Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У краі рыхтуецца паўстанне, і Людвік заводзіць сувязі з «чырвонымі», з Каліноўскім. Бывае на сходах канспіратараў у Лідзе. У падпольнай арганізацыі Лідскага павета яму выпалі абавязкі аднаго з акруговых арганізатараў. 3 Каліноўскім збліжае Людвіка, усіх Нарбутаў, А. Яліцкі, аўтар цікавай кніжкі «Нарбут», што выйшла неўзабаве пасля паўстання ў Львове. На думку аўтара, Каліноўскі — «найвялікшы з нашых рэвалюцыянераў, выразнік грамадскай дум-
кі паўстання ў такой жа меры, як Нарбут быў выразнікам духу і гераізму эпохі...».
Вось храналагічны ланцужок фактаў, якія пацвярджаюць гэтую характарыстыку. 10(22) студзеня 1863 года паўстала Польшча. Праз дзесяць дзён віленскі паўстанцкі цэнтр — Літоўскі правінцыяльны камітэт «чырвоных» на чале з Каліноўскім — абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і заклікаў падтрымаць паўстанне ў Полынчы актыўнымі дзеяннямі. Як вопытны вайсковец,Людвік Нарбут без ваганняў пагадзіўся ўзначаліць баявыя дзеянні паўстанцаў у Лідскім павеце (афіцыйна яго паўстанцкая пасада называлася — вайсковы начальнік павета). 1 лютага ўжо склалася ў Шаўрах першае, невялікае спачатку, ядро паўстанцкага атрада з некалькіх чалавек (у іх ліку брат Людвіка Баляслаў, таварыш Багушэвіча па універсітэце Уладзіслаў Пілецкі, можа — дакладных сведчанняў няма — і сам Багушэвіч). Маці Хрысціна благаславіла сыноў і іх сяброў на святую барацьбу. Першы лагер, паводле пазнейшых паказанняў Пілецкага, заклалі за 3 вярсты ад мястэчка Нача. Сюды прыбыў Леў Краінскі з невялікай групай новых байцоў. Разам перайшлі ва ўрочышча Сабалюнцы, куды пасля публічнага прачытання паўстанцкага маніфеста ў Эйшышскім касцёле з’явіўся звязаны з рэвалюцыйнымі коламі малады ксёндз Юзаф Гарбачэўскі — ён стаў капеланам атрада. Для таго часу гэта было надзвычай важна. Нарбут хацеў нават, каб Гарбачэўскі зрабіў першы стрэл, але той адмовіўся, бачачы сваю задачу ў іншым. Так або інакш справа зрушылася.
Прыблізна ў адзін час з Нарбутам па закліку Каліноўскага распачалі баявыя дзеянні яшчэ некалькі паўстанцкіх груп у іншых месцах Літвы і Беларусі, але толькі бадай што Нарбуту ў гэты пачатковы перыяд удалося адразу ж стварыць баяздольны атрад і пратрымацца больш-менш працяглы тэрмін. Прычым першым паўстанцам было асабліва цяжка — стаяла яшчэ зіма (хоць у тым годзе досыць цёплая), атрадаў было мала, і карнікам лёгка было накіраваць супраць кожнай групы значныя сілы (зрэшты, і царскіх войск у краі было спачатку меней). I яшчэ адна асаблівасць. Многія паўстанцкія камандзіры хаваліся за псеўданімамі або дзейнічалі там, дзе іх не ведалі. Людвік адразу ж выступіў пад уласным імем у сваіх родных мясцінах, дзе Нарбутаў не толькі выдатна ведалі, але ганарыліся імі. Зноў гэта быў свядомы выклік. Таму зразумелая трывога віленскага паўстанцкага цэнтра за лёс першых паўстанцкіх груп.
Захаваўся загад Каліноўскага, Часовага рэвалюцыйнага ўрада вайсковаму начальніку Лідскага павета ад 16(28) лютага 1863 года «звязацца з паўстанцамі ў Слонімскім павеце і, як толькі мясцовыя ўмовы дазволяць, прабівацца ў напрамку Мінскага ваяводства». «Вам рэкамендуецца,— гаварылася ў загадзе,— дзейнічаць знергічна і рашуча, у адпаведнасці з дадзенымі інструкцыямі»1.
Але загады загадамі, а рэальная абстаноўка дыктавала свой спосаб дзеяння, і планы гэтыя неўзабаве змяніліся. Спачатку атрад Нарбута кружыў у ваколіцах Эйшышак і Начы, дзе вырас да 80 чалавек. «Асновай атрада Нарбута былі сяляне — 3/4 усіх байцоў,— піша вядомы гісторык А. П. Смірноў.— Сказаліся і папулярнасць Нарбута сярод мясцовага насельніцтва, і абвяшчэнне ім маніфеста аб спыненні павіннасцей і надзеле сялян зямлёй. Нарбут даў атраду вайсковую арганізацыю, навучаў паўстанцаў стральбе і прыёмам партызанскай вайны»2. За абарону інтарэсаў народа яго незалюбілі мясцовыя паны-памешчыкі, кансерватыўная іх частка. Нарбут са сваім атрадам рушыў на поўнач у Рудніцкую пушчу, якая была як бы натуральнай крэпасцю, створанай прыродай. Да таго ж была надзея злучыцца з паўстанцкімі групамі, што ва ўсе бакі раз-пораз выходзілі з Вільні. 25 лютага (9 сакавіка) адбылася першая буйная сутычка паўстанцаў Нарбута з царскімі войскамі пад Руднікамі. Паўстанцкая прэса апісвала гэты бой так:
«Атрад, сфарміраваны ў Лідскім павеце пераважна з сялян гэтага павета, пад камандаваннем грамадзяніна Нарбута [высокае слова «грамадзянін» — у духу традыцый Французскай рэвалюцыі.— Г. К.} увайшоў у Трокскі павет у Рудніцкую пушчу. Адтуль 9.III выступіў і рухаўся ў кірунку Руднікаў з мэтаю злучэння з атрадамі, што выходзяць з Вільні. Пры выхадзе з лесу сустрэў сотню казакаў і дзве роты гвардзейскіх стралкоў. Гэтыя перавышаючыя сілы ў параўнанні з нашым невялікім атрадам, які налічваў тады ледзьве 80 паўстанцаў, не здолелі, аднак, пахіснуць адвагі нашых байцоў, якія мужна ім супрацьстаялі.
Адразу ж пасля першых стрэлаў з нашага боку казакі зніклі, пяхота падалася назад, каб нашы стрэлы яе не даставалі. Наш жа атрад пераправіўся ў найвялікшым парадку праз Сольчу і рушыў на Араны...»3
1 Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863—1864 гг. С. 109—110.
2 Смнрнов А. Ф. Восстанне 1863 года в Лнтве н Белорусснн. С. 139.
3 Prasa tajna z lat 1861 —1864. Wroclaw — Warszawa — Krakow. 1969.
Cz. 2. S. 4.
Потым Нарбут вярнуўся ў Начскую пушчу і спыніўся лагерам паблізу Паддубічаў. 30 сакавіка (11 красавіка) быў новы бой. Да нас шчаслівым выпадкам дайшоў адпаведны рапарт самога Нарбута:
«10. IV, заняўшы пазіцыю, я паслаў атрад коннікаў у Бершты знішчыць мост на рацэ Котра, каб перарваць камунікацыю ад чыгуначнай станцыі Парэчча... Назаўтра 11. IV непрыяцель прыбыў сілаю 5 рот пяхоты і сотні казакаў. Высланая разведка паведаміла аб набліжэнні... Хаця мясцовасць мне не спрыяла і я не меў дакладнай на той час звесткі аб сіле непрыяцеля, вырашыў даць бой. Бог памагаў нашай зброі. Праціўнік, маючы перавышаючыя сілы і дасканалую зброю, пачаў націскаць. Бачачы небяспеку акружэння, я загадаў адступаць, што ўдалося зрабіць вельмі шчасліва... Страцілі ў баі аднаго забітага і 5 раненых...»1
Захаваўся таксама складзены па ўсіх правілах вайсковай навукі рапарт гвардзейскага капітана Цімафеева, які камандаваў у гэтым баі атрадам царскіх войск:
«30 марта в 5 часов утра отряд двннулся на дер. Бершты. He доходя 7 верст до этой деревнй, получено нзвестне от волостного пйсаря, что в ночь на 30 чйсло мятежнмкн разобраля мост на р. Котре... Казакй броснлмсь вброд, й отряд безостановочно продолжал двнженне на дер. Пйловня.
Здесь получено нзвестне, что мятежннкй находятся около Глембокя, мызы помеіцйка Мйкульского, у которого Нарбут с кс. Горбачевскйм пряводйл к прйсяге навербованных в окрестных деревнях крестьян...
Едва цепь стрелков вошла в опушку леса, как встречена была сйльным ружейным огнем. Несмотря на это, цепь, поддержйваемая резервамя, начала быстро наступать на непрйятеля, двйгаясь местамм по пояс в воде по густому болотястому лесу. Мятежннкн броснлм свон засекм й началй отступать. Отступленйе йх сопровождалось сйльным й меткйм огнем й совершалось с такям мскусным прммененнем к местностя, что стрелкн нашя моглй стрелять только на дым... С нашей стороны убнто 2, ранено 5 рядовых, одйн йз нйх тяжело...»2
Расказваюць, што раззлаваны генерал-губернатар краю Назімаў (папярэднік Мураўёва) прызначыў пасля гэтага бою вялікую цану за галаву няўлоўнага прадвадзіцеля паў-
1 Prasa tajna z lat 1861 —1864. S. 8.
2 Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863—1864 гг. С. 117—118.
станцаў. Атрад Нарбута рос разам са славай. Салдаты карных падраздзяленняў прымхліва жагналіся, называлі яго ведзьмаром.
У небяспечны раён сцягваюцца ўсё новыя падмацаванні. Пад націскам моцных груповак царскіх войск Нарбут вырашыў прабівацца ў Гродзенскую пушчу. Насустрач яму з Гродні 2 красавіка выйшаў царскі палкоўнік Вернер са значным атрадам карнікаў: 3 роты пяхоты, эскадрон улан, гармата, 20 казакаў. Усяго 805, як гавораць вайскоўцы, штыхоў і шабель. Ледзь не тысяча вымуштраваных прафесіяналаў. Нагадаем, што ў самыя лепшыя часы атрад Нарбута не дасягаў трох-чатырох сотняў чалавек, большая частка якіх была ўзброена косамі, астатнія паляўнічымі стрэльбамі недалёкага дзеяння. Але Нарбут карыстаўся падтрымкай народа. Сяляне не хацелі паведамляць карнікам ніякіх звестак, не выдавалі знакамітага камандзіра. «Ні пагрозы, ні пераконванні на іх не дзейнічалі»,— пісаў у сваім рапарце Вернер.
Аднак 8 красавіка ў вёсцы Буды Вернер усё ж даведаўся, што паўстанцы хаваюцца ў балотах у наваколлі возера Думбля. Тут у той жа дзень і заспелі іх карнікі. Адбыўся вельмі гарачы бой (яго называюць таксама боем пад Кавалькамі або боем у Лакштуцянскім лесе). Паводле рапарта Вернера, пасланая а 4-й гадзіне апоўдні рота карнікаў трапіла ў акружэнне. Але падаспелі астатнія войскі. Паўстанцы, прыкрываючыся стралковым ланцугом, пачалі правільнае адступленне па балоце. Карнікі падцягнулі гармату, якая секанула па інсургентах карцеччу. Бой доўжыўся 4 гадзіны. Страты карнікаў паводле афіцыйнага рапарта Вернера: 10 параненых; паўстанцы страцілі, як паведамлялася ў падпольным друку, 7 забітымі і звыш дзесятка параненымі. Вернер пісаў аб сваёй поўнай перамозе, але гэта было далёка не так. Нарбут захаваў ядро свайго атрада. Бой сведчыў аб мужнасці і баявым умельстве паўстанцаў. «Паведамляем, што вайсковы начальнік Лідскага павета грамадзянін Нарбут шчасліва выйшаў з акружэння яго царскімі войскамі»1,— з палёгкай, з радасцю за таварышаў гаварылася ў адным з пісьмаў віленскага паўстанцкага цэнтра. 18(30) красавіка 1863 года паўстанцкія ўлады, улічваючы значны ўклад Нарбута ў агульную барацьбу, прысвоілі яму званне палкоўніка паўстанцкіх войск (у царскай арміі ён быў усяго толькі прапаршчыкам). У кнізе А. Яліцкага, якая
' Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863—1864 гг. С. 122.
ўжо згадвалася, гаворыцца нават пра рашэнне віленскага паўстанцкага цэнтра прызначыць Нарбута галоўнакамандуючым усімі баявымі сіламі паўстанцаў у Літве і на Беларусі.
Але, магчыма, гэтыя рашэнні паўстанцкіх улад ужо не дайшлі да Нарбута. 22 красавіка (4 мая) ён загінуў. Гэта здарылася пад Дубічамі над ракой Котрай, куды адважны паўстанцкі камандзір вярнуўся з Гродзенскай пушчы. Высачыў Нарбута на гэты раз капітан Цімафееў, які са сваімі адборнымі гвардзейскімі стралковымі ротамі даўно ўжо ганяўся за знакамітым партызанам.