Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
1 Достоевскнй Ф. М. Полн. собр. соч.: В 30 т. Л., 1958. Т. 28. Кн. 1. С. 167.
Вернемся да радаводнай справы. У Мінску, у дваранскай дэпутацкай зборні, на пачатку 60-х гадоў рыпяць пёры, вядзецца перапіска пра вяртанне штрафніку-петрашэўцу шляхецкіх правоў. Вось характэрны фрагмент аднаго з дакументаў (у радаводнай схеме Іван Львовіч па нейкай выпадковасці таксама лічыўся пад № 6): «...хотя (6) Нван Львов Ястржембскнй был лйшен прав состоянйя по высочайшей конфнрмацнн решенйя генерал-аудйторйата от 19 декабря 1849 года, но впоследствйй высочайшйм указом за собственноручным его ймператорского велйчества подпйсаннем правйтельствуюіцему сенату по 1-му Департаменту 17 апреля 1857 года данным й в Мйнское губернское правленне того ж года за № 18189 последовавшйм, все права потомственного дворянства (6) Нвану Ястржембскому возвраіцены...»
Здаецца, усё вярнулася на кругі свая. I ўсё ж нядаўняму ссыльнаму давялося сутыкнуцца з немалымі цяжкасцямі, праглынуць не адну крыўду. Былы катаржнік і на радзіме адчуваў сябе парыем. Пастаянна патрабаваліся пацвярджэнні сваякоў — што ты не абы-хто, а патомны дваранін Ястржэмбскі герба Зарэмба. Вось адно з іх, якое можна бачыць у мінскім архіве:
«Свндетельство
Дворянйн Фердйнанд Нван Ястржембскйй есть сын Льва Ястржембского, внук Францйшка йлй Франца; Франц же Ястржембскйй был родным братом деда моего Нвана Ястржембского. Упомянутый Фердйнанд І4ван Ястржембскнй поэтому прйнадлежнт к роду нашему Зарембов-Ястржембскнх, утвержденному в дворянском достойнстве Герольднею й внесенному в родословную кнйгу Мйнской губерннн; в чем й выдано ему настояіцее свндетельство за собственноручным подпйсом й с прйложеняем герба моего печата. 1866 г. йюля 22 д. Мйнской губерннй, Речйцкого уезда, 2 стана, йменйе Борйсовіцйзна.
Дворянйн Носнф Люцйян Ястржембскйй».
Апошняя згадка пра нашага героя ў радаводнай справе — пісьмо ў Мінск рэчыцкага павятовага маршалка шляхты ад 16 сакавіка 1881 года. Зноў нейкія няўвязкі, зноў цягнецца за ім крамольнае мінулае:
«Нван Леоновйч Ястржембскйй обратйлся ко мне с просьбою о выдаче ему удостоверення о том, что состойт в чйсле дворян Речйцкого уезда, для представленйя этого
удостоверення местному йсправнйку как сведенйя, требуюіцегося прй выдаче дворянам паспортов.
Нз дел канцелярйй моей вйдно, что Йван Леонов Ястржембскнй, состоявшйй по дворянскому спяску 1835 г. в семье отца Леона Францевйча Ястржембского под № 111, высочайшею конфнрмацнею, последовавшею 19 декабря 1849 года... за полйтйческйе преступленйя лйшен всех прав состоянйя н сослан в каторжную работу; поэтому йз спйсков дворян йсключен. Затем йз последуюіцей перепйскй вйдно, что... 26 марта 1863 года... он был обязан подпйскою представйть Депутатскому Собранйю доказательства о том, что он действйтельно прйнаддежал к дворянской семье, утвержденной в дворянском достойнстве Правйтельствуюіцйм сенатом, й затем нйкакйх следов о прйзнанйй за нйм дворянского достойнствэ в делах нет.
А потому нмею честь покорнейше просйть ваше превосходнтельство прйказать канцелярнн Дворянского депутатского собрання сообіцйть мне сведеняя: прйзнан лй в дворянском достойнстве йван Леонов Ястржембскйй й не перечнслен лй он в дворяне другой губернйй по месту жйтельства, так как он земельной собственностй в Речяцком уезде не ймеет».
Адсюль вынікала нібыта, што Іван Львовіч тады на радзіме ўжо не жыў. Але дзе?
Пасля смерці Ястржэмбскага ў часопісе «Мйнувшме годы» (1908, № 1) былі апублікаваны яго ўспаміны, дарэчы, вельмі жыва напісаныя, пра арышт і следства. У рэдакцыйнай заўвазе сказана, што памёр ён у 80-х гадах. Пасля тэксту ўспамінаў аўтарская паметка: 1883 г., 6 мая, Пецярбург. Выходзіць, вось дзе ён зноў апынуўся — яго паклікаў горад, дзе ён зазнаў некалі высокае гарэнне далучанасці да вызваленчых ідэй. Ва ўспамінах праводзіцца думка, што царскія ўлады помсцілі яму за тое, што не схіліў на следстве галаву, не прызнаў сябе вінаватым. Між іншым, ёсць там такая фраза: «Ды і пасля вяртання з Сібіры, калі ўжо ўсе мае таварышы па справе Петрашэўскага былі ў Пецярбургу, я блукаў у правінцыі пад наглядам паліцыі 18 гадоў». 3 гэтага можна заключыць, што паліцэйскі нагляд над Ястржэмбскім спыніўся ў 1875 годзе (1857 —|— 18) і ён атрымаў магчымасць прыехаць у сталіцу. Ужо цытаваны даведнік «Деятелй революцйонного двйженяя...» удакладняе: нагляд зняты ў 1872 годзе, а жыць «у сталіцах» дазволена ў лютым 1874 года.
Як бачым, знойдзены матэрыял пра петрашэўца Ястр-
жэмбскага дазваляе дапоўніць і ўдакладніць энцыклапедычныя звесткі аб ім. Ды і ўвогуле навука не стаіць на месцы. Па звестках Б. Ягорава, наш зямляк-петрашэвец памёр у 1886 годзе. Некаторыя ўдакладненні ў разуменні поглядаў Ястржэмбскага, у прыватнасці, яго адносін да тэорыі Мальтуса,прапануюцца ў кнізе В. Бусько «Экономнческая мысль Белорусснн середнны XIX — начала XX в.» (Мн., 1990). Ёсць, мабыць, у энцыклапедычнай даведцы, прыведзенай намі напачатку, і яшчэ адна недакладнасць. Фраза «У 2-й палове 1850-х гадоў як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве шашы Масква — Варшава на тэрыторыі Магілёўскай губерні» — хутчэй стасуецца да другога Ястржэмбскага, інжынера, даволі блізкага сваяка нашага петрашэўца. Блытаніна магла атрымацца тым лягчэй, што ў іх нават ініцыялы нечым сугучныя. Петрашэвец Іван Фердынанд Львовіч, а інжынер Мікалай Іван Феліксавіч (было там агульнае імя «Іван» і ініцыял «Ф»), Дый жыццёвыя дарогі іх не раз перакрыжоўваліся — абодва нейкі час выкладалі ў адным і тым жа Інстытуце інжынераў шляхоў зносін і Тэхналагічным інстытуце. Так што аднаго лёгка прыняць за другога. Перад намі як бы «двайнікі», але адзін пайшоў у рэвалюцыю' і спазнаў пакуты рэпрэсій і адрынутасці (можна сказаць, нейкім чынам спраўдзілася своеасаблівая змрачнаватая сімволіка радавога герба Зарэмба — чорны леў у цёмным полі), другі пражыў больш спакойнае, рэспектабельнае жыццё. I калі былі ў яго жыццёвыя хваляванні, то зусім іншага парадку.
Зрэшты, інжынер Мікалай Іван Феліксавіч Ястржэмбскі таксама надзвычай цікавая асоба і варты быць адзначаным у беларускай энцыклапедыі. Пра яго ёсць вялікі артыкул у дарэвалюцыйным «Рускім біяграфічным слоўніку», а ў нас зусім нядаўна выйшла спецыяльная папулярная кніжка ў серыі «Нашы славутыя землякі»2. Кніжка добрая, насычаная матэрыялам, толькі чамусьці выдаўцы палічылі «непісьменнай» прынятую форму прозвішча Ястржэмбскі і адвольна сканструявалі сваю — Ястрэбскі. Здаецца, так лягчэй і больш па-беларуску. Ды вось бяда — гэта, мабыць, усётакі іншае прозвішча. Сам інжынер пісаў сябе Ястржэмбскім. I петрашэвец так сябе называў. Так у той час было
1 Дарэчы, польскія даследчыкі не выключаюць, што Іван Львовіч меў дачыненне да паўстання 1831 г. і змовы Ш. Канарскага.
2 Гусак A. А. Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі. Мн„ 1992.
прынята ў іхнім родзе. Іншага напісання ў шматлікіх аўтэнтычных дакументах проста няма.
Пройдземся трохі жыццёвымі сцежкамі інжынера Мікалая Ястржэмбскага. Звесткі знаходзім у той жа агульнай радаводнай справе Ястржэмбскіх.
Мікалай Феліксавіч старэйшы за петрашэўца. Ён акурат равеснік Дуніна-Марцінкевіча, нарадзіўся ў 1808 годзе. Паводле радаводнай справы ўдакладняем — 11 ліпеня хрышчоны ў тым жа Сялецка-Брагінскім кляштары. Найбольш верагоднае месца нараджэння — маёнтак Барысаўшчына, які належаў гэтай галіне Ястржэмбскіх. Забяспечанае матэрыяльнае становішча давала немалы выйгрыш у жыцці. I Мікалай Феліксавіч гэтую перавагу рэалізуе.
Бліскуча скончыў матэматычны факультэт Віленскага універсітэта (1829) і Інстытут шляхоў зносін у Пецярбургу (1832). Пакінуты пры інстытуце, чытаў таксама лекцыі ў Тэхналагічным інстытуце і іншых сталічных навучальных установах. Быў, як кажуць, нарасхват. За двухтомны «Курс практычнай механікі» (1838) удастоены надзвычай прэстыжнай Дзямідаўскай прэміі Акадэміі навук. Справы ў яго ішлі як найлепш, але раптам у 1848 годзе ён кідае сталіцу і перабіраецца на радзіму ў Магілёў, дзе служыць ва ўпраўленні XI акругі шляхоў зносін. Тут адрабіў ажно чатырнаццаць гадоў і пасля кароткай службы ў Кастраме выйшаў у 1863 годзе ў адстаўку ў чыне інжынер-палкоўніка. Зрабіў нямала карыснага. «Русскнй бнографнческнй словарь» паведамляе: за час службы ў Магілёве пад яго кіраўніцтвам была ўстроена Кіеўская шаша да Магілёва і ад *Магілёва да Бабруйска, праведзена шаша з Магілёва ў Доўск і перабудавана Бабруйская плаціна. Ім распрацаваны праекты мастоў праз Дзвіну ў Віцебску і праз Днепр у Магілёве, пабудаваны ў Магілёве адмысловы паравы млын. Пасля выхаду ў адстаўку ён жыў зноў жа ў Магілёве, загадваў гэтым млыном, выдаў дапаможнік па двайной бухгалтэрыі, працаваў над асабістымі запіскамі. Памёр у Магілёве ў 1874 годзе.
«Ястржэмбскі, безумоўна, меў буйны літаратурны талент»,— гаворыцца ва ўсё тым жа біяграфічным слоўніку.
У сувязі з гэтым нагадаем тут вельмі цікавую літаратурна-дэтэктыўную гісторыю, якая • ўзбударажыла ў свой час усю інтэлігентную Расію.
У студзені 1872 года, праз дваццаць гадоў пасля смерці Гогаля, у салідным пецярбургскім часопісе «Русская старнна» з’явілася сенсацыйная публікацыя — новыя ўрыўкі і варыянты трох першых раздзелаў другога тома «Мёрт-
вых душ». Ва ўступнай нататцы рэдакцыя пісала: «Урыўкі гэтыя захаваліся ў рукапісе, які належаў сябру і таварышу Гогаля па выхаванні ў Нежынскім ліцэі Мікалаю Якаўлевічу Пракаповічу (памёр у 1857 г.). Рукапіс (у 4-ю долю) падораны быў Пракаповічам на памяць яго саслужыўцу па выкладанні ў 1-м кадэцкім корпусе палкоўніку М. Ф. Я-му1. Палкоўнік, жывучы пасля ў губернскім горадзе Магілёве, пазнаёміўся з дырэктарам вучылішчаў Магілёўскай губерні Міхаілам Максімавічам Багаяўленскім і, па яго просьбе, ахвотна дазволіў зняць дакладную копію са свайго манускрыпта.
Гэтую копію М. М. Багаяўленскі — цяпер дырэктар С.-Пецярбургскага камерцыйнага вучылішча — вельмі ласкава перадаў нам для публікацыі...»
Дваццаць восем друкаваных старонак з новымі тэкстамі і варыянтамі Гогаля — гэта была сенсацыя. Ды яшчэ якіх старонак! Вось, напрыклад, Чычыкаў гасцюе ў занадта хлебасольнага памешчыка Петуха і ніяк не можа хоць на хвілінку забыцца сном, бо той цэлымі гадзінамі дае бясконцыя падрабязныя інструкцыі кухару на заўтра.