Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Я не шукаю літаратурнай вядомасці, не надаю ніякага значэння напісаным мною варыянтам; здзіўляюся, што ў іх не пазнана адразу нялоўкая падробка пад Гогаля. Паўтараю ўжо сказанае раз: я мог дазволіць сабе жарт з чалавекам, які сцвярджаў, што ён цалкам вывучыў Гогаля, але не магу дазволіць містыфікаваць публіку. Я магу заслужыць папрок за тое, што не сазнаўся цалкам перад М. М. Багаяўленскім у містыфікацыі, але вырашыў лепш падвергнуцца гэтаму справядліваму папроку, чымся пакідаць публіку ў змане наконт Гогаля.
Мяне могуць пытаць, якім чынам я мог падрабіцца пад Гогаля да таго, што многія не пазналі падробкі? На гэта я адкажу: Гогаль быў мой любімы пісьменнік, я доўга вывучаў яго, я ведаў амаль на памяць усе ягоныя тварэнні і асабліва першую частку «Мёртвых душ», я захапляўся гэтаю першаю часткаю і ў той жа час страшэнна абураўся на Гогаля за яго «Перапіску з сябрамі» і за другую частку «Мёртвых душ». Пад уплывам вядомага пісьма Бялінскага я часта абдумваў, як бы трэба было перарабіць другую частку «Мёртвых душ», каб яна зрабілася годным працягам першай. Яшчэ да сумнай містыфікацыі з М. М. у мяне былі накіды ўставак і пераробак другой часткі, і я выкарыстаў іх, калі ўзнікла патрэба праверыць, да якой ступені М. М. вывучыў любімага ім і мною аўтара. Мне не каштавала вялікіх намаганняў перарабіць тры першыя раздзелы другой часткі, і я гэта зрабіў на працягу некалькіх дзён. Калі б я меў тады больш часу, я перарабіў бы і астатнія раздзелы. Я ўставіў вядомы ў свой час усяму Пецярбургу анекдот пра графа Сідара Андрэевіча, які здарыўся ў 1854 годзе, г. зн. пасля смерці Гогаля. Я прымусіў генерала Бятрышчава сказаць пра Міхайлоўскага-Данілеўскага' тое, што разам са многімі чуў у Віцебску за абедам у 1856 годзе ад аднаго генерала, удзельніка айчыннай вайны, таксама неяк забытага Данілеўскім. Я апісаў сняданак у Пятра Пятровіча Петуха са сцэны, сведкам якой разам з іншымі быў тут у Магілёве ў аднаго барына-сібарыта, што любіў сытна пад’есці і пачаставаць і хваліўся тым, што ён не ведае, што такое нуда. Я дапоўніў недакончанае ў Гогаля прымірэнне Тантэтнікава
Вядомы гісторык вайны 1812 г.
з Бятрышчавым і сватанне Чычыкава. Адным словам, я, а не хто іншы, напісаў варыянты, надрукаваныя ў «Русской старнне». На гэтым я стаю цвёрда — і астануся назаўжды. Магілёў, 2 ліпеня 1873 г.	Мікалай Ястржэмбскі».
Да ўсіх гэтых тлумачэнняў дададзім яшчэ адно, вельмі, на наш погляд, істотнае: Ястржэмбскі паходзіў з сумежжа Беларусі і Украіны (дарэчы, вучыўся спачатку ў базыльянскім кляштары ў Оўручы на Валыні), і яму асабліва блізкая была стылістыка Гогаля, сам гогалеўскі генатып. I сваю містыфікацыю ён выканаў бліскуча.
Нягледзячы на шчырае прызнанне «віноўніка», тагачасная прэса ніяк не магла пагадзіцца, што гэта падробка. Паважны крытык «Вестннка Европы» з’еддіва пісаў: «Калі б мы верылі ў спірытызм, мы падумалі б, што калі п. Я-і «спехам» рабіў свае ўстаўкі, ён, відаць, гутарыў з духам Гогаля... Мы паўтараем п. Я-му просьбу падзяліцца з публікай гэтым дзіўным спосабам вывучэння вялікіх пісьменнікаў...»
Вядомы тагачасны рускі і ўкраінскі пісьменнік Рыгор Пятровіч Данілеўскі, які па самому свайму паходжанню таксама павінен быў вельмі блізка адчуваць феномен Гогаля, яго своеасаблівую стылістыку, сцвярджаў у «С.-Петербургскнх ведомостях»: «...нягледзячы на катэгарычную заяву п. Ястржэмбскага, я дазваляю сабе быць той думкі, што ўрыўкі, пра якія ідзе размова, належаць нікому іншаму, як Гогалю».
Уплывовыя «Бнржевые ведомостн» выказвалі згоду са здагадкай «Вестняка Европы», «што п. Я-і не падрабіў варыянтаў, а стараецца прысвоіць сабе напісанае Гогалем».
Газета «Гражданнн», якую рэдагаваў Дастаеўскі, адзначыла стылістычную адрознасць урыўкаў Ястржэмбскага ад гогалеўскіх твораў, аднак свой фельетон завяршала словамі: «А цуд усё-такі астаецца цудам!»
Сітуацыя вельмі арыгінальная: звычайна ўсе выкрываюць падробшчыка, а ён усяляк упіраецца, а тут наадварот — містыфікатар шчыра прызнаецца ў падробцы, а яму не вераць. Ястржэмбскаму давялося пісаць усё новыя пісьмы, заявы, тлумачэнні.
У рэшце рэшт рэдакцыя «Русской старнны» вымушана была, хоць і неахвотна, прызнаць апублікаваныя фрагменты за падробку. «Мы, зрэшты,— пісала рэдакцыя,— ніколькі не шкадуем, што яны выдадзены, наадварот, як па-майстэрску, нават па-мастацку накіданыя нарысы яны вельмі цікавыя,
але іх месца не ў першым аддзеле нашага часопіса, а ў Лістках з запісной кніжкі «Русской старнны», у аддзеле кур’ёзаў, куды б мы іх змясцілі, калі б толькі хаця б цень сумнення ў тым, што яны належаць не Гогалю, быў бы нам своечасова заяўлены».
Па сутнасці, усё гэта было прызнаннем літаратурнага таленту Ястржэмбскага (пра гэта ж сведчаць яго лісты ды і знойдзеныя А. Гусак у архіве «Русской старнны» ўспаміны пра пецярбургскі перыяд жыцця, Інстытут шляхоў зносін').
Такая цікавая і павучальная выйшла гісторыя.
Вучоныя любяць прыводзіць гэты, можна сказаць, класічны выпадак, гаворачы пра літаратурныя містыфікацыі і цяжкасці ўстанаўлення аўтарства літаратурных твораў.
Такім чынам, перад намі таленавіты вучоны-механік, здольны інжынер з літаратурным дарам. У радаводнай справе Ястржэмбскіх у мінскім гістарычным архіве нямала слядоў гэтага цікавага прадстаўніка роду. Вось яго ўласнаручнае прашэнне на польскай мове ад 19 кастрычніка 1829 года. Ян Мікалай сын Фелікса Ястржэмбскі жыў тады ў маёнтку Барысаўшчына і меў намер паступіць на вайсковую службу. Бацька Фелікс Іванавіч лічыўся былым межавым суддзёй Рэчыцкага павета. У Івана (Яна) Мікалая было некалькі братоў, у тым ліку той самы Іосіф Люцыян, які ручаўся ў 1866 годзе за петрашэўца Ястржэмбскага. Ступень іх сваяцтва зручней за ўсё можна паказаць наступнай радаводнай схемай:
Уладзіслаў
Сымон
Франц	Фердынанд
Іван Антон
Фелікс
Мікалай	Іосіф
Іван	Люцыян
1	Фрагменты з успамінаў М. Ястржэмбскага пра дзейнасць у якасці інжынера шляхоў зносін у Магілёве прыведзены ў публікацыі невядомага аўтара. Гл.: Б. Н. Отрывкн нз запнсок бывшего ннженера // Русская старяна. 1900, № І.Рэдакцыя слоўніка «Деятелн революцнонного двнження...» аднесла гэты матэрыял да петрашэўца I. Ястржэмбскага, мабыць, не ведаючы пра існаванне яго сваяка-інжынера.
Такім чынам, бацькі петрашэўца і інжынера былі дваюраднымі братамі, а самі яны траюрадныя браты (А. Гусак недакладна называе іх стрыечнымі братамі). Трэба думаць, Мікалай Феліксавіч, які даўно трывала стаяў на нагах, апекаваўся — прынамсі, на першым этапе — маладзейшым сваяком у паўночнай сталіцы.
Яшчэ дакументы радаводнай справы. 1847 год. Інжынермаёр Мікалай Іван Феліксавіч Ястржэмбскі, які служыць у Пецярбургу пры Інстытуце шляхоў зносін, звяртаецца ў Мінск з просьбай далучыць да дваранскога роду чатырох сваіх сыноў. У наступным годзе, як ужо мы пісалі, ён перабраўся ў Магілёў. 3 восені 1848 года падпалкоўнік корпуса інжынераў шляхоў зносін Ястржэмбскі вядзе перапіску з Мінскам ужо з дняпроўскіх берагоў («...по жнтельству моему в губернском городе Могнлеве»). Чаму ўсё-такі ён пакінуў прэстыжны Пецярбург? I якраз у 1848 годзе? З’яўляецца думка, ці не было гэта ўцёкамі ў сувязі з тым, што яго безразважны сваяк сышоўся ў сталіцы з небяспечнымі петрашэўцамі. Магло быць і такое.
Ён зведаў творчыя азарэнні і ўзлёты, цаніў будні, напоўненыя працай. I калі што і азмрочыла яго жыццё, то гэта гісторыя з містыфікацыяй (можна сказаць, падвёў, шукаючы выйсця, нерэалізаваны літаратурны талент). Ён увязаўся ў непрыемныя публічныя спрэчкі. Яму не верылі. Быў закрануты яго гонар. Трэба думаць, яна, гэтая няшчасная падзея, нават падбіла яго здароўе (як мы ўжо гаварылі, у 1874 годзе ён памёр).
Дзеці Мікалая Феліксавіча, мяркуючы па радаводнай справе, таксама людзі рэспектабельныя і абачлівыя — своечасова канчаюць універсітэты, ходзяць у дэпартаменты, спраўна атрымліваюць чыны. У 80-я гады запісваюцца ў дваранства ўжо ягоныя ўнукі.
Петрашэвец Іван Львовіч памёр, мяркуючы па ўсім, беспатомным. Яго спадчыннік — увесь наш народ.
Імёны абодвух Ястржэмбскіх належаць сёння гісторыі.
ГАРМОНІЯ СВАБОДЫ: 3 МАСТАЦКАГА
I МУЗЫЧНАГА ЖЫЦЦЯ МІНУЛАГА СТАГОДДЗЯ
Дзе ж вы сёння, музыкі? ...Слухачы засталіся.
Л. Галубовіч
Хто ілюстраваў «Гапона»?
Другая кніжка Дуніна-Марцінкевіча — знакаміты «Гапон» — выдадзена ў 1855 годзе мінскімі кнігарамі Бейлінымі. Друкавала яе мясцовая друкарня Дворца. Выглядае кніжка досыць прыстойна: зручны невялікі фармат, якасная папера, выразны друк. Ёсць і ілюстрацыі, выкананыя ў мінскай жа літаграфіі Фалька. Іх чатыры, адпаведна з чатырма песнямі-часткамі паэмы: скокі ў карчме, бойка, сцэна прыёму рэкрутаў і, урэшце,— высакародная гуманная пані бласлаўляе шчаслівую пару — Гапона і Кацярыну. Наяўнасць ілюстрацый спецыяльна адзначана на тытуле: «Упрыгожана 4 гравюрамі [rycinami]». У малюнках адчуваецца ўплыў тагачаснага народнага лубка, свядомая арыентацыя на пэўныя ўзоры, а можа, і недахоп прафесіяналізму.
У прыхільнай увогуле рэцэнзіі на «Гапона» У. Сыракомля крытыкаваў якасць літаграфска-гравёрных работ, лічыў, што майстар не выкарыстаў усіх сваіх магчымасцей. «Віншуем горад Мінск з тым, што ў ім абуджаецца літаратурны рух,— пісаў Вясковы лірнік.— Браты Бейлінавы [Бейліны] і Е. Дворац варушацца над выданнем кніг; увогуле някепская друкарня апошняга адпавядае мясцовым літаратурным патрэбам, а літаграфія Фалька мае магчымасць нават ілюстраваць кнігі. Калі б мы не бачылі іншых работ пана Фалька, не адважыліся б сказаць слова пра чатыры малюнкі, якімі ўпрыгожаны «Гапон», але ведаем яго карту Мінскай губерні, ведаем ілюстраваны буквар і ўзоры каліграфіі. У тых работах відаць гладкі разец і правільны малюнак, таму мы з добрым намерам рэкамендавалі віленскім выдаўцам звяртацца да пана Фалька з рознымі
сваімі патрэбамі. Ілюстрацыі да «Гапона» не апраўдалі нашага ўражання. Добры малюнак сцэны ў карчме скрэслены нейкімі штрыхамі, якія зрабілі агіднымі твары постацей; як нядбала выглядаюць рукі, як паламаны ногі! Нейкую карыкатуру ўяўляе сцэна набору! Чаму такая пачварная постаць пані ў апошняй сцэне? Рабіць прыгожыя рэчы, якія разыходзяцца ў межах аднаго горада, і выступаць з няўдалымі ілюстрацыямі ў кніжцы, якая разыдзецца па ўсяму краю,— гэта вялікае расчараванне для выдаўцоў, абраза для мастакоў і абыякавасць да грамадскасці. Для карысці будучых выданняў, якія, вядома, з’явяцца ў Мінску, выгаварваем свае заўвагі літаграфіі пана Фалька, тым болей упэўнены мы, што ён мог даручаную работу выканаць лепей»1.