Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Трэба пайсці ў бібліятэку, заказаць там «Працы кафедры...», том I, і ўсё праясніцца.
I вось каторы дзень шукаем кнігу з падобнай назвай у галоўных навуковых бібліятэках Мінска — Ленінскай, акадэмічнай,— старанна перабіраем карткі каталогаў. Дарэмна. He згадвае яе і «Летапіс друку БССР», які бясстрасна і няўхільна год за годам фіксуе ўсе выданні, што выходзяць у рэспубліцы. Насцярожвае і тое, што артыкул Замоціна аб рукапісах Дуніна-Марцінкевіча абсалютна невядомы літаратуразнаўцам.
Але ж старонкі кнігі ў архіве — таксама рэалія. Яны, так сказаць, матэрыялізаваныя, іх можна патрымаць у руках...
Звяртаемся ў архіў АН Беларусі.
* Даваенных дакументаў там, на жаль, вельмі мала. 3 ма-
тэрыялаў кафедры гісторыі беларускай літаратуры, ператворанай у 1931 годзе ў Інстытут літаратуры, мне змаглі прапанаваць усяго адну толькі справу —■ пратаколы за 1929 год.
Час знамянальны. «Год вялікага пералому», калі шмат чаго было паламана, шмат што абарвалася. А як, здаецца, усё добра ішло. Якраз напярэдадні, у канцы 1928 года, Мінск наведаў Анатоль Васільевіч Луначарскі, які сустракаўся з Замоціным і ўхваліў дзейнасць беларускіх вучоных. Гэта натхняла. Дакументы акадэмічнага архіва раскрываюць плённую працу вельмі невялікага згуртаванага калектыву літаратуразнаўцаў (сярод іх А. Барычэўскі, В. Мачульскі, М. Піятуховіч), які ўзначальваўся Замоціным. Толькі што быў выдадзены, і на вельмі высокім узроўні, двухтомнік «Твораў» Максіма Багдановіча. На чарзе стаяла падрыхтоўка і выданне біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменнікаў (здзяйсняецца толькі ў наш час).
Знаходзім у справе і звесткі аб падрыхтоўцы зборніка кафедры. Ужо ў пратаколе ад 18 красавіка 1929 года гаворыцца аб рэкамендацыі для змяшчэння ў зборніку артыкулаў Піятуховіча «Творчасць Ц. Гартнага» і Мачульскага «Беларуская інтэрмедыя ў школьнай драме». На пачатку кастрычніка разглядаўся прысланы з Оршы матэрыял Д. Васілеўскага «Ян Баршчэўскі ў яго перапісцы з Ю. Шапялевіч».
18 кастрычніка зацвярджаўся план на бягучы год (акадэмічны год тады пачынаўся з верасня). На зборнік кафедры было адведзена 15 друкаваных аркушаў.
Праз тры дні разглядаецца план зборніка:
«Слухалі: Склад зборніка кафедры.
Пастанавілі: У зборніку маецца на мэце надрукаваць наступныя артыкулы:
1.	Фрычэ. Артыкул аб яго літаратурных працах (Барычэўскі).
2.	Літаратуразнаўства і марксізм (Вальфсон).
3.	П. Трус (Чаржынскі).
4.	Творчасць Рыпінскага (Піятуховіч).
5.	С. Палуян (Мачульскі).
6.	Літаратурная спадчына Петрашкевіча (Замоцін).
7.	Аб новых рукапісах Дуніна-Марцінкевіча (Замоцін).
8.	Інтэрмедыі (Мачульскі).
9—10. Артыкулы аспірантаў.
11.	A. I. Барычэўскі: Параўнанне як стылістычны прыём».
У далейшым склад зборніка ўдакладняецца. У пратаколе
ад 6 снежня згадваецца даклад Піятуховіча «Пляханаў і вывучэнне фальклору», які і вырашана было, у рэшце рэшт, уключыць у зборнік замест запланаванага раней артыкула «Творчасць Рыпінскага». Яўная спроба хоць нейкім чынам актуалізаваць, выратаваць каштоўнае выданне.
На гэтым пратаколы кафедры абрываюцца.
Працяг — у літаратурным архіве.
Як паказваюць матэрыялы Бэндэ, зборнік кафедры быў ужо, прынамсі, часткова, набраны (відаць, у 1930 годзе), але ў свет так і не выйшаў.
Апрача артыкула Замоціна ў архіве Бэндэ захаваўся яшчэ пачатак кнігі (с. 1—48) з артыкуламі Піятуховіча «Пляханаў і вывучэнне фальклору» і Барычэўскага «Параўнанне ў мастацкай літаратуры» (адз. зах. № 1052 і 1045).
Перад намі сляды цікавай няздзейсненай выдавецкай задумы.
Вернемся да твораў Дуніна-Марцінкевіча. Мы ўжо сказалі, што ў друкаваным фрагменце артыкула Замоціна толькі пачатак тэкстаў Беларускага. дудара.
На шчасце, у фондзе Бэндэ, як ўдалося ўстанавіць, захаваўся амаль увесь наборны рукапіс Замоціна з тэкстамі Дуніна-Марцінкевіча. (Тады набор яшчэ дазвалялася рабіць па рукапісе ў поўным сэнсе гэтага слова, а не па машынапісе, як цяпер.) Праўда, у літаратурным архіве часткі некалі адзінага рукапісу («Быліцы...», «Халімон на каранацыі», «Травіца брат-сястрыца») аказаліся ў розных адзінках захавання (№ 1284, 1286 і 1285). Аднак за тое, што раней гэта быў адзіны рукапіс, гаворыць і аднолькавы знешні выгляд матэрыялаў, і скразная нумарацыя старонак (з 11 да 108, пачатковых лістоў няма).
Тэкст напісаны ад рукі на адным баку ліста буйным выразным почыркам сіне-фіялетавым чарнілам (асобныя старонкі чорным чарнілам іншай рукой). Чырвоным чарнілам зроблены некаторыя праўкі. Рукапіс дае добрае ўяўленне пра арыгінал Дуніна-Марцінкевіча, таму што Замоцін, хоць і перавёў лацінку арыгінала на кірыліцу, імкнуўся па магчымасці захаваць аўтарскую арфаграфію. Ды і ўвогуле ўся гэта работа выдатнага вучонага выканана вельмі акуратна, на высокім тэксталагічным узроўні.
На жаль, няма пачатку рукапісу (дзесяць старонак), але значная частка страты пакрываецца дзвюма друкарскімі старонкамі тэкстаў, якія ёсць у артыкуле Замоціна, пра што гаварылася вышэй. У выніку не хапае ўсяго нейкіх 60 рад-
коў. 30 з іх узнаўляюцца дзякуючы знаходцы аўтографа Дуніна-Марцінкевіча з фрагментам «Быліц...» у Пушкінскім доме, аб чым нам давялося ў свой час пісаць (Літ. і мастацтва, 1981, 23 студз.).
Пытанне, як трапілі матэрыялы зборніка кафедры гісторыі беларускай літаратуры да Бэндэ, вымагае ад нас паглыбіцца ў яго біяграфію. Балазе ў яго асабістым фондзе нямала аўтабіяграфічных матэрыялаў.
Апошнім часам постаць Бэндэ вырасла да нейкага жахлівага сімвала — увасаблення сталінскіх часоў. Вайсковая форма. Наган. «Пяро паблісквае злавесна Ў руцэ крывавай Лукаша» (У. Скарынкін). Мабыць, у пэўным сэнсе ўсё так і было. Але за гэтым губляюцца звычайныя чалавечыя рысы. Хто ён і адкуль?
У таварыскіх размовах наш старэйшы калега, незабыўны Юльян Сяргеевіч Пшыркоў не раз выказваў упэўненасць у няпростым паходжанні Бэндэ: «У яго, ведаеце, была парода, пастава... Ды і прозвішча нейкае нянаскае...»
Паводле ўласных слоў, Лука Апанасавіч Бэндэ нарадзіўся ў 1903 годзе на Брэстчыне ў сялянскай сям’і. У 1915 годзе скончыў пачатковую школу. У сусветную вайну зазнаў злыбяды, быў бежанцам, жабраваў, парабкаваў, працаваў чорнарабочым на чыгунцы, фурманам.
3 восені 1921 года пачаў службу ў савецкіх установах, адначасова вучыўся на агульнаадукацыйных курсах.
У 1927 годзе скончыў экстэрнам БДУ, наступныя тры гады вучыўся ў аспірантуры Беларускай Акадэміі навук. Праўда, завочна. Здаецца таксама, дысертацыі не абараняў. Але ён і без таго быў нарасхват. Яго анкета гэтага перыяду літаральна стракаціць ад пасад і прызначэнняў: служба ў арміі, выкладчык ваеннай школы, сакратар палітыкавыхаваўчага часопіса, рэдактар часопіса ваеннаабароннага. А яшчэ БелАПП, БелЛАЧАФ (армейскае літаратурнае аб’яднанне), гарачыя крытычныя баі, якія непазбежна прымалі палітычны характар і ў якіх Лука Апанасавіч паказаў сябе не апошнім байцом. («О! Ён крытык-артадокс Баявой сістэмы — Вынімае па рабру 3 кожнае паэмы»,— тагачасная эпіграма С. Дарожнага.) I — хвацкія набегі ў гісторыю літаратуры (прыклад мы прыводзілі вышэй).
Гэта быў час агульнага вар’яцтва-ачмурэння. Каб пераканацца, разгарніце любую тагачасную газету або часопіс. Добра сказаў В. Каверын: «В наше время — это мзысканное
no остроте н нзумляюіцее чтенне. Все дышмт угрозой. Лмтература срезается, как по дуге, внутрн которой утверждается н превозноснтся другая, мнммая, рапповская лнтература».
У аналах беларускай крытыкі і літаратуразнаўства так апісваецца той цяжкі перыяд: «Што датычыцца крытыкаў таго часу, то многія з іх усур’ёз верылі, што грубыя абвінавачванні, наклейванне абразлівых ярлыкоў, нацкоўванне адных пісьменнікаў на другіх, адвольная інтэрпрэтацыя твораў — уся гэта непрыстойная і небяспечная цяганіна нібыта і ёсць сапраўдная крытыка. Мы ўжо не кажам аб крытычных практыкаваннях вульгарызатараў накшталт Бэндэ, дзейнасць якіх прыносіла шкоду беларускай літаратуры»1. Відаць, тут трэба было б сказаць — «асаблівую шкоду».
Свае немалыя «крытычныя» намаганні Лука Апанасавіч спалучаў з працамі адміністрацыйнымі. Нешта з год быў загадчыкам сектара мастацкай літаратуры і намеснікам дырэктара Белвыдата (дзяржаўнага выдавецтва), у 1934 годзе накіраваны ў Ленінград на кінафабрыку «Беларусьфільм» зноў жа ў якасці мастацкага кіраўніка і намесніка дырэктара.
У 1935 годзе перайшоў на работу ў Пушкінскі Дом (ох, нялёгка там яго ўявіць...), працаваў у іншых ленінградскіх установах, у тым ліку ў школе НКУС (вось гэта яму, бадай, бліжэй). У вайну перажыў блакаду, быў нейкі час у апалчэнні.
Вялікай кар’еры ён у Ленінградзе не зрабіў і, здаецца, сумаваў па Беларусі, дзе прайшла яго вельмі напорыстая маладосць. Збіраў у ленінградскіх архівах матэрыялы па гісторыі беларускай літаратуры, пасля вайны зрабіў асобныя, часам даволі змястоўныя публікацыі, заснаваныя на архіўных знаходках.
Але з яго намеру апублікаваць свае большыя працы (напрыклад, манаграфіі пра Купалу і Коласа, раздзелы якіх можна бачыць у яго архіве) і нават зусім перабрацца ў Мінск2 нічога не выйшла — на Беларусі дабром яго не ўспаміналі. I, вядома, не без падстаў.
Аднак не хацелася б, каб заслужаная рэпутацыя Бэндэ 30-х гадоў засланіла ад нас тое, можа, адносна і нямногае
1 Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20—30-я гады. Мн„ 1971. С. 161.
2 Гл. яго перапіску з Я. Коласам у зб.: 3 жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы. Мн., 1982. У 1948 г. працаваў кароткі час у Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР.
станоўчае, што ён зрабіў. Яго архіў паказвае, што ён ведаў цану гістарычным каштоўнасцям. У цяжкія дні блакады Ленінграда, калі кнігамі і рукапісамі прыватных збораў палілі печы, ён прыняў захады, каб не загінулі беларускія гісторыка-літаратурныя скарбы, якія сабраў у свой час Эпімах-Шыпіла і захоўваў пасля другі ленінградскі вучоныбеларус Канстанцін Аляксеевіч Пушкарэвіч. Нельга без сапраўднага хвалявання чытаць надпісы на «Хрэстаматыі» Эпімах-Шыпілы, якую мы ўжо ўспаміналі.
Рукою Пушкарэвіча:
«Получ. от Брон. Нгн. Эп.-Шшшллы 26/V-34. 2-го йюля после второго удара Б. йгн. потерял сознанне н скончался 6 VI 34 в 8 ч. утра в больннце нм. С. Перовской». (Здаецца, толькі адсюль мы і ведаем дакладную дату смерці выдатнага працаўніка Эпімах-Шыпілы.)