Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
«Много еіце Петух заказывал блюд.
— Пропал совершенно сон! — сказал Чячнков, перевертываясь, м закутал голову в подушкн, н закрыл себя всего одеяламн, чтобы не слышать проклятого Петуха. Но н сквозь подушкн н одеяла раздавалось беспрестанно: «Да поджарь! да подпекн, да дай взойтнсь хорошенько!..»
— Поджарнть бы тебя да подпечь хорошенько твой язык,— сказал про себя Чмчнков н решнлся ждать окончання заказывання обеда. Заснул наш Чнчяков уже на какомто нндюке. 14 грезнлся ему во сне Петр Петровнч Петух откормленным огромным нндюком без перьев. 14 вндел он, как повар поймал яндюка, посаднл жявого на вертел н стал пряпекать, облмвая горячнм маслом. 14, странное дело, показалось еіце, что Петр Петровнч, в вмде яндюка сндя на вертеле, прнговарнвал беспрестанно: «Поджарь, поджарь, пряпекн хорошенько!..»
Всю ночь грезнлнсь этн бредня Павлу Нвановмчу».
Ну чым вам не Гогаль?
Ці трэба здзіўляцца, што рэдакцыя «Русской старнны» надзвычай высока ацэньвала новыя ўрыўкі: «... у іх іскрыцца
1 Пасля Ястржэмбскі ўдакладніў: з Пракаповічам «быў знаёмы ў саракавых гадах па 2-м кадэцкім корпусе, дзе я выкладаў механіку, а ён, здаецца, рускую славеснасць».
непараўнаны гумар, які памёр з Гогалем, цудоўная трапнасць выражэння і мастацкае ўзнаўленне асоб, мясцовасцей, усяго, да чаго дакранаўся пэндзаль геніяльнага майстра».
Пасля публікацыі былі прыхільныя водгукі спецыялістаў. Рэдакцыя святкавала ўдачу.
I раптам у лістападзе 1872 года азваўся сам палкоўнік М. Ф. Я-скі — Ястржэмбскі з Магілёва. Ён прыслаў для публікацыі ў «Русской старнне» рукапіс сваіх «Успамінаў» і ў прыпісцы да суправаджальнага пісьма выказаў здзіўленне, чаму Багаяўленскі без яго ведама і згоды надрукаваў звязаныя з гогалеўскім шэдэўрам матэрыялы: «А што, калі ўрыўкі падробка? А ў гэтым я амаль не сумняваюся. М. Я.».
Першы цьмяны намёк яшчэ не прадвяшчаў памераў калі не катастрофы, то вельмі непрыемнага публічнага канфузу. Аднак, само сабой, рэдакцыя папрасіла тлумачэнняў і атрымала наступны ліст, які прыводзім тут амаль цалкам, бо ён змяшчае цікавыя факты аб культурным жыцці Магілёва ў мінулым стагоддзі, аб літаратурных густах і спрэчках тагачаснай інтэлігенцыі Беларусі і дае добрае ўяўленне аб самім Ястржэмбскім. Дарэчы, перад намі цікавы ўзор эпісталярнага жанру, таксама своеасаблівы літаратурны твор. Уяўляем, з якім пачуццём чыталі гэтыя радкі ў рэдакцыі «Русской стармны». Нібыта выбухнула бомба:
«Магілёў (губернскі) 13-га лютага 1873 г. Ваша міласць, пане рэдактар!
На пісьмо ваша ад 5-га лютага за № 47-м, лічу абавязкам неадкладна адказаць.
Вы жадаеце ведаць, на чым заснавана маё меркаванне пра тое, што варыянты 2-й часткі «Мёртвых душ», надрукаваныя ў «Русской старнне», не належаць Гогалю.
Адказваю шчыра: варыянты гэтыя напісаны мною трынаццаць гадоў таму назад, ніколі не прызначаліся для друку і напісаны з асаблівай нагоды, пра якую лічу абавязкам расказаць вам з усёй падрабязнасцю.
У 1859 годзе, жывучы ў Магілёве, я быў блізка знаёмы з М. М. Багаяўленскім. У сяброўскіх гутарках мы з ім часта спрачаліся аб нашых літаратурных славутасцях. У адной з падобных гутарак зайшла размова пра Гогаля. Абодва мы, і М. М., і я, належым да ліку страсных паклоннікаў Гогаля, але М. М. захапляўся ім безумоўна, а я, прызнаючы Гогаля вялікім пісьменнікам за першыя яго літаратурныя
творы і асабліва за 1-ю частку «Мёртвых душ», абураўся за яго «Перапіску з сябрамі» і за 2-ю частку «Мёртвых душ». Помніцца, што раз у ажыўленай спрэчцы я сказаў, што знаходжу 2-ю частку «Мёртвых душ» надзвычай няўдалым працягам першай. Я дадаў, што ў мяне ёсць пераробка трох першых раздзелаў 2-й часткі, куды больш удалая за твор Гогаля, і што М. М. не пазнае, Гогаль гэта пісаў або хто іншы. М. М. пажадаў бачыць гэтую пераробку, і я абяцаў яму адшукаць яе ў хламе старых папер.
У мяне быў рукапіс 2-й часткі «Мёртвых душ» у тым выглядзе, у якім потым ён надрукаваны, і я, незадаволены гэтай 2-ю часткай, перарабіў тры першыя раздзелы яе і перадаў М. М. Ён прачытаў і аб’явіў, «што гэта не падробка пад Гогаля, а сам Гогаль». Я запэўніваў яго ў адваротным, ён стаяў на сваім і сказаў, што я грашу тым, што, маючы ў сябе такі скарб, не перадаю яго ў друк. Я адказваў, што даражу імем Гогаля і не адважуся ніколі выдаць за гогалеўскае тое, што належыць чыемусьці пустому пяру.
— Так падарыце мне гэты рукапіс, я яго надрукую.
— Падарыць не магу, а спісаць копію можаце, але з умовай ніколі не друкаваць.
Абяцанне дадзена, і копія знята. Арыгінал застаўся ў мяне, і па жаданню вашаму, пане рэдактар, пасылаю яго вам у тым выглядзе, у якім ён быў напісаны, з памаркамі і папраўкамі, якія даводзяць, што артыкул быў напісаны спехам і зусім не прызначаўся для друку.
Гэтым справа і скончылася. Я не палічыў патрэбным сказаць М. М., што варыянты зроблены мною, але станоўча запэўніваў яго, што іх пісаў не Гогаль.
Прайшло 13 гадоў, і я забыўся пра існаванне майго рукапісу. Якое ж было маё здзіўленне, калі ў студзеньскай кнізе «Русской старнны» за 1872 год я сустрэў мой артыкул, надрукаваны слова ў слова [...] У справядлівым абурэнні на М. М., які забыўся аб сваім абяцанні не друкаваць артыкул, я хацеў адразу ж напісаць у рэдакцыю «Русской старнны» і растлумачыць усю справу, але ўтрымаўся, разлічваючы, што чытацкая публіка сама ўбачыць нялоўкасць падробкі пад Гогаля і пакіне яе без увагі. Я памыліўся... Знайшліся людзі, якія, падобна М. М., не ўсумніліся ў тым, што варыянты належаць Гогалю. У ліпеньскай кнізе «Вестннка Европы» за 1872 год з’явіўся артыкул п. Чыжова з вельмі сур’ёзным заключэннем. П. Чыжоў бачыць у гэтых варыянтах поўнае адмаўленне Гогаля ад дзікіх ідэй, выказаных ім у «Перапісцы з сябрамі», і мяркуе, што гэтая рэзкая
перамена ў Гогалю адбылася з прычыны вядомага пісьма да яго Бялінскага. Ён думае, што Гогаль пад уплывам гэтага пісьма перарабіў тры першыя раздзелы 2-й часткі «Мёртвых душ» і што, верагодна, перарабіў бы ў тым жа духу і астатнія. Ён бачыць у гэтых варыянтах майстэрскія эскізы, вартыя пяра вялікага мастака, і дзякуе шчасліваму выпадку, які даў магчымасць зазірнуць у душу Гогаля...
Жарт зайшоў занадта далёка, і пара з ім пакончыць.
Я мог бы дазволіць сабе жарт у сяброўскім коле, жадаючы праверыць літаратурнае чуццё чалавека, які вывучаў Гогаля, але я не магу ўводзіць у зман чытацкую публіку і выдаваць за гогалеўскае тое, што не належыць яму. Я раскайваюся ў сваім неасцярожным жарце і апраўдваю сябе толькі тым, што я станоўча запэўніваў М. М., што варыянты не належаць Гогалю.
Мне здаецца, што М. М-чу не варта было друкаваць перададзены мною артыкул без майго ведама і згоды і што, друкуючы яго ў «Русской старнне», ён паступіў неразважліва.
Вось вам, ваша міласць, уся ісціна. Мяркуйце, хто з нас дваіх больш вінаваты ў гэтай справе: я або М. М.
Прыміце і інш.
Мікалай Ястржэмбскі».
Прыдзірліва разгледзелі ў рэдакцыі прысланы з Магілёва рукапіс гогалеўскага твора. Той жа почырк, што і пісьма. Здаецца, рукапіс сапраўды пацвярджаў, што пераробка зроблена Ястржэмбскім.
Звярнуліся за тлумачэннямі да Багаяўленскага, які, на шчасце для сябе, адшукаў у сваім архіве (вось вам карысць прыватных архіваў) пісьмо Ястржэмбскага больш як дзесяцігадовай даўнасці, якое супярэчыла некаторым новым сцвярджэнням нашага земляка. Вось гэтае колішняе сяброўскае пасланне. Яно ўводзіць нас у культурна-грамадскую атмасферу Магілёва напярэдадні сялянскай рэформы, калі Багаяўленскі, відаць, у сувязі з інтрыгамі нядобразычліўцаў, быў вымушаны пакінуць горад. Зноў перад намі і гісторыя, і псіхалогія разам:
«14-га лютага 1861 г., Магілёў Дарагі мой Міхайла Максімавіч!
Дзякую вам за пісьмо. Вы не памыліліся, лічачы мяне сярод лепшых вашых сяброў. He я адзін душэўна шкадую аб тым, што вы пакінулі Магілёў: многія падзяляюць са
мною гэтае шкадаванне, а дзеці мае, якія вам столькі абавязаны, успамінаюць пра вас з сардэчнаю ўдзячнасцю. Я чытаў пісьмо ваша да гімназістаў. Хто можа сказаць былым сваім падначаленым тое, што вы сказалі ў вашым пісьме, той мае права ганарыцца сваім мінулым.
Рукапіс я атрымаў. Надрукаванне варыянтаў «Мёртвых душ» пакідаю на ваша вырашэнне, але прашу вас пры выданні не згадваць аба мне. Хаця я і атрымаў гэты спісак ад нябожчыка Пракаповіча ў саракавых гадах, але не зусім упэўнены, што гэта твор самога Гогаля, а ўводзіць публіку ў зман быў бы грэх.
Нядобразычліўцы вашы замоўклі. Ім сорамна сказаць што-небудзь пра вас, калі грамадская думка ўся за вас. He адкідайце існавання гэтай думкі на Русі і інш. Любіце мяне, колькі я вас люблю.
Душэўна адданы вам	Мікалай Ястржэмбскі».
Такім чынам, выявілася непаслядоўнасць Ястржэмбскага і нейкая — што там ні кажы — яго віна перад грамадскасцю і персанальна перад Багаяўленскім. (Апошні з пакрыўджанай іроніяй, якую можна зразумець, пісаў у тую ж «Русскую старнну»: «...я адкрыў болей, чым думаў — я адкрыў Гогаля 2-га. Шкада толькі, што гэты выдатны талент выявіўся крыху позна».) Справа заблытвалася. Паўстала пытанне, ці можна наогул верыць Ястржэмбскаму. Можа, усё-такі ён скапіраваў свой тэкст са спіса, які належаў самому Гогалю? Ястржэмбскі вымушаны быў звярнуцца з тлумачэннямі ў «С.-Петербургскме ведомостн» (1873. № 184), закранаючы ў новым пісьме самыя розныя бакі таго, што адбылося. Хочаш не хочаш, а даводзілася прызнацца, што мела месца містыфікацыя. Прыводзіліся ўсё новыя доказы і аргументы. Штосьці праясніць магло, у прыватнасці, пытанне аб крыніцах надрукаваных варыянтаў: аказалася, яны заснаваны на сцэнах, якія можна было назіраць у Магілёве і Віцебску пасля смерці Гогаля. Але зноў лепш дамо слова самому Ястржэмбскаму:
«Могуць запытацца, чаму я ў свой час не сазнаўся перад М. М. у містыфікацыі? На гэта я адкажу, што падобнае прызнанне магло б здацца крыўдным чалавеку, які сцвярджаў, што ён вывучыў Гогаля да таго, што адразу пазнае падробку пад яго. Зрэшты, я раскайваюся ў тым, што не зрабіў гэтага прызнання; яно скончыла б містыфікацыю і не павяло б да вынікаў, выкліканых надрукаваннем варыянтаў.
...Нарэшце, калі б артыкул мой быў спісаны з чыйго-
небудзь рукапісу, няўжо на працягу 13 гадоў не знайшоўся б другі спіс гэтага рукапісу? Ды і ці мог бы я адважыцца выдаваць за сваё тое, што магло быць у іншых руках і ў чым мяне можна было б лёгка выкрыць?