• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ...Паслухайце, браткі, Навума старога! Ён у час дасужны дзянёчка святога Будзе весці расказы аб розны быліцы,—
    Замоцін I. Чарговыя задачы вывучэння беларускае літаратуры // Запіскі Аддзела гуманітарных навук. Мн., 1928. Кн. 2. С. 268—269.
    2 Цэнтр. б-ка АН Літвы, ф. 21—398.
    Што здарылася намесь у нашай зямліцы: Аб братах Калетках і паганай жонцы, Старым Забалотным і аб Шавалонцы, Аб каранаванні, прыгодах маскоўскіх,— Вы зроду не чулі аб дзівах такоўскіх!..
    Калі мы сёння адкрываем том Беларускага дудара і перачытваем «Быліцы...» або «Травіцу...», то наўрад ці думаем аб тых прыгодах, якія часам выпадаюць на долю пісьменніцкіх рукапісаў, перш чым яны стануць кнігаю.
    А гэтыя прыгоды таксама не толькі дзівосна цікавыя, але і павучальныя. Лёс рукапісу залежыць ад выпадку. Унікум безабаронны перад тысячай небяспек. Толькі друкарскі станок, як, мабыць, і іншыя сучасныя сродкі масавага тыражыравання, здольны захаваць культуру. Пра гэта добра ведае прырода: абміне ўсе небяспекі, прарасце і дасць патомства хіба адно шчаслівае семка, але яго падстрахоўваюць тысячы, мільёны іншых зернятак-дублёраў.
    I ўсё ж здараецца — напісанае астаецца.
    хто вы, КАРАФА-КОРБУТЫ?
    I адзавецца мне здалёк мой продак...
    А. Пысін
    Адзін з самых яскравых твораў беларускай паэзіі XIX стагоддзя — верш «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка», у 1859 годзе яго ўпісаў у Віцебску ў знакаміты альбом Арцёма Вярыгі-Дарэўскага нехта Ялегі Пранціш Вуль. Верш элеганцкі, лёгкі, надзвычай гарманічны, прасякнуты гістарычным аптымізмам, пачуццём удзячнасці да дэмакратычнай творчасці і асветніцкай дзейнасці Вярыгі. Аўтар віртуозна карыстаўся вельмі арганічнай у яго вуснах народнай мовай, тонка і ненавязліва ўводзіў паэтычную сімволіку (дарэчы, ці не тут упершыню ў новай беларускай паэзіі і мільгануў той мілы вобраз — цвяток радзімы васілька?):
    Грудзяй цэлай гудзі смела На ўвесь мужыцкі свет,— Што пасееш, будзіць цэла, Будзіць некалісь і цвет...
    То-та радасць, радасць будзіць, Калі бог за мужыкоў Ды вянок табе прысудзіць 3 белых рож і з васількоў’
    Белы рожы — то за гэта, Што ты совесць беліш нам, Што нас вывеў ад Яхвета, Хоць наш бацька, кажуць, Хам.
    Васількі — то, брат, нябёсы, Адкуль кожны божы дар!
    Адкуль сонца, дожджык, росы, Адкуль мы і ты, дудар...
    Перад намі несумненна паэтычны геній, які з абсалютнай свабодай арганізоўваў стыхію беларускага верша. Тра-
    дыцыі не было ці амаль не было. Ён слухаў народ. Нават саму графіку Вулевага верша — своеасаблівую фанаграму далёкай мінуўшчыны — цікава разглядаць, за ёй выразна чуецца жывая мова Віцебшчыны.
    Хто ж такі Вуль?
    Яшчэ на пачатку нашага стагоддзя вельмі інфармаваны Рамуальд Зямкевіч паведаміў акадэміку Карскаму сапраўднае імя аўтара — Элегій Францішак Карафа-Корбут. Больш, па сутнасці, нічога не было вядома. Толькі нрозвішча — цікавае спалучэнне нейкай экзотыкі з тутэйшай аўтэнтычнасцю.
    У свой час нам удалося знайсці архіўную справу пра ўдзел паэта ў паўстанні 1863 года і яшчэ некаторыя дакументы (частка з іх апублікавана ў зборніку «Пачынальнікі»), якія далі магчымасць, няхай і эскізна, пазначыць вехі яго жыцця, скласці першую біяграфію.
    Карафа-Корбут нарадзіўся 9 красавіка (старога стылю) 1835 года (метрыка ўдакладняе нават — «вечарам») у горадзе Віцебску ў сям’і дробнага чыноўніка, належаў, як прынята гаварыць, да старадаўняга, але збяднелага шляхецкага роду.
    Бацька Маўрыкій Фаміч быў акурат равеснікам стагоддзя, атрымаў добрую адукацыю, скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію, якая давала грунтоўную ўсебаковую падрыхтоўку, але ўсё жыццё вымушаны быў перабівацца, скажам так, не на самых важных пасадах у розных віцебскіх установах. Вялікага службовага поспеху не было. Хутчэй у гэтым сэнсе яго можна назваць няўдачнікам. Напрыклад, у 1855 годзе, у досыць немаладым ужо веку, ён лічыўся ўсяго толькі тытулярным саветнікам, сакратаром так званага совеснага суда. У той жа час яго цанілі ў мясцовых інтэлігентных колах, ён не цураўся літаратуры і пакінуў вершаваныя радкі па-польску (праўда, не бог ведае якой вартасці) у тым жа альбоме Вярыгі-Дарэўскага. (А Вярыга ж не для кожнага раскрываў свой альбом, далёка не кожны ўдастойваўся такога гонару.) У Маўрыкія Фаміча былі тры сыны: старэйшы — паэт Элегій Францішак, Людгард Люцыян і Вільгельм.
    Сярэдні сын пасля ў дакументах нідзе не ўспамінаецца (магчыма, рана памёр), а бацька з сынамі Элегіем і Вільгельмам удзельнічалі ў падзеях 1863 года і былі высланы з краю. Калі іх судзілі, то склалі даведку: у дваранстве не зацверджаны і ў радаводную кнігу губерні не ўнесены.
    Справа з іх дваранствам цягнулася з даўніх часоў. Не-
    шта там усё не клеілася. Сляды нейкіх перашкод раз-пораз сустракаем у архівах віцебскіх устаноў. Яшчэ ў 1832 годзе, да нараджэння Элегія, Маўрыкій Корбут, тады адносна малады губернскі сакратар, звярнуўся ў Віцебскі павятовы суд з прашэннем наступнага зместу:
    «Нз оставшйхся после смертй в прошлом 1831 году родного дядй моего капйтана Флора Осйпова сына Караффа-Корбута бумаг узнаю я, что нм прошлого 1819 года занесена манйфестацйя [заява.— Г. /С.] в Внтебскнй поветовый земскйй суд о потере бывшях у него — предкам фамнлнн моей служаіцйх разных документов, почему й покорнейше прошу учйнйть по ведомству своему надлежаіцую справку, буде окажется в отыскэнйй означенная манйфестацня, с оной на прйлагаемом мною у сего лйсте рублевого достоянства гербовой бумагй выдать за надлежаіцею скрепою копйю, яко нужную мне к доказательству по фамйлййным надобностям»1.
    Відаць, згубленыя паперы ўсё ж не адшукаліся, таму дваранства віцебскіх Карафа-Корбутаў лічылася так і не даведзеным. Зрэшты, да гэтага пытання мы яшчэ вернемся.
    Вучыўся Элегій Францішак у Віцебскай гімназіі. Захавалася прашэнне, з якім улетку 1846 года Маўрыкій Фаміч звярнуўся да папячыцеля навучальнай акругі. He вельмі зграбная канцыляршчына (мабыць, пэўная ўскладнёнасць лічылася прыкметай саліднасці, надавала паперы вагу): «Желая йз сыновей мойх Франца Элегня Корбута, достйгшего установленных лет на прйнятйе публйчного ученяя, воспнтывать его в науках, преподаваемых в Вйтебской губернской гймназйй, нахожусь в невозможностн вносйть установленную плату денежную по 5 рублей серебром в год...»2 «Нахожусь в невозможноста...» Нялёгкая для шляхецкага ды і проста чалавечага гонару папера — прызнанне ў несамавітасці — была, аднак, спагадліва падтрымана дырэктарам вучылішчаў у губерні. На шчасце, гэту пасаду тады займаў Антон Антонавіч Бернгоф, чалавек высокай культуры, які ганарыўся колішнім знаёмствам з самім Пушкіным. Ён даў спачувальную атэстацыю: «...просйтель, служа в канцелярйй здешней Палаты уголовного суда, получая весьма умеренное жалованье й не нмея нйкакого состоянйя,
    ЦДГА ў Мінску, ф. 2636, воп. 1, спр. 264, л. 44. ? ДГА Літвы, ф. 567, воп. 2, спр. 5737, л. 12.
    действнтельно находнтся в бедном положеннн, а потому н мог бы быть освобожден от платежа за ученме сына, с самого поступлення в Внтебскую гммназню».
    Справа была ўладкавана. Для Элегія пацягнуліся гады вучобы. Якую ж звышмоцную падзорную трубу нам знайсці, каб убачыць праз добрыя паўтара стагоддзя Вуля-гімназіста? Такое павелічальнае шкло ёсць. Гэта архіўныя дакументы. Яго прозвішча не адзін раз сустракаем у журнале наглядчыка за вучнямі (ЦДГА ў Мінску, ф. 2507, воп. 1, спр. 482). Здаецца, фіксуюцца розныя дробязі, але яны складваюцца ў пэўную карціну.
    Запіс 1851 года: вучань VI класа Карафа-Корбут жыве на Селязнёўскай вуліцы, «прн шоссе» (гэта падказка-арыенцір для мясцовых краязнаўцаў). Тады ж начальства запрапанавала наглядчыку наведаць Корбута, устанавіць, ці часта ён бывае ў нейкіх Мальчэўскіх. Што тут была за прычына, чым праштрафіліся гэтыя Мальчэўскія, а праз іх і Корбут, мы пакуль што не ведаем. Але пэўная заклапочанасць у начальства была.
    14 лістапада Корбут не быў у класе з-за хваробы — «страдает смльным удушьем». Праз два тыдні зноў пропуск. Той жа дыягназ (астма?) і да таго ж моцны галаўны боль.
    16 снежня ўсюдыіснае вока наглядчыка заўважае гімназіста Корбута «с роднтелямм в ложе бенуара № 2». Адразу пераносімся ў атмасферу правінцыяльнага тэатра далёкага мінулага. Цесны зальчык, цьмянае святло (свечкі? газавыя лямпы?). Задуха. I — відаць, скразнякі. Прынамсі, побач у журнале паметка інспектара: «...простуднлся в театре н заболел снова».
    Мабыць, у строгія, вельмі рэгламентаваныя мікалаеўскія часы наведванне тэатра вучнямі без дазволу начальства не віталася. Назаўтра наглядчык атрымлівае даручэнне «сходнть к отцу ученнка VI класса Караффа-Корбута н попросмть его пожаловать в гнмназяю для обьявленмя насчёт сына».
    Новыя запісы аб прыступах удушша 5 лютага, 12, 13, 16 красавіка 1852 года сведчаць, што Корбут быў чалавекам не самага моцнага здароўя. А гэта ўжо істотна для вобраза паэта, які паступова складваецца ў нашым уяўленні.
    Вылучаецца запіс ад 22 кастрычніка 1851 года. Дырэктар даручае ўсё таму ж наглядчыку схадзіць да Корбута, паведаміць яму, каб сачыненне, прачытанае ім, Корбутам, на літаратурнай гутарцы, было падрыхтавана да заўтрашняга дня.
    Размова ідзе пра так званыя «літаратурныя гутаркі» ў гімназіі. Гэта былі своеасаблівыя маленькія вучнёўскія канферэнцыі, удалая форма педагагічнай працы, якая практыкавалася ў Пецярбургскай навучальнай акрузе, куды ўваходзіла ў той час і Віцебская губерня. Вучні-старшакласнікі пісалі для гэтых гутарак спецыяльныя сачыненні па пытаннях літаратуры, этнаграфіі, гісторыі. Іншыя рэцэнзавалі, рабілі разборы. Кожнаму карцела паспрабаваць пяро. Усе павальна захварэлі пісьменніцкім свербам, парабіліся бойкімі літаратарамі і паважнымі крытыкамі. Лепшыя сачыненні пасылаліся ажно ў Пецярбург, самому пану папячыцелю сталічнай навучальнай акругі.
    I вось высвятляецца, што сапраўдным каралём гэтых гутарак быў наш Корбут. Адкуль што бралася. Тут з «нямоглым» сынам беднага недаленгі-чыноўніка не мог зраўняцца ніхто. Корбут з усёй відавочнасцю дэманстраваў перамогу творчага духу над слабай плоццю. У гімназічных дакументах (ф. 2507, спр. 462) ёсць звесткі аб прачытаным на адной з гутарак у кастрычніку 1851 года «артыкуле» Элегія пад назвай «Успаміны дзяцінства і юнацтва». Тонкую матэрыю выбраў, як бачым, наш паэт. Бліскучае сачыненне юнага літаратара было адразу ж паслана ў Пецярбург і праз некаторы час з пахвалою адзначана ў цыркуляры папячыцеля. «К отлнчным сочнненмям,— гаварылася ў гэтым дакуменце,— можно отнестн «Воспомннанне детства н юностн» г. Караффа-Корбута н «Час, проведенный перед памятннком генералу Кульневу в Снвошнне» г. Фналковского». Трапіць у цыркуляр было вельмі ганарова — ён рассылаўся па ўсёй акрузе. Сваё новае сачыненне падбадзёраны Корбут прысвяціў роднаму гораду. Яно таксама мела поспех і трапіла ў папячыцельскі цыркуляр, у якім адзначалася: «Заслужнвают похвал сочмнення «Внтебск» ученмка VII класса Караффа-Корбута, «Предслава княжна Полоцкая» ученнка VII класса Моннерота-дю-Мэна, «Георгнй Коннсскнй» ученнка VI класса Потрыковского н «Тарас Бульба» ученмка VII класса Кожевнякова». Нават гэты просты пералік гаворыць аб сур’ёзнасці навукова-літаратурных зацікаўленняў тагачасных вучняў-старшакласнікаў (сёмы клас быў тады апошнім).