраўся да польскага краязнаўчага часопіса «На земі нашэй», які выходзіў на пачатку стагоддзя ў Львове. Аказалася, што помнікам у Сенна і звязанымі з ім падзеямі цікавіўся таксама вядомы вучоны-прыродазнавец і ўдзельнік вызваленчага руху эпохі Каліноўскага Бенядзікт Дыбоўскі, які ў 1909 годзе надрукаваў у гэтым часопісе артыкул «Адась Пуслоўскі» са здымкам помніка. Вялікіх разыходжанняў з нашымі звесткамі там няма. Папраўку трэба зрабіць хіба тую, што сваякі Адама, па новай версіі, спадзяваліся на дапамогу не з Вільні, а з Пецярбурга, куды спецыяльна выехала цётка нашага паўстанца, уплывовая генеральша. Але гэта не памагло. Падрабязна апісвае Дыбоўскі бязлітасную расправу карнікаў над Адамам, яго апошнія хвіліны. Трагічнага выніку ніхто не чакаў, і перш за ўсё сам вязень. «Раптам а 6-й гадзіне вечара ўляцеў у турму афіцэр з загадам, каб Адась рыхтаваўся на выхад; той, думаючы, што яго выклікаюць у следчую камісію, якая засядала ў «падамініканскім будынку», дзе была даўней гімназія, у якой вучыўся Адам Міцкевіч, ішоў весела ў акружэнні салдат, аднак калі замест таго, каб ісці вуліцай направа да «Дамініканаў», раптам павярнулі налева ў Смаленскі завулак, Адась запытаўся, куды яго вядуць. Адзін з салдат сказаў: «Ідзеш на смерць». Гэты адказ салдата палічыў Адась за маскоўскі жарт, бо не 1 Ядвігін Ш. Выбраныя творы. Мн., 1976. С. 229—230. дапускаў, як гаварыў пасля свайму спавядальніку, каб яго без прысуду павялі на смерць [папраўдзе, прыгавор быў, ды ў сур’ёзнасць яго ніхто не верыў.— Г. КД. Толькі калі паглыбіліся ў пусты незабудаваны завулак, убачыў Адась, што ў падножжа гарыстага яра спехам укопваюць слуп, выцягнуты па суседству з агароджы, і капаюць яму пад слупам, прычым быў ужо тут ксёндз, наваградскі дэкан Эймунт, а таксама атрад салдат, якія зараджалі ружжы. Толькі цяпер зразумеў, што яго тут будуць забіваць. Ксяндзу не дазволілі спавядаць, загадалі толькі «паблагаславіць» Адася і далі трохі часу, так што асуджаны мог паведаміць ксяндзу, што яго не папярэдзілі пра тое, што вядуць на смерць, ... ды і цяпер не прачыталі прысуду. Двое салдат па знаку афіцэра груба схапілі Адася пад пахі, прывялі пад слуп, скруцілі рукі за спіной і прывязалі вяроўкамі да слупа. Адась прасіў, каб яму не завязвалі вачэй, не паслухаліся гэтай просьбы, завязалі яму вочы хустачкай, вынятай з кішэні афіцэрам. Потым загадалі салдатам падысці так блізка да ахвяры, што траха не датыкаліся штыкамі. Закамандавалі агонь, і пасля стрэлаў, сцякаючы крывёю, мёртвае цела павісла на вяроўках ля слупа. 3 нейкай дзіўнай паспешнасцю вырвалі слуп, каб паставіць яго назад у агароджу, а цела Адася разам з вяроўкамі і хустачкай афіцэра кінулі ў неглыбокую яму [выходзіць, абышліся без вапны.— Г. X.], зараўнялі зямлёю і, як забойцы, што ўцякаюць з месца ўчыненага злачынства, пакінулі месца экзекуцыі, не выставіўшы ніводнага вартавога, як гэта бывае ў такіх выпадках пасля расстрэлу ахвяры. Бацька Адася, атрымаўшы вестку пра ўчыненае забойства, пастараўся выкрасці цела няшчаснага свайго сына. Выкрадзенае цела схавалі ў катакомбах Наваградскай фары ў вялікай таямніцы». I толькі пазней цела пакутніка-паўстанца апынулася ў сямейным склепе. «Пра забойства Адася не данеслі ў праўленне Нягневіцкай парафіі, і ў метрычных кнігах жыве ён дагэтуль, як жыве і жыць будзе ў сэрцах сваіх землякоў»,— такімі словамі завяршае Б. Дыбоўскі свой журботны артыкул. Помнік у Сенна і звязаныя з ім падзеі маюць, такім чынам, і сваю адметную літаратурную гісторыю. I ў канцы — добрая вестка. Некалькі гадоў назад помнік вялікай мацярынскай любові, помнік маці і сына, наколькі дазвалялі мясцовыя ўмовы, усё ж упарадкаваны, абнесены агароджай, і Леанід Аляксандравіч Навара сам — ён умее і гэта — выбіў на памятнай дошцы адпаведны выпадку надпіс. «ЯК СОЛАДКА ПАМЕРЦІ ЗА РАДЗІМУ!..» Паўстанцкі камандзір Францішка Багушэвіча Гэта з Людвіка Нарбута ранаў разлілася ціхая Котра. Д. Бічэль-Загнетава Сярод паўстанцкіх камандзіраў 1863 года сваім талентам і ратным майстэрствам асабліва вылучаўся Людвік Нарбут, які ўзначальваў баявыя дзеянні змагароў за свабоду ў Лідскім павеце, на сумежжы Беларусі і Літвы. Яго параўнальна кароткае жыццё напоўнена драматычнымі падзеямі, якіх хапіла б не на адзін прыгодніцкі раман. Нарадзіўся ён 31 жніўня 1832 года (называюць таксама 1831-шы і нават 1830 год) у Шаўрах на Лідчыне ў сям’і славутага гісторыка Тэадора Нарбута. Пасля заканчэння Лідскага павятовага вучылішча Людвік працягваў вучобу ў Віленскай гімназіі. Паводле ўспамінаў блізкіх, любімым прадметам яго была гісторыя, якая на кожным кроку давала захапляльныя прыклады і ўзоры высокай духоўнасці і маралі. Вельмі рана юнак далучыўся да вызваленчага руху. I тут яго падпільнавала бяда. У канцы 1850 года, будучы ў апошнім класе гімназіі, за спробу ўтварыць тайную антыўрадавую арганізацыю сярод навучэнцаў Людвік быў арыштаваны. На следстве ён прызнаўся, што «в ноябре месяце (1850 г.) возымел намеренне составнть между свонмн товаршцамн обіцество патрнотов с целью пронзвестн восстанне... патрнотнческне понятяя внушены ему лекарем Реннером, который бывал в доме роднтелей его, вселял в него чувства ненавнстн к правнтельству н давал чмтать запреіценные сочяненмя». Паказанні Людвіка ўжо не маглі пашкодзіць вядомаму дзеячу вызваленчага руху доктару Аніцэту Рэніеру, яшчэ ў 1848 годзе сасланаму з Вільні на катаргу ў Сібір. Хутчэй гэта быў свядомы выклік маладога патрыёта царскім уладам. Гісторыкі гавораць пра мужныя паводзіны Людвіка на следстве, у сувязі з чым ніводзін яго таварыш не пацярпеў. Затое расправа над самім Людвікам была выключна жорсткай. Пакараць публічна розгамі і аддаць у салдаты — была рэзалюцыя цара Мікалая I. У сакавіку 1851 года пасля гнюснай і зневажальнай для маладога двараніна экзекуцыі Людвік быў адпраўлены ў Калугу ў штаб 18-й пяхотнай дывізіі. Там і пачалася яго доўгая, нясцерпна цяжкая служба салдата-штрафніка, асабліва нязносная для юнака, які ведаў дагэтуль толькі высокую гармонію сям’і Нарбутаў і агульную любоў таварышаў. Людвік і ў гэтых надзвычай суровых умовах не схіляў галавы, кінуўся аднойчы на афіцэра, які абразіў яго. Справу, на шчасце, сяк-так замялі. Людвіка перавялі ў Маскву, адкуль ягоны полк выступіў на Каўказ. Давялося ўдзельнічаць у незлічоных сутычках. Юнак сумаваў па радзіме. У пісьмах да любімай сястры Тэадоры, з якой заўсёды падтрымліваў сувязі, прасіў прыслаць хаця б засушаную кветку або які жытні каласок з родных палёў. Пад час Крымскай вайны служыў у войсках генерала Мураўёва-Карскага (прагрэсіўнымі поглядамі зусім не падобнага на свайго брата — Мураўёва-вешальніка), быў паранены пры штурме крэпасці Карс і, расказваюць, атрымаў тры рублі ўзнагароды за салдацкае цярпенне і храбрасць. У 1859 годзе, пры новым ужо імператару, дачакаўся нарэшце афіцэрскага звання і першага водпуску дамоў. Можам уявіць сабе, як сустрэлі яго ў родных Шаўрах. Кожны афіцэр меў права на адстаўку. Людвік неадкладна выкарыстаў гэта права, пасяліўся ў бацькі і заняўся гаспадаркай. У 1861 годзе ажаніўся з маладой удавой Амеліяй Седлікоўскай і перабраўся на жыццё ў яе маёнтак Серпянішкі, непадалёк ад Шаўраў. Любімая кніжка, пяро і паляўнічая стрэльба заўсёды былі пад рукой. Жыў ён таксама і ў прыцягальнай сваімі культурнымі і гістарычнымі традыцыямі Вільні (у доме на Замкавай вуліцы насупраць Святаянскага касцёла). Была ў гэтым і сямейная неабходнасць: сыны яго жонкі ад першага шлюбу якраз у 1862 годзе паступілі ў Віленскую гімназію.