• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Звяртаюся да польскіх бібліяграфій і слоўнікаў псеўданімаў (Бар, Эстрайхер) і раптам знаходжу:
    Карабіч — псеўданім Юльяна Ляскоўскага. Іншыя яго псеўданімы: Бандурыста Карабіч, Марцін Мізэра. Аўтар брашур па пытаннях сельскай эканомікі («Як прыбавіць зямлі і хлеба», Варшава, 1883), аповесці «У Амерыку па золата» (Варшава — Кракаў, 1888, пад псеўд. Мізэра).
    Што за Юльян Ляскоўскі (прозвішча, як і імя, не з рэдкіх), у даведніках не ўдакладнялася, але наўрад ці можна
    сумнявацца, што гэта якраз «наш» Ляскоўскі: псеўданім «Бандурыста Карабіч» пераканаўча працягвае нітачку якраз да таго зборніка 1861 года «Беларускі бандурыста».
    Разам з тым добра помню свае ваганні і сумненні: занадта непадобны быў «новы» Ю. Ляскоўскі на «старога» (здаецца, яны з розных эпох). I тым не менш усё гаварыла, што гэта так.
    Удаецца нават высветліць і паходжанне псеўданіма «Карабіч». Аказалася, у аснову яго паэт паклаў назву старадаўняга родавага герба Кораб (Карабель). Апісанне гэтага герба даюць многія польскія даведнікі. Напрыклад, у энцыклапедыі Аргельбранта (1864) чытаем: «Кораб (герб). На шчыце жоўты карабель, або воднае судна з шэрай мачтай на чырвоным полі. На шлеме такі ж карабель. Геральдыкі нашы адносяць гэты герб да самых даўніх, як і род Карабітаў». «Вялікая агульная ілюстраваная энцыклапедыя» канца XIX стагоддзя прысвячае гэтаму гербу падрабязны артыкул, называе ўсе роды, якія ім карысталіся, у тым ліку Ляскоўскіх. 3 другога боку, з «Гербоўніка» Банецкага (т. 13, 1909) даведваемся аб існаванні розных родаў-ліній Ляскоўскіх, якія карысталіся рознымі гербамі (Дамброва, Даліва, Драгослаў, Дружына, Корніч, Ляліва, Лешчыц, Пулкозіч, Тшаска). Сваім псеўданімам Карабіч засведчыў лучнасць з зусім пэўным родам Ляскоўскіх.
    Высвятляецца яшчэ адна надзвычай цікавая акалічнасць. Ёсць нямала агульнага ў тэмах, інтанацыях і г. д. паміж беларускімі вершамі, выяўленымі ў свой час С. Александровічам, і польскімі творамі зборніка «Беларускі бандурыста». А верш «Зямелька мая» можна разглядаць як узнаўленне сродкамі беларускай мовы і народнай паэтыкі першых радкоў паэмы «У чужой старане»:
    Ziemio moja!.. о! daleko!..
    Ztqd nie dojrze twoich tanow, Ni mogilisk, ni kurganow.
    Ni tych borow, co nad rzeka Szumi^ piesniq w dziwne tony! Obszar pol twych, dal$ scmiony, Znikt mi z oczu!.. zda si?, wieki Przedzielaj^ mnie od ciebie! A w?drowki kres daleki!.. Moze grobu w twojei glebie Bratnie rece mnie nie zryjq...
    Такім чынам, пераконваемся яшчэ болей, што вершы «Зямелька мая» і «Пад дуду», змешчаныя ў 1882 годзе ў газеце «Новіны», належаць самому Ляскоўскаму — Kapa-
    бічу, аўтару зборніка «Беларускі бандурыста». He, не падманула інтуіцыя выпрабаванага шукальніка Сцяпана Александровіча.
    Пасля паўстання 1863 года наш зямляк жыў у Польшчы, займаўся журналістыкай. Але нарадалюбцам, асветнікам застаўся. У гэтых адносінах цікавая яго сувязь з другім выхадцам з Беларусі, Конрадам Прушынскім, знакамітым педагогам, выдаўцом надзвычай папулярнага ў свой час выдання для народа — «Газэты сьвёнтэчнэй» (выходзіла ў Варшаве з 1881 года). Аўтар артыкула пра гісторыю гзтага выдання Зянон Кмецік («Рочнік гісторыі часопісьменніцтва польскего» за 1966 год) паведамляе: «Кіраваў рэдакцыяй «Газэты сьвёнтэчнэй» з пачатку яе існавання амаль выключна Прушынскі. Яго артыкулы і нататкі займалі значную частку газеты. На пачатку выдання пэўны час памагаў Прушынскаму Юльян Ляскоўскі (пс. Карабіч), пазнейшы рэдактар «Эха ломжыньскего». Пісаў ён на сельскагаспадарчыя тэмы, праводзіў акцыі супраць эміграцыі сялян у Амерыку». Наводзім бібліяграфічную даведку: «Эхо ломжыньске» выходзіла ў 1882 і 1884 гадах. У правінцыяльную ў параўнанні з Варшавай Ломжу над ракой Нараў наш зямляк перабраўся, магчыма, для таго, каб быць бліжэй да роднай Беларусі.
    Над жыццяпісам Ляскоўскага, яго ўдакладненнем, наперадзе яшчэ нямала працы. Але і цяпер відаць, што зробленыя вывады былі досыць карысныя, увайшлі ў шырокі ўжытак. Адпаведны артыкул пра Ляскоўскага—Карабіча са спасылкамі на артыкул С. Александровіча і зборнік «Пачынальнікі» з’явіўся ў «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі». У 1988 годзе выйшла другое выданне хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Вершы «Зямелька мая» і «Пад дуду» падаюцца на яе старонках як творы беларускага паэта Юльяна Ляскоўскага. Паэтычны Парнас Беларусі мінулага стагоддзя дапоўніўся яшчэ адным імем.
    Так закончылася першая спроба неяк сістэматызаваць і падагуліць скупыя звесткі пра паэта. Потым была паездка ў Вільнюс, пошукі ў гістарычным архіве. Удача. Вось, аказваецца, якую дэпешу атрымаў віленскі паліцмайстар у самым пачатку 1858 года1. Сёння радкі гэтага старога даку-
    1 Справа пра намер Ляскоўскага вярнуцца з-за мяжы: ДГА Літвы, ф. 421, воп. 2, спр. 1191.
    мента могуць успрымацца як пасланне нам, нашчадкам, з далёкай мінуўшчыны. Тут адказы на многія нашы пытанні:
    «В III отделенйе собственной его ймператорского велйчества канцелярйй поступйла просьба находяіцегося в Пруссйй выходца Юлйяна Лясковского о дозволенйй ему возвратнться на родйну.
    В просьбе этой он обьясняет следуюіцее.
    Родйлся он в 1826 году в д. Новая Жосна Вйлейского уезда, прйнадлежаіцей родственнйкам его Городенскйм, й окреіцен 20 августа того же года в тамошней прйходской унйатской церквй. Прожнвал потом в селе Законовске Дйсненского уезда, состояіцем в наследственном владенйй его родйтелей. Оставйв по окончэнйй своего воспйтэнйя родйтельскнй дом, он ймел частные зэнятйя, а в 1846 году прйбыл в Вйльно, где состоял на службе сперва в Губернском правленйй, а потом в Земском суде. Затем, познэкомйвшйсь с Невяровйчем, был завлечен йм в тайное злоумышленное обіцество, открытое в Вйльне, й, боясь наказанйя, скрылся оттуда 11 апреля 1849 года, а вскоре после того удалйлся за гранйцу...»
    На запытанне паліцмайстра прыстаў адной з часцей горада Вільні пацвердзіў: «...находйвшййся в Пруссйй выходец Юлйян Лясковскйй, коего отец в настояіцее время жйтельствует Вйлейского уезда 3-го стана Сйтского округа в йменйй помеіцйка Петкевйча й состойт управйтелем того ж ймення,— между 1846 й 1849-м годамй действйтельно служйл сперва в Вйленском губернском правленйй, а потом, по вольному найму, прн делах вйленского земского йсправннка. Н во время жнтельства его, Лясковского, в последнем году, то есть 1849-м, ведомства 1-й частй, в доме Марцйновского, прн Полйцейском переулке, он йз города скрылся...»
    Вось і ўсе новыя звесткі. Для нас яны вельмі важныя. Сапраўды, як і меркавалася, Ляскоўскі быў у эміграцыі ў Прусіі. А вось наконт месца нараджэння мы ўгадалі толькі часткова. Паводле старых даведнікаў, Новая Жосна, дзе Ляскоўскі нарадзіўся (цяпер такога паселішча няма), знаходзілася каля вёскі Слабада сённяшняга Мядзельскага раёна. 3-пад гэтай Слабады родам і паэт-рэвалюцыянер Адам Гурыновіч. Будслаў сапраўды тут паблізу, а Беразіно далей, хаця, па сутнасці, усё гэта адзін рэгіён. Згаданы ў дакуменце Законаўск трэба атаясамліваць з цяперашняй Заканоўшчынай у Казлоўшчынскім сельсавеце Пастаўскага раёна. А зрэшты, мяркуючы па ўсім, сям’я не жыла доўга на
    адным месцы і магла на нейкі час трапіць і ў раён Бярэзінскага канала, дзе, дарэчы, у 1833—1839 гадах працаваў і Ян Чачот. Тым не менш вучыўся Ляскоўскі хутчэй у будслаўскіх бернардзінцаў, бо бярэзінскі кляштар быў закрыты ў 1832 годзе, калі Юльян, як цяпер відаць, не дасягнуў яшчэ школьнага ўзросту.
    Цікава, што паэт хрышчоны ва уніяцкай царкве. Да уніятаў належала тады пераважная большасць беларусаў.
    Уцёкі нашага паэта за мяжу, несумненна, звязаны з выкрыццём царскімі ўладамі падпольнага «Братняга саюза літоўскай моладзі» і масавымі арыштамі яго членаў. Арышты адбываліся якраз у канцы сакавіка — пачатку красавіка 1849 года. Цікава, што, як высветлілася ў 1858 годзе, пры разборы яго заявы з Прусіі, Ляскоўскага на следстве па справе «Братняга союза...» ніхто не выдаў, яго імя не было нават названа, і ён мог бы спакойна адседзецца дома (хаця хто ведае — сцеражонага і Бог сцеражэ).
    Між іншым, з прыведзеных паліцэйскіх дакументаў 1858 года відаць, што бацька яго быў тады яшчэ жывы, а з паэмы «На чужой старане» (1855) мы зразумелі іншае. Гэта гаворыць аб няпоўнай адпаведнасці аўтара і яго лірычнага героя. А магчыма і такое, што Ляскоўскі не меў у эміграцыі дакладных звестак пра лёс сваёй сям’і, што аставалася на далёкай радзіме.
    Як мы помнім, зборнік «Беларускі бандурыста» быў выдадзены Кіркорам. Я шукаў пісьмаў Ляскоўскага сярод багатай карэспандэнцыі Кіркора ў віленскім гістарычным архіве. Знайшлася толькі адна кароткая запіска (ф. 1135, воп. 11, спр. 7). Hi даты, ні месца. Нехта J. Laskowski (Юльян?), спасылаючыся на даўняе віленскае знаёмства, просіць Кіркора аб спатканні дзе-небудзь у горадзе, бо сам з-за хворых ног не можа падняцца да адрасата на высокі паверх. Мабыць, адбывалася гэта ў Кракаве, дзе Кіркор жыў у 1871 —1886 гадах.
    Вядома ж, землякі — рупліўцы беларускай культуры — знайшлі аб чым пагаварыць.
    ЧОРНЫ ЛЕЎ У ЦЁМНЫМ ПОЛІ
    Нашы землякі Ястржэмбскія-Ястрэбскія
    Што з табой, мая крэўная нацыя? Я гляджу, як з каўчэга Ноева: Заштрыхована радыяцыяй Зона Брагіна, Зона Лоева...
    П. Макаль
    Са школы ведаем — важнае месца ў гісторыі вызваленчага руху мінулага стагоддзя займалі петрашэўцы. Тэма петрашэўцаў на самых розных узроўнях судакранаецца з Беларуссю. Ужо даводзілася пісаць пра пашырэнне ў нашым краі крамольнай кнігі Буташэвіча-Петрашэўскага і яго сяброў «Кішэнны слоўнік замежных слоў». Петрашэўцы бывалі на Беларусі — стала хрэстаматыйным гнеўнае выказванне Мамбелі пра жахлівы хлеб віцебскіх сялян. Пад Віцебскам у Цеханавецкіх выхоўваліся дзеці петрашэўца Спешнева. Пра Петрашэўскага напісаў нататку ў «Русской старнне» віцяблянін М. Маркс. Да петрашэўцаў належаў Дастаеўскі, радаводныя карані якога вядуць на Беларусь (Дастоева на Піншчыне). Сярод петрашэўцаў быў і яшчэ адзін наш зямляк. БелСЭ паведамляе: «Ястржэмбскі Іван (Іван Фердынанд) Львовіч (1814, былая Мінская губерня — пасля 1883), рэвалюцыянер-петрашэвец. Скончыў Харкаўскі універсітэт (1841). Выкладаў палітэканомію і статыстыку ў Інстытуце корпуса інжынераў шляхоў зносін і Тэхналагічным інстытуце ў Пецярбургу. Крытыкаваў антынавуковую тэорыю народанасельніцтва Т.-Р. Мальтуса, прапагандаваў ідэі перадавых заходнееўрапейскіх эканамістаў (Ш. Фур’е і інш.). На фарміраванне яго філасофскіх поглядаў уплываў A. I. Герцэн. 3 1848 года актыўны член рэвалюцыйнага гуртка М. В. Петрашэўскага. 2.5.1848 года [у сапраўднасці 23.4.1849 або 4.5.1849 новага стылю.— Г. ХД арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 3.1.1850 года прыгавораны да расстрэлу. У той жа дзень на Сямёнаўскім пляцы прыгатаваны паводле абраду да смяротнай кары, якая па канфірмацыі заменена 6 гадамі