• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    «Музыкант з-над Дзвіны...»
    3 лютага 1862 года ў вядомым альбоме А. Вярыгі-Дарэўскага з’явіўся невялікі нотны запіс з наступным тэкстам, звернутым да ўладальніка альбома: «Добры Арцёме! Не-
    1 Дарэчы, адначасова з М. Бржэскім, толькі на іншым факультэце, у Пецярбургскім універсітэце вучыўся вядомы беларускі дзеяч Б. ЭпімахШыпіла.
    калькі мілых хвілін, праведзеных у тваім доме, засталіся вечнай памяццю ў маім сэрцы; прашу ўспомніць некалі і мяне, і прымі на развітанне гэтыя некалькі нотак з маёй душы; хай гэта мелодыя будзе тлумачэннем маёй шчырай да цябе прыязні.
    Музыкант з-над Дзвіны
    Леапольд Кандыба».
    Імя гэтае, колькі ні шукаў, не значыцца ні ў адным музыкальным даведніку. Толькі нядаўна ўдалося напаткаць архіўныя звесткі пра дачыненне Кандыбы да падзей 1863 года. Вось як малюецца гэтая постаць па матэрыялах адпаведнай следчай справы (ДГА Літвы, ф. 1248, воп. 1, спр. 670).
    Леапольд Адамавіч Кандыба, 27 гадоў, дваранін Дзісенскага павета Віленскай губерні, католік, нежанаты, маёнтка не мае. Мяркуючы па ўсім, яго радзіма — дзісенскае Падзвінне, г. зн. паўночна-заходняя частка сённяшняй Віцебскай вобласці. Больш дакладных звестак аб паходжанні Кандыбы, на жаль, пакуль няма. Характэрнае гэта прозвішча часам сустракаецца ў метрычных дакументах па Віцебскай губерні. Нейкая Канстанцыя Кандыба, жонка генерал-маёра, пахавана ў сярэдзіне мінулага стагоддзя на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. Магчыма, гэта сваякі нашага Кандыбы — чамусьці, як мы пераканаемся, яго цягнула ў Маскву.
    Згодна з уласнымі паказаннямі, «он в 1862 году, заннмаясь артнстнческнмн деламн, давал концерты в губерннях Внтебской н Могнлевской н прочнх городах н после того в начале 1863 года прнбыл в город Внльно, а потом отправмлся в город Росснены, где давал концерт н оттуда прнбыл в Ковенскяй уезд в нм. Пернарово к помеіцнку Мнхайлу Песляку (ныне умершему), у которого пробыл до самого выезда в Москву, то есть до декабря месяца 1863 года; во время пребывання его у Песляка он, Кандыба, давал внуке [унучцы.— Г. KJ его урокя...»
    Згаданыя тут Расіены (па-літоўску Расейняй) — невялікі старажытны павятовы горад у Літве. Вядома і вёска Пернарова, тут некалі, у язычніцкія часы, быў святы гай, яшчэ ў XIV стагоддзі ішлі крывавыя баі з крыжакамі. У 1863 годзе зноў было неспакойна — бушавала народнае паўстанне.
    Такім чынам, Кандыба апынуўся ці не ў самым цэнтры, або, як любяць цяпер гаварыць,— эпіцэнтры, моцнага паў-
    станцкага руху. Вакол дзейнічалі буйныя паўстанцкія атрады, у тым ліку нашага земляка Баляслава Калышкі. I вось улады атрымалі звесткі, што Кандыбу разам з сынам уладальніка маёнтка Пятром Песляком бачылі ў лесе ў паўстанцкім лагеры, нібыта ён вазіў інсургентам харчы. Музыкант адказаў на гэта выкрутліва — «бываля там несколько раз мятежнмкн, наснльно бралн продовольствме н заставлялн его, показателя, ндтн в шайку, от чего он отказывался под вндом своей болезнн н в конце декабря того же года уехал в город Москву, не прнннмая ннкакого участмя в мятеже». Іншым разам Кандыба заявіў нават: «Помеіцйк Мнханл Песляк сношення с мятежннкамм не нмел н всегда о прнходе нх в мменне Пернарово давал знать; что же касается до продовольствмя, которое будто бы доставлялось помеіцнком Песляком в шайку, то это неправда, нбо помеіцнк Песляк был для мятежнмков враг н за это мятежнмкн несколько раз покушалнсь его повеснть».
    3 гісторыі вядома, што прамая канфрантацыя памешчыкаў-палякаў з паўстанцамі ў 1863 годзе была нячастай. А ўжо маладое пакаленне, як правіла, шчыра кантактавала з інсургентамі.
    Для нас сёння ясна, што Кандыба спачуваў паўстанцам. Пра гэта гаворыць і яго несумненная духоўная сувязь з Вярыгам-Дарэўскім, адлюстраваная ў прыведзеным альбомным запісе. Уладальнік альбома Вярыга быў не толькі пісьменнікам, але і падпольшчыкам-канспіратарам. Аднак пра альбом следчыя не ведалі. Юрыдычных доказаў удзелу гаспадароў Пернарова і музыканта Кандыбы ў паўстанні было недастаткова. Тым не менш памешчыцкі сын Пётр Песляк, згодна з рашэннем улад, быў высланы ў Томскую губерню. Над Кандыбам у Маскве ўстанавілі сакрэтны нагляд паліцыі.
    Далейшы лёс маладога «музыканта з-над Дзвіны» пакуль не высветлены.
    Музыкант, канспіратар, піянер фатаграфіі
    I яшчэ аднаго музыканта няма ў нашых даведніках, у тым ліку ў грунтоўнай «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі». Ігнат Доўнар, або Доўнар-Запольскі, паходзіў з таго ж самага роду, што і вядомы беларускі гісторык Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Упершыню яго імя сустрэлася мне ў старым варшаўскім часопісе «Рух
    музычны», у карэспандэнцыях А. Вярыгі-Дарэўскага з Віцебска. У прыватнасці, 29 лютага 1859 года Вярыга дзяліўся мясцовымі артыстычнымі навінамі: «Некалькі тыдняў назад слухала наша сталіца [Віцебск.— Г. X.], у час [дваранскіх] выбараў, фартэпіяніста Тэранову, скрыпача Валентэці, спевака Банольдзі, гітарыста Ігната Доўнара, што нас і Вільню ўзяў за сэрца чуллівай мелодыяй сваёй вернай спадарожніцы арэнбургскага жыцця...» 11 сакавіка віцебскі карэспандэнт зноў прыгадаў: «Надоўга застануцца ўражанні ад артыстычнай чуллівасці гітары вядомага ўжо вам п. Ігната Доўнара і музычнага вечара п. А. Концкага». Ужо ў словах Вярыгі быў выразны намёк на рэвалюцыйнае мінулае гітарыста — Арэнбург у тыя часы быў месцам палітычнай высылкі і — адпаведна (як і Сібір) — пэўным сімвалам пакутніцтва за агульную справу.
    Трэба было пашукаць Доўнара ў спісах рэвалюцыйных арганізацый папярэдніх гадоў. У кнізе А. П. Смірнова «Революцяонные связн народов Росснн н Польшн» (1962) чытаем пра канспірацыйны «Братні саюз літоўскай моладзі» 1849 года: «Асабліва настойліва рыхтавала паўстанне група віленскай моладзі на чале з канцылярыстам Ігнатам Доўнарам, якога таварышы называлі душой змовы. Яго любімым героем быў правадыр варшаўскіх рамеснікаў 1794 года Кілінскі. Як і апошні, Доўнар лічыў неабходным не абмяжоўвацца барацьбой з царызмам за нацыянальную незалежнасць, а змагацца таксама і супраць польскіх і літоўскіх арыстакратаў, прыгнятальнікаў народа. Дзейным памочнікам Доўнара быў яго сябра Антон Янкоўскі». Смірнова істотна дапаўняе і папраўляе польскі гісторык Давід Файнгаўз у кнізе «Канспірацыйны рух у Літве і на Беларусі: 1846—1848» (1965): «У сапраўднасці ж Доўнар быў радавым загаворшчыкам, да кіраўніцтва змовы ніколі не належаў і прытым стала жыў у Мінску. Адным жа з галоўных кіраўнікоў змовы быў якраз Янкоўскі. Падзеі, якія адбываліся ў Мінску, былі тут, выходзіць, памылкова перанесены на тэрыторыю Вільні».
    Файнгаўз прыводзіць наступныя звесткі пра прысуд над нашым земляком, у нечым карэкціруючы свае ўласныя папярэднія словы: «Доўнар Ігнат, шляхціц без маёнтка, чыноўнік Мінскай палаты дзяржаўных маёмасцей. Прымаў удзел у змове ў Мінску, яшчэ перад уваходам у Братні саюз утварыў з Бокім уласную змову. У салдаты». Выходзіць, усё ж была і «ўласная змова», роля Доўнара не такая і малая. Н. М. Махнач у кнізе «Ндейная борьба в Белорусснн в
    30—40-е годы XIX века» (1971) увогуле падкрэслівае вялікую самастойнасць мінчан: «Тайная арганізацыя ў Мінску ўзнікла незалежна ад «Братняга саюза», большасць яе членаў не былі членамі гэтага саюза і не прыводзіліся да прысягі, прынятай саюзам».
    Але вернемся да жыццёвай канвы нашага героя. Даведку пра салдацкую службу Доўнара дае У. Дзьякаў у сваім біябібліяграфічным слоўніку «Деятелн русского н польского освободнтельного двнження в царской армнн...» (1967): радавы 2-га Арэнбургскага лінейнага батальёна, нарадзіўся каля 1829 года, з дваран Мінскай губерні, аддадзены на вайсковую службу ў 1851 годзе за тое, што «прмсоедмннлся к заговору, суіцествовавшему в 1849 году в Внльне, увлекал к тому н другнх...» (зноў адзначаецца актыўная роля), у лістападзе 1856 года са службы звольнены і атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. Вось такія звесткі можна адшукаць у кнігах гісторыкаў. Праўда, гісторыкі — цікавая рэч — нідзе не гавораць, што Доўнар быў яшчэ музыкантам, якога сучаснікі параўноўвалі з надзвычай папулярным у той час віртуозам гітары Маркам Сакалоўскім.
    Насуперак чаканням амаль нічога не даў і зварот да даступнай польскай музыказнаўчай літаратуры. У прадстаўнічым «Слоўніку польскіх музыкантаў» гэтае імя, як ні дзіўна, адсутнічае. Вядомы сучасны музыказнаўца Вітальд Рудзіньскі ў прадмове да поўнага збору пісьмаў С. Манюшкі (Кракаў, 1969) згадвае (на жаль, у вельмі агульнай форме) запіс кампазітара ў альбоме Ігната Доўнар-Запольскага, але ў паказальніку імёнаў называе Доўнара чамусьці спеваком.
    I ўсё ж матэрыял паступова збіраўся, постаць акрэслівалася. Знайшліся звесткі пра гэтага самабытнага чалавека ў мінскім гістарычным архіве. У ведамасці паднаглядных па Мінскай губерні 1861 года (ф. 295, спр. 1424) дваранін Ігнат Гілярыевіч Доўнар лічыцца пад № 8. Пад наглядам на радзіме знаходзіўся з 6 чэрвеня 1857 года. «По паспорту выбыл для дачн концертов в губерннн Вяленскую, Гродненскую, Ковенскую, Могнлевскую, Вятебскую, Смоленскую, Волынскую, Кяевскую, Черннговскую, Харьковскую, Тульскую я Царство Польское. О продолженян за ням надзора сообіцено по прянадлежностн». Такім чынам, усюды, дзе ён ні з’яўляўся са сваёй вернай спадарожніцай-гітарай, за ім пільна сачыла жандарска-паліцэйскае вока. Адпаведная справа 1861 года аб арганізацыі за ім назірання, праўда, вельмі скупая на новыя факты, захавалася, напрыклад, у архіве канцылярыі віцебскага губернатара (ф. 1430, воп. 1, спр.
    У снежні 1858 года Ігнат Доўнар з поспехам выступіў у сталіцы Беларуска-Літоўскага краю Вільні. Пра гэта пісаў «Кур’ер віленьскі» 19 снежня. Асабліва пахваліў рэцэнзент выкананне серэнады з «Севільскага цырульніка» і створанай самім канцэртантам фантазіі на тэмы «Лючыі». «Многосторонность таланта г. Довнара вполне выказалась в этнх двух пьесах,— адзначалася ў рэцэнзіі.— Цскусное сочетанне свежнх н звучных мелоднй обнаружмвает в нем богатый дар творчества, художественное, энергнческое н одушевленное нсполненне рекомендует его как прекрасного нсполннтеля...» Трэба думаць, тады гітарыст пазнаёміўся са славутым Сыракомлем, які прысвяціў музыканту чуллівы і ўзнёслы верш. Прыводзім поўны тэкст гэтага малавядомага твора паводле архіўнага рукапісу, знойдзенага сярод папер Яна Карловіча (ДГА Літвы, ф. 1135, воп. 10, спр. 69). 3 верша відаць, што сучаснікі чулі ў выступленнях Доўнара водгукі вызваленчай барацьбы і перанесеных народам пакут. Яго гітара даносіла да слухачоў звон сібірскіх кайданоў, свіст шпіцрутэнаў, стогны пакрыўджаных братоў. Сыракомля, як, мабыць, і Доўнар, традыцыйна глядзеў на Літву — Беларусь як на інтэгральную частку гістарычнай Рэчы Паспалітай, якая ў сваю чаргу (нярэдка дзеля сцісласці) асацыіравалася з Полывчай, хаця ў гэты час, не без удзелу таго ж Сыракомлі, выпрацоўваўся ўжо і іншы падыход да вырашэння гэтых складаных нацыянальна-палітычных пытанняў. Ды і ў гэтым вершы радок «Гэй, Запольскі, едзь да Польскі...» сведчыць — паэт ясна бачыў, што ўласна Польшча недзе там, далёка. Сыракомля падзяляў мары гітарыста аб’ехаць самыя розныя куткі былой Рэчы Паспалітай, сустрэцца за мяжою з прадстаўнікамі дэмакратычнай эміграцыі, пабываць у вядомым эмігранцкім асяродку ў Батыньёлі (Парыж). Калі-небудзь нашы майстры перакладуць гэты верш на родную мову, але і ў арыгінале паэтыка Сыракомлі вельмі простая, зразумелая, блізкая да беларускай. Перад намі цікавы дакумент часу: