• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    пачатку 1889 года спраўнік данёс дадаткова, што Будзішча ўжо год як не арандуецца Падарэўскім і «что землю эту предполагают уже оставнть под лесную заросль». Вось і ўсе акалічнасці справы.
    Звесткі пра гэты хутар знаходзім і ў згаданай кнізе «Землевладеняе я землевладельцы... в 1905 году». Там пазначана: «Подеревскяй Броняслав Станяс-ч, быв. малолетннх Лялье», уласнасць «Будяте», 22 дзесяціны (у тым ліку 2 дзесяціны лесу і 4 непрыдатнай). Можа, наш паэт сапраўды і прыглядаўся да гэтага кавалка зямлі, які належаў некалі ягоным сваякам.
    У хітраспляценнях сваяцкіх сувязей нялёгка разабрацца. А ці не патрывожыць нам зноў шляхецкі радавод?
    Мяркуючы па матэрыялах Віцебскай дваранскай дэпутацкай зборні (ЦДГА ў Мінску, ф. 2512, воп. 1, спр. 51), усе Тапчэўскія належалі да аднаго кораня. У 1804 годзе ў зборні разглядаліся доказы Тапчэўскіх на дваранства, з якіх вынікае, што яны паходзілі з беларуска-польскага сумежжа, з Падляшша. Там непадалёк ад горада Бельска ёсць вёска Топчава, адкуль і пайшлі Тапчэўскія. Двое з іх, браты Тамаш і Мацей, у другой палове XVIII стагоддзя апынуліся нейкім чынам на паўночным усходзе Беларусі, у Полацкім ваяводстве. Тамаш пасля далучэння гэтага краю да Расіі быў полацкім каморнікам, арандаваў маёнтак Цётча, дарэчы, непадалёк ад Рукшэніц. Ён ажаніўся з Бальбінай Бутавічанкай і меў ад гэтага шчаслівага шлюбу чатырох сыноў: Антона, Ігната, Фелікса і Яна, і столькі ж дачок: Барбару, Петранэлю, Францішку і Тэклю. У Мацея, жанатага з Юсцінай Баброўскай, былі сыны Станіслаў, Эльяш і Юзаф і дачка Петранэля. Згаданы Фелікс Тамашавіч,— мабыць, бацька нашага паэта. У такім выпадку Пётр і Канстанцыя Ігнатавічы, што не здолелі ўтрымаць у сваіх руках хутар (частку маёнтка?) Будзішча,— стрыечныя брат і сяетра «Хвэлькі з Рукшэніц». Тапчэўскія карысталіся старажытным шляхецкім гербам «Слепаврон»: на блакітным геральдычным шчыце белая падкова, крыж і чорны крумкач. Бог ведае, што зашыфравана ў гэтых загадкавых шляхецкіх кляйнотах?.. Відаць, як і ў Скарынавым сігнеце, адвечнае спалучэнне святла і ценю, долі і нядолі, якіх хапае ў жыцці кожнай сям'і і кожнага чалавека...
    Пад канец жыцця Ф. Тапчэўскі быў упраўляючым маёнтка Вухвішча. Тут напісаны яго галоўныя творы, у некаторых адлюстраваны мясцовыя падзеі. Напрыклад, да верша «Вечарынка» ёсць каментарый: «Апісанне балю, адбытага
    ў Вухвішчы. Паніч — барон Эрдман; пан у акулярах — Шырын». Таму нам трэба як мага болей ведаць пра гэтую мясціну, пра яе рэаліі.
    Польскі «Слоўнік геаграфічны» якраз у год смерці Тапчэўскага паведаміў: «Вухвішча — маёнтак над возерам, Лепельскі павет [сёння Полацкі раён.— Г. /С.], каталіцкая парафія Селішча, 804 дзесяціны дворскай зямлі. Уласнасць спачатку Кубліцкіх, потым Аркадзя Любінскага, які пабудаваў тут філіяльны касцёл у гатычным стылі. Цяпер [1892] уласнасць спадчыннікаў Любінскага Адэлі Селявіны і Мікульскіх».
    Гэты згаданы ў слоўнікавай даведцы філіяльны касцёл, па дакументах — капліца, прынёс царскім уладам шмат клопатаў.
    Раскажам коратка гэтую гісторыю, як яна малюецца паводле дакументаў вільнюскага і мінскага гістарычных архіваў'.
    У 1864 годзе багаты памешчык Аркадзь Мацвеевіч Любенскі (напісанне дакументаў), карыстаючыся ранейшым дазволам, завяршыў пабудову ў Вухвішчы прыгожай капліцы над фамільным склепам. Але вельмі хутка мураўёўскія ўлады спахапіліся і забаранілі праводзіць тут богаслужэнне. У Любенскага былі нават буйныя непрыемнасці, нейкі час яго трымалі пад арыштам у Лепелі. Толькі ў 1881 годзе Любенскі, ужо стары і разбіты паралічом стацкі саветнік, усё-такі атрымаў дазвол весці тут службы з умовай, што гэта будзе рабіцца без вялікага шуму і не часцей аднаго разу ў месяц.
    Неўзабаве ўладальнік Вухвішчаў памёр. Сваякам было дазволена адслужыць толькі адну жалобную літургію і капліцу закрыць.
    Спадчынніца, сястра Любенскага, Адэль Мацвееўна Сялява з 1883 года павяла энергічнае змаганне, каб адчыніць капліцу зноў. Робяцца самыя розныя хітрамудрыя захады, пішуцца шматлікія прашэнні ў Пецярбург і Віцебск. Спачатку Сялява спасылалася на свой састарэлы ўзрост. Мясцовы спраўнік на запытанне губернатара данёс, што ёй усяго каля 55 гадоў. Як памёр яе брат, яна жыве то ва ўласным маёнтку Люцкі Чарсвяцкай воласці, то ў Вухвішчы Бабініцкай. Здароўя яна не слабога і часта без шкоды для сябе робіць гэты канец з маёнтка ў маёнтак амаль на 25 вёрстаў.
    ДГА Літвы, ф. 378, Агульн. аддз., 1864 г., спр. 1509; ЦДГА ў Мінску, ф. 1430, воп. 1, спр. 34502, 37040, 39624.
    Дык пры патрэбе можа з’ездзіць, меркаваў спраўнік, і ў парафіяльны касцёл за 6 вёрстаў ад Вухвішча.
    На гэтым і пагадзіліся.
    Праз пяць гадоў перапіска ўсчалася зноў. 9 сакавіка 1888 года новы спраўнік данёс: «...просйтельнмца Селляво постоянно прожйвает в яменйй своего покойного брата «Ухвйіце», от коего блмжайшйй прйходской костел «Загатье» находятся в расстоянйй шестй верст, а другой «Селйіце»— в 10—12 верстах. Госпоже Селляво в настояіцее время от роду свыше шестядесятй лет, но прн этйх почтенных годах не слышно было, чтобы она жаловалась на неудовлетворйтельное состоянне своего здоровья млй чтобы оно препятствовало ей совершать переезды н на более дальнее расстояняе, чем два упомянутых выше костела...» Да таго ж свяшчэннік бліжэйшай бабініцкай праваслаўнай царквы Іваноўскі пад уплывам жыццёвых нягодаў (цяжкая хвароба жонкі) запіў, «прнхожане охладелй к своему духовному отцу й вместе с тем й к местному храму» і зачасцілі ў касцёлы. У канцы дакумента спраўнік даволі тонка падпусціў туману: «Фактов, компрометйрукнцйх полмтнческую благонадежность г-жн Селляво, прнвестн не могу, но Ваше сяятельство, зная неустойчнвость еіце релйгяозных верованйй крестьян православных прйходов Лепельского уезда [паўстагоддзя назад яны далучаны з уніі.— Г. X.] й прясуіцйй фанатмзм лйчностям, йз нацйональностй койх проясходйт й г-жа Селляво, в особенностн в том возрасте, в коем она находйтся...» Адмоўна выказаўся з гэтай нагоды і праваслаўны ўладыка Маркел.
    У 1890 годзе ўлады дазволілі Сяляве перанесці ў вухвішчанскую капліцу рэшткі бацькоў і сваякоў, пахаваных у розныя часы на Сушанскіх могілках Селішчанскай парафіі за тры вярсты ад Вухвішча. У сувязі з пераносам дазволена і аднаразовая літургія з удзелам ксяндзоў з Селішча і Загацця без «зборышча народа».
    Гэта стварыла небяспечны для ўлад прэцэдэнт. Сыплюцца ўсё новыя і новыя прашэнні.
    Вельмі магчыма, нейкі ўдзел ва ўсёй гэтай энергічнай дзейнасці Сялявы прымаў і яе ўпраўляючы Тапчэўскі, хоць у дакументах ён нідзе прама не называецца. Трэба думаць, памешчыцы якраз быў патрэбны памочнік з лёгкім пяром і фантазіяй. I да таго ж чалавек, які мог бы годна прыняць і заняць шматлікіх гасцей.
    Традыцыі гасцінных «вечарынак» працягваліся ў Вухвішчы і на пачатку XX стагоддзя, калі ні Тапчэўскага, ні
    Сялявы ўжо не было ў жывых. Маёнтак належаў тады Івашэўскім. У 1903 годзе памочнік начальніка Віцебскага губернскага жандарскага ўпраўлення даносіў, што ў маёнтку Вухвішча 4 стана Лепельскага павета Антона і Леанціны Івашэўскіх «очень часто бывают большйе собранйя помеіцнков-поляков с йх семействамй Лепельского же уезда й Дйсненского, Борйсовского й Сенненского уездов Вйленской, Могйлевской й Мйнской губернйй.
    Собраняя этм достйгают йногда 200 человек, пренмуіцественно молодежй, й носят характер танцевальных вечеров м спектаклей, прйчем последняе даются на польском языке, без всякого ведома й разрешенйя чйнов местной полйцйй. Сцена устроена постоянно на току. 26 мннувшего йюля на этой сцене был дан однн йз спектаклей на польском языке, в котором прннймалй участяе помсіцйкй: Лепельского уезда йм. Хотовйчй Густав Корсак, йм. Тадулйно Смпайло, нм. Софяевка Нгнатйй Шйрйн, Нгнатйй Любймскнй й другяе лмца...» (спр. 45877). Ну як тут не ўспомніць радкі Тапчэўскага:
    Каб ты ведаў, брат-кумішча, Што ўчора відзеў я;
    У паноў было ігрышча,— Да якое ж — ай-я-я!
    Вось нават і пан Шырын зноў завітаў у Вухвішча, як у часы Тапчэўскага...
    Думаецца, што гэтая невялікая жменька архіўных дакументаў і фактаў паможа пабудове дакументаванай біяграфіі таленавітага беларускага паэта-дэмакрата, сучасніка Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны і А. Абуховіча. Чалавека, які зрабіў значны, адметны ўклад у развіццё роднай літаратуры, у станаўленне яе сатырычна-гумарыстычных жанраў.
    «ПАСЛУХАМЦЕ, БРАТКІ, НАВУМА СТАРОГА!..»
    Нашу культуру, нацыю, гісторыю нельга ўявіць без беларускіх асветнікаў — Яна Чачота, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, а пазней — Янкі Купалы, Якуба Коласа...
    В. Адамчык
    Той жнівеньскі дзень Дунін-Марцінкевіч мог са спакойнай душой палічыць удалым. Ён перапісаў набела толькі што скончанае вершаванае апавяданне «Халімон на каранацыі», апошні раз абмакнуў пяро ў добрае арэшкавае чарніла і, крыху счакаўшы, з прыемнасцю паставіў пад тэкстам дату і назву любага роднага горада: «Жніўня 20-га дня 1857 года. Мінск». Гэтым самым былі завершаны «Быліцы, расказы Навума», яго новы беларускі твор або хутчэй нават цыкл.
    Як і кожны пісьменнік, Марцінкевіч любіў гэтае адчуванне сцішанасці пасля заканчэння твора. Уласна якраз гэтая лёгкасць, якая прыходзіла ў канцы доўгай працы, і сведчыла, што твор завершаны. Хоць заўсёды была і трывога — ці атрымалася? Уяўляем, з якім пачуццём, пасля таго як была пастаўлена апошняя кропка, перагарнуў ён яшчэ раз свой сшытак, углядаючыся ў роўныя слупкі радкоў.
    Увесь досыць вялікі твор складаўся з дзвюх частак. У першай расказвалася няхітрая, але па-свойму цікавая гісторыя селяніна Тодара Калеткі — колькі пакутаў давялося яму выцерпець ад няўдалай жаніцьбы са свавольнай і распуснай Ульянай. Вось ужо сапраўды —
    Добра жонка — дома рай!
    Злая — з хаты цягу дай!
    Гэтыя словы ён якраз вынес у эпіграф, падкрэсліўшы тым самым асноўную ідэю твора.
    Асабліва задаволены быў Марцінкевіч самым пачаткам «Быліц...», дзе яму пашчасціла трапна зачапіць заморскія звычаі і пахваліць свой родны край за мужыцкае добрае сэрца і цярплівасць, за светлыя фарбы беларускай прыроды:
    Ой, нямаш зямелькі, як Беларусь радзона! На лугах дыванам сцелецца зялёна Травіца па пояс, кветкамі міргае!
    А лес, вось тычынка, неба падпірае’ Мужык хоць убогі,— як вол працавіты! Гаруючы цяжка, рэдка калі сыты;