Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Нагадаем, што гэтая арганізацыя, вядомая таксама пад назвай «Рабочы саюз», дзейнічала ў Пецярбургу ў 1889— 1892 гадах. Складалася яна з інтэлігенцыі (пераважна студэнтаў) і рабочых, была звязана з замежнай групай «Вызваленне працы». Група Бруснева аб’ядноўвала звыш дваццаці рабочых гурткоў, арганізавала вядомую Шалгуноўскую дэманстрацыю, першую ў цэнтральнай Расіі маёўку 1891 года, спрабавала ўплываць на стачачную барацьбу, выдавала лістоўкі. У 1892 годзе група была разгромлена паліцыяй.
У апошнім акадэмічным выданні «Мсторнн СССР...» напісана:
«Непараўнальна больш значнай і разгалінаванай, чым дзве папярэднія арганізацыі пецярбургскіх рабочых [групы
' Пантелеев Л. Ф. Воспомннання. М., 1958. С. 380—381.
Благоева і Тачыскага.— Г. К.], была група М. I. Бруснева. Яна склалася ўвосень 1889 года ў Пецярбургу са студэнцкіх 'гурткоў Тэхналагічнага інстытута і універсітэта. Сам Бруснеў, студэнт Тэхналагічнага інстытута, вылучаўся сярод рэвалюцыйна настроенай моладзі як перакананы марксіст і таленавіты арганізатар.
Найболып актыўныя ўдзельнікі гэтай новай групы Бруснеў, браты Л. Б. і Г. Б. Красіны, В. С. Голубеў, Г. М. Радзевіч, В. Ф. Цывінскі і інш. устанавілі сувязі з рабочымі гурткамі, у якіх вялі прапаганду марксізму...»1.
Згаданы тут Л. Б. Красін, Леанід Красін — будучы вядомы дзеяч партыі і савецкай дзяржавы, а Г. М. Радзевіч — сваяк Багушэвіча, яго віленскі сябра.
У тым, што мы не памыліліся, нас пераканаў артыкул маскоўскага гісторыка A. М. Арэхава «Удзел польскіх студэнтаў у сацыял-дэмакратычнай прапагандзе ў Пецярбургу (1889—1892 гг.)», надрукаваны ў 1967 годзе ў выдадзеным AH СССР зборніку «Революцнонная Россня н революцнонная Польша», а таксама іншыя прагледжаныя намі выданні па гісторыі сацыял-дэмакратычнага і рабочага руху ў Расіі.
У літаратуры прыводзяцца наступныя звесткі:
Габрыель Марыян Радзевіч нарадзіўся ў 1862 годзе (гэта мы ведалі раней) у Дзінабургу. У 1882 ці 1883 годзе скончыў 1-ю Віленскую гімназію і паступіў у Пецярбургскі універсітэт, адкуль перайшоў ў Ваенна-медыцынскую акадэмію, але ў 1886 годзе (па іншых звестках, у 1887 годзе) пакінуў яе, не скончыўшы курса. Працаваў у Пецярбургу кантралёрам на Мікалаеўскай чыгунцы.
Пра яго жонку — таксама удзельніцу рэвалюцыйнага руху — паведамляецца:
Юлія Аляксандра Радзевіч-Вайчынская. Вучылася спачатку ў Варшаўскай (па іншых звестках у Варонежскай) гімназіі. 3 дзесяцігадовага ўзросту жыла ў Пецярбургу. Пасля заканчэння Пецярбургскай жаночай гімназіі (1879) наведвала сталічныя педагагічныя курсы, у 1887 годзе скончыла Вышэйшыя жаночыя курсы. Такім чынам, яна блізкая' да слаўнай плеяды бястужавак, якія адыгралі прыкметную ролю ў грамадскім жыцці тагачаснай Расіі. Працавала яна хатняй настаўніцай.
Муж і жонка Радзевічы далучыліся да рэвалюцыйнага руху яшчэ ў студэнцкія гады. Спачатку яны прытрымліваліся народніцкіх поглядаў і ўдзельнічалі ў арганізацыях «На-
1 Нсторня СССР с древнейшнх времен до нашнх дней. М., 1968. Т. 5.
С. 466.
роднай волі». Пералом у іх поглядах адбыўся, мяркуючы па ўсім, у 1887 годзе пасля разгрому нарадавольскіх арганізацый, звязанага з няўдалым замахам на Аляксандра III (вядомая справа A. I. Ульянава і яго таварышаў). Ужо тады, задоўга да ўзнікнення групы Бруснева, Радзевічы знайшлі аднадумцаў сярод студэнтаў Тэхналагічнага і Горнага інстытутаў і пачалі весці прапаганду марксізму ў рабочых гуртках. Яны працягвалі дзейнасць першых рускіх марксісцкіх груп Благоева і Тачыскага, разгромленых паліцыяй у 1887—1888 гадах, нейкі час працавалі нават паралельна з імі'.
Гаворачы пра арышты сярод пецярбургскіх марксістаў 1888 года, удзельнік тых падзей студэнт В. С. Голубеў адзначаў, што прапаганда ў рабочым асяроддзі не спынялася: «Гурток інтэлігенцыі з тэхнолагаў і гарнякоў працягваў дзейнічаць, прычым відную ролю адыгрываў тады былы студэнт-медык Р. і яго жонка». (Былое, 1906, № 12. С. 108). Гэтыя ўспаміны былі надрукаваны яшчэ пры царызме, таму прозвішча Радзевічаў у іх зашыфравана.
У манаграфіі Ю. 3. Палявога «Зарожденне марксмзма в Росснн» (1959) таксама падкрэсліваецца вялікая роля Габрыеля і Юліі Радзевічаў у станаўленні першых марксісцкіх арганізацый: «Гурток Г. М. і Ю. I. Радзевічаў, куды ўваходзілі некаторыя студэнты універсітэта, Тэхналагічнага і Горнага інстытутаў, не абмяжоўваўся вывучэннем грамадскіх навук, а ўстанавіў у 1888—1889 гадах сувязь з перадавымі рабочымі шэрагу буйных заводаў і фабрык. Амаль увесь склад гэтага гуртка ўвайшоў потым у сацыял-дэмакратычную групу Бруснева».
Бруснеў з’явіўся сярод пецярбургскіх марксістаў увосень 1889 года. Тады ж склалася і новая, разгалінаваная арганізацыя, якая атрымала ў гісторыі імя «групы Бруснева». У манаграфіі Ю. 3, Палявога адзначаны вельмі знамянальны для тэмы =нашай размовы факт: «Сам Бруснеў быў прыцягнуты да дзе-йнасцг марксісцкіх гурткоў Г. М. Радзевічам, які быў звязаны з групай Благоева». Удакладнім, што, мяркуючы па ўсім, Радзевіч быў не столькі арганізацыйна звязаны з групай Благоева, колькі з’явіўся яго пераемнікам, што ж да ролі ў яго асабістым лёсе Бруснева, то яна пацвярджаецца сведчаннем самога Бруснева. Пасля перамогі Кастрычніка колішні кіраўнік пецярбургскіх марксістаў успамінаў далёкую восень 1889 года: «У рабочы гурток мяне
1 Красная летопнсь. 1930, № 2 (35). С. 5—25.
ўвёў Радзевіч. Гурток гэты быў на Васільеўскім востраве, у Гавані. Раней там вёў заняткі сам Радзевіч, так што я з’явіўся яго пераемнікам. Я выбраў сабе псеўданім «Фёдар Васільевіч» і выдаваў сябе за рабочага, хоць, вядома, усім было ясна, што я студэнт. Гэты першы мой гурток налічваў тады чалавек 8—10 рабочых. Усе гэта былі маладыя людзі, галоўным чынам рабочыя-металісты Балтыйскага завода. Рабочыя былі дастаткова развітыя і падрыхтаваныя маім папярэднікам»1.
Сам Радзевіч узяў пасля гэтага гурток студэнта-тэхнолага Уладзіміра Пераверзева (Пераверзіна) у майстэрнях Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. Удзельнік гэтага гуртка слесар Мікалай Багданаў успамінаў пра гэта так: «...у канцы 1889 года быў арыштаваны і высланы Улад. Пераверзін. У нас у гуртку яго замяніў Гаўр. Mix. Радзевіч. Гэта быў адзін з відных сацыял-дэмакратаў і карыстаўся ў нас вялікай павагай»2. Успаміны Багданава даносяць да нас атмасферу таго гістарычнага часу — зараджэння рабочага руху: «Не вялікія былі нашы сілы, але велізарныя запал і рашучасць пачаць барацьбу за вызваленне рабочага класа».
Мужа і жонку Радзевічаў ведалі ў рабочым асяроддзі пад імёнамі Івана Казіміравіча і Аўдоцці Міхайлаўны. Ідучы да рабочых з перадавым рэвалюцыйным словам, яны вялікае значэнне надавалі падпольным выданням. Вядома, што Габрыель Радзевіч склаў і размножыў на гектографе «Рабочы катэхізіс», надрукаваў на гектографе таксама брашуру П. Лафарга «Рэлігія капітала». У гістарычнай літаратуры адзначаецца такі характэрны выпадак. Калі ў верасні 1888 года адзін са студэнтаў Тэхналагічнага істытута сказаў, што знайшоў літаграфію, дзе можна будзе друкаваць рэвалюцыйныя выданні, патрэбны толькі грошы, Юлія Радзевіч без ваганняў аднесла ў ламбард свой сярэбраны сталовы сервіз. На атрыманыя грошы былі надрукаваны «Гістарычныя пісьмы» П. Лаўрова.
8 кастрычніка 1890 года Радзевічаў арыштавалі. Яны былі добрымі канспіратарамі, і нічога забароненага ў іх не знайшлі, толькі нататкі і выпіскі з друку па рабочым пытанні. Ім пашанцавала, бо паліцыя лічыла тады больш небяспечнымі народнікаў-тэрарыстаў. Габрыель сказаў, што
1 Бруснев М. й. Возннкновенне первых соцнал-демократнческмх органнзацяй (Воспомннання) // Пролетарская революцня. 1923, № 2 (14).
С. 20.
2 Ольмннскнй М. О воспомннаннях Н. Д. Богданова // Or группы Благоева к «Союзу борьбы» (1886—1894). Ростов-на-Дону, 1921. С. 41.
займаўся мірнай асветніцкай дзейнасцю, Юлія наогул ад усяго адмовілася. Праз два месяцы іх выпусцілі да суда на свабоду пад грашовы залог, які ўнесла маці Юліі. У студзені 1892 года быў абвешчаны прысуд: Габрыель прыгавораны на паўгода ў турму, над Юліяй на два гады ўстанавілі яўны (гласный) нагляд паліцыі.
Недзе ў гэты час Радзевічы асталяваліся ў Вільні, сталі бліжэйшымі сябрамі свайго родзіча, прысяжнага паверанага Віленскага акруговага суда і выдатнага беларускага паэтадэмакрата Францішка Казіміравіча Багушэвіча.
Мы ведаем цяпер, дакладней, можам уявіць сабе, пра што размаўлялі, што ўспаміналі Багушэвіч і яго малады сябра Радзевіч каля вогнішча на беразе Віліі ў час экскурсіі 1897 года.
3 Радзевічамі ў жыццё беларускага пісьменніка ўвайшло нешта вельмі і вельмі важнае, істотнае, хоць, па ўсім, марксісцкіх поглядаў ён не падзяляў, а ў пісьме 1893 года выказаў нават непрыхільнасць да экспрапрыяцый, звязаных, на яго думку, з «камунізмам» і «сацыялізмам»1. Але за народ, мы ведаем, стаяў гарою і паноў не мілаваў.
Варта дадаць яшчэ, што група Бруснева цесна судакраналася ў сваёй дзейнасці з пецярбургскім студэнцкім «Гуртком моладзі польскай, літоўскай, беларускай і маларускай», да якога належаў Адам Гурыновіч. Члены гэтага гуртка К. Акуліч і I. Непакайчыцкі, бліжэйшыя сябры А. Гурыновіча, якія нейкі час жылі нават на адной кватэры з ім, адначасова былі актыўнымі ўдзельнікамі бруснеўскай групы. У дзейнасці групы Бруснева самы актыўны ўдзел прымалі таварышы Гурыновіча па Віленскім рэальным вучылішчы і Тэхналагічным інстытуце Ю. Бурачэўскі і В. Цывінскі. Улічваючы ўсё гэта, можна меркаваць, што Гурыновіч быў знаёмы з Радзевічамі. А гэта значыць — намячаецца адзін са шляхоў, якім Гурыновіч мог увайсці ў непасрэдныя кантакты з Багушэвічам.
I яшчэ. Я чакаў, што знайду фатаграфіі Габрыеля Радзевіча і яго жонкі ў вядомым сямейным альбоме Багушэвічаў, які захоўваецца ў Дзяржаўным музеі Беларусі. Некалі знятыя на фатаграфіях асобы былі вызначаны, апазнаны ўнучкай пісьменніка С. Тамашэўскай, што прыязджала з Полыпчы. У спісе фатаграфій альбома значыцца нямала розных Шкленікаў і Радзевічаў, але Габрыеля сярод іх, на жаль, няма. Знайшлася толькі «Ю. Радзевіч, пляменніца
Багушэвіч Ф. Творы. 1991. С. 227.
жонкі паэта» (здымак № 49). Можна было думаць, што гэта якраз і ёсць Юлія Радзевіч, жонка Габрыеля. Некалькі фотаздымкаў асталося неапазнанымі. Ці не Габрыель на адным з гэтых здымкаў? Вось каб ведаць, як ён выглядаў...