• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Трэба расказаць хоць збольшага пра гэту'ю паўстанцкую групу, пра яе камандзіра. Отан Грабніцкі быў чалавекам незвычайнага лёсу. Нарадзіўся ён у 1829 годзе ў маёнтку Арэхаўне пад Ушачамі ў забяспечанай, калі сказаць заможнай, памешчыцкай сям’і. Бацька яго ў розныя часы быў павятовым і губернскім маршалкам (прадвадзіцелем дваранства). У маёнтках Грабніцкіх (тая ж Арэхаўна, Нача, Павулле ў Лепельскім павеце, Тарэспаль у Дрысенскім) цешылі вока багатыя зборы культурных каштоўнасцей, прадметаў мастацтва, палотны старых славутых майстроў Аляшкевіча, Арлоўскага, Смуглевіча. Вучыўся Отан у прывілеяваным прыватным пансіёне ў Вільні. У час Крымскай вайны быў юнкерам. Звольнены са службы, жыў у Феадосіі і хутка трапіў у праславутую Петрапаўлаўскую крэпасць за
    1 Цяпер Рукшэніцы (Рукшаніцы) зліліся з в. Глыбачка Ушацкага раёна. Вусвіца — у Глыбачанскім сельсавеце. Гэта вельмі старое паселішча, сустракаецца яшчэ на картах Літвы — Беларусі XVI ст.
    «шкодны склад думак» і зносіны з татарскімі сепаратыстамі, а неўзабаве адпраўлены радавым у Сібірскі асобны корпус. У 1859 годзе ў выніку агульнай амністыі яму дазволена выйсці ў адстаўку і вярнуцца на радзіму, але нянавісць да царызму ён захаваў. У бурным 1863 годзе ўзначаліў паўстанцкі атрад на радзіме. «Шайкі Себежскага павета, Полацкага, Віцебскага, Веліжскага і Лепельскага мелі намер, злучыўшыся, рушыць на Полацк, а потым на Віцебск»1,— чытаем у афіцыёзнай брашуры, складзенай больш як сто гадоў назад па свежых слядах паўстання. Але нічога з гэтых намераў не выйшла. Сялянства Віцебшчыны сустрэла паўстанцаў непрыхільна, і нешматлікі атрад Грабніцкага, як і іншыя тамашнія атрады, адразу ж быў рассеяны, не паспеўшы толкам сфарміравацца і разгарнуць сваю дзейнасць. Са следчай справы Грабніцкага ў тым жа вільнюскім архіве відаць, што яго атрад пачаў фарміравацца 23 красавіка ў маёнтку Павулле. Перад выхадам на зборны пункт паўстанцаў Грабніцкі абвясціў перадачу зямлі сялянам «ад імя Цэнтральнага Камітэта». Ды не надта людзі ў гэта паверылі. Сабралася ўсяго чалавек трыццаць, больш панкоў ды падпанкаў (у тым ліку згаданыя Сасноўскія з Вусвіцы), а ўжо 25 красавіка па суседстве з’явіліся царскія войскі. Пачалася паніка, бязладныя перасоўванні, спробы ўцячы, а потым і арышты. Сам камандзір да ўсяго быў цяжка хворы (абвастрыліся сухоты). Яго тайком перавезлі за Дзвіну ў маёнтак сваячкі Збрадовічы, дзе ён і быў 6 мая схоплены мясцовымі сялянамі з дапамогай салдат. Праз два гады няўдачлівы прадвадзіцель паўстання памёр у далёкім Екацярынбургу па дарозе ў Сібір. Вось паплечнікамі гэтага Грабніцкага і былі, калі верыць паненцы Камянчанцы, браты Тапчэўскія. У выніку абодва браты апынуліся за кратамі ў віцебскай турме.
    5 сакавіка 1864 года (за пяць дзён да пакарання смерцю Каліноўскага) Фелікс даваў паказанні ў Віцебскай следчай камісіі па палітычных справах. Яму 25 гадоў. Разам з братамі Мікалаем і Францам і сёстрамі Іаганнаю і Анэляю мае «нерухомасць» Будзішча ў Полацкім павеце. 3 восені 1862 года пісар у Уле. 20-га або 21 красавіка вызвалены ад пасады мясцовым міравым пасрэднікам. 25-га або 26-га выехаў праз Віцебск у Веліжскі павет. 27-га са спадарожнікам — памешчыкам Камёнкам — прыбыў у Віцебск, a 5-га або 6 мая — у Красны Стаў. Быў у гэтым маёнтку
    1 Кареев A. Н. Очерк о начале н ходе мятежа в ннфляндскмх уездах. М., 1873. С. 7.
    ўпраўляючым. Перад законам чысты, з ніякімі мяцежнікамі не знаўся, рэвалюцыйных знакаў не насіў.
    Побач паказанні брата — Мікалаю было ў гэты час 23 гады. Жыў у матчыным фальварку Будзішча Полацкага павета. За фальваркам лічылася ўсяго 30 дзесяцін зямлі. Быў там драўляны дом уладальнікаў (відаць, невялікі, як звычайна ў дробнай шляхты). 3 часу адкрыцця валасцей у Віцебскай губерні займаў пасаду краснянскага валаснога пісара ў Лепельскім павеце. Жыў увесь гэты час па-ранейшаму ў Будзішчы — адкуль ездзіў на працу ў Краснае. У канцы красавіка або на пачатку мая 1863 года быў «па памылцы» арыштаваны, сядзеў два тыдні ў полацкай турме, потым разабраліся і адпусцілі.
    Ёсць у справе таксама паказанні трэцяга з братоў Тапчэўскіх — Франца, які засведчыў прыезд Фелікса ў Красны Стаў. Выходзіць, беднякі-бадзягі браты Тапчэўскія вечна туліліся пад крылом сваёй забяспечанай, добраўладкаванай (па-руску скажам — «благополучной») стрыечнай сястры Апалінарыі Жыркевіч. Красны Стаў — зусім побач з павятовым Веліжам, цяпер гэта Смаленская вобласць. (Пад Веліжам, дарэчы, меў вёску папулярызатар «Энеіды навыварат» Каятан Мыслоўскі.) Гаспадыня маёнтка пані Жыркевіч (Жыркевічава), магчыма, паходзіла з роду Тапчэўскіх. А можа, сваяцтва ішло па матчынай лініі. Аднак цікава, што прозвішча Тапчэўскіх згадваецца і ў іншых дакументах па Веліжскім павеце. Напрыклад, у верасні 1855 года праўленне Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі паведаміла віцебскаму губернатару, што пасля летніх канікул не вярнуўся ў акадэмію студэнт Адольф Тапчэўскі, які паехаў на вакацыі да бацькі, двараніна Тапчэўскага, у маёнтак Красны Горад Веліжскага павета1. Магчыма, Красны Горад — гэта ўжо знаёмы нам Красны Стаў, а Адольф Тапчэўскі брат, або пляменнік, або іншы сваяк Апалінарыі Жыркевіч.
    Паказанні Фелікса пад час следства пра свой узрост пацвярджаюць нашы ранейшыя разлікі, зробленыя на падставе вучнёўскіх спісаў Лепельскага павятовага вучылішча 1849 і 1852 гадоў, што паэт нарадзіўся каля 1838 года, быў, такім чынам, равеснікам Кастуся Каліноўскага (гл.: Пачынальнікі. С. 378). Цалкам узгадняецца гэта і з надпісам на адшуканым нядаўна надмагільным камені Тапчэўскага: «Памёр 17 снежня 1892 г., маючы 54 гады» (Каханоўс-
    1 ЦДГА ў Мінску, ф. 1430, воп. 1, спр. 27 217, л. 2.
    кі Г. Адчыніся, таямніца часу. С. 93). Калі ўжо выпала такая нагода, спынімся яшчэ на спісе вучняў Лепельскага вучылішча на вызваленне ад платы за навучанне, датаваным 22 лютага 1852 года. У ім названы два Тапчэўскія — Франц Феліксавіч 14 гадоў і яго брат Фелікс Феліксавіч 13 гадоў. Абодва, нягледзячы на немалы ўзрост, вучыліся ўсйго толькі ў другім класе. Паводзіны ў абодвух на чацвёрку, стараннасць і поспехі на тройку. Ды, мабыць, гэтай галоце (са шляхецкага погляду) было і не да вучобы. «Ва ўдавы, маці вучняў Тапчэўскіх, 3 сыны і 3 дачкі,— усе на яе ўтрыманні, а сялян ва ўладанні яе толькі каля 10 душ. А таму вучні Тапчэўскія падлягаюць вызваленню ад платы за навучанне»1,—гаварылася ў спісе. Згадваецца ў гэтым дакуменце 1852 года і малодшы брат Мікалай, які яшчэ не паступіў тады вучыцца, хоць па гадах ужо даўно мог быць вучнем.
    Няма сумнення, што і ў дакуменце 1852 года, і ў паказаннях братоў 1864 года маецца на ўвазе адзін і той жа матчын фальварак Будзішча. А гэта давала падставы для досыць важнага вываду. Трэба думаць, што тут і нарадзіліся дзеці Тэклі Паўлаўны Тапчэўскай, тут, мабыць, прыйшоў на свет і Фелікс, а не ў Лёсаве, як пішацца ў нашых энцыклапедыях на падставе мясцовых успамінаў, сабраных Генадзем Каханоўскім. Дзе ж шукаць тое Будзішча? 3 дакументаў вынікае, што фальварак-хутар Тапчэўскіх знаходзіўся ў Полацкім павеце на самай мяжы з Лепельскім. Мяжа паміж паветамі праходзіла якраз на поўдзень ад Рукшэніц і Вусвіцы і далей па Дзвіне. У друкаваным, здаецца, поўным, спісе паселішчаў Віцебскай губерні 1906 года Будзішча (як, дарэчы, і Лёсава) каля Рукшэніц я не знайшоў. Было там Будзішча ў Полацкім павеце за Дзвіной (цяпер Шумілінскі раён). Публікуючы першы варыянт гэтага артыкула ў зборніку «Шляхам гадоў» (1990. Вып. 2), я і выказаў меркаванне, што гэта Будзішча Тапчэўскіх. Тым больш што яно непадалёк ад Улы, дзе працаваў Фелікс.
    Але сумненні аставаліся. У такім выпадку брат Мікалай ездзіў бы на працу ў Краснае праз Дзвіну, а гэта клопатна ды і далекавата. Тут якраз у наш час галоснасці выйшла для «паспалітага» карыстання даволі дэталёвая карта-двухкіламетроўка Віцебскай вобласці. На ёй усё як на далоні. Павулле, Вусвіца, Краснае, Глыбачка (Рукшэніцы) і на поўдзень ад яе зусім блізка Асінаўка, відаць, тая самая, што належала ў свой час суседзям Тапчэўскіх Камёнкам.
    1 ЦДГА ў Мінску, ф. 2507, воп. 1, спр. 463, л. 154.
    Да таго ж успомнілася адна ранейшая архіўная знаходка — метрычны запіс пра хрышчэнне ў рукшэніцкім касцёле ў 1839 годзе Пятра Ігната Ігнатавіча Тапчэўскага. Кумою была якраз «высакародная Тэкля Тапчэўская, жонка Фелікса». Можна думаць, што і жыла яна, Тэкля Тапчэўская, маці паэта, недзе паблізу ад Рукшэніц. Перачытаў яшчэ раз публікацыі Каханоўскага: Лёсава за паўтара кіламетра ад Глыбачкі на паўднёвы захад. Гэта ж прыблізна ў бок Асінаўкі. Ці не знаходзілася Будзішча побач з Лёсавам?..
    У нашай Нацыянальнай (былой Ленінскай) бібліятэцы адшукаў кнігу, якая выйшла ў 1907 годзе ў Віцебску пад рэдакцыяй вядомага гісторыка-краязнаўца А. Сапунова,— «Землевладенне н землевладельцы Внтебской губерннн в 1905 году». Гэта алфавітныя спісы землеўласнікаў па паветах, а ўнутры паветаў па станах-катэгорыях: асобна дваране, святары, купцы, мяшчане, сяляне. Тапчэўскіх няма ані знаку ні ў адной катэгорыі, сам паэт да таго часу ўжо даўно памёр. Але Генадзь Каханоўскі пісаў, што дачка паэта была замужам за Радзішэўскім. I тут чакала ўдача. У спісе землеўласнікаў-мяшчан Полацкага павета ёсць запіс: «182. Радзншевская Фекла Фелнксовна, быв. Топчевского Фелнкса Фелнк-ча». I назва ўладання — «Лносово, нлм Будшце». Далей пазначана веравызнанне ўладальніцы — рымска-каталіцкае (р/к), паштовы адрас маёнтачка-хутара (праз г. Полацк) і яго памеры: 34 дзесяціны раллі ды 3 лесу.
    Усё адразу стала на сваё месца. Зусім дарэмна я спрачаўся з Каханоўскім. Ён усё выдатна разведаў. Проста хутар Лёсава раней называўся Будзішчам. Цікава, што дачка паэта паказана ў спісах землеўласнікаў-мяшчан. Чаму? Можа, Тапчэўскія не былі афіцыйна зацверджаны ў дваранстве, як, напрыклад, сям’я Я. Купалы. Або да мяшчан належаў яе муж (паводле гэтага ж даведніка, мяшчане Радзішэўскія валодалі 175 дзесяцінамі ў суседняй Глыбачцы). Але гэта ўжо дробязі. Галоўнае ўстаноўлена — Фелікс нарадзіўся ў Будзішчы (Лёсаве) каля Рукшэніц. У сваім вядомым псеўданіме ён зашыфраваў месца нараджэння. Ды і ўсё наступнае яго жыццё знітавана з Лёсавам-Будзішчам, з Рукшэніцамі.
    Дакументы досыць рэльефна малююць сумныя абставіны сям’і будучага беларускага паэта Тапчэўскага. Рана страціў бацьку. Маці адна цягнула вялікую сям’ю, а фальварак у яе, як для тагачаснай шляхты, вельмі мізэрны. Вось чаму, агораўшы сяк-так вучылішча, Фелікс быў вымушаны