Адным з хавальнікаў фамільных традыцый быў якраз паэтаў бацька Маўрыкій Фаміч. Цікава, што з ім, прынамсі, паводле спісу 1844 года, жыла маці, Варвара Восіпаўна Палонская, хоць сыноў у яе, як мы ўжо ведаем, было многа. У Маўрыкія Фаміча былі і некаторыя сямейныя рэліквіі — згаданая каралеўская грамата бацьку 1788 года з нагоды выпуску з Віленскага кадэцкага корпуса і яго каморніцкі патэнт. У 1830 годзе Маўрыкій Фаміч прадбачліва ўпісаў гэтыя дакументы ў актавыя кнігі Віцебскага галоўнага суда, дзе тады працаваў канцылярыстам. У справах Мінскай зборні яны фігурыравалі ўжо ў копіях з тых віцебскіх актавых кніг. А ў 1847 годзе Маўрыкій Фаміч звярнуўся ў Мінск з наступным прашэннем: «В прошлом 1843 году декабря 22 дня представлены в Внтебское Дворянское Депутатское Собранне доказательствы на Дворянское пронсхожденне рода Караффов-Корбутов в чнсле прочнх на сыновей бывшего Пмнского коморняка Фомы Караффа-Корбута, то есть меня просятеля н родных братей монх Петра, Нгнатня, Носнфа н йвана Фомнных сыновей Караффов-Корбутов по дворянскому мх промсхожденню от Носнфа деда, Казнмнра прадеда н дальнейшйх предков Караффов-Корбутов, узнал же я, что на таковое ж пронсхожденне дворянское помменованных лмц находятся документы н в Мннском Дворянском Депутатском Собраннн, а потому... всеподданейше прошу — Дабы повелено было... находяіднеся в Ммнском Собраняй документы на пронсхожденне бывшего Пйнского коморнмка Фомы Осмповнча Караффа-Корбута н его сыновей Маврякня, Петра, йгнатня, йосмфа н йвана КараффовКорбутов, отделнв от обіцего дела о роде Караффов-Корбутов... препроводнть таковые в вятебское Дворянское Депутатское Собранне на завнсяшее co стороны сего последнего распоряженме м меня о сем по жнтельству моему в городе Внтебске во 2-й частм в доме меіцаннна Бовтутова почтнть уведомленнем чрез Внтебскую Городскую Полмцню»1. Што ні кажыце — гэта была фатальная памылка, дарэмна Маўрыкій Фаміч перанёс справу ў Віцебск, бо Віцебская зборня, як мы ведаем, не здолела давесці перад пецярбургскай герольдыяй дваранства гэтай галіны Карафа-Корбутаў. I вось на што яшчэ хочацца звярнуць увагу. У 1847 годзе паэту было ўжо 12 гадоў, і, вядома ж, ён быў у курсе ўпартага змагання сям’і за дваранскія правы. Праз каларытную гісторыю роду, праз шырокія сваяцкія сувязі ён вучыўся лепей пазнаваць родны край: дзядзька Пётр выкладаў элеганцкую французскую мову на другім канцы Беларусі ў Гродна', другі дзядзька — Ігнат жыў на мяжы з Украінай у маёнтку Угрынічы (відаць, на правах нейкага службоўца — маёнткам у розныя часы валодалі князі Дольскія, потым Чарнецкія і Орды). Характэрна, што і ў 1847 годзе віцебскія Корбуты кватаравалі ў таго ж мешчаніна Баўтуты, што і ў часы паўстання (у гэтым дакуменце ён названы на рускі лад Баўтутавым). Пара падвесці вынікі нашых даследаванняў. Мы высветлілі, што Карафа-Корбуты вельмі разгалінаваны старадаўні шляхецкі род, цесна звязаны з Беларуска-Літоўскім краем. Многія яго прадстаўнікі на працягу стагоддзяў унеслі прыкметны ўклад у гісторыю і культуру Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы, Украіны. Прамых нашчадкаў віцебскіх Корбутаў нам адшукаць пакуль што не ўдалося, калі не лічыць звестак пра памерлага ў 1933 годзе доктара Браніслава Вільгельмавіча, але мы 1 ЦДГА ў Мінску, ф. 319, воп. 2, спр. 1577, л. 290. Відаць, быў настаўнікам Віктара Каліноўскага, калі той у 1851 г. для завяршэння гімназічнай адукацыі перабраўся са Свіслачы ў Гродна. У другой палове 1860-х гг. настаўнічаў у Міры. даведаліся нямала цікавага пра сам гэты ў нечым унікальны род дый заадно пераканаліся яшчэ раз, што кожны сямейны, фамільны радавод — непарыўная частка айчыннай гісторыі. Бо гісторыя народа, як тканіна з асобных нітак, складаецца з тысяч і тысяч індывідуальных і сямейных лёсаў. Праз прадстаўнікоў аднаго роду мы атрымалі каларытны разрэз гісторыі грамадства за многія дзесяцігоддзі. Думаем, што сама наша публікацыя паможа ў далейшых пошуках, дазволіць лепш уявіць постаці таленавітага беларускага паэта мінулага стагоддзя Элегія Францішка Вуля або яго старэйшага сучасніка — музыканта Пятра Карафа-Корбута. На наш нарыс пасля апублікавання былі водгукі. Зрэшты, калі матэрыял яшчэ чакаў сваёй чаргі ў «Полымі», малады даследчык Ігар Запрудскі паведаміў1 радасную навіну — у польскай газеце пярэдадня паўстання 1863 года ён знайшоў карэспандэнцыю Вуля з Віцебска. Яркую, змястоўную. Адкрыўся зусім новы, шматабяцаючы ракурс — Вуль-журналіст. Гэта сапраўдная падзея ў вывучэнні творчасці таленавітага паэта дый заадно літаратурна-культурнага жыцця Віцебшчыны. Прачыталі мой нарыс у Маскве, у доме на Аланецкім праездзе. Міхаіл Іванавіч Карафа-Корбут адпісаў: «Мне ўжо дзевяноста гадоў, зрабіўся сляпы, амаль глухі, ногі баляць, і трохі хаджу па пакоі з кіёчкам, галава цяжкая. Перанёс ужо інфаркт і інсульт. Пры такім стане майго здароўя і 80-гадовым узросце Луізы Генрыхаўны зразумейце правільна наш настрой: жыць без дзела вельмі цяжка, тым больш пасля шматгадовай самай разнастайнай працы. Паверце, што атрыманы Ваш нарыс надаў нам бадзёрасці лепш за ўсякія лекі і ў нас з’явілася цікавасць жыць...» Прыйшло «Полымя» ў школьную бібліятэку вёскі Лукі пад Жлобінам. Раскрыла свежы нумар бібліятэкарка Людміла Леанідаўна Шаўцова і растрывожылася. Чаму, што яе так усхвалявала — відаць з пісьма, атрыманага мною праз рэдакцыю: «Вы пішаце пра Карафа-Корбутаў. У прыватнасці, пра Уладзіміра Дзмітрыевіча Акульшына, што жыве ў Галіцыне пад Масквой. Яго бацька Фёдар Васільевіч нарадзіўся ў вёсцы Малінава Бабруйскай акругі. 1 Потым была і публікацыя: Запрудскі I. Вядомы адным вершам // Літ. і мастацтва, 1993, 19 сак. У вёсцы Малінава на Глушчыне нарадзілася і мая бабуля Карафа-Корбут Вольга Васільеўна. У яе былі два браты — Фёдар і Іосіф. Фёдар быў афіцэрам, а Іосіф — камендантам горада Арла. Гэта ўсё, што я ведаю са слоў маёй цяпер нябожчыцы маці. Ніякіх дакументаў не захавалася. Іх усе давялося спаліць у 1937 годзе, калі майго дзеда Караткевіча Іануарыя Іванавіча (мужа Вольгі Васільеўны) забралі і пасадзілі ў турму як ворага народа. Захавалася толькі фатаграфія: дзядуля, бабуля і трое першых дзяцей. Усіх дзяцей было сямёра. Жылі яны ў вёсцы Дабужа Рэчыцкага раёна'. Паважаны Генадзь Васільевіч, вельмі прашу: перашліце гэтае пісьмо Уладзіміру Дзмітрыевічу... Я думаю, ён пажадае з намі пазнаёміцца (нас многа)». Выходзіла, што У. Дз. Акульшын — стрыечны дзядзька маёй карэспандэнткі, які цудам адшукаўся. Я павіншаваў Уладзіміра Дзмітрыевіча са шчаслівым уваходжаннем у шматлікі «клан» (у добрым сэнсе) беларускіх сваякоў, з выхадам на свае пракаветныя карані-вытокі. Былі і яшчэ пісьмы, званкі, пытанні, парады. Калегі па Інстытуце літаратуры падказалі: прозвішча Карафа-Корбут зафіксавана і ў купалазнаўстве — так звалі, аказваецца, аднаго з выкладчыкаў знакамітых дарэвалюцыйных Чарняеўскіх курсаў у Пецярбургу, дзе вучыўся ў свой час Янка Купала2. Мабыць, гэта той самы Казімір Вікенцьевіч Карафа-Корбут, прызнаны спецыяліст у галіне гігіены, які пазней быў прафесарам у Віленскім універсітэце. Выходзіць, ён вучыў і Купалу. Курсы збіралі лепшыя выкладчыцкія сілы, абы-каго туды не запрашалі. Сустракаем гэтае прозвішча сярод удзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года (Літ. і мастацтва. 1993, 29 студз.). Зычлівы і памятлівы Максім Лужанін, які не раз даваў мне творчыя імпульсы, расказаў, што ў іх на Случчыне, недзе на мяжы Цароўскай і Грозаўскай валасцей, таксама 1 Поўнае прозвішча дзеда Іануарыя (Януара) таксама характэрнае— Корвін-Караткевіч. Усе яго сыны (а іх пяцёра) з годнасцю прайшлі вайну, адзін загінуў. Цікавая згадка пра род Караткевічаў, да якога належаў і наш славуты пісьменнік, аўтар «Каласоў пад сярпом тваім», ёсць у нядаўняй дакументальнай аповесці У. Ліпскага «Адпяванне жывых», надрукаванай у «Полымі» — так ужо сталася — адначасова з маім нарысам. Што да гэтай галіны Корбутаў, то апрача Дабужы яны жывуць цяпер у Светлагорску, Жлобіне і іншых мясцінах Беларусі. Сярод іх людзі розных прафесій: настаўнікі, урачы, рабочыя. ■ Дэконская В„ Дапкюнас Ж. Чарняеўскія курсы і Я. Купала // Народныя песняры. Мн, 1972. С. 196. жыў Карафа-Корбут, таўсматы такі фальварковец, уладальнік добрага млына і крупарушкі. Памёр ён у першую сусветную вайну, і сяляне паступова расцягалі з апусцелага дома даволі прыстойную бібліятэку. Самому Лужаніну, тады вясковаму хлопчыку-падшыванцу, дасталіся два ладныя польскія томікі — Пруса і Канапніцкай. Падзеі жыва каменціраваліся ўсёй ваколіцай. Вясковыя мудрацы яшчэ каламбурылі, што памёр Корбут «ад карафкі». Я палез у лексіконы і са здзіўленнем даведаўся, што звычайнае польскае «карафка» (графін; сустракаецца гэтае слова і ў Багушэвічавым «Смыку беларускім») паходзіць ад італьянскага «карафа» (таксама адмысловая пасудзіна-бутэлька для трункаў). Ёсць блізкія словы ў многіх еўрапейскіх і славянскіх мовах, усе яны ў сваю чаргу, шляхам узаемных запазычанняў, узніклі ад арабскага слова, якое азначае «збан». Ды і наш прасцецкі «графін», калі пакапацца, адсюль жа — ад «карафы», ад арабскіх, італьянскіх, іспанскіх выгінастых пасудзін з духмянымі напоямі паўднёвых экзатычных краін. У рэшце рэшт — ад блаславёнага, жыццядайнага сонца Міжземнамор’я. Вось такая нечаканая этымалогія. ДЗВЕ «ПАЛАВІНКІ» АДНАГО ЖЫЦЦЯ Ляскоўскі — Карабіч ...нібы заве мяне прыдзвінская зямля. С. Панізнік Мне заўсёды цікавая была, калі так можна сказаць, псіхалогія даследчыцкага пошуку, шлях да знаходкі, уражвалі выпадкі, калі ўважлівым сапастаўленнем і аналізам удавалася аб’яднаць зусім розныя, здавалася б, факты, a то і злучыць, зляпіць разарваныя «палавінкі» аднаго жыцця... 1883 год. У вёсцы Страганы на Віцебшчыне дажывае свой век заслужаны беларуска-польскі пісьменнік і фалькларыст Аляксандр Рыпінскі. Ён працуе над гісторыяй літаратуры роднага краю і ў пісьме ў Варшаву да Адама Плуга паведамляе спіс беларускіх пісьменнікаў, імёны якіх удалося яму расшукаць, вырваць з нябыту. Усяго ў спісе 55 прозвішчаў. Пад № 22 — Ляскоўскі Юльян. Праз многа гадоў, рыхтуючы гэта пісьмо да публікацыі ў зборніку «Пачынальнікі», задумаўся — а што, уласна, мы ведаем пра Ляскоўскага, якія падставы былі ў Рыпінскага адвесці яму нейкае месца на беларускім Парнасе?