адразу ж паступіць на службу пісарчуком-канцылярыстам у Віцебскі земскі суд (павятовую паліцыю). Быў ён тады яшчэ па сутнасці падлеткам і для саліднасці накінуў сабе тры-чатыры гады, таму па дакументах земскага суда выглядае значна старэйшым, чым быў у сапраўднасці (у 1861 годзе яму нібыта 27 гадоў). He абышлося, відаць, без пратэкцыі. Жыццё ў старажытным Віцебску, значным адміністрацыйным і культурным цэнтры, плённа ўплывала на духоўнае развіццё даравітага юнака. Цяпер галоўнае. Дык быў або не быў Фелікс Тапчэўскі паўстанцам 1863 года? Такое пытанне стаяла найперш і перад царскімі следчымі. Улады правялі своеасаблівы хранаметраж — што рабіў Тапчэўскі ў 20-х чыслах красавіка — пачатку мая, калі на Віцебшчыне была спроба ўзброенага выступлення. Фелікс упарта трымаўся сваёй версіі. На шчасце, знайшліся адпаведныя сведкі, адзін з іх — недалёкі сусед Тапчэўскіх па Будзішчы Адольф Камёнка, брат той самай Евы, ад «многоглаголання» якой і пачалася справа. Фелікс і Адольф добра ведалі адзін аднаго з дзяцінства, «н как семейство нх, Топчевскнх, всегда почтн находнлось в бедном положеннн, то онм часто пользовалнсь помоіцмю Камнонкн». Дык вось Адольф Камёнка пацвердзіў, што ездзіў з Тапчэўскім у Віцебск і адтуль у Красны Стаў. На камёнкаўскіх конях сябры дабраліся спачатку да паштовай станцыі Курылоўшчына (цяпер Шумілінскі раён), дзе, дарэчы, іх абшукалі казакі (характэрная дэталь часу), далей ехалі на паштовых. Шалі правасуддзя схіляліся то ў адзін , то ў другі бок. Памог, і вельмі істотна, нават ульскі бацюшка Клімент Акановіч, у якога сталаваўся Тапчэўскі пад час службы валасным пісарам (кватараваў ён у самім валасным праўленні). Святар, відаць, добры чалавек, вельмі салідна і разважліва сказаў, што 24 красавіка а 4-й гадзіне дня (бачыце, як дакладна) Тапчэўскі з братам Мікалаем паехаў з Улы да маткі. Намер быў у яго ехаць у Веліжскі павет да сваячкі Жыркевічавай, а адтуль па яе рэкамендацыі адправіцца ў Пецярбург для адшукання сабе месца па стацкай (цывільнай) службе. Свае паказанні Акановіч завяршыў такімі словамі: «Неблагонадежностн в нем в отношеннн полнтнческом я ннкакой не заметнл, что можно было вндеть, вопервых, прн чтеннн газет о польскнх делах, где он очень не одобрял варварскнх польскнх поступков, н, во-вторых, почтн ннкуда не отлучался н нн с кем нз помеіцнков не воднл дружбы» (згодна з афіцыйнай версіяй, як мы ведаем, паў- станне было справай польскіх памешчыкаў ды ксяндзоў). Пададзім яшчэ некаторыя з сабраных следчай камісіяй дакументаў, выстраіўшы іх у пэўны лагічна-храналагічны ланцужок. Пісьмо з Улы (з беларускім цвёрдым «р» і мноствам, дзе трэба і не трэба, прапісных літар): «Ульское Волостное Правленне честь нмеет донестя Вашему Благородню, что Пнсар Фелнкс Топчевскнй прннят Мнровым Посредннком Г-м Реуттом [аднафамілец літаратара.— Г. К.] 1861 года 4-го Ноябра [сам Тапчэўскі гаварыў пра лістапад 1862 г.— Г. К.\ по предпясанню от 7 Октябра за № 158 н уволен от заннмаемой должностн Волостного Пнсара по предпнсанню Мнрового Посреднмка 1-го Участка Г. Реутта от 1-го Мая за № 141 в 1863 году, а как вндно по бумагам, что он, Топчевскнй, выбыл прежде данного Предпнсання, но только нензвестно, куда н по какнм прнчннам». Паліцэйскі прыстаў 1-й часткі горада Віцебска: «По забранным справкам оказалось: Топчевскнй н Камнонко прнбылн в г. Внтебск в Апреле месяце прошлого 1863 года 27-го чнсла н остановнлнсь в «С.-Петербургском трактяре», где пробылм два дня н 29 чнсла того же месяца выбылн нз города будто бы в Внтебскнй нлн Суражскнй уезд...» Яшчэ даведка: «Внтебское Уездное Казначейство нмеет честь уведомнть, что Коллежскому Регнстратору Фелнксу Топчевскому выдана снм Казначейством подорожная от г. Внтебска до г. Велнжа 2 мая прошлого 1863 года...» Ёсць у справе нават падрабязная «Выпнска о временн проезда чрез почтовые станцнн по тракту от Внтебска до Велнжа Коллежского Регнстратора Топчевского по подорожной от 2 Мая 1863 года за № 1557-м»: з Віцебска выехалі 2 мая ў гадзіну дня, а 4-й гадзіне былі ў Суражы, адкуль праз 15 мінут паехалі далей і г. д. Цяпер мы можам дасціпна заўважыць: які гонар сціпламу валасному пісару — ягоны маршрут распісаны па мінутах, як падарожжа якой саноўнай або нават каранаванай асобы. Але тады такая ўвага таіла вялікую небяспеку. А вось дадатковае тлумачэнне Тапчэўскага ад 21 мая 1864 года наконт няяснасці, што ён рабіў два дні перад атрыманнем падарожнай: «Сьехавшн с квартнры второй гнльднн купца Зельцера, я 30 Апреля н 1 Мая был в Внтебске, но так как я прнехал без веіцей [рэчы ён перад выездам з Улы пакінуў у валас- ным праўленні.— Г. К.], то расчел оставлять за сабою квартнру нзлншннм. ймея много знакомых в Внтебске, я провел время у знакомых, но у каво нменно — не упомню, как тому прошло уже более года. В этн два дня я ннкуда нз Внтебска не отлучался н ежелн бы выезжал, то в то время было бы нзвестно поляцнн. Коллежскнй Регястратор Фелйкс Фелйксов сын Топчевскйй». Усё, здаецца, больш-менш растлумачылася, сяк-так звязалася ў адно цэлае, але ж дата выезду з Улы (24 красавіка — паводле К. Акановіча) не можа не звяртаць на сябе ўвагу. 3 біяграфіі Арцёма Вярыгі-Дарэўскага вядома, што якраз на 23—24 красавіка намячалася агульнае паўстанне на Віцебшчыне і Магілёўшчыне. Менавіта ў ноч на 24-е паплечнік Каліноўскага Звяждоўскі з дапамогай студэнтаў Земляробчага інстытута захапіў горад Горкі. Да гэтага ж часу адносіцца тайны выхад з Віцебска таварышаў Вярыгі-Дарэўскага, у тым ліку паэта Вуля (Карафы-Корбута). Некаторыя крыніцы называюць больш раннюю дату агульнага выступлення на Віцебшчыне (напрыклад, той жа Карэеў у сваёй брашуры называе 16 красавіка, але хутчэй гэта дата адносіцца да паўночных, так званых інфляндскіх, або інфлянцкіх, паветаў губерні). 19 красавіка, як вядома, выступіла Міншчына, тыднем раней Гродзеншчына. Як бы там ні было, але Тапчэўскі пакінуў сталае месца жыхарства і працы якраз у той момант, калі дзесяткі і сотні перадавых людзей Беларусі пакідалі родныя хаты, каб стаць у паўстанцкія шэрагі, папоўніць баявыя атрады паўстанцаў Каліноўскага. Гэта агульны погляд на сітуацыю. А калі канкрэтызаваць, для нас асабліва важна, што 23 красавіка пачаў збіраць свой атрад па суседстве ў Павуллі Грабніцкі. Ды і першы арышт Мікалая Тапчэўскага недзе ў канцы красавіка або пачатку мая 1863 года (на жаль, дакладнай даты не ведаем) адбыўся якраз у Павуллі. Кемлівы хлопец адгаварыўся тады, што прыехаў па справах сваёй валасной канцылярыі, і яго даволі хутка адпусцілі. Цікавыя звесткі аб тагачасных падзеях на Лепельшчыне прывёў некалі Даніла Мінавіч Васілеўскі ў артыкуле «Сялянства Віцебскай і Магілёўскай губерань у паўстанні 1863 года» (Полымя. 1928, № 6). Ён карыстаўся архіўнай справай пад назвай «Наряд' № 505 лепельского уездного ясправннка секретным бумагам с 1861 по 1864 год», якая 1 Наряд — разнавіднасць канцылярскай справы ў старым справаводстве. захоўвалася ў той час у Віцебскім акруговым архіве, а потым недзе прапала (мабыць, загінула ў часы Вялікай Айчыннай вайны). Са зместу справы, пераказанага Васілеўскім, відаць, што яшчэ ў 1862 годзе сяляне знаходзілі на дарогах рэвалюцыйныя брашуры на рускай мове «Что нужно делать войску», «Что нужно делать духовенству». Пад Чашнікамі з’явіліся антыцарысцкія «Песні набожныя», а ў мястэчку Уле (там, як мы помнім, працаваў якраз Тапчэўскі) на беразе рэчкі былі знойдзены нейкія падазроныя кнігі на польскай і замежных мовах. У мястэчку па руках хадзіла «Гутарка старога дзеда». Губернскія ўлады ў страху загадалі адшукаць пашыраны ў Віцебскай губерні маніфест «О совершенной свободе селян с предоставленнем нм всей землн». 3 месцаў паступалі паведамленні, што бачаць паненак у касцёлах у зухаватых канфедэратках. У сакавіку 1863 года губернатар папярэджвае спраўніка пра з’яўленне адозвы на рускай мове аб падтрымцы паўстання з пячаткай «Русского Центрального Комнтета Земля н Воля». Хадзіла таксама нейкая небяспечная «пісьмовая адозва да сялян, якая заклікае іх паўстаць супраць паноў». Асаблівай трывогай напоўнены, нават скажам так — перапоўнены, дакументы апошняга тыдня красавіка. Васілеўскі цытуе надзвычай характэрныя данясенні з Ушач, дзе была станавая кватэра III паліцэйскага стана, у Лепель, спраўніку: «24/IV [зноў тая ж дата.— Г. К.} у маёнтку Заскорках аказаліся дзве шайкі паўстанцаў. Каля Янава і Бікулініч яны падзяліліся і пайшлі ў лес, адна па дарозе на Ушачы, другая па Полацкай дарозе. Насельніцтва мястэчка і сумежных вёсак у перапудзе, частка пакінула хаты і схавалася, другая частка напагатове ўцякаць. Рабочыя на мосце на рэчцы Ушача кінулі работу і разбегліся па хатах, паром не ходзіць. 3 прычыны таго, што мяцежнікі напалі на маёнтак Бікулінічы, пана Косава, і забралі коні і быдла, гаспадары павыганялі быдла ў лясы і пахавалі коней. Няма дзе дастаць фурманак для правозу войска, казакі выйшлі на Лепель. Прыстаў моцна захварэў, стан застаўся на справаводзе, але і яго схапіла ўдушша, баляць грудзі, калоціцца сэрца...» Вельмі каларытныя, проста мастацкія дэталі, якія выдатна характарызуюць той час, трывогу розных груп насельніцтва, разгубленасць мясцовых улад. Гаворачы аб спачуванні паўстанцам пэўнай часткі сельскай інтэлігенцыі, Васілеўскі прыводзіць надзвычай каштоўныя для нас факты са спасылкай на старонку 87 таго ж «на- ряда» № 505: «Так, каля 10 траўня 1863 года начальнік Віцебскай губерні прапануе лепельскаму земскаму спраўніку зараз жа звольніць з пасады пісара Ульскай воласці Фелікса Тапчэўскага і Краснянскай воласці Мікалая Тапчэўскага за выказанае імі спачуванне паўстанню. Фелікс Тапчэўскі быў вядомы пазней беларускі пісьменнік на Лепельшчыне — «Хвэлька з Руканіц» [так у Васілеўскага. Хутчэй за ўсё памылка друку.— Г. X.]. Дарма сялянства,— працягваў Васілеўскі,— выносіла прыгаворы аб звароце на ранейшую пасаду свайго паважанага пісара. Царскі ўрад іх хадайніцтвы не задаволіў». Гэтыя вельмі цікавыя звесткі гавораць пра цесную сувязь маладога Тапчэўскага з сялянствам. Вельмі шкада, што дакументы гэтыя не дайшлі да нас у арыгінале. Але будзем удзячныя Васілеўскаму і за кароткі канспект. Так што, як бачым, матэрыялы супраць Тапчэўскіх у царскіх улад былі (бацюшка Акановіч, распісваючыся за палітычную добранадзейнасць Тапчэўскага, трэба думаць, узяў-такі на сваю душу немалы грэх). Але асобныя звесткі былі раскіданы па розных справах. Следчыя не здолелі іх звязаць і належным чынам прааналізаваць. Клопатаў ім хапала, бо ўдзельнікаў паўстання, на якіх заводзіліся справы, былі многія сотні і тысячы. Добра трымаліся і самі Тапчэўскія. У жніўні 1864 года следства закончылася. Улады хочаш не хочаш былі вымушаны прызнаць, што паказанні Евы Камёнка не пацвердзіліся. Накіраваную ў Вільню справу там закрылі, з перадачай у генерал-губернатарскі архіў. Але на заметку Фелікса Тапчэўскага, як і яго брата, усё ж узялі. Яго імя значыцца ў «Алфавіце» асоб, датычных да спраў Палітычнага аддзялення канцылярыі віленскага генерал-губернатара. Праз гэты «Алфавіт» я і «выйшаў» на «Справу пра дваранку Камёнка».