• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Мой дзед Станіслаў Варфаламеевіч Карафа-ды-Корбут у 1900—1909 гадах быў дырэктарам опернага тэатра ў Варшаве.
    Бацька Уладзімір Станіслававіч Карафа-Корбут, як ужо сказаў, 1881 года нараджэння, інжынер-суднабудаўнік у Пецярбургу, скончыў жыццё ў 1918 годзе. Яго брат Яўген астролаг. Брат Канстанцін прафесар медыцыны. Пра яго дзейнасць па ліквідацыі эпідэмій у перыяд пралетарскай рэвалюцыі з гіадзякай адзываўся У. I. Ленін. Пра гэта паведамляе часопіс «Дерматологня» ў адным з нумароў за 1966—1968 гады. Апошні брат Аляксандр чамусьці насіў толькі частку прозвішча — Корбут. Ён піяніст, акампаніраваў Ірме Пятроўне Яунзем у оперным тэатры Масквы. 3 Ірмай і Аляксандрам мы з мамай сустракаліся ў Екацярынаславе пад час іх гастролей. 3 астатнімі з пералічаных не давялося пабачыцца з-за драматычнага лёсу нашай сям’і.
    Mae бацькі былі самай шчаслівай і любячай парай на свеце. Але нядоўга. Калі мне было ад роду ўсяго пяць гадоў, за дзвярыма нашай кватэры ўжо стаяла смерць. [Захоўваем своеасаблівы стыль летапісца.— Г. А.|
    Увосень 1918 года бацька быў забіты бандай горцаў на Каўказе, калі ехаў экіпажам з поштай арміі ў Батумі. Ахова з двух чырванафлотцаў і фурмана была перабіта ў няроўным баі.
    У гэтыя дні мама была цяжарная (на сёмым месяцы), камандаванне арміі ўмоўчвала аб гібелі бацькі, каб не пашкодзіць здароўю будучай парадзіхі. Але мама адчула моцную трывогу, і да яе паслалі марака з легендай пра тое, што бацька знаходзіцца ў шпіталі пасля ранення, а пісьмо, якое ён уручыў мараку, нібыта згубілася ў дарозе. Мама яму не паверыла. Пакуль марак выкручваўся, пачаліся роды. Нарадзілася дзяўчынка (мая сястрыца) вельмі кволая, з прыкметамі эпілепсіі. Нас эвакуіравалі ў Екацярынаслаў, дзе маму паклалі ў бальніцу ў вельмі цяжкім стане, а мяне з сястрой уладкавалі ў дзіцячы прытулак.
    Толькі ў 1926 годзе мама забрала нас з дзіцячага дома. Мы жылі ў калідорным памяшканні з адным акном. Там стаяў адзін ложак на траіх. Былі ў нас дзве коўдры, падушкі
    саламяныя, была шафа з самым няхітрым посудам. Каля сцяны столік, насупраць куфар. Самым дарагім для маці і мяне былі мамін дыплом з залатым медалём чэмпіёнкі свету па велагонках і запаветныя звязкі бацькавых і матчыных пісьмаў у цыратавых абгортках на шафе, іх было каля тысячы.
    Тады мне было ўжо трынаццаць гадоў, сястры восем. Мама пачала працаваць машыністкай у павятовым выканкаме. Я бегаў на розныя заробкі, то пільшчыкам дроў, то грузчыкам у рачным порце, то прадаваў газеты на вуліцах. Гандлявалі хлапчукі і папяросамі, выкрыкваючы: «Папнросы «вырвн глаз» — закурн, рабочнй класс». Увогуле жыццё кіпела, толькі заробкі былі такія малыя, што многія жылі галаднавата. Познімі вечарамі, калі мы з мамай вярталіся дамоў, каб пакарміць і падбадзёрыць сястрычку, якая амаль увесь час ляжала ў пасцелі, мы забіраліся пад коўдры і, саграваючы адно аднаго, чыталі запаветныя бацькавы пісьмы.
    Пазней, калі я зноў перачытаў усе пісьмы, у маю юную галаву прыйшла нават думка стаць пісьменнікам. Мара не збылася, не захаваліся і пісьмы, якія маглі стаць матэрыялам для рамана пра годнае і адданае каханне.
    Крыху пазней я скончыў ФЗВ і працаваў чаканшчыкам на металургічным заводзе ў Днепрапятроўску (колішні Екацярынаслаў). Служыў на флоце. Астатнія гады рабіў таваразнаўцам і забеспячэнцам у «Крымнафтагазразведцы». Ад двух шлюбаў маю трох сыноў. Адзін — былы вайсковец — жыве ў Керчы, другі ў Цюменскай вобласці, выкладчык у ПТВ. Ёсць унукі. Прозвішча Карафа-Корбут працягваецца.
    Вось такая мая жыццёвая адысея.
    Цікавыя людзі, абломкі старых родаў, жывуць сярод нас. Якія толькі дзівосныя гены не ўліваюцца ў агульны генафонд народа. Але затрымаемся яшчэ на хвіліну ў Сімферопалі. У сям’і Юрыя Уладзіміравіча шмат чытаюць і, вядома ж, звяртаюць увагу на ўсіх аднафамільцаў, або фамільянтаў, якія сустракаюцца ў друку.
    Гэта, напрыклад, італьянскі кампазітар Генрых Міхаіл Карафа (1787—1872), удзельнік напалеонаўскага паходу ў Расію 1812 ,года, які потым жыў у Францыі.
    У рамане Дзюма «Луіза Сан-Фелічы» дзейнічае энергічны і мужны Эторэ Карафа (граф Руво). Ці выпадкова?
    Гавораць, што Дзюма старанна выпісваў гістарычны фон сваіх захапляючых кніг.
    У Сімферопалі радуюцца кожнай новай звестцы пра адгалінаванні слаўнага роду. Хіба не цікава, што да нядаўняга часу ў Львове жыла (а можа, і цяпер жыве) мастачка Соф’я Карафа-Корбут?1
    У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на оперных сцэнах Пецярбурга і Варшавы выступала (часам з Шаляпіным) вядомая спявачка Наталля Эдуардаўна Карафа (Карыбут). Гэтае «ы» ў сярэдзіне другога прозвішча вельмі турбуе Юрыя Уладзіміравіча, ён лічыць яго памылкай. Магчыма. Хоць, з другога боку, у гісторыі Беларусі і Польшчы былі вядомыя не толькі Корбуты, але і Карыбуты. I ўсё ж, відаць, праўда тут на баку нашага летапісца. У кнізе «Музыкальный театр Белорусснн: Дооктябрьскнй пернод» (1990) паведамляецца пра сувязі гэтай артысткі з Беларуссю: «Не чужым быў Мінск і для вядомай опернай спявачкі Н. Э. Карафы. Тут на Захар’еўскай вуліцы ў доме № 109 жылі яе сваякі Карафа-Корбуты, і сюды спявачка часта прыязджала на адпачынак пасля стамляльных гастрольных паездак». Наталля Эдуардаўна не раз выступала на мінскай сцэне і нават давала ў Мінску ўрокі спеваў. Ведаў дом Корбутаў на Захар’еўскай вуліцы дзеяч беларускага Адраджэння Аляксандр Уласаў, які сцвярджаў у сваіх успамінах, што ў 1860-я гады тут знаходзілася загарадная дача губернатара.
    Была свая артыстка-спявачка Корбут і ў Віцебску. Праўда, Корбут яна па мужу — віцебскім землеўласніку і чыноўніку. Атрымаўшы добрую прафесійную падрыхтоўку (у 1879 годзе бліскуча скончыла Пецярбургскую кансерваторыю), яна была душой мясцовага музычна-драматычнага таварыства, выступала з канцэртамі нават у Вільні (Внленскнй вестннк. 1884, 15 мая).
    У даведніках і гістарычных крыніцах Карафа-Корбуты сустракаюцца літаральна на кожным кроку.
    У Італіі і Аўстрыі Карафы ў розныя часы былі паэтамі, фельдмаршаламі, кардыналамі, аўтарамі паважных трактатаў. 3 гэтага роду паходзіў нават адзін рымскі папа (Павел IV, сучаснік Ф. Скарыны).
    У сярэдзіне мінулага стагоддзя вельмі прыкметнай фігурай у музычным жыцці Беларусі быў Пятро Карафа-Кор-
    1	Між іншым, яна згадваецца ў перапісцы Л. Геніюш (Аддзел рэдкіх кніг
    і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Беларусі). Львоўскія сябры пісалі паэтэсе: «Карафа-Корбут — ваша зямлячка-беларуска, якая вырасла на нашай зямлі. Надзвычай цікавы чалавек, вялікая мастачка».
    бут, кампазітар і выканаўца, які віртуознай ігрой на двух дзесятках інструментаў зачароўваў меламанаў Мінска, Слуцка (называюць і Нясвіж). Для сяброў у часы натхнення дэманстраваў нават такую рэдкую музыку, як «келішкафон». Належаў да таямнічых масонаў. Быў сваім чалавекам ў сям’і Станіслава Манюшкі. Яго па-свойску некалькі разоў замаляваў увішным алоўкам бацька кампазітара Чэслаў Манюшка: са скрыпкай у руках або нават з вялікай люлькай у роце за сямейным сталом у пажонднай кампаніі карцёжнікаў. Памёр, па адных звестках, у 1858 годзе, па другіх —у 1840-х гадах.
    Ведалі гэтае адметнае прозвішча ў старым Віленскім універсітэце. Доктар філасофіі Матэвуш Карафа-Корбут выкладаў там права і логіку на пераломе XVIII — XIX стагоддзяў, калі універсітэт яшчэ называўся Галоўнай Літоўскай школай. А ў так званы міжваенны перыяд ва універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні былі два прафесары з гэтым прозвішчам, родныя браты: Казімір вёў гігіену, Уладзіслаў — хімію. Родам яны ажно з Сярэдняй Азіі. Сыны сасланага паўстанца 1863 года. Але бацьку звалі Вінцэнт Антон. Значыць, гэта не галіна нашых віцебскіх паўстанцаў, а нейкая іншая.
    Найперш дзеля Вуля я ніколі не прамінаю дакументаў і іншых звестак пра Карафа-Корбутаў.
    У мінскім гістарычным архіве неяк сустрэлася так званая рэвізская сказка сям’і дваран, не зацверджаных герольдыяй, Карафа-Корбутаў, якія сядзелі ў 1875 годзе на зямлі князёў Радзівілаў у Грозаўскай воласці Слуцкага павета: Аляксандр сын Матэвуша Фёдаравіча, Самуіл сын Міхаіла Юр’евіча, Канстанцін сын Сямёна Міхайлавіча, яго сыны Іван і Сямён. Канстанцін Сямёнавіч, які падаў гэты дакумент, па непісьменнасці папрасіў распісацца за сябе кагосьці іншага. Выходзіць, перад намі сям’я шляхціцаў-земляробаў, блізкіх па становішчы да сялян.
    Спецыялісты добра ведаюць масцітага польскага бібліёграфа і гісторыка літаратуры Габрыеля Корбута (1862— 1936). Нядаўна яго шматтомная бібліяграфічная праца па гісторыі польскай літаратуры выдадзена зноў пад назвай «Новы Корбут». Прозвішча, такім чынам, перайшло ў назву выдання, стала сімвалам высокай прафесійнай годнасці. Дарэчы, гэта настольная кніга і для гісторыкаў беларускай літаратуры. У грунтоўным «Польскім біяграфічным слоўніку» чытаем пра класіка літаратурнай бібліяграфіі: нарадзіўся ў Пецярбургу, сын Юзафа, юрыста, тайнага саветніка
    (дзяржаўны чыноўнік вышэйшага рангу). Сям’я бацькі, чытаем далей, паходзіла з літоўска-рускіх (беларускіх?) земляў і ўжывала прыдомак (дадатковае радавое прозвішча) Карафа. Значыць, знакаміты бібліёграф таксама Карафа-Корбут.
    У вільнюскім архіве можна бачыць клепсідру (аб’яву аб пахаванні) Ганны Карафа-Корбут з дому Канцэвічаў, якая памерла ў 1896 годзе ў Варшаве ў даволі маладым узросце. Гэта дакументальны след нейкіх варшаўскіх Корбутаў (вельмі магчыма, размова ідзе пра першую жонку бібліёграфа).
    Нарэшце, у «Польскім біяграфічным слоўніку» яшчэ раз знаходзім прозвішча, якое нас сёння так цікавіць. Зноў перад намі жанчына з каларытным наборам разнамоўных імёнаў: Людміла Ганна Гелена Карафа-Корбут. У яе гонар названа вуліца ў старажытным Кракаве. Нарадзілася каля 1882 года. Дачка паўстанца 1863 года Якубоўскага. Удзельніца антыфашысцкага падполля ў Кракаве ў часы другой сусветнай вайны, замучана гестапаўцамі. Мяне зацікавіў яе муж: доктар Браніслаў Карафа-Корбут, нарадзіўся ў 1870 годзе ў Табольску, працаваў на чыгунцы ў Туркестане. У 1921 годзе Людміла і Браніслаў вярнуліся ў Заходнюю Беларусь, два гады жылі ў Наваградку, дзе Браніслаў кіраваў шпіталем. Потым перабраліся ў Варшаву і Кракаў. Памёр Браніслаў у Кракаве ў 1933 годзе. Як паказала праверка па метрычных кнігах табольскага касцёла, якія захоўваюцца ў мінскім гістарычным архіве, гэта родны пляменнік нашага паэта Вуля, сын яго брата Вільгельма, сасланага, як мы помнім, якраз у Табольскую губерню. Такім чынам, мы ведаем цяпер, што пляменнік Вуля вярнуўся з Сібіры на радзіму бацькоў. У яго маглі быць нейкія цікавыя для нас матэрыялы. Але гэтая нітачка абарвалася ў 1933—1944 гадах (дзяцей у Браніслава і Людмілы не было).