Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Але нейкая разбежка ў часе паміж апісанымі ў вершы падзеямі і канчатковым афармленнем твора ўсё-такі была. Пра гэта сведчыць першы радок: «Калісь, як у нас казакі то стаялі...» Дарэчы, ёсць звесткі, што верш «Хрэсьбіны Мацюка» пісаўся Багушэвічам у Кенах, маёнтку асвечаных
1 Кнпрнановнч Г. А. Жвзнь Яосмфа Семашкн мнтрополнта лнтовского н внленского н воссоеднненне западнорусскнх уннатов с православною церковню в 1839 г. Внльна, 1893.
памешчыкаў-інтэлектуалаў Славінскіх1. Дададзім, што Кены (Кіяны) паэт успамінае ў вершы «Здарэнне». Гэта якраз па суседстве з багушэвічаўскімі Свіранамі. 3 другога боку, «двор Замаслаў»; які згадваецца ў вершы (калі гэта рэальнае паселішча, а не мастацкая дэталь), па гучанні назвы хутчэй трэба звязаць з сённяшняй вёскай Жамыслаўль (Жамыслаўе) у Іўеўскім раёне2. Цікава, што ў некаторых старых выданнях «Дудкі...» так і друкавалі — Жамаслаў (у выданнях лацінкай над пачатковым z як бы неўпрыкмет не-не дый пракінецца адпаведны значок)3. Вядома, што ў Жамыслаўе (на гэта звярнулі ўвагу каментатары апошняга Збору твораў Багушэвіча У. Содаль і Я. Янушкевіч) выклікаліся казакі ў 1861 годзе ў сувязі з сялянскімі антырэформеннымі хваляваннямі4. He выключана, што паэт памастакоўску аб’яднаў у адным творы розныя падзеі: сялянскія хваляванні 1861 года ў Жамыслаўі і прымусовае наварочванне ў праваслаўе сялян у раёне Свіран і Рукойняў. Ёсць паданне (не пацверджанае пакуль дакументальна), што і сам Багушэвіч быў збіты казакамі пад Кушлянамі. Многа метак было на памяці паэта. Прырода мастацкага твора часцей за ўсё складаная. Пытанне пра рэаліі верша «Хрэсьбіны Мацюка» вымагае дадатковых расследаванняў. Тут ёсць яшчэ над чым падумаць.
Так або інакш верш «Хрэсьбіны Мацюка» яшчэ раз сведчыць аб духоўнай повязі Багушэвіча з часамі Каліноўскага, з паўстаннем 1863 года. Слушна пісаў Алесь Яскевіч: «1863 год для Багушэвіча — той маяк, які свяціў паэту праз усё далейшае жыццё, быў вышэйшай мерай паводзін, жывіў духам няскоранага змагання яго музу»5.
1 Канапацкі М. Сэрца, якое не ведала стомы // Ніва (Беласток). 1962, 23 лют.
2 Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці. Мн., 1982. У старых рускіх і польскіх даведніках: Жемлослав.
3 BahuSewit F. Dudka bietaruskaja. Wilnia, 1930. S. 24.
4 Крестьянское двнженне в Белорусснн после отмены крепостного права (1861 — 1862 гг.). Мн„ 1959. С. 89.
5 Яскевіч А. Загадкі пачынальнікаў // Вобраз-81. Мн., 1981. С. 148.
3 СУЗОР’Я БАГУШЭВІЧА
За вокладкай сямейнага альбома
Вы, хто любіце натрапіць Між страніц старых, пажоўклых...
М. Багдановіч
Напачатку некалькі цытат з успамінаў.
Вось што пісаў неўзабаве пасля смерці Багушэвіча Напалеон Роўба пра вядомую экскурсію групы віленскай інтэлігенцыі 1897 года на лодках па Віліі і Нёмане: «Экскурсія цягнулася амаль цэлы тыдзень, і Ф. Багушэвіч аказаўся самым вынослівым, таму што разам са сваім сваяком і сябрам Габрыелем Радзевічам дайшоў ажно да Балтыкі»1.
Больш падрабязна той жа Роўба расказаў пра гэта праз 22 гады: «Багушэвіч выехаў разам са сваім сваяком Габрыелем Радзевічам на асобнай лодцы і са сваёй гаспадаркай. Гэта значыла, што начавалі яны асобна, харчаваліся асобна і г. д. Памятаю, як начавалі яны на беразе рэчкі каля вогнішча, якоё падтрымлівалася ўсю ноч, як абавязкова два разы ў дзень варылі сабе кашу і смажылі скваркі. Калі мы трымаліся поўнай цвярозасці, Багушэвіч з Радзевічам выпівалі пару разоў у дзень па чарцы і закусвалі скваркай. Раніцою, калі мы яшчэ толькі завіхаліся каля самавара, тыя двое даўно памчаліся наперад, і наганялі мы іх толькі ў паўднёвую спёку»2.
Зыгмунт Нагродскі ўспамінаў, што ў выбары знаёмстваў у віленскі перыяд Багушэвіч быў вельмі пераборлівы: «...займаючыся адвакацкай практыкай, ані з адвакатамі, ані наогул з грамадзянствам асабіста бліжэй не сыходзіўся. Апрача Нагродскага, адваката Адама Карповіча ды сваяка свайго Радзевіча, больш ні з кім блізка не жыў»3. Як бачым, зноў называецца Радзевіч.
Хто ж такі Габрыель Радзевіч, якога мемуарысты ўпарта
1 Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 426.
2 Тамсама. С. 432.
3 Тамсама. С. 434.
малююць у бліжэйшым акружэнні выдатнага беларускага пісьменніка?
3 друкаванцх чыноўніцкіх даведнікаў таго часу, так званых памятных кніжак, відаць, што Гаўрыла (Габрыель) Міхайлавіч Радзевіч служыў у 90-х гадах памочнікам галоўнага бухгалтара, а потым галоўным бухгалтарам у Віленскім прыватным камерцыйным банку.
Але якія сваяцкія адносіны яго з Багушэвічам?
На гэтае пытанне памагаюць даць адказ матэрыялы Дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Вільнюсе.
Фамільныя дакументы Шкленікаў — Радзевічаў, якія выпадкова зберагліся ў калекцыях былога Віленскага таварыства сяброў навукі, сведчаць, што Габрыель Марыян Міхайлавіч Радзевіч нарадзіўся ў 1862 годзе, ён сын доктара, дзявочае прозвішча маці—Шкленік'.
А мы ж помнім, што жонка Багушэвіча была таксама са Шкленікаў — мінчанка Габрыеля Міхайлаўна Шкленік.
Гэта быў ужо пэўны след, аставалася толькі ўдакладніць ступень сваяцтва.
Як ні дзіўна, але зрабіць гэта ўдалося пры дапамозе следчых матэрыялаў паўстання 1863 года.
Перанясёмся зноў у часы Кастуся Каліноўскага.
19 лютага 1863 года ў Вільні быў арыштаваны паплечнік Каліноўскага па падрыхтоўцы і кіраўніцтву паўстаннем, член Літоўскага правінцыяльнага камітэта Эдмунд Вярыга. Кватараваў ён «на Бакшце ў доме Шкленіка». У той жа дзень паліцмайстар накіраваў генерал-губернатару Назімаву рапарт аб выніках вобыску ў кватэры Вярыгі. У прыватнасці, ён пісаў: «Найдено только в шкафу, вделанном в стену, ключ от которого, как обьявнл доктор Родзевнч, находнтся у тестя его, хозяяна сего дома адвоката Мнханла Шкленннка, прожнваюіцего постоянно в городе Мннске, несколько свннцовых букв н около полуфунта легкой дробн, а также четыре помеченные Вернгою карты н в шкафу доктора Родзевнча пнсьма»2.
Успомнены тут мінскі адвакат Міхаіл Шкленік — гэта, несумненна, будучы цесць Францішка Багушэвіча; доктар Радзевіч — бацька Габрыеля. Такім чынам, доктар Радзевіч і Багушэвіч былі жанатыя на сёстрах Шкленічанках, былі шваграмі, а Габрыель Радзевіч прыходзіўся родным пляменнікам жонцы пісьменніка.
' ДГА Літвы, ф. 1135, воп. 20, спр. 705, л. 21.
2 Тамсама, ф. 421, воп. 2, спр. 1447, л. 1—2; ф. 1248, воп. 1, спр. 6, л. 43—44.
Пра асабістае дачыненне Багушэвіча да паўстання 1863 года вядома даўно. Цытаваны вышэй паліцэйскі рапарт паказвае, што тыя слаўныя падзеі не абмінулі і сям’ю жонкі пісьменніка. Прычым Шкленікі і асабліва Радзевічы былі блізкія да асяроддзя, цесна звязанага з Каліноўскім.
Высвятляецца, што брат доктара Міхаіла Радзевіча Людвіг быў жанаты з Людвікай Ямант, сястрой бліжэйшага паплечніка і сакратара Каліноўскага Іосіфа Яманта. Як вядома, кватэра Ямантаў была галоўнай канспіратыўнай кватэрай Каліноўскага ў 1863 годзе, сапраўдным штабам паўстання. Тут часта бывалі браты Радзевічы. Удзельнік віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі Ільдэфонс Мілевіч паказваў у следчай камісіі: «Да саміх Ямантаў часцей прыходзілі яго [Яманта.— Г. X.] сваяк доктар Радзевіч (служыць пры чыгунцы), родны брат жанатага з дачкой Яманта, замужняя дачка яго Радзевічава...»1 Няма ніякага сумнення, што браты Радзевічы асабіста ведалі Каліноўскага. Што датычыць Людвікі Радзевіч-Ямант, якая ў цытаце названа Радзевічавай, то яна пакінула каштоўныя ўспаміны пра Каліноўскага, пра якія ўжо пісалася ў беларускім друку2 (згадваем і мы іх у гэтай кнізе, у артыкуле «...I Літва»). Цяпер жа высветлілася, што ўсё гэта людзі, якіх Багушэвіч ведаў калі не асабіста, дык па расказах сямейнікаў.
Я ўжо не здзіўляўся, натрапіўшы на імя Радзевічаў у знакамітых успамінах землявольца Л. Панцялеева (пра іх пісаў Генадзь Каханоўскі ў краязнаўчых нататках «Маладзечна — Мінск — Урал, а далей — усюды»3. Пасля арышту ў канцы 1864 года Панцялееў быў дастаўлены ў Вільню і чакаў прысуду ў тых самых «Дамініканах», дзе незадоўга перад гэтым правёў свае апошнія дні Кастусь Каліноўскі. «В однн прекрасный день,— чытаем ва ўспамінах,— совершенно неожнданно ввелн ко мне нового сожнтеля. To был Людвнг Родзевнч, нз местных внленскмх жнтелей, незадолго перед тем арестованный по какому-то самому ннчтожному поводу. Родзевнчу было лет под сорок, с ранней юностн он служнл в адмнннстрацнн нменнй Внтгенштейна, обшнрные владення которого (унаследованные от Радзнвнллов) былн разбросаны по всему Западному краю. Родзе-
1 Восстанме в Лнтве н Белоруссям 1863—1864 гг. С. 84.
2 Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 45—46, 112—114; Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974. С. 119—121; Радзевіч Л. Жменька ўспамінаў з 1863 года (Публ. В. Шалькевіча) // Голас Радзімы. 1988, 7 студз.
3 Голас Радзімы. 1991, 25 ліп.
внч, хотя н получнл только гммназнческое образованне, внднмо, много чнтал, особенно хорошо знал нсторню Лнтвы, но главное, благодаря разьездам по делам Внтгенштейна, отлнчно был ознакомлен с краем, особенно с экономяческнм положеннем крестьян, не только в настояіцем, но м в более отдаленном прошлом. Его тесть Ямонт был выслан в Снбмрь, брат жены тоже; многнх нз деятелей 1863 г. Родзевмч лнчно н хорошо знал. Он сразу отнесся ко мне вполне доверчнво, так как ему было нзвестно, за что я арестован. Потому, заброснв чтенме, я без зазрення совестн эксплуатнровал его, заставляя по целым часам рассказывать; н только одно меня огорчало: Родзевнч, горячмй католнк, каждый день по целым часам молнлся н тем сокраіцал драгоценное время для мнтересовавшнх меня разговоров»'. Маладая жонка Панцялеева, прыехаўшы з дзіцем услед за мужам у Вільню, спынілася якраз у Радзевічаў і з падзякай успамінала гасціннасць гэтай сям’і.
Такім чынам, за Шкленікамі і Радзевічамі, з якімі Багушэвіч парадніўся ў 1874 годзе, былі багатыя, блізкія пісьменніку традыцыі.
На гэтым знаходкі не скончыліся. Аказалася, што малады сябра Багушэвіча Габрыель Радзевіч сам заслугоўвае не толькі нашай увагі, але і ўдзячнай памяці як удзельнік рэвалюцыйнага руху, чалавек неардынарнага лёсу.
Як цяпер высвятляецца, ён быў актыўным дзеячам адной з першых марксісцкіх арганізацый у Расіі — так званай групы Бруснева, якая займае адметнае месца ў гісторыі народаў Расіі.