• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Матэрыялы следства нямала даюць біёграфу Тапчэўскага. Апрача канкрэтных дат, месцаў, імёнаў — гэта адчуванне, што Тапчэўскі ўжо ў тыя часы быў чалавекам досыць сталым, з цікавай біяграфіяй і нават «геаграфіяй» — ён ведае не толькі павятовую Лепельшчыну або Полаччыну, але і губернскі Віцебск і другі край Віцебскай губерні — сумежны з Расіяй. Пэўныя перспектывы адкрывала стрыечная сястра Апалінарыя Жыркевіч (вакол яе могуць быць яшчэ цікавыя ў гэтым сэнсе знаходкі). Тапчэўскі думаў нават з яе рэкамендацыямі ехаць у Пецярбург, каб шукаць там службы. Ці толькі магчымасцю працаўладкавання прыцягваў яго сталічны горад?..
    Кастусь Каліноўскі. 1862 г.
    Фота з мемуараў Я. Гейштара 1913 г.
    ОнАййЦі I
    Пякучыя лісткі «Мужыцкай праўды»
    
    Doolw шяам л вЛмм	w “*’*■* Ь *• Мвй IM •	*
    А«.« №*!«*«„ лл^ dJ	«Ь ЯЙЦы
    •pa*>t4Eiwo*n la skaxae tali мкаа»й * •UBslenje. uio п«ш сісўігг tr^g «ouetki l>ol*z u>v пм zutoha * ttto dutnajud eiepter zrabid t Car male, — Czraetiatki, ropy d* u odtio holo* doryh »34. arto car 0*« *»	^^глл
    B»)«, 4» diUwnlu.Spr».,Wolf	'	*'«4U
    H* '«».—Haun J0a Oaa jaua». »»t N® ^аІ^
    , . --Ь L е '' Н. * *“*• 7пл *7? *»»
    •м
    5 5,
    МІІТСКАМ PIW
    Daiaeiuki!
    Mato Uh® axto s muiyka dxienid K’nlniu kamh, mat® taho e«to nik da kuska chlebg^ a uaio «x!o xarr
    *Ыф ka na i exert wiedye n? tydo itwxeje W’«e gabae^eSt»—
    '•4“' »7,
    «жу |ей рчпМ narnl cMn h* ^Ьв awaho syne, «!?т sway Cur Mihrau jnha u reknrty, da ,
    Pracuje badko ciaiko on d П» nocsebU ale a^ld, a C? w/» tfx
    *■• £1 й~^7: «•” c >«.
    *4 •»
    ДІмаіІ нмцрд 4м6мі 4*
    ЫЫі гаШ? Za H® . аум® he® ЬмЬёЬці abnawy i > g»bd*as*wa,®® «йавм jecha »< fa* мй «М* сМй Ыгфеху і
    *| gMN*c*W»bhl^iMy 4* І torba йжіважау^ .
    
    ‘‘j»»
    1863 год. Пакуты дзеля праўды і бацькаўшчыны. Лінагравюра М. Купавы
    Вільня. Лукішская плошча — месца пакарання смерцю Каліноўскага. Фота Ю. Чаховіча 1874 г. 3 калекцыі М. Раманюка
    Паўстанцы 1863 г.
    Зыгмунт Серакоўскі
    ксёндз-паўстанец
    Антанас Мацкявічус
    Людвік Звяждоўскі
    Валерый Урублеўскі
    Баляслаў Длускі
    Ян Козел
    Уладзіслаў Малахоўскі
    Ахілес Банольдзі
    Цітус Далеўскі
    Францішак Багушэвіч
    Людвік Нарбут
    Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
    Журботны помнік маці і сыну Пуслоўскім. В. Сенна Наваградскага раёна
    Краязнавец Л. А. Навара, рупнасцю якога ўпарадкаваны помнік Пуслоўскім
    Смерць Нарбута. Мастак Э. Андрыёлі. Другая палова XIX ст.
    Сямейнае фота Багушэвічаў. Сядзяць (злева направа); Францішак, брат Валяр'ян (?), паэтаў дзед (?); стаяць: маці, сястра Ганна, брат Апалінар і бацька. 1864 г.
    Габрыель і Юлія Радзевічы
    Ф. Багушэвіч і Г. Радзевіч сярод спадарожнікаў пад час экскурсіі на лодках у 1897 г.
    Старонка следчай справы Ф. Тапчэўскага
    
    I. в. I
    ЖВВСТАВА
    дЛ,да
    МТЕККОЙ ПБЕРШК.
    tot
    Тытульны ліст кнігі Ю. Ляскоўскага «Беларускі бандурыста»
    BIAEORUSKI
    В A N D U К Z Y S Т А. звжш WWW WIERSZEM, Ш MSK0WSKIEG0.
    Nakiad autora.
    W drukarni A. H. K i r k o r a.
    isei.
    У карчме. Ілюстрацыя К. Бржэскага да кнігі «Гапон» В. Дуніна-Марцінкевіча. 1855 г.
    На старонках справы добра вымалёўваецца таксама постаць Вінцэнта Рэута, з якім Тапчэўскі быў, пэўна, знаёмы. Гэтае знаёмства магло быць для Тапчэўскага такім жа плённым, «судьбоносным», паводле моднага цяпер выразу, як і раннія сустрэчы Я. Купалы з У. Самойлам і Ядвігіным Ш. У справе ёсць не толькі паказанні Рэута, але і некаторыя яго асабістыя дакументы, узятыя паліцыяй пры арышце. Некалі я пісаў пра Рэута артыкул у БелСЭ і зазнаў немалыя цяжкасці — не хапала самых элементарных звестак. Цяпер з’явілася магчымасць удакладніць звязаныя з ім даты.
    Напрыклад, у атэстаце аб адстаўцы, атрыманым Рэутам у 1834 годзе, калі ён быў яшчэ зусім маладым чалавекам, прастаўлены ўзрост — 24 гады. Тым не менш за яго плячыма немалы стаж і жыццёвы вопыт: з восені 1827 года ён ужо служыў у Віцебскім губернскім праўленні, потым перавёўся ў дваранскую дэпутацкую зборню, жанаты на ўдаве Францішцы Рэутавай. Хутчэй за ўсё Вінцэнт Рэут паходзіў з людзей бедных, з юных гадоў быў вымушаны служыць і паправіў сваё становішча выгаднай жаніцьбай. Па звестках іншых дакументаў, у 1842 годзе яму нібыта 28 гадоў. За ім тады ўжо лічыўся някепскі набыты («благопрнобретенный») маёнтак Мосар у Полацкім павеце на 233 душы мужчынскага полу. Гэта паставіла яго ў шэраг аўтарытэтных дваран павета. У 1839—1842 гадах ён быў полацкім павятовым маршалкам.
    Але напярэдадні паўстання яго афіцыйны твар ужо зусім іншы. Ён, відавочна, зноў збяднеў і выглядае хутчэй нейкім прыжывалам у асяроддзі больш самавітых і ўдачлівых сяброў.
    Паводле ўласных паказанняў Рэута, яму тады (у 1864 годзе) было 52 гады, і гэта дазваляе ў рэшце рэшт лічыць, што нарадзіўся ён прыблізна ў 1812 годзе (разлікі па папярэдніх, прыведзеных вышэй дакументах даюць у адным выпадку 1810-ты, у другім— 1814 год нараджэння, гэта значыць узрост спачатку завышаны, а потым заніжаны). Цэлы год перад паўстаннем Рэут жыў у Вусвіцы ў Сасноўскіх, лячыўся хатнімі сродкамі ад залатушнай хваробы. Наведваў таксама Камёнкаў у Асінаўцы, дзе пазнаёміўся з паненкай Евай. У сярэдзіне красавіка 1863 года (зноў гэтая падазроная дата) выехаў з Вусвіцы нібыта ў Полацк, дзе, паводле паказанняў, быў хворы, не мог нібыта нават надзець ботаў. Наконт здымка, знойдзенага ў Евы, сказаў, што зняўся ў паляўнічым касцюме ў заезджага фатографа,
    «которого фаммлмм нностранной не упомню»1. Абвінавачанняў не прызнаў. Усё ж пад час следства адкрыўся факт, што ў жніўні 1862 года ён іграў на аргане ў рукшэніцкім касцёле, а прысутныя пад яго акампанемент спявалі патрыятычны гімн. (У справу не трапіла данясенне полацкага архіепіскапа Васілія ў Пецярбург 1861 года: «...у помеіцмка Вякентня Реута, по неяменню постоянного местожмтельства вояжнруюіцего не только по разным уездам, но н по губернням, есть революцнонные воззвання м стнхм профессора [паэта.— Г. КД Мнхайлова, которымн он наделяет встречного п поперечного...» Дакумент апублікаваны яшчэ ў 1964 годзе ў зборніку «Революцнонный подьем в Лнтве н Белорусснн...». Цяпер адпалі ўсе сумненні — гаворка ідзе пра «нашага» Рэута.)
    Пры завяршэнні справы спачатку меркавалася выслаць Рэута з краю, потым ішла перапіска пра штраф, але высветлілася, што 200 рублёў штрафу яму па беднасці заплаціць не пад сілу. Урэшце, аддалі яго пад нагляд паліцыі, які быў зняты ў 1869 годзе.
    Вось такой, надзвычай «літаратурнай», калі тут падыходзіць гэтае слова, аказалася «Справа пра дваранку Камёнка». Апрача пісьменнікаў Тапчэўскага і Рэута ў ёй ёсць яшчэ адно імя, цікавае з гэтага погляду. Пад першымі пратаколамі стаіць подпіс «Сапраўдны стацкі саветнік Старажэнка». Трэба думаць, што гэта ўкраінскі пісьменнік Аляксей Пятровіч Старажэнка, які служыў якраз у той час ва ўпраўленні так званага Паўночна-Заходняга краю (потым жыў пад Брэстам, там і пахаваны; дарэчы, адно з яго апавяданняў ужо ў 1 887 годзе перакладзена на беларускую мову).
    Магчыма, меў схільнасць да літаратуры і даўні сябар Тапчэўскага Адольф Камёнка, з якім ён ездзіў у Красны Стаў. У кожным разе вядома, што ў 1862 годзе нейкі дваранін Камёнка з Лепельшчыны (імя, на жаль, не называецца) падазраваўся ў напісанні «стнхов на польском языке о вооруженнн к восстанню» (той жа зборнік «Революцнонный подьем...»).
    Дарэчы, гэты здымак мне сустрэўся раней у адным з альбомаў, што захоўваецца ў вільнюскім гістарычным архіве. Тамсама фота Евы Камёнка. Светлая сукенка ў цёмную палоску з шырачэзнай па тагачаснай модзе да зямлі спадніцай, дробныя, нязначныя рысы твару. Дзіўная ўсё-такі (такое ўражанне, што крыху «чокнутая») гэтая паненка. Тапчэўскіх ведала (павінна была ведаць) з дзяцінства, а вось жа без бачнай патрэбы падвяла пад астрог, змусіла пакаштаваць каталажкі.
    А яшчэ мільганула ў дакументах добра вядомая нам па ранейшых гісторыка-літаратурных даследаваннях прозвішча Дышлеўскіх (помніце — у Кацярыны Дышлеўскай нібыта некалі быў аўтограф «Энеіды навыварат»), Дык вось у Сасноўскіх у Вусвіцы быў лоўчы — француз Лепрэтр, які вытаргаваў у Вышадках у Дышлеўскіх за паўсотні рублёў сабе падругу жыцця Алену Харытонаву і меў ад яе сына. Такія былі тагачасныя рэаліі...
    У нас ёсць яшчэ адна нагода вярнуцца непасрэдна да Тапчэўскага. Такую магчымасць дае не пазбаўленая цікавасці справа канцылярыі віцебскага губернатара «Об отдаче в аренду коллежскям советннком Лялье нмення Будніце дворяннну Топчевскому р [ямско] -католнческого веромсповедовання», выяўленая ў мінскім гістарычным архіве (ф. 1430, воп. 1, спр. 39192).
    Справа адносіцца да зусім іншага часу. Пасля паўстання Каліноўскага прайшло больш за два дзесяткі гадоў. Улетку 1887 года губернатар атрымаў звесткі (на жаль, яны асталіся нераскрытыя), што той пазначаны ў загалоўку папкі саветнік Мікалай Лілье аддаў у арэнду свой маёнтак Феліксу Тапчэўскаму. А трэба ведаць, што згодна з правіламі, уведзенымі яшчэ Мураўёвым-вешальнікам, асобам каталіцкага вызнання (у тадышнім разуменні — палякам) было забаронена купляць і нават арандаваць маёнткі ў «заходніх» губернях, гэта значыць на Беларусі, у Літве і значнай частцы Украіны.
    Полацкі спраўнік атрымлівае даручэнне падрабязна расследаваць гэтую справу — як, што і чаму. Бысветлілася, папершае, што размова ідзе не пра які там важны маёнтак, а пра невялікі фальварак, хутчэй нават звычайны хутар, усяго на 22 дзесяціны. Належаў ён некалі дваранцы Канстанцыі Ігнатаўне Тапчэўскай, па мужу Шантыр, а ў 1875 годзе быў прададзены з таргоў за даўгі. Ацэнены фальварачак усяго толькі на 283 рублі. Набыў яго ўжо згаданы Лілье, які ў 1884 годзе памёр. Цяпер зямлёю валодае яго ўдава Марыя Лілье. Жылы дом і іншыя пабудовы належаць арандатару, калежскаму сакратару Станіславу Леапольдавічу Падарэўскаму, які заключыў у 1878 годзе дагавор на дзесяцігадовую арэнду Будзішча. Фелікс Тапчэўскі арандатарам не з’яўляецца, «а лншь фольварок этот,— гаварылася ў дакуменце,— ранее прннадлежал родственнмку этого Топчевского Петру Топчевскому». А вось арандатар Падарэўскі (няма дыму без агню) сапраўды асоба каталіцкага вызнання, балазе, што дагавор на арэнду ў яго заканчваецца. На