Назва наступнага сачынення Корбута — «Хрэсьбіны ў беларускіх сялян» — гаворыць сама за сябе. Нарэшце, на пачатку 1854 года Элегій узяўся ажно за такую паважную тэму: «Пра Дзяржавіна наогул і пра оду «Бог» у прыватнасці». Як бачым, Корбут глыбока цікавіўся краязнаўствам, этнаграфіяй свайго народа, літаратурай, яму ўласцівыя былі няпростыя духоўныя шуканні. На жаль, сачыненні гэтыя не захаваліся. Яны многае расказалі б нам пра асобу маладога паэта. Але нават па тэматыцы можна меркаваць, што перад намі як бы цэлы творчы цыкл: успаміны ранняга ўзросту, сантымент да роднага горада, цікавасць да народных духоўных каштоўнасцей, экскурс у вялікую літаратуру з яе высокімі, вечнымі пытаннямі. У прыватнасці, класічны верш Дзяржавіна, відаць, прыцягнуў увагу юнака пранізлівым філасофскім роздумам пра веліч і трагізм чалавечага быцця. Я связь мнров повсюду суіцмх, Я крайня степень веіцества; Я средоточне жнвуіцмх, Черта начальна божества; Я телом в прахе нстлеваю, Умом громам повелеваю, Я царь — я раб — я червь — я бог! Касмічная маштабнасць Дзяржавіна моцна ўразіла віцебскага гімназіста. Ды і сам ён, схіляючыся з пёркам над лістом паперы, адчуваў у сабе боскую здольнасць па сваёй волі ствараць новы свет. Але з-за беднасці (можа, хто знае, дадаліся і яшчэ якія прычыны) гэты таленавіты чалавек не змог нават скончыць гімназію. Як відаць з яго пазнейшага службовага атэстата, ён выбыў з VII класа і ў 1856 годзе паступіў на службу пісцом у губернскую палату дзяржаўных маёмасцей. Там не патрэбна была творчасць, вышэй за ўсё цаніліся паслухмянасць і акуратнасць. Гэта было хутчэй існаванне на ўзроўні нікчэмнага чарвяка, калі вяртацца да дзяржавінскіх вобразаў. Канфлікт быў непазбежны. Праслужыўшы ў палаце шэсць гадоў, у ліпені 1862 года Корбут (хоць быў ужо жанаты) звальняецца, як сказана ў атэстаце, «для поступлення в высшее учебное заведенне». Вядома ж, яго вабілі, не маглі не вабіць, сталічныя універсітэты. Але гэта былі хутчэй за ўсё толькі мары. Звестак аб яго канкрэтных кроках падобнага роду ў нас няма. Нешта трымала яго ў Віцебску. Здавальняўся выпадковымі заробкамі, рэпетытарствам. Несамавіты пісец палаты дзяржаўных маёмасцей, а потым і проста чалавек без пэўнага грамадскага статуса займаў між тым самае віднае месца на віцебскім Парнасе. У літаратурным жыцці старажытнага горада на Дзвіне тады якраз было нямала цікавага. Досыць сказаць, што гімназічным таварышам Корбута-Вуля быў Канстанцін Вераніцын, з якім мы звязваем цяпер выдатныя паэмы «Тарас на Парнасе» і «Два д’яўлы». Нам бачацца плённыя ўзаемаўплывы Вуля і Вераніцына (можна дапусціць нават нейкія формы сааўтарства; у чымсьці яны нібыта «двайнікі»), Часам з’яўляўся на віцебскіх даляглядах і малады Фелікс Тапчэўскі, таксама вельмі блізкі велічынёй і характарам свайго таленту да Вуля і Вераніцына. Моцна зачапіла Вуля, трэба думаць, кніжка земляка Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» — ёй навеяны хутчэй за ўсё тэмы многіх яго гімназічных сачыненняў (у Баршчэўскага ўсё таксама прасякнута сувяззю з роднай зямлёй, успамінамі калі не Віцебска, дык Полацка). Вуль уваходзіў у гурток А. Вярыгі-Дарэўскага, як ужо гаварылася, у 1859 годзе ўпісаў у яго альбом выдатны верш «К дудару Арцёму...». I яшчэ адзін верш па-польску — «Няновая думка», твор, прадыктаваны сур’ёзнымі духоўнамаральнымі шуканнямі. Вуль раздумваў у гэтым вершы аб месцы ў жыцці людзей такіх высокіх катэгорый, як Любоў, Цнота, Праўда, Хараство, Дабро. Абраны маладым паэтам псеўданім (Вуль—вулей) добра суадносіцца з народнай сімволікай і сведчыць аб сур’ёзным стаўленні яго да свайго таленту. «Так рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак»,— скажа праз паўстагоддзя М. Багдановіч. I ў Купалы чытаем: «Нібы пчолы ў соты з мёдам Да свайго вулля, Мы вяртаемся дадому, Як адна сям’я». Ды і задоўга да гэтага ў сваім узнёслым гімне любові да роднай зямлі Скарына не прамінуў сказаць: «...пчелы н тым подобная боронять ульев свонх...» Пчала як сімвал патрыятычнатворчай рупнасці ёсць і на славутым Скарынавым аўтапартрэце. У тым жа 1859 годзе ў Віцебск прыязджаў слынны ў тыя часы польскі паэт Эдвард Жалігоўскі, больш вядомы пад псеўданімам Антон Сава. Паэт прыехаў як прадстаўнік прагрэсіўнай польскай газеты «Слово», выданне якой было наладжана тады ў Пецярбургу. Побач з іншымі віцебскімі літаратарамі (А. Вярыгам-Дарэўскім, Г. Марцінкевічам) Жалігоўскаму быў прадстаўлены і Вуль. Адам Мальдзіс адшукаў у свой час сярод папер Жалігоўскага ў Кракаве напісаныя Вулем радкі прысвячэння: «Няхай усюды, дзе ў цемры праімчаць крыллі Савы, праз цемру ночы праб’юцца ясныя промні дня»'. Пра гэта марылі тады ўсе перадавыя людзі. Тыя «ясныя промні» заззялі над краем у часы паўстання Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура. Мн., 1964. С. 186—187. Кастуся Каліноўскага. Згодна з планамі кіраўнікоў Віцебская губерня павінна была выступіць на святога Юр’я — 23 красавіка старога стылю. Выступленне аказалася няўдалым, сяляне не падтрымалі тут паўстанцаў. Але многія віцябляне ў прызначаны дзень усё ж выйшлі са зброяй у руках з горада, каб далучыцца да барацьбітоў за свабоду. Актыўны ўдзел у гэтых падзеях прымала фактычна ўся сям’я Корбутаў. Стары Корбут, якому было ўжо за шэсцьдзесят, побач з Вярыгам-Дарэўскім, лічыўся адным з галоўных завадатараў «мяцяжу». Жылі Корбуты тады на так званай Свіной пляцоўцы (Трынітарская плошча) у сталярамешчаніна Баўтуты, які пасля на допыце сказаў, што Маўрыкій Фаміч «был бедным до того, что едва нмел чем разговеться» (цытую следчую справу — ДГА Літвы, ф. 1248, воп. 2, спр. 482, л. 54). Былі і іншыя паказанні — «что он главный бунтовіцмк н волновал всех жмтелей города Внтебска». Хоць многія таямніцы паўстання ўдалося схаваць, стары Корбут атрымаў 8 гадоў катаргі. Сыны Элегій і Вільгельм (васемнаццацігадовы гімназіст) належалі да паўстанцкай групы, якая, убачыўшы непрыхільнасць сялян, адразу склала зброю. Элегій, паводле прысуду, ссылаўся на пасяленне «ў больш аддаленыя месцы Сібіры», брат — на жыхарства ў Табольскую губерню. Прыцягваліся да следства, трапілі за краты і жанчыны сям’і Корбутаў: Антаніна Іванаўна Сабалеўская — маці паэта, Ганна Іванаўна Талвінская — яго жонка (выпісваю гэтыя прозвішчы для магчымага прасвятлення сваяцкіх сувязей). Урэшце жанчын — і старэйшую і маладзейшую — выпусцілі на парукі, дазволілі застацца на радзіме, але тут выйшла няўвязка. 3 верасня 1864 года ў Віцебску адстукалі тэлеграму: «Внльно. Генерал-Губернатору. Конфмрмацнею по делу Дымановской шайкн Маврнкнй Корбут ссылается в каторжную работу. Жена его Анна [Антаніна.— Г. К.\ й жена сына его Франца, сосланного уже в Снбмрь на поселенне, подлежат обе водворенмю на месте жнтельства, но обе просят разрешення следовать за Маврнкнем... Корбут отправляется завтра. Нспрашнваю разрешення. Генерал-майор Веревкнн». (Віцебскі губернатар часоў паўстання меў характэрнае прозвішча.) Зразумела, дазвол быў дадзены — улады адчувалі палёгку кожны раз, калі яшчэ адна мяцежная душа з бунтоўнага краю знаходзіла супакой за Уральскім хрыбтом. Так уся сям’я Корбутаў, можна сказаць, у поўным складзе, апынулася ў Сібіры. I як у ваду канула. Праўда, ёсць глухія звесткі, што ў 80-х гадах Элегій Корбут, адбыўшы ссылку, жыў у Варшаве. Вакол яго склаўся там беларускі гурток, у які ўваходзілі вядомыя літаратары В. Каратынскі, А. Плуг. Нібыта там, у Варшаве, паэт і памёр. На гэтым сляды абрываліся. А дзесьці ж, не раз прыходзіла ў галаву думка, жывуць нашчадкі нашага паэта, патомкі віцебскіх Карафа-Корбутаў. Вось каб разжыцца ў іх дадатковымі звесткамі. А можа, пашанцуе на які здымачак ці нават рукапісы... Адшумела, адышла ў легенды, сталася далёкай гісторыяй эпоха Каліноўскага. Канчаецца новае стагоддзе. Экспрэс часу набірае хуткасць. Мільгаюць паўстанкі гадоў, пуцявыя будкі месяцаў... У 1984 годзе ў газеце «Голас Радзімы» быў змешчаны даволі вялікі матэрыял пра папаўненні Савецкага фонду міру, прыводзіліся вытрымкі з пісьмаў ахвяравальнікаў. I сярод іх такая: «Я ненавіджу вайну... Мы не павінны дапусціць, каб над нашай зямлёй зноў пранёсся вогненны смерч. Мы абавязаны перамагчы сілы вайны. Ахвярую ў Савецкі фонд міру 2500 рублёў. Міхаіл Карафа-Корбут, пенсіянер, г. Віцебск». Пісьмо ўразіла не зместам (самым на той час звычайным), ні нават шчодрасцю дару, а подпісам. Карафа-Корбут з Віцебска! Гэта якраз мог быць нашчадак нашага паэта. Грэх быў бы не паспрабаваць. Напісаў віцебскім сябрам. Адказ не парадаваў: у Віцебску ніхто з такім прозвішчам не жыве. Але стрэмка-загадка ўсё-такі ў запасніках памяці асталася, раз-пораз прымушала вяртацца да яе ў думках... Праз пяць гадоў у «Звяздзе» друкуецца інтэрв’ю старшыні праўлення Мінскага гарадскога аддзялення Савецкага фонду культуры мастака Васіля Шаранговіча. I там зноў такія радкі: «Вось вытрымка з аднаго пісьма (такіх прыходзіць шмат у адрас нашага фонду). 86-гадовы М. Карафа-Корбут піша: «У 1941 годзе быў рэпрэсіраваны, але ў 1955-м па пратэсту Генеральнага пракурора Вярхоўны суд СССР адмяніў пастанову асобай нарады пры НКУС... Цяпер жыву ў Маскве. Маю свабодныя грошы. Жадаю іх унесці на будаўніцтва мемарыяла ахвярам сталінізму ў г. Мінску». Міхаіл Іванавіч,— працягваў Шаранговіч,— пералічыў на наш рахунак 10 000 рублёў. Гэта самы буйны ўзнос, атрыманы ад аднаго чалавека». Тут я ўжо не вытрымаў і, хоць лішне турбаваць не люблю, паляцеў у Фонд культуры, каб даведацца адрас шчодрага ахвяравальніка (я не сумняваўся — гэта ўсё той жа «пенсіянер з Віцебска», які, праўда, чамусьці раптам зрабіўся масквічом). I вось знаёмае хваляванне першых пісьмаў, паміж Мінскам і Масквой працягнулася нітачка даверу. Міхаіл Іванавіч быў тады ў бальніцы, хварэў на вочы. Адказала мне яго жонка Луіза Генрыхаўна, якая, адзначу, выдатна, звыш усякіх пахвал, выконвала сакратарскія функцыі. Акрыяўшы, наш зямляк расказаў сваю гісторыю. He — ён не з Віцебска, ён з Палесся, з вёскі Барычаў у Петрыкаўскім раёне. Корбуты — збяднелая шляхта. Як і адкуль яны з’явіліся ў Барычаве — дакладна невядома. Нібыта раскупілі па частках нейкі памешчыцкі маёнтак, як гэта нярэдка рабілася ў парэформенны перыяд. Паводле расказаў барычаўцаў, прозвішча Карафа-Корбут сустракалася каля Слуцка, Бабруйска і Глуска. Называлі іх і проста Корбутамі.