Захаваўся цікавы расказ царскага афіцэра-гвардзейца пра апошні бой Нарбута. Ён чуў гэтыя падрабязнасці нібыта ад самога Цімафеева. Вось гэты расказ: «По словам Тймофеева, шайка дралась так йскусно, что он удйвйлся. Нарбут распоряжался молодцом: прйказал отступать перекатамй, то есть в две лйнйй — одна залегала позадй, а другая, отстрелйваясь, перебегала за первую, после чего вторая лйнйя начннала стрельбу, й так далее. Повстанцы былй плохо вооружены, большею частяю охотнйчьймй ружьямя, поэтому очень боялйсь нашмх стрелковых рот, прозванных ймй «чарны пасы» (черные пояса). Русскйе штуцера пройзводйлй страшное опустошенйе, м одною йз первых жертв был сам Нарбут, отступавшйй последннм м показывавшйй прймер стойкостй й бесстрашйя. Верховой лошадй у него давно уже не было. Он шел пешком, сопровождаемый однйм йз доверенных сослужйвцев й гямназйстом, который нес самовар й чемоданчйк начальннка. Отступленйе совершалось в порядке, как вдруг Нарбут пошатнулся, упал на коленй й прйсел на землю. Блйжайшйе повстанцы бросйлйсь к нему на помоіць, но он замахал рукамй й проговорнл: «То нйц, to нйц!..» (Это нячего, нйчего!) Он был смертельно ранен. Его подхвэтйлй на рукн й побежаля с нйм, но спастн все-такй не смоглй, так как нашй подошлй й 6ылй уже в несколькйх шагах. Нарбут успел еіце расстегнуть чамарку й передать бумагн й деньгн одному йз свойх проводннков, но затем упал мертвым вместе с помоіцнйкамй, пораженнымй несколькймй пулямй... Шайка прй язвестйй о тяжелой ране своего начальнйка пряостановйлась на свою гйбель. Ее окружйлй й почтй всю Унйчтожйлй»1. 1 Нмеретннскнй Н. К. Воспомннання о графе М. Н. Муравьеве // Нсторнческнй вестннк. 1892. Т. 50. С. 614. Яшчэ характэрная дэталь. Шчаслівы пераможца Нарбута Цімафееў назаўтра праспаў да палудня. Яго абуджэння нецярпліва чакаў мясцовы спраўнік: «А я вам гостйнца прйвез!» «Мы вышлн в переднюю: первое, что я увйдел, был лежавшйй на скамейке труп Нарбута. Он был в простой сйней чамарке, без всякйх отлйчйй й в болышіх сапогах. Лйцо покойнйка было красйвое, прнвлекательное: высокйй лоб, правйльные черты лмца, на котором как будто застыла горделйвая улыбка. На вйд ему было 40 лет, не более». У сапраўднасці Нарбут быў маладзейшы. Ёсць і іншыя апісанні апошняга бою знакамітага паўстанцкага камандзіра. Некаторыя расказваюць, што, адчуўшы смяротную рану, Нарбут нібыта сказаў: «Як соладка памерці за радзіму!..» Рамантычныя легенды таксама высвятляюць нешта важнае, нярэдка праясняюць схаваны сэнс падзей. Патрабуе паправак і прыведзены расказ афіцэра-гвардзейца. Атрад не быў поўнасцю знішчаны. Пасля бою апрача Нарбута знайшлі яшчэ 11 або 12 паўстанцкіх цел, якія перанеслі ў Дубіцкі касцёл. У народзе гаварылі ў сувязі з гэтым пра 12 апосталаў. Цімафееў, да яго гонару, дазволіў прыстойна пахаваць забітых. Пасля гібелі Людвіка Нарбута атрад Лідскага павета ўзначаліў Парадоўскі-Астрога, які ўлетку 1863 года павёў байцоў у Гродзенскую пушчу, а потым у Аўгустоўскія лясы. У атрадзе Нарбута ваяваў вядомы віленскі мастак Эльвіро Андрыёлі, які ў баі пад Дубічамі быў паранены і адлюстраваў пазней гібель свайго камандзіра ў вядомым палатне «Смерць Нарбута». Для нас гісторыя паўстанцкага атрада Нарбута цікавая яшчэ таму, што, паводле меркаванняў даследчыкаў, якраз у гэтым атрадзе ваяваў будучы класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч, які перад паўстаннем настаўнічаў у маёнтку Доцішках непадалёк ад Шаўраў. Вядома, што Багушэвіч сябраваў з Андрыёлі, пазней пазіраваў яму для партрэта. Некаторыя нават лічаць, што на карціне «Смерць Нарбута» мастак паказаў сярод іншых паўстанцаў і Францішка Багушэвіча'. У знакамітым вершы Багушэвіча «Ахвяра» ёсць маральны імператыў: «Каб за край быў умёрці гатоў». Няма сумнення — паэт успамінаў пры гэтым таксама Людвіка Нарбута, сваіх баявых сяброў — паўстанцаў Каліноўскага. 1 Содаль У. Песня ў трох вымярэннях: Ф. Багушэвіч і мастацкае атачэнне // Мастацтва Беларусі. 1989. № 9; яго ж. Імпульсы // Полымя. 1989. № 6. «ЭХ, СКРУЧУ Я ДУДКУ!..» Ля вытокаў творчасці Ф. Багушэвіча У нас быў выдатны пачатак... — Францішак Багушэвіч. С. Дубавец Багушэвіч увайшоў у беларускую літаратуру сваім зборнікам «Дудка беларуская». Было яму тады ўжо трохі за пяцьдзесят. Бясспрэчна, пачаў ён пісаць значна раней, але калі менавіта — невядома. Думаецца, што пачаткі творчасці паэта трэба звязваць з паўстаннем Кастуся Каліноўскага. Як вядома, Багушэвіч быў актыўным удзельнікам паўстання. Сувязь з тым часам можна адчуць у яго творах. Вось прыклад. Ёсць у паэта выдатны верш «Хрэсьбіны Мацюка», цікавы і для нашых сённяшніх роздумаў пра гістарычны лёс беларускага народа, роднай культуры. Верш пра пакуты селяніна-беларуса ва ўмовах асіміляцыйнай палітыкі царызму. I пра цвёрдасць чалавека з народу ў адстойванні сваіх маральна-духоўных прынцыпаў. Спачатку з Мацюка «пасвойску» здзекаваліся казакі, якія аніяк не маглі зразумець яго ўхілістага самавызначэння — «тутэйшы». А потым сялян-католікаў сабралі ў панскі двор і сталі шчодрымі абяцанкамі і нават дармовым пачастункам «смуіцать» у праваслаўе. Запраўляў усёй гэтай аперацыяй нейкі князь Хаванскі. «Прыехаў,— кажуць,— начальнік такі, Сам князь Хаванскі; ідзіця у двор! Трэба ўсё кідаць (хоць святам было). Народам, як макам, весь двор заліло: Князь у палетах, васолы такі! «Эх,— кажа,— рыбяты! — вы дуракі, Што ў рускай зямлі ды каталікі! Ну, цар вас прымае ў сваю веру; Дасць зямлі многа!.. Вы, на паперу, Тут падпішыце, a non пасвенце,— Будзе ўсё добра, усюды пашэнце. Ну, братцы, вып’ем па чарцэ ўсе; Бацюшка крыж і крапідла нясе!» Як бачым, Багушэвіч па-майстэрску, вельмі пластычна малюе ўсю гэтую сцэну, буйным планам падае партрэт князя-дэмагога — гэткага, на першы погляд, дэмакратадабрадзея, які можа прыкінуцца зусім свойскім чалавекам, народным заступнікам і дарадцам. «Ну што, маладзец, нап’емся водкі?» Даець мне грошы, такі салодкі: Усё гаворэ, радзе, пытае, Жонку цалуе, дзяцей гайдае. Але маска ўмомант зляцела з князя, як толькі ён пачуў цвёрдую адмову Мацея памяняць веру: Іх! закіпеў той князь, аж зароў, Аж вылупіў вочы, счырванеў ён, як кроў... «Розаг падайце, нагаек, сто лоз! Ён з веры смяецца мне тут пад нос!» Вось такі няпросты, надзвычай рэалістычны вобраз намаляваў Багушэвіч. Нагадаем, што верш «Хрэсьбіны Мацюка» надрукаваны ўпершыню якраз у зборніку «Дудка беларуская», гэта значыць у 1891 годзе. Паўстае пытанне — да якога часу адносяцца паказаныя ў вершы падзеі, ці існаваў рэальны прататып князя? Што раскрыў, а можа, і «схаваў» у сваім творы паэт? Князі Хаванскія — вельмі вядомае ў гісторыі арыстакратычнае прозвішча. Яны, дарэчы, выводзілі сваё паходжанне ад пінскага князя Нарымунта Гедымінавіча, значыць, нейкімі далёкімі ніцямі звязаны і з нашым краем. Нездарма ў фамільным гербе Хаванскіх красавалася нават літоўска-беларуская Пагоня (выпісваю са старадаўняга расійскага гербоўніка: «...в красном поле на белом коне всадннк с поднятым мечом...»1). У часы «цішэйшага» цара Аляксея Міхайлавіча князь Хаванскі камандаваў маскоўскімі войскамі на тэрыторыі Беларусі, удзельнічаў у многіх баталіях, перамагаў і бываў бітым. Яго імя не адзін раз можна сустрэць у тагачасных беларускіх хроніках і дакументах. Успамінае яго і У. Сыракомля ў сваіх краязнаўчых нарысах. У 1682 годзе той жа князь Іван Андрэевіч Хаванскі і яго сын Андрэй Іванавіч спрабавалі выкарыстаць у сваіх амбіцыйных мэтах стралецкае паўстанне ў Маскве і паплаціліся за гэта галавою. Таму і само тое паўстанне атрымала ў гісторыі назву «Хаваншчына». Ёсць і адпа- 1 Петров П. Н. йсторня родов русского дворянства. СПб., 1886. Т. 1. ведная папулярная опера М. Мусаргскага, пастаўленая ўпершыню ў 1886 годзе, калі Багушэвіч ужо, можа, абдумваў свой першы зборнік, сваю «Дудку беларускую». Так што гучнае, характэрнае прозвішча магло трапіць у твор Багушэвіча як нейкае мастацкае абагульненне або пераасэнсаванне нават з гэтай крыніцы. Але ўдаецца адшукаць і больш прамыя паралелі. Пытанне гэтае, аказваецца, мае сваю цікавую гісторыю. У 1907—1908 гадах выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» перавыдала «Дудку...» і «Смык...» Багушэвіча. Царскія ўлады нават ва ўмовах пачатку XX стагоддзя, напоўненага самымі бурнымі рэвалюцыйнымі падзеямі, палічылі творчасць паэта занадта вострай і прыцягнулі выдаўцоў да судовай адказнасці. Справу разбірала ў 1910 годзе Пецярбургская судовая палата. На судовым пасяджэнні прысутнічалі зусім малады яшчэ Янка Купала і яго прыяцель-студэнт — актыўны ўдзельнік беларускага грамадска-культурнага руху Яўген Хлябцэвіч. Апошні праз 17 гадоў успамінаў у артыкуле «Царскі суд над творамі Ф. Багушэвіча» (Узвышша, 1927, № 3), што адным з галоўных пунктаў абвінавачання быў якраз верш «Хрэсьбіны Мацюка», дзе, паводле Хлябцэвіча, «выведзены тагачасны генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю князь Хаванскі, які ўжыў казацкую плётку для далучэння уніятаў да праваслаўя». Сапраўды, калі зазірнём у адпаведныя абвінаваўчыя дакументы, то знойдзем там самыя рэзкія і катэгарычныя выпады царскіх законнікаў: «...в прнведенном стнхотворенйн прйпйсываются казакам поступкй, явно позоряіцйе йх войнскую честь, каковое преступное деянйе предусматрйвается ст. 6 отд. VIII Закона 24 ноября 1909 г. Вместе с тем то же стйхотворенйе возбуждает в крестьянах вражду к представйтелям властй, усугубляя тяжесть йзображаемого пройзвола яркой окраской релйгяозного фанатйзма польского [так!] крестьянйна, ненавйдяіцего православную веру. Преступленйе это предусмотрено п. 6 ст. 129 Угол. улож. йзд. 1903 г.»1. Выдавецтву пагражалі значныя непрыемнасці. Трэба было ратавацца. 3 непадробным захапленнем расказвае Хлябцэвіч пра ўдалую абарону запрошанага выдавецтвам адваката: «Абаронца ж Гальдштэйн ужыў усё сваё адвакацкае кручка- 1 Цыт. па кн.: Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967. С. 203. творства і разбіў гэты пункт абвінавачвання такім чынам. Дастаўшы ад беларусаў кнігу протапрасвітэра вайсковага і марскога духавенства, царскага духоўніка Шавельскага «О воссоеднненнн унматов с православной церковью», прадэманстраваў гэту кнігу суддзям у камергерскіх мундзірах і прачытаў услых якраз тое месца з гэтай кнігі, дзе Шавельскі пісаў, што нетактычнасць князя Хаванскага пашкодзіла справе праваслаўя. Карыстаючыся гэтаю думкаю Шавельскага, абаронца зазначыў, што «протапрасвітэр і царскі духоўнік» дае гістарычную даведку аб князю Хаванскім, якая апраўдвае прыведзеныя ў вершы факты. А потым, гаварыў абаронца, гэта справа мінулага, справа гісторыі,— як аўтар, так і выведзеныя ім асобы даўнодаўно памерлі».