Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У знакамітай дарэвалюцыйнай энцыклапедыі Бракгаўза і Эфрона сказана: «Карафа-Корбуты — літоўскі дваранскі род, герба Корчак, узыходзіць да XVI стагоддзя і ўнесены ў VI і I часткі радаводнай кнігі Мінскай губерні». Апісанне герба Корчак (ім карысталіся многія шляхецкія роды) знаходзім у польскіх даведніках: на чырвоным полі геральдычнага шчыта тры сярэбраныя гарызантальныя палоскі рознай даўжыні — верхняя самая доўгая, ніжняя самая кароткая.
Даведка ў старым Бракгаўзе, дзе гаварылася пра мінс-
кую «прапіску» роду Карафа-Корбутаў, была важным арыенцірам, падказала яшчэ адзін ход, які аказаўся досыць плённым.
У Цэнтральным гістарычным архіве рэспублікі па вуліцы Казлова пераглядаю справаводства Мінскай дваранскай дэпутацкай зборні. У адрозненне ад дакументацыі Віцебскай зборні матэрыялы гэтага фонду захаваліся надзіва добра. Пра Корбутаў цэлых сем спраў — некаторыя на тысячу лістоў. А калі лічыць на старонкі,' дадайце яшчэ амаль столькі ж.
Барыс Пастарнак параўноўваў працу над старымі матэрыяламі з пагружэннем вадалаза. Сапраўды, вельмі падобна.
3 галавой акунаюся ў гісторыю. Мільгаюць стагоддзі і прозвішчы. Згрызеныя зубамі часу, як казалі класікі, старыя шляхецкія граматы нагадваюць беларускую казку — сабака аддаў свае радаводныя рэліквіі на захаванне кату, а мышы іх згрызлі (гэты матыў развіваецца і ў нашай паэзіі ад У. Сыракомлі да М. Лужаніна). Сярэднявечны выцвілы скорапіс, пісарскі почырк XIX стагоддзя, і як вялікая палёгка (глыток кіслароду) для сённяшніх даследчыкаў недзе ў канцы стагоддзя з’яўляецца машынапіс. Папера і пячаткі ўсіх часоў і гатункаў. Самыя розныя мовы. Словам, сапраўдны рай для даследчыка. А ва ўмовах цэйтноту, калі спяшаешся,— страхоцце. Уважліва чытаць і аналізаваць гэтыя матэрыялы трэба месяцамі, можа, і гадамі. У мяне такога часу проста няма. Выхопліваю толькі самае галоўнае.
Найперш хочацца намацаць лінію згаданага вышэй музыканта першай паловы XIX стагоддзя Пятра КарафаКорбута, бо ведаем мы пра яго да крыўднага мала. Невядома нават, як звалі яго бацьку, а ў біяграфічна-генеалагічных пошуках без гэтага ну проста нявыкрутка. Затое ў нас ёсць геаграфічны арыенцір — нам патрэбны Пётр Карафа-Корбут, звязаны са Слуцкам і Мінскам. Напэўна, гэта Пётр Якаўлевіч, які асабіста падаў у 1844 годзе ў Мінскую зборню вялікае прашэнне з радаводнымі клопатамі (ф. 319, воп. 2, спр. 1470). Як высвятляецца, нарадзіўся ён 28 чэрвеня 1790 года, відаць, на Случчыне. Увосень 1852 года ішла перапіска, што дваранін Пётр Якаўлевіч Карафа-Корбут, які паходзіць са Случчыны, а жыў у Мінску, сканаў пяць гадоў назад. Такім чынам, атрымліваем дату яго смерці — 1847 год. Яго ўдава, астаўшыся з кучай дзяцей-малалетак,
хутка выйшла замуж за мясцовага архіварыуса Фалькоўскага. Дзеці ад першага шлюбу прыпісваліся да роду Карафа-Корбутаў: Уладзіслаў Анзельм 1839 года нараджэння, Апалінар Ігнат 1843-га. Былі і дзяўчынкі: Эмілія Каятана і Людвіка. У 80-х гадах Уладзіслаў Анзельм пісаў у Мінскую зборню з Сібіры, з Томска. Аказваецца, ён, будучы студэнтам Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, таксама прычыніўся да паўстання Кастуся Каліноўскага і апынуўся за Уралам. Вось яшчэ адзін паўстанец з роду КарафаКорбутаў.
Як аказалася, быў прыпісаны да мінскіх Карафа-Корбутаў і вялікі бібліёграф Габрыель Корбут. У справах сустракаем адпаведныя прашэнні яго бацькі, важнага пецярбургскага чыноўніка, метрычныя выпісы Габрыеля і яго братоў. Дзядзька Габрыеля надворны, а потым стацкі саветнік Варфаламей Іванавіч стала жыў у Мінску ва ўласным доме на галоўнай Захар’еўскай вуліцы, нейкі час загадваў мінскімі харчовымі складамі вайсковага ведамства. Напэўна, у яго і спынялася спявачка Наталля Карафа. I яшчэ адна дэталь. У Варфаламея Іванавіча быў сын Станіслаў Віктар, 1859 ro­fla нараджэння. Трэба думаць, гэта той самы Станіслаў Варфаламеевіч, дзед нашага сімферопальскага летапісца.
Пад час чарговага пагружэння ў архіўныя нетры выплываю з каштоўнай здабычай у руках — дакументамі пра прыпіску да дваранства ў самым канцы мінулага стагоддзя Фёдара Васільевіча Карафа-Корбута, які нарадзіўся ў 1891 годзе ў засценку Малінава пад Глускам. 3 прыемнасцю пішу пра гэта ў падмаскоўнае Галіцына, дзе жыве яго сын. Вядома ж, яму дарагая кожная вестачка пра бацьку, пра карані.
Мімаходзь вылоўліваю агульныя цікавыя матэрыялы з гісторыі роду, з якіх відаць, як паступова складвалася, удакладнялася сямейная легенда. Вось адна з версій, зафіксаваная ў старых дакументах: «...род просятеля Караффа-Корбутов, состояіцнй в польском дворянстве, берет свое начало нз Неаполнтанского Королевства от фаммлнн Караффов, подтверждает о сем мзданне автора нтальянского Aldimari под названнем Storia della familia Caraffa за 1691 год. Однн нз сей фамнлнн Павел Караффа в царствованне короля польского Владнслава Ягеллы перешел в Польшу н, будучн прн королевском дворе, встугшл в воннскую службу н впоследствмн, прожмвая в Польше, оставнл сына Матвея, который тоже состоял в воннской службе в царствованне Владнслава III, отлнчнлся в войне с Туркамн, за
что был награжден чмном ротммстра м особо получмл мменме, прозываемое Корбутово, состояіцее Волынского воеводства в Хелмской Земле, как удостоверяет первоначальное определенме Вмленского Дворянского Депутатского Собранмя, м с того временм к своему первому прозванмю прннял другое, свойственное Славянскому м Лмтовскому Народу Корбут... Потомкм его завсегда былм полезны Отечеству, мсполняя обязанностм, прмлмчные дворянскому званмю».
Хочацца і паспрачацца: хутчэй Корбутава паходзіла ад прозвішча, а не наадварот.
Апекунамі Корбутаў у XVI стагоддзі (гэта ўжо дакументальна) былі слуцкія князі Алелькавічы, якія далі ім зямлю ў сваіх уладаннях. На Беларусі яны добра прыжыліся. Лік Корбутаў рос у геаметрычнай прагрэсіі, яны бяднелі, рассейваліся па свеце. Бачым, як у XIX стагоддзі царскі ўрад спрабаваў адсекчы асобныя галіны роду, пераводзячы іх у аднадворцы, мяшчане, нават сяляне. 3 гэтым працэсам мы добра знаёмыя і паводле жыццяпісу Янкі Купалы.
Загадкавае сваім непастаянствам спалучэнне двух прозвішчаў, экзатычнасць першага з іх нярэдка выклікала розныя пытанні, асабліва ва ўмовах Расіі, малазнаёмай з падобнымі з’явамі1. Мінская зборня, іншыя дваранскія ўстановы былі вымушаны не раз даваць з гэтай нагоды пісьмовыя тлумачэнні. Прывядзём адно з іх, выдадзенае знаёмай нам ужо ўдаве музыканта, якая да 1868 года, відаць, паспела пахаваць і другога мужа — тытулярнага саветніка:
«Дано сме от Ммнского Уездного Предводмтеля Дворянства вдове тмтулярного советнмка по первому браку Антонмне Карафа-Корбутовой, a no второму Фальковской в том, что слово «Карафа» прежде фаммлмм Корбут не составляло фаммлмм в тесном смысле м употреблялось необязательно м промзвольно членамм рода, так что некоторые мз нмх это слово ставмлй прежде фаммлмм своей м показывалм по документам м метрмческмм выпмсям, а другме нет; слово это, как м другцё подобного рода, в польскмх фаммлмях обыкновенно употребляемые, называлмсь на польском языке «пржмдомок». В уверенме чего подпмсом момм с прмложенмем казенной печатм удостоверяю. Губернскмй город Ммнск. Ноября 28 дня 1868 года».
Яшчэ адзін дакумент — 1889 грда — перадае разгубле-
' У Расіі бывалі падвойныя прозвішчы, але не было т. зв. «прыдомкаў» — неабавязковых родавых прыдаткаў. да асноўнага прозвішча.
насць начальства Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі перад нязвыклай анамастычнай сітуацыяй.
«Младшнй врач 104 пехотного Устюжского полка Александр Васнльевнч Корбут-Караффа, удостоенный степенн лекаря конференцмею Академнн 13 ноября 1887 года, проснт о восстановленмн правнльностн его фамюінн на основаннн ммеюіцнхся в Академнн документов н о перемене ее на фаммлню «Караффа-Корбут». Йз храняіцнхся прн делах Академнн документов означенного врача усматрмвается, что в выданном нз Мннской духовной конснсторнн свндетельстве о рожденнн от 12 декабря 1864 года за № 11874, аттестате зрелостн Слуцкой гнмназнн от 12 нюня 1882 года за № 1037 н в свядетельстве о прмпнске к Слуцкому прмзывному участку... он назван по фаммлнн «Корбут», в свндетельстве же Ммнского дворянского депутатского собрання от 25 октября 1866 года за № 3194 он нменуется то «Карафф-Корбут», то «Караффа-Корбут», то «Корбут».
Ввнду вышензложенного, покорнейше прошу Мннское дворянское депутатское собранне уведомнть Академяю, как нменно должен быть назван упомянутый выше врач в лекарском днпломе, который ммеет быть нзготовлен взамен прежде напечатанного н прнсланного в Академню для перемены».
Адказ зборні мы з вамі прадбачым беспамылкова — Карафа-Корбут.
Дарэчы, і доктар Браніслаў Вільгельмавіч, пляменнік Вуля, быў запісаны ў 1870 годзе ў метрычную кнігу табольскага касцёла пад прозвішчам «Корбут», і толькі праз 39 гадоў спецыяльнай пастановай кансісторыі запіс быў дапоўнены «предфамнльным названнем его «Караффа». Так што нялёгкія, ох, нялёгкія прыгоды былі наканаваны гэтаму прозвішчу і яго носьбітам.
Але чым мяне асабліва ўсцешылі дакументы Мінскай зборні — у іх таксама адшукаліся сляды віцебскіх Корбутаў.
У 1844 годзе сюды звярнуўся цёзка музыканта, настаўнік французскай мовы Гродзенскай гімназіі, з дваран Пінскага павета Мінскай губерні, Пётр Фаміч КарафаКорбут, які прасіў выслаць дваранскае пасведчанне на сябе і сваіх братоў Маўрыкія, Ігната, Восіпа і Івана на адрас згаданага брата Ігната ў маёнтак Угрынічы на Піншчыне. Такім чынам, акрэсліліся сваяцкія сувязі Маўрыкія Фаміча, бацькі нашага паэта. Аказалася, што дзед паэта Фама Восіпавіч ажно «94 месяцы» (так у дакуменце — амаль
восем гадоў) правёў у сценах Віленскага шляхецкага кадэцкага корпуса, які рыхтаваў сыноў шляхты не толькі для вайсковай, але і для цывільнай службы. Фама выбраў цывільную. Выпушчаны з корпуса з прыхільнай граматай самога караля Станіслава Аўгуста, у 1791 годзе атрымаў патэнт на пасаду пінскага каморніка.
Паводле перапісу 1795 года, маці Фамы Брыгіда Корбутава жыла ў Гродна, дзе мела ўласны дом, падораны каралём, на Басняцкай вуліцы, пад № 560. У дакументах яна з пашанаю называлася ўдавой чэсніка Аршанскага павета. Сям’я была моцна раскідана. Фама, як мы ведаем, апынуўся ў Пінску. Яго браты Фларыян (той самы Флор Восіпавіч, які згадваўся ў колішнім прашэнні Маўрыкія Фаміча), Антон (паручнік былых польскіх войск) і сястра Элеанора — у Курляндыі, старэйшы брат Ігнат у Варшаве, сястра Уршуля ў ваяводстве Мсціслаўскім, Апалонія выйшла замуж за нейкага Вольфальтэра, часам ад яе даходзілі весткі аднекуль з Францыі. Такая рухавасць, мабільнасць — характэрная рыса роду. Таму так цяжка сабраць у адно цэлае шматлікія галіны радаводнага дрэва, якія шырока раскінуліся па свеце.