DO DOWNARA ZAPOLSKIEGO Serce nasze to gitara, Rwij nam strony, dziarsko graj,— A twoj ternat przesztosc stara I rodzinny polski kraj! Zbierz nam w akord Polskg catq Litw?, Halicz, Poznan, Rus,— I piers ziomka zardzawiatq Do rzewnego ptaczu wzrusz. Znasz sibirski brzek lancucha, Na gitarze zawtorz don — Niech uspione j^ki ducha Wydobywa twoja dlon. Zrusz sotdackich patek swisty, Komandera szabli brzgk — Zbierz ze w akord uroczysty Wszystkich braci bitych j^k! Hej, Zapolski, jedz do Polski I mazurskim piosnkom wtorz; — Dana, dana — prosz$ pana,— A ojczyzny niema juz! Potem zawroc do Poznania I wyspiawaj kmiotka b6I, Kiedy niemiec do wygania Z pradziadowskich chat i pol. Tak zwiedziwszy саЦ Polsk? Do Paryza ruszaj zdrow — I tam z Ьгасц batynjolska Za ojczyzn? pacierz zmow . Пасля тэксту ці не самы тады папулярны ў краі подпіс — Wi. Syrokomla1. Новы этап сяброўства паэта і музыканта адносіцца да красавіка 1861 года, калі Сыракомля, пад час сваёй знакамітай паездкі ў Польшчу, сустрэўся з Доўнарам у Сувалках". У гэтай паездцы, як вядома, удзельнічаў і Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, які таксама, насумненна, быў знаёмы, а магчыма, і сябраваў са сваім земляком-мінчанінам Доўнарам. Было ў Ігната Доўнара яшчэ адно захапленне — фатаграфія, якая лічылася тады справай артыстычнай (фатографам быў, напрыклад, і згаданы ў карэспандэнцыі Вярыгі 1 Пасля надрукавання артыкула (1992) мне ўдалося пазнаёміцца з публікацыяй верша ў газеце «Кур’ер літэвскі» за 1906 г. Там верш датуецца 24 снежня 1858 г. Ён значна даўжэйшы — 11 чатырохрадкоўяў. У апошнім радку першай страфы ёсць характэрная папраўка — I rodzinny ojcow kraj (было—«польскі край»). Сярод новых строф такая сацыяльна завостраная: Potem wjezdzaj w kraj rodzinny Z nuty w nutg — z tropu w trop J$cz w gitarze, lecz w ton inny, Jak pod rozgq jgczy chlop. Так што верш бытаваў y розных рэдакцыях, пад уплывам тагачасных грамадскіх павеваў рэдагаваўся, набываў новы воблік. 2 Мархель У. Крыніцы памяці. Мн., 1990. С. 53. Аўтограф Л. Кандыбы ў альбоме А. Вярыгі-Дарэўскага Верш У. Сыракомлі «Да Доўнара-Запольскага». Рукапіс з архіва Гэты здымак можна было б назваць «Напярэдадні»: Янка Купала. 1904 г. Зыгмунт Чаховіч пад канец жыцця Максім Багдановіч. 1911 г. «Гутарка двух суседаў». Вільнюскі архіў ° R DWOCH SUSIEDOU. N. 3. Jitif Hej bratoczki zahidapny De M'ifnsioko zaspiewaituy; ikdzi tuzyc , narekaei, Pan nkbiidzie skuru dro i! Mattuei. K n;<’j Jozefie inilehki •Jaki ty jebzcze durtiienki’ Pad ezto ciebie oezukdi I niby sweLodu da i Jisef Ej dziacku niew\iu\.•dajcie’, I inii-nie lAodini on lay i<‘! I'o ja idi iiinii ju <•/ v tael, '1 <> z kid h inGnii szto znari ? Mateusz Pranda azto ty ni i zytaci EHUiniK-jesz in jig ,i . do swojij bii-d\ nh-znajesz . J s ad nzto paua non -;p■' Ahkab oh I oziiih ". ^і'і, 1 porijdnie rozi LiHi i J<> za odn« li<> Indi..!<■> Сіерлі Uiaji-lb I in Паўстанка 1831 г. Эмілія Плятэр. Літаграфія з малюнка Дэверыя. 1835 г. Вацлаў Ластоўскі (Власт) спявак Ахілес Банольдзі, паплечнік К. Каліноўскага). Доўнар прафесійна займаецца фатаграфіяй у Гродна і Сувалках, спрабуе дабіцца афіцыйнага дазволу на ўтрыманне фотаатэлье ў Гродна, але гэта яму не ўдаецца1. На жаль, ён вельмі рана памёр. Праз некалькі гадоў сябры змясцілі пра яго нататку ў папулярнай энцыклапедыі Аргельбранта. Том на літару D ужо даўно прайшоў, таму нататка трапіла ў завяршальны том энцыклапедыі на літару Z (выкарысталі дадатковае прозвішча музыкі — Запольскі). Тэкст нататкі наступны (па цэнзурных меркаваннях некаторыя істотныя моманты тут прыглушаны, згладжаны, зашыфраваны): «Запольскі (Ігнат Доўнар), музыкант, нарадзіўся ў 1829 годзе ў вёсцы Таўкачэвічы Мінскай губерні, скончыў школу ў Мінску, прабыў на вайсковай службе восем гадоў і на працягу гэтага часу вучыўся адмыслова іграць на гітары. Упершыню выступіў публічна ў Арэнбургу. Вяртаючыся ў 1856 годзе ў родныя мясціны, даваў канцэрты ў Маскве, Віцебску, Вільні (1858 год), Гародні, Коўне, Сувалках, Беластоку, Любліне, Плоцку, Буску, Сольцу [курортныя мясціны ў Польшчы на Келеччыне.— Г. К.} і, нарэшце, у Варшаве ў 1860 годзе. Спосаб падыходу да гітары дастасоўваў да методы Сакалоўскага, з якім амаль зраўноўваўся ў дасканаласці выканання. Аддаўшыся потым фатаграфіі, пасяліўся ў Сувалках і тут памёр у 1865 годзе (Gazeta Polska, 1865, № 62). 3 яго майстэрні выйшлі віды Сувалкаў, Даўспуды [надзвычай багатая рэзідэнцыя Пацаў пад Сувалкамі.— Г. К.} і г. д.». Перад намі ключ да жыццяпісу, выдатны канспект асноўных фактаў жыцця, творчай біяграфіі. Паводле радаводных матэрыялаў мінскага гістарычнага архіва (ф. 319, воп. 2, спр. 948), удаецца ўдакладніць дату нараджэння гітарыста — 23 жніўня 1829 года. Як нярэдка бывае ў католікаў, меў і другое імя — Дамінік, але ў жыцці карыстаўся бадай што толькі першым. Хрышчоны ва уздзенскім касцёле. Выходзіць, радзіма Доўнара — сённяшняя вёска Таўкачэвічы Уздзенскага раёна. Тады вёска належала графам Грабоўскім. Тут быў стары панскі дом з адметным паркам. Бацька гітарыста Гілярый Доўнар шмат гадоў кіраваў маёнткамі Грабоўскіх. Але рана памёр. Нялёгкія клопаты аб дзецях, іх выхаванні леглі на плечы маці. У радаводных матэрыялах захаваўся наступны цікавы дакумент, які фіксуе важны момант у жыцці сям’і (надышла пара аддаваць сыноў у школу): 'ДГА Літвы, ф. 378. Агульн. аддз., 1863 г., спр. 58. «Его высокоблагородню нсправляюіцему должность губернского, господнну мннскому уездному предводнтелю дворянства н кавалеру Рудольфу Станнславовнчу Пшцалло1 Дворянкн йгуменского уезда Уршулм Антоновой дочерн Довнаровой, жнтельствуюіцей того же уезда в нменнн Толкачевнчах Прошенне Прн отдаче сыновей монх н покойного мужа моего Гнлярня Домнннкова сына Довнара йгнатмя н Цезарня Довнаров для наук в Мннское Учмлніце встречаю надобность представнть документы о дворянском пронсхожденнн. Почему честь нмею проснть Ваше высокоблагородме, дабы благоволнлн снабдкть упомннаемых сыновей монх узаконенным о дворянстве свндетельством с показаннем лет нх рождення й какого онн веронсповедання. Августа [1] дня 1838 года. Urszula Downarowa». У той жа дзень (зайздросная аператыўнасць) ёй выдалі ўрачыстага гучання пасведчанне, «...что род Запольскнх Довнаров определеннем Мннского Дворянского Депутатского Собрання 17 декабря 1834 года состоявшнмся на основаннн такового ж первоначального 10 марта 1802 года последовавшего в дворянском достоннстве прмзнан с назначеннем на внесенне в шестую часть родословной кннгм по Мннской губерннн — в чнсле лнц сего Рода н покойный муж проснтельннцы Гнлярнй Домнннков, а также сыновья его йгнатнй н Цезарнй Довнары помеіценнымн состоят — равно что документы о сем Роде, а в чнсле оных н метрнческне выпнсн о рожденнн н креіценнн на упомянутых сыновей проснтельннцы нменно 1829 августа 23 на йгнатня н 1831 годов августа 28 чнсла на Цезарня в Узденском прнходском костеле состоявшнеся н в справедлнвостм Мннскою рнмско-католнческою духовною конснсторнею заверенные, прн рапорте оного Собрання от 26 генваря 1835 rofla за № 173 на рассмотренме Правнтельствуюіцего Сената в герольдню представлены — в удостоверенне чего н выдано сказанным сыновьям проснтельннцы йгнатню н Цезарню 1 Прозвішча, вядомае ў аналах Мінска,— стары будынак гарадской турмы па імені будаўніка называлі даўней Пішчалаўскім замкам. Довнарам сне свндетельство за подпнсом монм с прнложеннем Мннского Дворянского Собрання печатн. Августа [1] дня 1838 года. Город Мннск». Без сталай падтрымкі з дому вучыцца ў гімназіі было нясоладка. У верасні 1845 года, як толькі споўнілася шаснаццаць гадоў, Ігнат ужо асабіста звярнуўся ў дваранскую зборню па новае пасведчанне — для паступлення «в статскую Его ймператорского Велнчества службу». Штодзённыя малацікавыя заняткі ў адной з губернскіх устаноў (палаце дзяржаўных маёмасцей) чаргаваліся з небяспечнымі канспірацыйнымі сходкамі. Пасля арышту Ігната сям’я зноў засталася без кармільца. У жніўні 1849 года афармляліся дакументы для паступлення на службу малодшага брата Цэзарыя. Маці тады жыла ў Мінску. I яшчэ адзін цікавы для нас акт у радаводных матэрыялах (спр. 974). Хросная метрыка. У лютым 1863 года, калі ўжо пачалося паўстанне, у Сувалках ахрышчаны Адам Стэфан Іосіф Ігнатавіч Доўнар. Бацька — «фотограф, жнтельствуювднй в Сувалках, 34 года нмеюіднй». Дзіця нарадзілася ў канцы 1862 года. Метрычны запіс быў зроблены з некаторым спазненнем у сувязі з хваробай бацькі (гэта спецыяльна адзначана ў педантычным дакуменце). Выходзіць, Ігнат Доўнар ужо тады хварэў — даліся, мабыць, у знакі выпрабаванні жыцця, арэнбургская ссылка, салдатчына (а можа, міжволі прыходзіць у галаву, музыкант паспеў далучыцца да паўстанцаў і атрымаў рану?..). Неўзабаве ён памёр, пакінуўшы маладую ўдаву і сына-немаўля... Пра многае могуць нагадаць, здавалася б, маўклівыя архіўныя дакументы, радаводныя акты, скупыя радкі рэдкіх выданняў. БЯСЯДСКІЯ РЭМІНІСЦЭНЦЫІ Каліноўскі — Чаховіч — Купала Вы зноў са мною, дарагія здані... І.-В. Гётэ 3 бліжэйшай нашай літаратурнай гістарычнасці, нібы два прарокі на біблейскіх воблаках, выступаюць перада мной Купала і Колас. У. Паўлаў У суровым, не шчодрым на радасныя ўражанні юнацтве Янкі Купалы было некалькі сустрэч, што мелі асноватворнае значэнне для яго духоўнага станаўлення. Скажам, сяброўства з Уладзімірам Самойлам, літаратурныя густы якога высока цаніў Блок. Або знаёмства з пісьменнікам Ядвігіным Ш. Такім жа блаславёным дарам лёсу, інакш не скажаш, былі сустрэчы з Зыгмунтам Чаховічам, паплечнікам Каліноўскага. Калі б мы ведалі толькі, што такія сустрэчы адбыліся, так бы мовіць, мелі месца, і нічога больш, то нават і тады гэта было б цікавым і прыцягальным. Як пэўны сімвал, ці што. Чаховіч паўстае тут як бы сувязным звяном паміж дзвюма вялікімі постацямі беларускай гісторыі. Усе мы нясём штосьці ад сяброў, што назаўсёды пайшлі ад нас. Так і Каліноўскі, рана загінуўшы, якімісьці рысамі працягваў жыць ва Урублеўскім на барыкадах Парыжскай камуны, нейкую часцінку душы пакаранага смерцю таварыша панёс з сабой у сібірскія снягі Чаховіч, які блізка ведаў яго. Таму наступная, праз дзесяцігоддзі, сустрэча Чаховіча з Купалам — не толькі рэальная сустрэча гэтых двух людзей. Яшчэ важнейшы гэты факт у плане гістарычнай перспектывы. Гэта ж нібы сам Каліноўскі аднекуль з нябыту адклікнуўся юнаму Купалу, які шукаў сваіх дарог, нібы сам Каліноўскі блаславіў свайго ідэйнага наступніка. Перад намі, можна сказаць, бачны вобраз перадачы духоўнай эстафеты.