Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Зато ў позну восень, як з ніўкаю зладзіць Дый святой нядзелькай на куце засядзіць, Яго ж маладзіца, Домна чы Усціння, Спражыць верашчакі, наварыць бацвіння,— Хоць хлябок чарненькі, часам і з карою, Вясёл пажывае з сваяшнай раднёю.
Запаветныя словы любові і сыноўняй адданасці, словы лучнасці з зямлёй, якая яго нарадзіла.
Але найбольш не адпускала пісьменніка другая частка — «Халімон на каранацыі», аповяд пра паездку гарадзецкага старшыны Халімона Забалотнага ў Маскву на нядаўнюю каранацыю гасудара ўсяе Вялікія, Малыя і Белыя Русі Аляксандра II. Тут увішнаму пяру Навума Прыгаворкі добра-такі ўдалося схапіць натуру. Марцінкевіч нібы яшчэ раз пабываў з Забалотным у старажытнай рускай сталіцы, якую (адкуль?) някепска ведаў. Зноў з усімі дэталямі ўспомнілася яму дарога — багаты Смаленск («Там станцыя пачтавая — Дзіва, браткі! люстравая! Золатам блішчыць снарад»), Барадзіно са святымі магіламі 1812 года, Вязьма з абавязковымі пернікамі і сама Масква, «сэрца рускай зямелькі, благачасцівай сямейкі», яе святочнае ўбранне, сталічныя дзівосы, усе падрабязнасці каранацыйных урачыстасцей. Пісьменніку, здаецца, удалося перадаць дапытлівасць, таварыскасць, сумленнасць і высакароднасць свайго героя — Забалотнага, простага мужыка з Магілёўшчыны, які зусім не зганіў сябе ў квяцістым натоўпе шматплямённых гасцей сталіцы. Было перададзена і яго расчараванне: ніяк не выпала Халімону сустрэцца, пагаварыць з царом, каб расказаць гасудару пра патрэбы беларускага народа. Прычым падавалася гэта так тонка і далікатна, што Марцінкевіч спадзяваўся: цэнзар Павел Кукальнік — свой чалавек сярод літаратараў — прапусціць, не будзе асабліва чапляцца...
Адразу ж папярэдзім — «Быліцы, расказы Навума» пры жыцці Дуніна-Марцінкевіча не друкаваліся. Аб прычынах мы скажам ніжэй, а пакуль адзначым, што пра само існаванне гэтага твора доўгі час было вядома толькі з артыкула прыяцеля Дуніна-Марцінкевіча літаратара Адама Плуга «Некалькі ўражанняў з падарожжа па Літве» («Ліст да Фелікса Пяткевіча»), апублікаванага ў 1858 годзе ў варшаў-
скай газеце «Кроніка вядомосьці краёвых і загранічных».
Плуг пісаў там пра творчасць беларускага пісьменніка: «У сваіх творах, якія выйшлі да гэтага часу, малюючы то гулянку ў карчме, то традыцыйныя ўрачыстасці, як купалле, дажынкі і г. д., аўтар, мне думаецца, больш клапоціцца аб сваіх адукаваных чытачах, чым аб простых людзях, і для іх, а не для народа, народ паказвае. Няма сумнення, што ў далейшым Марцінкевіч знойдзе сапраўдную дарогу, і тады яго кніжачкі пойдуць да літоўскіх [беларускіх.— Г. КД сялян, пачнуць уплываць на народныя звычаі; пацвярджэнне маіх надзей бачу ў апошнім лісце аўтара да мяне, дзе ён піша, што падрыхтаваў да друку «Быліцы, расказы Навума», з якіх адна называецца «Злая жонка», дзе паказваецца, што злая жонка — гэта бяда нават для лепшага селяніна»1.
Вось і ўсё пра «Быліцы...».
Як бачым, папрокі Плуга калі і слушныя, то толькі часткова, прынамсі, яны не ўлічвалі сітуацыі, у якой даводзілася працаваць пісьменніку, разам з тым цікава, што Плуг глядзеў на новы твор Дуніна-Марцінкевіча як на этапную з’яву.
Аднак у друку, як ужо гаварылася, «Быліцы...» тады так і не з’явіліся. Доўгі час пасля нарыса Плуга пра іх наогул не было ніякіх звестак. Польскі славіст Юзаф Галомбак, скрупулёзны даследчык, аўтар першай грунтоўнай манаграфіі пра Дуніна-Марцінкевіча (1932), якая не страціла свайго значэння да нашых дзён, мог толькі спаслацца на згаданае сведчанне Плуга, заўважыўшы са шкадаваннем: «Апрача гэтай нататкі, аб гэтым зборнічку нічога невядома»2.
I ўсё-такі на гэты раз жыццё пацвердзіла справядлівасць старадаўняга мудрага выслоўя: «Напісанае застаецца». Твор не загінуў, хоць перыпетыі яго лёсу надзвычай своеасаблівыя.
Адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім друку з’явіліся дзве цікавыя і досыць важныя для гісторыкаў літаратуры публікацыі. У апошнім нумары часопіса «Беларусь» за 1945 год публікуецца невядомая беларуская вершаваная аповесць Дуніна-Марцінкевіча «Травіца брат-сястры-
1 Цыт па кн.: Александровіч С. X., Александровіч В. С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў. Мн., 1978. С. 72.
Gotqbek J. Wincenty Dunin-Marcinkiewicz, poeta polsko-biatoruski. Wilno, 1932. S. 41.
ца», а ў «Полымі» ў наступным годзе друкуюцца тэксты «Быліц, расказаў Навума» (у тым ліку і «Халімон на каранацыі», які быў пададзены, а зрэшты, і да самага апошняга часу падаваўся як асобны твор).
Публікатар у абодвух выпадках адзін і той жа — беларускі літаратуразнавец Л. А. Бэндэ, які жыў у той час у Ленінградзе. Той самы Лука Апанасавіч Бэндэ, які ў 30-я гады пакінуў пасля сябе сумную памяць на Беларусі як крытык вульгарна-сацыялагічнага кірунку, які вышукваў ідэйныя хібы і памылкі ў жывых і мёртвых літаратараў і залічаў у рэакцыянеры буйнейшых беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя, у тым ліку Дуніна-Марцінкевіча.
«Пладавіты беларускі памешчыцкі пісьменнік-рэакцыянер Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч [тады пісалі: Марцынкевіч.— Г. AJ нарадзіўся ў фальварку Панюшкевічы...» — так без хітрыкаў пачынаў у 1935 годзе Лука Бэндэ адзін са сваіх артыкулаў1. У артыкуле з вялікай страснасцю і перакананасцю даводзілася не больш не менш, што «творчасць Дуніна-Марцінкевіча ад першага да апошняга радка прыгонніцкая па сваім змесце», што толькі нядобрасумленныя людзі і ворагі народа могуць думаць інакш.
Так было.
I калі Л. Бэндэ выступіў цяпер з публікацыяй новых твораў Дуніна-Марцінкевіча, гэта сведчыла пра тое, што апошнія гады не прайшлі бясследна і для яго.
Але найперш нас цікавіць цяпер пытанне — на падставе якіх крыніц зрабіў Бэндэ свае публікацыі.
Ва ўступных нататках публікатар пісаў даволі расплывіста: «У свой час з гэтай аповесці Дуніна-Марцінкевіча [«Травіца брат-сястрыца».— Г. А.], як і з другіх яго рукапісаў, быў зроблен спіс кірыліцай, які і захаваўся ў нас да гэтага часу. Самыя рукапісы Дуніна-Марцінкевіча да вайны захоўваліся ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР і, мабыць, загінулі» (Беларусь. 1945, № 11 —12. С. 20).
«У 1929 годзе з лацінскага пісьма гэтых твораў ДунінаМарцінкевіча была зроблена копія кірыліцай, якая знаходзіцца ў нас. Некалькі аркушаў рукапіснай копіі «Быліц...» згублена намі ў часы блакады Ленінграда. Рэшту друкуем па сучаснай арфаграфіі» (Полымя. 1946, № 8—9. С. 93).
Разам з тым ва ўступных нататках рабілася даволі падрабязнае апісанне арыгіналаў Дуніна-Марцінкевіча, называлася колькасць лістоў у арыгіналах, прыводзіліся ўсе
1 Бэндэ Л. Аб літаратуры XIX века: Артыкул другі. Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч (1807—1884) // Полымя, 1935, № 5.
надпісы (цэнзарскія і іншыя), якія на іх былі, і г. д. Было няясна — адкуль усё гэта. Як быццам штосьці недагаворвалася.
3 удзелам Бэндэ была таксама здзейснена публікацыя гэтых тэкстаў Дуніна-Марцінкевіча ў Зборы твораў пісьменніка 1958 года. У заўвагах да Збору твораў адносна тэкстаў гэтых аповесцей сказана: «3 арыгіналам зверыў Л. Бэндэ».
Такім чынам, выходзіла, што публікацыі 1945—1946 гадоў рабіліся па копіях, а ў Зборы твораў чамусьці размова ішла ўжо аб арыгіналах. Відавочная супярэчнасць. Тут была нейкая загадка, як загадкавая была ў многім і ўся дзейнасць Лукі Бэндэ.
He ўнесла яснасці і гутарка з Антанінай Феліксаўнай Харкевіч, укладальніцай Збору твораў 1958 года. Яна пра крыніцы нічога дадаць не змагла, таму што з Бэндэ дамаўлялася непасрэдна само выдавецтва.
Неабходна было звярнуцца да матэрыялаў асабістага архіва Бэндэ, які ў 1963 годзе^асля смерці літаратуразнаўцы (1961) ,быў перавезены з Ленінграда ў Мінск і захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Беларусі.
Наш Літаратурны архіў, або архіў-музей, месціўся тады ў так званай «Жоўтай царкве» на Нямізе. Дакументальныя фонды архіва даволі багатыя і няспынна папаўняюцца.
Архіўны фонд Л. А. Бэндэ, улічаны тут за № 66, адзін з самых змястоўных і цікавых. Аказалася, што Бэндэ — нельга гэтага не прызнаць — сабраў вельмі каштоўныя матэрыялы (іншая справа — якім спосабам гэта рабілася). У прыватнасці, да яго трапіла частка асабістага архіва слыннага дзеяча беларускай культуры Браніслава Ігнатавіча Эпімах-Шыпілы, які таксама жыў у Ленінградзе. Сярод матэрыялаў Бэндэ можна бачыць, напрыклад, славутую «Хрэстаматыю» Эпімах-Шыпілы, якая данесла да нас многія беларускія паэтычныя творы XIX стагоддзя. А вось другая нацыянальная каштоўнасць — зробленая ў свой час Эпімах-Шыпілам копія «Залётаў» Дуніна-Марцінкевіча. Паколькі арыгінал да нас не дайшоў, гэта цяпер галоўная першакрыніца тэксту выдатнай камедыі, фігуральна кажучы, залатое яе забеспячэнне.
У архіве Бэндэ знайшлося шмат матэрыялаў, звязаных з «Быліцамі...» і «Травіцай...». Прычым матэрыялаў самых
нечаканых. Найперш гэта старонкі артыкула вядомага беларускага літаратуразнаўцы акадэміка Івана Іванавіча Замоціна «Аб новых рукапісах В. Дуніна-Марцінкевіча» (адзінка захавання № 1048). Выдатны вучоны вельмі падрабязна апісваў рукапісы «Травіцы...» і «Быліцы...», якія паступілі на кафедру гісторыі беларускай літаратуры нашай Акадэміі навук у канцы 20-х гадоў. Стала ясна, што менавіта адсюль Бэндэ ўзяў звесткі для ўводных нататак сваіх публікацый. Дакладней нават не звесткі — фактычна Бэндэ падаў цэлыя кавалкі з артыкула Замоціна без двукоссяў і ўказання крыніцы.
Пасля апісання ў артыкуле Замоціна ішла публікацыя саміх твораў пад назвай «Тэкст новых рукапісаў В. ДунінаМарцінкевіча». Праўда, тэкстаў гэтых усяго дзве старонкі — самы пачатак «Быліц...».
Што найбольш уражвала і прымушала задумацца — на рабочым стале перад намі ляжалі не рукапісныя і не машынапісныя старонкі з замоцінскім артыкулам, а друкарскія. Так — 16 друкарскіх старонак даволі буйнога фармату, з друкарскай жа пагінацыяй ад 81 да 96 старонкі. Якраз друкаваны аркуш.
Такім чынам, перад намі быў фрагмент нейкай кнігі. Мяркуючы па друкарскай паметцы петытам унізе адной са старонак (у паліграфістаў такія паметкі чамусьці называюцца «нормай»): «Працы к-ры гіст. бел. літ-ры, т. I» — гэта першы том «Прац кафедры гісторыі беларускай літаратуры».
Дык, значыць, публікацыя Бэндэ не была першай? Выходзіць, тэксты Дуніна-Марцінкевіча апублікаваў раней акадэмік Замоцін?..