• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Словам, ацэнка ілюстрацый крытычная, адмоўная. Але Сыракомля гаворыць найперш пра якасць літаграфскіх работ. У адным выпадку ён падкрэслівае, што «добры малюнак» папсаваны літографам.
    Хто ж быў аўтарам малюнкаў?
    Рамуальд Зямкевіч, які шмат ведаў пра мінулае беларускай літаратуры, меў у сваім распараджэнні рэдкія крыніцы, якія да нас не дайшлі, дае нечаканы адказ. Сам ДунінМарцінкевіч! «Кніжка выйшла лацінскімі літарамі з. малюнкамі работы самога Марцінкевіча, каторыя рабіў менскі літограф Фальк»,— паведамляецца ў вядомым артыкуле гэтага слыннага даследчыка і калекцыянера «Стары Менск у беларускіх успамінах» (1919).
    Інфармаванаму, дасведчанаму Зямкевічу можна было б паверыць, калі б не подпісы лацінскімі літарамі, якія выразна чытаюцца на ілюстрацыях.
    На адной паметка-крыптанім К. В.
    На другой некалькі паметак: rys. К. Brz., grav. Е. S., Lith. F. Falka. Гэта значыць: «Маляваў К. Брж., гравіраваў Э. С. у літаграфіі Ф. Фалька».
    Подпіс на трэцяй гаворыць пра мастака ўжо «адкрытым тэкстам»: К. Brzeski.
    Такім чынам, на ілюстрацыях ёсць не толькі фірменныя знакі літаграфіі Фалька, прачытваюцца і ініцыялы нейкага мясцовага майстра-гравёра (Э. С.), які непасрэдна выконваў заказ, а самае галоўнае — разбіраецца подпіс аўтара малюнкаў — К. Бржэскі (часам ён хаваўся пад крыптанімам К. Б., К. Брж.).
    1 Цыт па кн.: Александровіч С. X., Александровіч В. С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў.
    С. 65—66.
    Звестакпра такога мастака ў даведачнай літаратуры не захавалася. Перад намі беларускае прозвішча (відаць, ад назвы Брэста) з польскім гукавым напластаваннем, з пэўнай, так сказаць, арыстакратычнай афарбоўкай, якой любіла ў свой час бліснуць наша шляхта.
    Прозвішча гэта сустракаецца ў гісторыі культуры. 3 Бржэскімі, напрыклад, сябраваў выдатны рускі паэт А. Фет (дарэчы, адзін з паэтычных настаўнікаў нашага Максіма Багдановіча). У біяграфіі Фета чытаем, што гэтае сяброўства пачалося ў 1845 годзе, калі Фет служыў афіцэрам у Херсонскай губерні. Тут ён пазнаёміўся з мясцовым памешчыкам, паэтам-дылетантам Аляксеем Фёдаравічам Бржэскім (1818—1868) і яго жонкай Аляксандрай Львоўнай (1821—?), якая стала адной з самых дарагіх Фету жанчын. Пакінуўшы Херсонскую губерню ў 1853 годзе, Фет захаваў з Бржэскімі сяброўскія сувязі. У 1855 годзе ў часопісе «Современннк» з’явілася некалькі вершаў Бржэскага за подпісам «А. Бр-нй». Лічыцца, што гэтай публікацыі садзейнічаў Фет. У творчай спадчыне паэта ёсць нямала цудоўных твораў, прысвечаных херсонскім сябрам: «Бржэскім пры атрыманні кветак і нот» (1847), «А. Ф. Бржэскаму» (1866), «А. Л. Бржэскай» («Далёкнй друг, поймн мон рыданья...», 1879). I яшчэ, і яшчэ... Вершаў столькі, што хапіла б на цэлы зборнік. Нас у дадзенай сітуацыі (Фет — Бржэскія; Бржэскі — Дунін-Марцінкевіч) асабліва магло б зацікавіць, што А. Бржэскі надрукаваў свае вершы ў «Современннке» акурат у той час, калі ў Мінску выйшаў «Гапон» з ілюстрацыямі К. Бржэскага, аднак ніякіх непасрэдных выхадаў Бржэскіх з фетаўскага акружэння на Беларусь не праглядваецца. Хутчэй тут выпадковае супадзенне. Хоць нейкае сваяцтва з цягам часу можа і адкрыцца.
    Але вось новы след: у «Польскім біяграфічным слоўніку» знайшоўся артыкул пра вядомага расійскага эканаміста канца XIX — пачатку XX стагоддзя, нашага земляка: «Бржэскі Мікалай (1860—1910)... Нарадзіўся ў Мінску Літоўскім, сын Карнеля і Марыі з Захаравых, скончыў тамсама гімназію...» Ёсць пра яго запіс і ў «Бнографнческом словаре профессоров н преподавателей С.-Петербугского уннверснтета...» (т. 1, 1896): Бржэскі Мікалай Карнілавіч, нарадзіўся ў 1860 годзе, з дваран Мінскай губерні... Зацікавіў мяне ў дадзеным выпадку не столькі сам эканаміст (хаця нельга не радавацца талентам і поспехам нашых землякоў на самых розных нівах), колькі яго бацька. Выходзіць, у часы Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, які даўней
    часам называўся Мінскам Літоўскім, жыў Карнель (Карнелій) Бржэскі, К. Бржэскі, які і мог быць ілюстратарам «Гапона».
    Гэта дало падставы звярнуцца да матэрыялаў Мінскай дваранскай дэпутацкай зборні ў Цэнтральным гістарычным архіве Беларусі. Там адшукалася ёмістая радаводная справа мясцовых дваран Бржэскіх (часам называліся ЖэготаміБржэскімі) са звесткамі (няхай і няпоўнымі) пра Карнеля Бржэскага.
    Вось яго «анкетныя дадзеныя», якія ўдалося «вылавіць», гартаючы справу (ф. 319, воп. 2, спр. 281).
    Католік, як гэта часцей і было ў тагачаснай беларускай шляхты. Поўнае імя Карнель Сямён, сын Мікалая Амброзія. Нарадзіўся 23 мая 1833 года. Далёкія продкі мелі маёнткі на Валыні і Мсціслаўшчыне, потым род збяднеў. У 1853 годзе сям’я жыла ў Нясвіжы, хоць і была прылічана да дваран Мінскага павета. Паводле пазнейшых дакументаў, у бацькоў быў у Нясвіжы драўляны дом з валокаю ворнай зямлі. У пасямейным спісе 1853 года пра бацьку сказана: «ймеет 3-х сыновей: Гектора 27, Корнелня 20 н Станнслава 14 лет н дочь Софню 10 лет. йз нмх Гектор находнтся в частной должностн надзнрателя прн шоссейных работах, Корнелнй в Слуцкой гнмназнм ученнком в III классе, a Станмслав н Софня прн роднтелях».
    3 Мінскам Бржэскія былі звязаны, відаць, і раней, яшчэ больш умацавалася гэта сувязь з красавіка 1854 года, калі старэйшы сын Гектар паступіў на службу ў губернскую паштовую кантору. Неўзабаве да яго, кінуўшы гімназію, прыехаў і малодшы брат Карнель, у кастрычніку гэтага ж года ён звярнуўся ў дваранскую дэпутацкую зборню з просьбай выдаць шляхецкае пасведчанне для паступлення ў цывільную службу. У лістападзе 1855 года Карнель служыў у Бабруйскім павятовым казначэйстве і ў мясцовым Мікалаеўскім саборы ўзяў шлюб з Марыяй Фамінічнай Захаравай, праваслаўнага веравызнання. Апошнюю акалічнасць хацелася б падкрэсліць спецыяльна. Гэта гаворыць аб пэўнай шырыні поглядаў Карнеля ці аб незвычайным каханні. Карнель і Марыя якраз бацькі будучага пецярбургскага эканаміста.
    У 1860 годзе, калі нарадзіўся Мікалай, яго бацька Карнель Бржэскі лічыўся старшым сартавальнікам мінскай паштовай канторы, калежскім рэгістратарам. Звязаны з Бабруйскам (родны горад Дуніна-Марцінкевіча) і Мінскам, ён, несумненна, уваходзіў у кола знаёмых нашага песняра.
    Напісанае ім прашэнне 1854 года ў радаводнай справе сведчыць, што ён валодаў каліграфіяй, меў, такім чынам, нейкія мастацкія здольнасці. У дакуменце спецыяльна адзначана: «Сне прошенне сочннял н перепнсывал сам проснтель Дворяннн Корнелнй Ннколая сын Бржескмй...» Гэты К. Бржэскі, трэба думаць, і выканаў малюнкі для «Гапона» і стаіць такім чынам ля вытокаў беларускай кніжнай графікі новага часу.
    Як і сам Дунін-Марцінкевіч, К. Бржэскі быў звязаны з удзельнікамі вызваленчага руху і паўстання 1863 года. Ды, па сутнасці, хто з карэнных мінчан тады не спачуваў паўстанцам?.. Сям’ю Бржэскіх гэтыя падзеі зачапілі асабліва моцна. Брат жонкі Павел Захараў — малады змагар-інтэрнацыяналіст — быў паўстанцам атрада Трусава. У брашуры Янкі Лучыны «3 крывавых дзён» пра паўстанне на Міншчыне чытаем: «Вельмі многа рускіх, напрыклад, Захараў, Кукін і іншыя, прынялі чынны ўдзел у прадпаўстанцкім руху. Дзякуючы свайму паходжанню,яны лягчэй маглі даступіцца да ўлад і ўстаноў, даведваліся аб розных патрэбных дэталях і перадавалі іх сваім прыяцелям-палякам. Усе яны пасля прынялі дзейсны ўдзел у партызанскай вайне і пагінулі ў снягах Сібіры»1.
    Вайскова-судная справа Паўла Фаміча Захарава захоўваецца ў Вільнюсе. У снежні 1863 года ён даў аб сабе наступныя паказанні: 21 год, дваранін Мінскай губерні, нацыянальнасць (рускі? беларус?) не пазначана, веравызнанне праваслаўнае, «нмею одну только сестру, двнжнмого н недвнжнмого нмуіцества не нмею». Вучыўся ў V класе Мінскага высакароднага пансіёна. Кватараваў у доме Басі Мішкіндавай у сваёй сястры Марыі Бржэскай. Сястры 22 гады, яна жонка службоўца (старшага сартавальніка) Мінскай губернскай пошты (у канторы служыў і бацька Антона Трусава). I тут мы робім маленькае нечаканае адкрыццё. Калі ў канцы 1863 года Марыі 22 гады, то ў 1855 годзе (дата замуства) ёй было не больш... 14 год. А ў Бабруйску, дзе маладых, відаць, мала ведалі, у шлюбным пасведчанні ёй праставілі 20 гадоў. Ці не было тут наўмысных уцёкаў з Мінска ў Бабруйск? Як вядома, падобная рамантычная гісторыя жаніцьбы была і ў самога Дуніна-Марцінкевіча, што яшчэ больш збліжае аўтара і ілюстратара «Гапона». Ужо немалады паэт мусіў у такім выпадку апекавацца юнымі рамантыкамі.
    1 Лучына Я. Творы. Мн., 1988. С. 152.
    Вось такая намячаецца біяграфія. Выходзіць, К. Бржэскі (калі мы «вылічылі» ўсё правільна) быў мастаком-аматарам, што, зрэшты, сказалася і на малюнках.
    Пра іншыя яго мастацкія работы звестак пакуль няма. Хутчэй за ўсё яму не ўдалося развіць свой талент. Яго дзеці былі людзьмі здольнымі, паспяхова працавалі на самых розных нівах. Як ужо гаварылася, адзін з сыноў стаў вядомым эканамістам. Бліскуча скончыў Пецярбургскі універсітэт1, атрымаўшы за студэнцкую навуковую працу залаты медаль і прэстыжную прэмію. Паспяхова абараніў магістарскую і доктарскую дысертацыі, займаў высокія пасады ў міністэрстве фінансаў. Асноўныя яго працы адносяцца да тэорыі і практыкі падатковага абкладання, юрыдычнага побыту сялян. У прысвечаным яму вялікім артыкуле ў «Новым энцыклапедычным слоўніку» Бракгаўза і Эфрона апошняя праца Бржэскага «Нарысы аграрнага побыту сялян» (1908) называецца яго «эканамічным запаветам». Паказваючы надзвычай складаную сітуацыю ў тагачаснай вёсцы, няўдачу ўрадавых рэформ, Бржэскі бачыў выйсце ў абнаўленні народнага жыцця. «Аграрнае пытанне ўсё яшчэ стаіць ва ўсёй сваёй грознай велічы»,— перасцерагаў эканаміст.
    Мікалай Карнельевіч Бржэскі захаваў сантымент да роднага Беларуска-Літоўскага краю, быў цесна звязаны з Віленскім таварыствам сяброў навукі, утвораным у 1907 годзе, падарыў яму сваю бібліятэку і некаторыя рукапісы. Лічыўся членам-апекуном гэтага таварыства. У Вільні Бржэскі і пахаваны.
    Малодшы сын Карнеля і Марыі Бржэскіх Уладзімір перад першай сусветнай вайной працаваў інжынерам-пуцейцам на Украіне ў Ковелі. Сын апошняга (унук Карнеля) быў тады студэнтам Пецярбургскай кансерваторыі. Так што ў родзе зноў праявіліся мастацкія здольнасці...
    Архіўныя дакументы, іх уважлівае супастаўленне, даюць нам шанс здабыць новыя звесткі пра акружэнне ДунінаМарцінкевіча, пра культурнае жыццё Мінска мінулага стагоддзя.