Радаводнае дрэва
Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Рукою Бэндэ:
«Получено от Конст. Алексеевнча Пушкаревнча 13/1 1936 г. Завеіцено в собственность 1/1-42 г. Умер К. А. в феврале 1942 г. в гостаннце «Асторня».
Характэрна, што Бэндэ не ведаў дакладнай даты смерці Пушкарэвіча. Ды і ці было тое завяшчанне? Але так або інакш, а ўсё ж менавіта Бэндэ стаў тым звяном, праз якое гэтая нацыянальная каштоўнасць дайшла да нас, заняла сваё законнае месца ў адным з дзяржаўных сховішчаў Беларусі.
Істотная, хоць і вельмі супярэчлівая, роля Бэндэ і ў тым, што не прапалі тэксты Дуніна-Марцінкевіча, пра якія мы цяпер вядзём размову.
3 біяграфічных матэрыялаў Бэндэ відаць, што ён быў сваім чалавекам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры ў той час, калі рыхтаваўся зборнік кафедры, а Замоцін працаваў над сваёй публікацыяй. У адной з аўтабіяграфій Бэндэ пісаў: «У студзені 1928 года без адрыву ад педагагічнай работы паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры Беларускай Акадэміі навук [недакладнасць: у 1928 годзе не было яшчэ ні Інстытута літаратуры, ні Акадэміі навук, размова, вядома ж, ідзе пра ўсё тую кафедру гісторыі літаратуры Інстытута беларускай культуры.— Г. К.] і ў кастрычніку 1930 года выпушчаны і прызначаны вучоным сакратаром Інстытута літаратуры...» (ЦДАМЛіМ Беларусі, ф. 66, воп. 1, спр. 31, л. 6). Як вучоны сакратар Інстытута літаратуры (тады ён называўся Інстытутам літаратуры і мастацтва) Бэндэ, зразумела ж, меў доступ да рукапісаў былой кафедры гісторыі беларускай літаратуры, у тым ліку
і да матэрыялаў зборніка кафедры, і праз нейкі час яны апынуліся ў яго асабістым архіве.
Тут дарэчы будзе сказаць, што ў згаданым артыкуле 1935 года Бэндэ назваў у ліку твораў Дуніна-Марцінкевіча і творы з нявыдадзеных сшыткаў, але зрабіў гэта вельмі нядбайна (чаго ж цырымоніцца з рэакцыянерам!). Былі ўпамянуты: «Хвілімон [так! — Г. КД на каранацыі» (памылка не толькі ў назве, але і год напісання не той), «Травіца брат-сястрыца». «Быліцы...» не называліся. «Халімона...» ён усё-такі чытаў, бо прыцягнуў гэты твор для абгрунтавання сваёй пазіцыі. Зганіўшы «Сялянку» і «Гапона», Бэндэ пісаў: «Рэшта вершаваных твораў Дуніна-Марцінкевіча амаль нічога не даюць для яго характарыстыкі. Толькі твор «Хвілімон на каранацыі» дае новую рысу яго. У гэтым творы Дунін-Марцінкевіч выяўляецца як халуй царскага трону і гэтую сваю якасць надае вобразам сялян у выглядзе іх «натуральнай, прыроднай пакорлівасці і адданасці цару». У гэтым жа творы Дунін-Марцінкевіч, паказваючы, як Хвілімон выратаваў ад пагібелі багатую пані, вучыць сялян ахвяроўваць сваім жыццём, каб ратаваць багатых, бо гэта робіцца «ў імя хрысціянства». Такім выглядае селянін з вершаў Дуніна-Марцінкевіча... Гэта хутчэй пародыя на селяніна, чымся здымак з сапраўднасці».
Ці магла быць пры такім падыходзе ў той час размова пра надрукаванне рукапісаў Дуніна-Марцінкевіча? Але наборны рукапіс Замоціна Бэндэ ўсё ж захаваў. Ці быў ён няшчыры ў сваіх пісаннях? Або гэта проста страсць калекцыянера?.. Цяжка адназначна адказаць на гэтыя пытанні.
Цяпер некалькі цытат:
«23 чэрвеня 1941 года авіяцыя ворага наляцела на Мінск, і горад запалаў, а на чацвёрты дзень вайны ён ужо ляжаў у руінах» (Горад і годы. Мн., 1967. С. 111).
«...м сгоревшую в Ммнске бумагу, странмцы кнмг людм встречалм за сорок — пятьдесят кмлометров» (Мы расскажем о Ммнске. Мн., 1966. С. 21).
«К моменту прмхода немецкмх захватчмков в гор. Ммнск мз Академмм наук нмчего не было вывезено. В первые днм немецкме оккупанты в лаборатормях Академмм началм ломать м бмть оборудованпе... Был выброшен на улмцу архмв Академмм наук м сожжен» (Преступленмя немецко-фашмстскмх оккупантов в Белоруссмм: 1941—1944. Мн., 1965. С. 215).
Арыгіналы Дуніна-Марцінкевіча, якія асталіся ў Інсты-
туце літаратуры, загінулі, трэба думаць, у пажарах вайны (можна для дакладнасці ўжыць вайсковы тэрмін — «прапалі без вестак»),
Матэрыялы Замоціна, вывезеныя Бэндэ ў Ленінград, ацалелі.
Тэксты Беларускага дудара ўсё-такі захаваліся для нашчадкаў.
Іван Іванавіч Замоцін працаваў у 1929 годзе над двума рукапісамі Дуніна-Марцінкевіча: над «Травіцай...» на 27 лістах і «Быліцамі...» на 64 лістах. 3 яго апісання відаць, што «Травіца...» была скончана 3 мая 1857 года і 26 кастрычніка гэтага ж года атрымала дазвол віленскага цэнзара Паўла Кукальніка на друкаванне.
«Быліцы...», як мы ўжо казалі, былі завершаны 20 жніўня 1857 года. Дунін-Марцінкевіч пажадаў прысвяціць твор свайму магілёўскаму прыяцелю Тадэвушу Чудоўскаму, які, адзначым, быў звязаны з вызваленчым рухам і загінуў праз пяць год у час паўстання Каліноўскага. На рукапісе робіцца адпаведны надпіс: «Вяльможнаму Тадэвушу Чудоўскаму ў доказ глыбокай пашаны гэты слабы твор ахвяруе аўтар». Паводле тагачасных правілаў, патрэбна была згода асобы, якой твор прысвячаўся. Сшытак пасылаецца Чудоўскаму на Магілёўшчыну або паказваецца яму пры асабістай сустрэчы. На рукапісе з’яўляецца надпіс без даты: «На ахвяраваную мне дэдыкацыю [прысвячэнне.— Г. X.] твора згаджаюся і з удзячнасцю прымаю. Тадэвуш Чудоўскі». Потым твор пасылаецца або адвозіцца ў Вільню Кукальніку. Новы надпіс паказвае, калі гэта было: «От сочнннтеля Марцннкевнча. Г. Кукольннку. 23 нюня 1858 года». Яшчэ адзін надпіс сведчыць, што дазвол быў дадзены вельмі хутка, 30 чэрвеня, але толькі на першую частку «Быліц...». «Халімон на каранацыі», насуперак спадзяванням пісьменніка, цэнзуру не прайшоў. Тэкст апавядання ў рукапісе перакрэслены, зроблены надпіс: «Эта вся статья не может быть пропуіцена, а потому ее должно нсключнть. Цензор П. Кукольннк». Відаць, Кукальнік палічыў, што тэму каранацыі лепш не чапаць, што разважанні мужыка Халімона, няхай і досыць дабрадушныя, з нагоды такой важнай падзеі не ўсім будуць даспадобы.
Гэта быў вельмі балючы ўдар, але яшчэ не катастрофа.
У гэты ж час пісьменнік, як вядома, напружана працаваў над перакладам на беларускую мову шэдэўра Адама Міцке-
віча — паэмы «Пан Тадэвуш». Сшыткі з перакладамі па меры гатоўнасці неадкладна пасылаюцца Кукальніку. Першы сшытак прайшоў цэнзуру 28 мая 1858 года, другі 30 кастрычніка, трэці 7 студзеня наступнага 1859 года (Пачынальнікі. С. 132). У сярэдзіне 1859 года віленскі выдавец Сыркін скончыў друкаванне першага тома перакладу, у які ўвайшлі два сшыткі (дзве першыя «быліцы» паэмы). I тут на перакладчыка і выдаўца абрынулася пастанова Галоўнага цэнзурнага ўпраўлення аб забароне ўжываць лацінскі шрыфт для ўкраінскіх і беларускіх выданняў. Гатовы том з перакладам у свет не выйшаў.
Вось тут ужо быў, як кажуць, шах і мат.
Думаецца, што гэта ж пастанова пазбавіла ДунінаМарцінкевіча магчымасці выдаць у той час «Травіцу...» і дазволеную цэнзурай першую частку «Быліц...».
Як цяпер стала вядома, пасля паўстання Дунін-Марцінкевіч перапісаў пачатак «Быліц...» кірыліцай і ў лютым 1867 года запрапанаваў твор для надрукавання «Внленскому вестннку», але атрымаў ад рэдакцыі гэтага рэакцыйнага органа жорсткую водпаведзь, якой начыста закрэслівалася ўся беларуская літаратура. Рэдакцыя выступіла не супраць канкрэтнага твора, а менавіта супраць усёй беларускай літаратуры.
Рукапісы «Травіцы...» і «Быліц...» 1857—1858 гадоў, відаць, знаходзіліся ў свой час у хатнім архіве Дуніна-Марцінкевіча, у тым знакамітым куфры пісьменніка, які прыгадваў у сваіх успамінах Ядвігін Ш.
Як яны трапілі ў канцы 20-х гадоў у Мінск на кафедру гісторыі беларускай літаратуры — невядома. У агульнай форме гэта трэба звязваць з тымі нацыянальна-культурнымі працэсамі, якія інтэнсіўна адбываліся ў БССР у 20-я гады. Беларуская культура ўпершыню за апошнія стагоддзі атрымала падтрымку дзяржаўнай улады. Ставіцца задача збірання нацыянальных культурных сіл і каштоўнасцей. Расшукваюцца гістарычныя дакументы. У тым ліку і гісторыкалітаратурныя матэрыялы. Пра гэта гаварыў Замоцін у 1927 годзе ў сваім дакладзе аб чарговых задачах вывучэння беларускай літаратуры на агульным сходзе класа філалогіі Інбелкульта. Вучоны прывёў канкрэтныя прыклады поспехаў у збіранні гісторыка-літаратурных матэрыялаў, у прыватнасці і рукапісаў Дуніна-Марцінкевіча. «Некаторыя матэрыялы,— казаў Замоцін,— могуць знаходзіцца і ў прыватных руках, бо традыцыя не толькі параўнальна нядаўна памершых беларускіх пісьменнікаў, але і такіх, напрыклад,
як В. Дунін-Марцінкевіч, усё яшчэ жыве ў паасобных сямействах і ў аддзельных асоб. Так, нядаўна ў [Літаратурную.— Г. К.} камісію пераданы сшытачак з творамі ДунінаМарцінкевіча («Гапон» і некалькі паасобных вершаў), які быў выпадкова знойдзен у Бабруйску карэспандэнтам па ахове помнікаў т. Тараймовічам у адной мясцовай жыхаркі. Вядома, сама камісія сваімі сіламі гэтага дакументу не адшукала б. Выкарыстаць гэтую прыватную традыцыю беларускае літаратуры хутчэй за ўсё могуць таксама мясцовыя краязнаўцы, якім лягчэй навесці даведку аб тым, дзе і ў каго ў даным раёне захавалася памяць аб тым ці іншым пісьменніку ў вусным паданні ці ў адпаведных дакументах»1.
Відаць, у час, калі рабіўся гэты даклад, рукапісаў «Травіцы...» і «Быліц...» у Замоціна яшчэ не было, але вучоны празорліва намячаў далейшыя шляхі збірання спадчыны беларускіх пісьменнікаў, яго выступленне стымулявала новыя пошукі. Надзвычай было б цікава даведацца, ад каго канкрэтна паступілі гэтыя рукапісы, але пакуль такіх звестак у нас няма. Магчыма — з ваколіц Люцінкі, дзе яшчэ жылі сваякі пісьменніка (нават у 1944 годзе з Валожынскага раёна ад нашчадкаў аўтара «Гапона» і «Пінскай шляхты» ў вільнюскі Беларускі музей паступіў цэнзурны рукапіс 1-й «быліцы» «Пана Тадэвуша» ў перакладзе Дуніна-Марцінкевіча2). У пратаколе кафедры гісторыі беларускай літаратуры БАН ад 21 лютага 1929 года (згаданая справа ў акадэмічным архіве) ёсць толькі глухое ўпамінанне аб водпуску грошай на набыццё нейкіх рукапісаў Дуніна-Марцінкевіча, відаць, тых самых. У 1929 годзе Замоцін ужо на поўную сілу працаваў над гэтымі рукапісамі. У апошнія дні снежня слухаўся даклад аднаго з членаў кафедры аб Дуніну-Марцінкевічу. У пратаколе ў сціслай форме зафіксавана выступленне Замоціна: «Невядомыя ў друку аповесці Дуніна-Марцінкевіча, якія знаходзяцца ў кафедры Беларускай АН і разглядаюцца Замоціным, не супярэчаць устаноўцы, данай у дакладзе». Адчуваецца, што члены кафедры з павагай і цікавасцю ставяцца да новай работы свайго старэйшага калегі і кіраўніка і чакаюць яе вынікаў.