Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Але і незалежна ад сімвалічнага боку пытання гэтыя сустрэчы заслугоўваюць належнай увагі, таму што Чаховіч і сам па сабе быў неабыякім чалавекам, здолеўшым пакінуць глыбокі след у памяці Купалы.
Што да непасрэдных акалічнасцей іх знаёмства, то памяць Купалы — калі не адзіная, то галоўная крыніца для нас. Іншых вельмі мала, амаль няма.
Янка Купала ўспамінаў пра Чаховіча не адзін раз. Найбольш падрабязна ў аўтабіяграфічным пісьме да Л. М. Клейнбарта ад 21 верасня 1928 года. Літаратуразнавец Леў Максімавіч Клейнбарт,родам з Капыля, знаёмы Купалу яшчэ па дарэвалюцыйным Пецярбургу, задумаў манаграфію пра беларускага паэта, і вось у 1927 годзе Купала пачаў высылаць яму «кавалкі сваёй храналогіі». Пісаць пісьмаў паэт не любіў, эпісталярная, мемуарная ды, відаць, і любая іншая проза яму не давалася. Справа пасоўвалася марудна, ад выпадку да выпадку. У верасні 1928 года Купала быў у Кіславодску і — хоць адцягвалі яго паўднёвае сонца, прагулкі ў горы, а можа, і дзякуючы ім, засеў нарэшце за пісьмо, каб адказаць на пытанні Клейнбарта аб сваёй вучобе, коле чытання, уплыве на яго розных аўтараў, сустрэчах з людзьмі, прычыненымі да яго пісьменніцкага лёсу.
3 рускіх пісьменнікаў ён назваў Някрасава, Кальцова, Лермантава, Надсана, Пушкіна, Горкага, адзначыў таксама Андрэева, Салагуба («отдал дань временн н увлекся, что называется, снмволнстамн»), з польскіх — Сыракомлю (які быў таксама беларускім паэтам), Канапніцкую, Ажэшку, Выспянскага, Славацкага, Міцкевіча, Крашэўскага, Пшыбышэўскага і далей пісаў (з Клейнбартам Купала перапісваўся па-руску — пакінем мову арыгінала):
«Еслн вы спроснте, какая лнтература, польская шш русская, больше была мне по душе, то я сказал бы, что — первая. А это потому. В польской лнтературе после упадка Польшн больше выражалось стремленне к полнтяческому, а нногда м соцнальному вызволенню, нежелн, как мне казалось, в русской. Кстатм, я вспомню здесь одно обстоятельство: когда мы жнлн в Селніце, я познакомнлся с одннм польскнм помеіцнком Снгнзмундом Чеховнчем в нм. Бесядка Внлейск. у. Помеіцнк этот был в свое время сослан Муравьевым в Снбнрь, но впоследствнн вернулся н жші безвыездно в своем нменнн Бесядах. У него была громадная бнблйотека, в большннстве нз польскнх кннг. Вот тут-то мне н открылся, что называется, клад. Помеіцнк был ндеалнст, мечтатель. Этому способствовала, во-первых, ссылка, во-вторых, жнл он как-будто полулегально, прнтом жена у него была настояіцая ведьма. Она его держала впроголодь н не давала ему вмешнваться абсолютно в ннкакне дела. Так что он даже с женой не встречался. Жнл отдельно, куда ему
посылалась кое-какая пйіца, нй с кем не встречался, всегда поглоіценный княгамй. Н вот его бйбляотека открыла мне глаза на многое, что доселе было нейзвестно. Бывал у него я часто, прянося ему в благодарность за кнйгй to масла, то сыру, т. к. того, что доставалось ему от жены, на пропйтанйе не хватало. Беседовалй с нйм много о чем, о чем — трудно вспомнйть, но больше всего, кажется, о польском восстанйй 63 года. Часто он мне выбйрал кнйгй для чтенйя, а йногда я сам просйл такйх йлй другйх айторов. Кроме всякого рода поэзйй, которой я больше всего увлекался, беллетрйстйкй, йсторйй й т. п., у него первого я познэкомйлся с нелегальной лйтературой, больше всего относяіцейся к польскому восстанйю. Былй это йзданйя краковскйе, лондонскйе, парнжскне й т. д.
Встречалась лй мне тогда у него соцйалйстйческая лйтература — не помню. Но помню хорошо, что чнтаемая тогда мною нелегальная лйтература была пронйкнута вся ненавнстью к царйзму й любовью к свободе й незавйсймостн»'.
I так, здзіўляючы і загадкавы чалавек, інтрыгуючы фон, кнігі, прасякнутыя любоўю да свабоды,— вось што захавала ўдзячная памяць Купалы. Дзякуй Клейнбарту, што здолеў падахвоціць паэта на гэтыя падрабязнасці, без якіх яго біяграфія выглядала б для нас значна бяднейшай.
Нават у апошняй, вельмі кароткай паэтавай аўтабіяграфіі, напісанай за два гады да гібелі, знайшлося месцейка для Чаховіча і яго кнігазбору: «На мое счастье, у соседапомеіцйка Чеховяча, участняка восстанйя 1863 года, была большая бйблйотека, к которой я получйл доступ. В бйбляотеке было много прогрессйвных кнйг, которые помоглй мне осмыслйть полйтнческйй строй тогдашней царской Россйй й пробуждалй недовольство этйм строем»2.
Ці варта гаварыць, як важна для нас сабраць па крупінках усё, што адносіцца да Чаховіча і акалічнасцей яго сустрэчы з Купалам.
Зоймемся найперш Чаховічам.
Колькі-небудзь падрабязнай біяграфіі яго няма, і мы робім цяпер па сутнасці першую падобную спробу, абапіраючыся на даўняе знаёмства з матэрыяламі паўстання 1863 года.
Першыя больш-менш сістэматычныя друкаваныя звесткі пра Чаховіча, калі не лічыць невялікага некралога ў
Купала Я. Зб. тв.: У 7 т. Мн., 1976. Т. 7. С. 423—424.
2 Пуцявінамі Янкі Купалы. Мн., 1981. С. 7.
«Дзённіку віленьскім», з’явіліся ў 1913 годзе ў апублікаваных у Вільні мемуарах вядомага дзеяча паўстання Якуба Гейштара.
Характарызуючы членаў віленскага Камітэта руху на чале з Каліноўскім, Гейштар пісаў, што добра ведаў Зыгмунта Чаховіча. Паводле яго слоў, гэта быў чалавек «высакародны, узнёслы, але пры гэтым непаслядоўны і без цвёрдых пераконанняў, лёгка даваў сабой кіраваць». Або яшчэ: «...непрактычны, часта схільны да захаплення летуценнік»1. Вядома, характарыстыка гэта вымагае крытычнага ўзважвання. Гейштар і Чаховіч належалі да розных паўстанцкіх лагераў, але, відавочна, мемуарыст — чалавек значнага жыццёвага вопыту — здолеў падмеціць і некаторыя сапраўдныя, істотныя рысы. Успомнім купалаўскае: «ндеалнст, мечтатель». У мемуарах Гейштара ёсць яшчэ некалькі згадак пра Чаховіча, апошняя іх сустрэча адбылася ў турме. Да гэтых сведчанняў мы яшчэ вернемся, а пакуль адзначым, што да мемуараў прыкладзена, у шэрагу іншых шматлікіх біяграфічных даведак, даведка пра Чаховіча, падрыхтаваная выдаўцамі ўспамінаў. Нягледзячы на сцісласць (літаральна, няпоўная старонка), яна дае ўсё-такі біёграфу нейкую асноўную канву, кіруючую нітку.
3 гэтай даведкі, а таксама з іншых прыцягнутых намі матэрыялаў жыццёвы шлях Чаховіча вымалёўваецца наступным чынам.
Поўнае імя — Зыгмунт (Сігізмунд Бярнардавіч) Чаховіч-Ляхавіцкі. Дадатак да асноўнага прозвішча — Ляхавіцкі, як было прынята ў шляхты, ужываўся ў рэдкіх, болып урачыстых або цырыманіяльных, ці што, выпадках, у паўсядзённым побыце абыходзіліся без яго.
На пяцьдзесят адзін год старэйшы за Купалу, гадзіўся яму не толькі ў бацькі, але і ў дзяды. Нарадзіўся ў 1831 годзе ў Сурвілішках Свянцянскага павета Віленскай губерні. Адразу ж пытанне — дзе гэта цяпер? Былы Свянцянскі павет падзяліўся паміж Літвой і Беларуссю. Назва Сурвілішкі досыць пашыраная і там, і тут. Вядома, напрыклад, старадаўняе мястэчка, цяпер пасёлак Сурвілішкіс у Кедайнскім раёне Літвы. Так і вырашылі гэта пытанне нашы энцыклапедысты пры пераводзе месца нараджэння Чаховіча са старога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу на новы (гл.: Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Мн., 1981. Т. 5. С. 651). Але гэта, вядома, памылка. Як слушна
Gieysztor J. Pami^tniki z lat 1857—1865. Wilno, 1913. T. 1. S. 221, 233.
піша С. Акуліч у артыкуле «Бібліятэка, якую наведваў пясняр» (Мінская праўда. 1980, 22 жн.), Сурвілішкі Чаховіча — гэта Беларусь, сённяшняя Пастаўшчына.
Дакументы сведчаць, што Чаховічы з 1741 года валодалі ў былым Свянцянскім павеце, недалёка ад Камаяў, даволі вялікім маёнткам Мацковічы, атрыманым імі ад Сулістроўскіх, з якімі яны тады парадніліся. Сурвілішкі, над аднайменным возерам,— фальварак гэтага маёнтка.
Са знойдзенай у вільнюскім гістарычным архіве метрычнай кнігі камайскага касцёла за 1831 год' відаць, што Зыгмунт прыйшоў на свет 7 жніўня, пры хрышчэнні мясцовы настаяцель Раманоўскі даў яму яшчэ імёны Баніфат і Рох. Бацькі Бярнард і Юзэфа мелі тытул падкаморыяў2 Завілейскага павета (так даўней называўся Свянцянскі павет). Кумамі і сведкамі былі пісар Браслаўскага павета Квінта з жонкай, нейкі высакародны Нарвойш (якія характэрныя ўсё прозвішчы!) і дачка завілейскага падкаморыя Тэкля Чахавічанка, мабыць, старэйшая сястра Зыгмунта.
Вучыўся Зыгмунт у Віленскім дваранскім інстытуце — так называлася адна з прывілеяваных сярэдніх навучальных устаноў тагачаснай Вільні.
3 таго далёкага часу да нас дайшоў дакумент, які паказвае, што ў гэты перыяд ім апекаваўся старэйшы брат Ігнат (бацькі, мабыць, ужо не было ў жывых). Дырэктар інстытута піша папячыцелю Беларускай навучальнай акругі ў кастрычніку 1849 года: «Помеіднк Свенцянского уезда йгнатнй Чеховмч подал мне прошенне, в коем пропнсывает, что брат его Снгмзмунд Чеховйч, бывшйй воспйтаннйк 5 класса Вйленского дворянского янстмтута, в начале прошедшего учебного года, по выдержанйй яспытанйя для перевода йз 5 в 6 класс, по расстроенному здоровью, должен был отправйться в деревню й в продолженйе сего временй обучался всем предметам по программам шестого класса, ныне по выздоровленйй его, Сйгйзмунда, просйт меня о прйнятйй его обратно в мнстйтут воспмтанннком шестого класса...»3 Магчыма, перапынак у вучобе быў звязаны з арыштамі ў 1849 годзе шматлікіх удзельнікаў рэвалюцыйнага таварыства літоўскай моладзі. Браты, мабыць, вырашылі пераседзець гэты неспакойны час у вёсцы. У Ігната і Зыгмунта, трэба думаць, было нямала агульнага. Яны цікавіліся
1 ДГА Літвы, ф. 604, воп. 37, спр. 31.
2 Згодна з тагачаснымі звычаямі тытул мужа аўтаматычна пераходзіў і на жонку.
3 ДГА Літвы, ф. 567, воп. 2, спр. 6122.
беларускай літаратурай і фальклорам. Прынамсі, вядома, што ў 1870 годзе Ігнат Чаховіч абяцаў прыслаць Яну Карловічу (ведаў, чым дагадзіць заўзятаму этнографу) «простанародную размову сялянскай бяседы на беларускім дыялекце вельмі рэдкага характару — з мінулага стагоддзя — паэтычную і досыць доўгую»1. Што канкрэтна мелася на ўвазе, на жаль, невядома.
He так даўно ў Польшчы надрукаваны падрабязны артыкул пра Віленскі дваранскі інстытут^, ёсць там спіс выкладчыкаў і выпускнікоў, з якога відаць, што Чаховіч скончыў інстытут у 1851 годзе.
Далей згаданая вышэй біяграфічная даведка да кнігі Гейштара паведамляе: завяршыў адукацыю ў Пецярбургу на камеральным аддзяленні, нават удакладняецца, што скончыў вучобу з адзнакай. Маецца на ўвазе камеральны разрад юрыдычнага факультэта, дзе вучыўся і Кастусь Каліноўскі, хоць наўрад ці, насуперак сцвярджэнням некаторых даследчыкаў, яны маглі быць таварышамі студэнцкіх гадоў, у іх даволі значная розніца ва ўзросце (Чаховіч старэйшы за Каліноўскага прыкладна на сем гадоў).