Фірменны поезд «Чайка» ідзе ад Мінска да Вільнюса нешта тры з паловай гадзіны. У дарозе думаецца пра многае, найперш пра тое, што турбуе. Мой клопат — гісторыкалітаратурны пошук: Габрыель Радзевіч, бліжэйшы Багушэвічавы сябра 90-х гадоў. Задача: знайсці ў Вільнюсе яго фатаграфію, каб з ёю ўжо зноў вярнуцца да альбома Багушэвічаў. Хацелася пашукаць яшчэ і дадатковых звестак. Добра знаёмы Дзяржаўны гістарычны архіў на вуліцы Геросес Вільцес не падвёў і на гэты раз. Некалі сакрэтная справа Віленскага гарадскога паліцэйскага ўпраўлення «О состояіцнх под негласным надзором полнцнн дворянах Габрнеле н Юлнн-Александре Родзевнчах» (ф. 420, воп. 2, спр. 1416) вялася на працягу 12 гадоў (1891 —1903) і паспела вырасці ў ладны стос папер — 222 лісты. Праўда, трэба адзначыць, што нагляд быў даволі фармальны. У справе зафіксаваны пераважна змены адрасоў, выезды з Вільні. Кола знаёмстваў не акрэслена. Першая ж папера спыняе ўвагу. Перапісваюцца мясцовыя віленскія ўлады. Начальнік губернскага жандарскага ўпраўлення, палкоўнік з неразборлівым подпісам, піша паліцмайстру 9 студзеня 1891 года: «Департамент полнцнн уведомнл меня, что прнвлеченный к дознанню прн С.-Петербургском губернском жандармском управленян по обвнненню в государственном преступленнн дворяннн Габрнель Родзевнч н жена его Юлмя (урожденная Войчлнская) по освобожденнн нз-под стражн под залог в 500 руб. выехалн 23 мннувшего декабря нз С.-Петербурга на жнтельство в город Внльну. Сообіцая об нзложенном, покорнейше прошу ваше высокоблагородне нметь в внду, что названным супругам Родзевнчам воспреіцены всякне отлучкн нз места нх жнтельства, г. Внльны, впредь до окончання пронзводяіцегося о ннх дела». Такім чынам, маладыя Радзевічы з’явіліся ў Вільні ў канцы 1890 года, яшчэ да суда над імі. Зразумела, прыезд пецярбургскіх сваякоў не астаўся незаўважаным у сям’і Багушэвіча, хоць яго прозвішча нідзе ў дакументах не называецца. 3 далейшай перапіскі высвятляецца, што Радзевічы больш года пражылі ў Вільні пад сакрэтным (негласным) наглядам паліцыі, чакаючы прысуду. Справа была вырашана ў Пецярбургу адміністрацыйным парадкам, пастановай цара. 6 лютага 1892 года губернатар паведаміў паліцмайстру пра царскі прысуд. На дакуменце ёсць паметка: «Гаврннл Родзевнч отправлен в тюремный замок на 6 месяцев 7 февраля 92 года». Над Юліяй, як вядома, на два гады ўстанавілі яўны нагляд, у сувязі з чым у справе з’явіўся адпаведны дакумент: «1892 года февраля 7 дня. Я, ннжеподпясавшаяся, даю настояіцую распмску в том, что положенне о гласном полнцейском надзоре мне обьявлено, прнчем обязуюсь в точностн выполнять его н еженедельно по понедельннкам являться в канцелярню г. внленского полнцнймейстера. Юлня Родзевмч». Праз паўгода Габрыель вызваляецца з турмы з устанаўленнем над ім сакрэтнага нагляду. Да гэтага часу адносіцца цікавы дакумент: «Г. мнннстр внутреннмх дел, на основанмн 1 н 16 ст. Положення о государственной охране, нзволнл прнзнать необходнмым воспретнть дворяннну Гаврннлу-Марнану Мнхайлову-Францеву Родзевмчу, по освобожденнн его 7 сего августа нз Внленского тюремного замка, пребыванме в уняверсмтетскнх городах, Тверн, Ннжнем Новгороде н Саратовской губерннн в теченне 2 лет...» Тады ж паліцэйскі прыстаў на запытанне жандарскага ўпраўлення паведаміў асноўныя біяграфічныя звесткі пра Габрыеля (яны нам вядомыя) і дадаў, што паднаглядны «занятнй нмкакмх не нмеет, а жмвет на средства свонх роднтелей, прожнваюіцнх в г. Вмльне, отец которого доктор н антокольскнй домовладелец». Антокаль (Антакальніс) — гэта колішні прыгарад Вільні, цяпер раён горада. Са справы відаць, што жылі Радзевічы не ў бацькоў, а здымалі кватэры, даволі часта пераязджаючы з месца на месца: дом Невядомскай на Стафанаўскай, дом Залкінда на Зарэччы, дом Шульца на Антокалі, дом Высоцкага на Папоўшчыне, дом Сломскага на Полацкай, дом Фалевіча на Завальнай, дом Кудзіча па Нікадзімскім завулку... Усе гэтыя адрасы, трэба думаць, добра ведаў Багушэвіч. У 1894 годзе над Юліяй спыняецца яўны нагляд і зноў устанаўліваецца сакрэтны. Паведамляюцца даволі падрабязныя звесткі: ёй 30 год, нарадзілася ў Вільні. Маці-ўдава жыве ў Пецярбургу на Мойцы, эканомка бальніцы Міколы Цудатворца. Юлія афіцыйна нідзе не працуе, муж за службу ў камерцыйным банку атрымлівае 40 рублёў у месяц. «Недвнжммого нмуіцества не ммеет, капнталов тоже нет». Калі муж не працаваў, памагала яе грашавітая маці-эканомка. Паводле справы, Габрыель, апрача службы ў камерцыйным банку, нейкі час займаўся прыватнымі ўрокамі, у канцы 90-х гадоў служыў у зямельным банку, тым самым, куды герой «Новай зямлі» дзядзька Антось ездзіў па пазыку. Як ужо гаварылася, у справе ёсць звесткі пра ўсе выезды Радзевічаў з Вільні. Нас цікавіць, як адлюстравалася ў дакументах вядомая экскурсія па Віліі і Нёмане 1897 года, у якой Габрыель удзельнічаў разам з Багушэвічам. Прамых згадак пра экскурсію на лодках у справе няма, але 19 ліпеня 1897 года паліцэйскі прыстаў паведаміў, што Габрыель выбыў з Вільні ў Паланген (так, на нямецкі лад, называлася тады літоўская Паланга). Калі меркаваць па гэтых звестках, то да Коўна падарожнікі дабраліся за адзін дзень, бо вядома, што 20 ліпеня Багушэвіч упісаў у Коўне некалькі вершаў у альбомы сёстраў Петравічанак. Праўда, не выключана, што прыстаў паведаміў пра выезд Габрыеля крыху запознена. У справе ёсць таксама паведамленне палангенскага паліцмайстра ад 4 жніўня, што Радзевіч у Паланген не прыязджаў. Нарэшце, знаходзім яшчэ данясенне прыстава, што 6 жніўня Радзевіч вярнуўся ў Вільню, на ранейшае месца жыхарства. Словам, удзел у экскурсіі маладога спадарожніка Багушэвіча выклікаў цэлую паліцэйскую перапіску. Нагляд над Радзевічамі быў спынены ў маі 1903 года, ужо пасля смерці Багушэвіча. У справе пра нагляд ёсць згадка, што Радзевіч у 1892 годзе пры зняволенні ў турму быў сфатаграфаваны і яго здымак накіраваны ў Турэмнае аддзяленне Віленскага губернскага праўлення. Удалося адшукаць адпаведную справу Турэмнага аддзялення (ф. 384, воп. 1, спр. 432). Вось і фатаграфія: спакойны пагляд светлых празрыстых вачэй, невялічкая зусім маладая бародка кліночкам, футравы каўнер зімовага паліто або цёплай курткі. Сямейныя акалічнасці Радзевічаў перадае наступны дакумент, складзены, магчыма, з дапамогай вопытнага юрыста Багушэвіча праз дзесяць дзён пасля зняволення Габрыеля: «Его превосходнтельству г. внленскому гражданскому губернатору Гревеннцу Дворянкн Вестнны Юрьевны Родзевнч Докладная запнска Сын мой Гаврннл Ммхайлов Родзевнч арестованный находнтся в заключенмн в тюремном заведеннн на пре- дместьн г. Внльно Лукншках. Покорнейше прошу ваше превосходнтельство дозволнть мне, матерн, а равно н отцу, Мнханлу Фомнчу Родзевнчу, также жене сына Юлнн йгнатьевне Родзевнч, нметь свнданья. Внльно, 17 февраля 1892. Местожнтельство: Антокольская улнца, № 1464». Вядома ж, ён недзе тут блізка, «за кадрам» — дзядзька Францішак Багушэвіч — трывожыцца, падказвае, кансультуе. Карыстаючыся выпадкам, зноў пераглядаю ў архіве папку з дакументамі Радзевічаў і Шкленікаў у зборах Віленскага таварыства сяброў навукі (фонд 1135, воп. 20, спр. 705). 3 дакументаў відаць, што дваранскі род Шкленікаў быў вядомы з XVII стагоддзя. Да канца 20-х гадоў XIX стагоддзя яны валодалі маёнткам Заборжа-Вітуніч (інакш Шклянцы, Асовіна) у Барысаўскім павеце. Цесць Багушэвіча Міхаіл Дамінікавіч нарадзіўся ў 1814 годзе, быў адвакатам Віленскай цывільнай палаты і меў дом у Вільні на Бакшце. Пазней працаваў у Мінску. Між іншым, разам з земляком-мінчанінам Люцыянам Неслухоўскім (бацькам Янкі Лучыны) ён значыцца сярод падпісчыкаў «Паментніка науково-літэрацкего» Р. Падбярэскага (1849—1850), самага прагрэсіўнага мясцовага альманаха таго часу. Пра яго ёсць нямала дакументаў і ў ЦДГА ў Мінску (ф. 694, воп. 4, спр. 5401, 5414, 5450), яны расказваюць пра дзейнасць М. Шкленіка як паверанага (пленіпатэнта) князёў Вітгенштэйнаў. У прыватнасці, ён удзельнічаў у продажы Вітгенштэйнамі горада Слуцка казне (1847). Адрас на некаторых дакументах: «Его благородню Мнхамлу Домнннковнчу Шкленнку. г. Вмльно — на улнце Бакштах в собственном доме». Лічыўся ён пленіпатэнтам князя ў Вільні, а потым у Мінску, меў немалую сілу, мог сам аператыўна прызначаць і выплачваць грошы людзям, «полезным н благосклонным» для князя. У прашэнні Шкленіка 1850 года пададзены адрас: «Жнтельство проснтеля в городе Мннске в доме Новаковского». Цікава, што ў 1856 годзе ў гэтым доме жыў Дунін-Марцінкевіч. Як жыхары параўнальна невялікага губернскага горада, вядома ж, яны былі знаёмыя. Радзевічы паходзілі з Самагіціі (лацінская назва Жмудзі-Жэмайціі). Бацька Габрыеля Міхаіл Франц Фаміч нарадзіўся ў 1827 годзе ў Вільні, скончыў Віленскую гімназію і медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта (1851). Быў членам Віленскага медычнага таварыства, дарыў туды кнігі і часопісы. 32 гады (да 1891 года) праслужыў старшым урачом на чыгунцы ў Вільні. Чалавек высокай гуманітарнай культуры: як відаць з прадмовы да вядомага так званага «віленскага» слоўніка польскай мовы (т. 1, 1861), разам з беларускім паэтам Вінцэсем Каратынскім прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы гэтага слоўніка, вёў там медыцынскі аддзел і нават трымаў нейкі час агульную карэктуру. У 1863 годзе быў арыштаваны як рэферэнт мінскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Яшчэ цікавы дакумент (віленскі архіў): у 1859 годзе ў Мінску ў кафедральным касцёле (цяпер плошча Свабоды) бяруць шлюб Міхаіл Радзевіч, 31 года, прыхаджанін віленскага святаянскага прыхода, і Марыя Марцыяна Аляксандра Шкленічанка, 19 год, прыхаджанка мінскага кафедральнага прыхода. Праз некалькі год новы запіс, ужо трагічнага гучання: у лістападзе 1864 года ў Вільні, у доме Шкленікаў на Бакшце, сканала ад тыфознай гарачкі дваранка Марцыяна Радзевіч, народжаная Шкленічанка, 26 год, жонка Міхаіла. (Выходзіць, не збярог доктар сваю спадарожніцу.) Пакінула сыноў Габрыеля і Марціна. Пахавана на Бернардзінскіх могілках. Значыць, тая Вясціна Юр’еўна Радзевіч, якая дабівалася ў 1892 годзе спаткання з Габрыелем,— не родная маці. А роднай ён,па сутнасці,не ведаў. Як сведчыць складзеная апантаным краязнаўцам Л. Уземблам картатэка віленскіх могілак (бібліятэка АН Літвы), самому доктару Радзевічу выпала досыць доўгае жыццё. Перажыўшы нават свайго значна маладзейшага швагра Багушэвіча, ён спачыў у 1902 годзе на могілках святога Пятра роднага горада.