Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У ліпені гэтага ж года Чаховічу, па хадайніцтву варшаўскага генерал-губернатара (відаць, былі зноў пушчаны ў ход сваяцкія сувязі), усё ж дазваляецца прыехаць на радзіму на два месяцы. Прадоўжыць гэты тэрмін улады не згадзіліся.
На гэтым дадзеныя выяўленых дагэтуль архіўных дакументаў вычэрпваюцца. Як удалося зламіць упартае нежаданне царскіх улад дапусціць нядаўняга паўстанца-канспіратара на радзіму — мы не ведаем. Але ў цэлым гэта не адзінкавы выпадак. Паступова гэтага дабіваліся многія. Дарэчы, успамінаецца ўражанне маладога Купалы, што «жнл он как-будто полулегально». Можа быць, законнага дазволу так і не ўдалося дабіцца і ўлады проста закрылі вочы на тое, што яго знаходжанне ў Бясядах падзацягнулася?..
Дабавім толькі, што на пачатку 1875 года ў «Мннскнх губернскмх ведомостях» (трэба думаць, што і ў газетах іншых беларускіх і літоўскіх губерняў) друкуецца аб’ява Віленскага губернскага праўлення аб маючым адбыцца продажы з таргоў за даўгі канфіскаваных у «полнтнческого преступннка» Сігізмунда Чаховіча маёнткаў Мацковічы і Крашоны. У Мацковічах тады (пасля нядаўняга размежавання з сялянамі) налічвалася 1144 дзесяціны, ацэньваўся маёнтак на 30 тысяч рублёў. У Крашонах, ацэненых на 5 тысяч рублёў, лічылася ўсяго 187 дзесяцін. Публікуецца даўжэзны спіс крэдытораў з указаннем пазычаных сум, часам па некалькі тысяч рублёў. Чым скончыліся таргі, мы пакуль не ведаем, вядома толькі, што Мацковічамі потым валодаў генерал Маўрос. Чаховіч астаўся, такім чынам, без «недвнжнмостн», у поўнай матэрыяльнай залежнасці ад жонкі, якой належалі Бясяды і яшчэ, як мы бачылі, маёнтак Гяльвянуў, праўда, невялікі.
Умовы жыцця Чаховіча ў Бясядах красамоўна апісаны
Янкам Купалам у прыведзеным аўтабіяграфічным пісьме. Відаць, за час разлукі Зыгмунт і Анэля канчаткова сталі чужымі людзьмі. Можна меркаваць, што жонка вызнавала, мякка кажучы, цвярозы практыцызм, а муж так і не вылечыўся ад рамантычных ідэалаў маладосці. Вось і вымушана жонка ратаваць свой набытак ад філантрапічных парыванняў неразважлівага спадарожніка жыцця.
Чужакамі выраслі і дзеці. У 1910 годзе, пасля смерці Зыгмунта, «Наша ніва» ў карэспандэнцыі з Бясяд выкрыла драпежніцтва яго сына, які размахам сваіх аперацый з лесам і адначасова сваёй нялюдскай меркантыльнасцю і бояззю пераплаціць лішнюю капейку батракам здзівіў усю акругу. Магчыма, нататка раззлавала бясядскага пана. У 1914 годзе, калі рэдактарам «Нашай нівы» быў Купала, газета змясціла новы допіс: пан Вітальд Чаховіч з Бясяд, здаючы ў арэнду свае фальваркі, браў з арэндатараў слова, што яны не будуць выпісваць і чытаць беларускія газеты. «А яшчэ сын ідэйнага бацькі»,— заключала карэспандэнцыю газета. Тут чуецца не толькі папрок сыну, але і прызнанне высокіх якасцей бацькі. Вядома ж, Янка Купала помніў старога пана Зыгмунта і ў 1914 годзе, калі рэдагаваў «Нашу ніву».
Але мы зноў адхіліліся. Пан Зыгмунт яшчэ жывы і туліцца на птушыных правах у Бясядах. He заўсёды сыты і дагледжаны, ён не адчувае сваёй самоты, абкружаны вернымі сябрамі і субяседнікамі — кнігамі. Уладзімір Караткевіч, які самую буяную фантазію спалучаў з дзівоснай інтуіцыяй і дакладнасцю, у п’есе «Калыска чатырох чараўніц», пра юнацтва Янкі Купалы, убачыў гэта так: «Бібліятэка ў флігелі Зыгмунта Чаховіча ў Бясядах. Простыя беленыя сцены, паўкруглыя зверху вокны, канапа, пацёрты дыван, столік, крэслы. Адзіная раскоша — мноства кніг і патрапаных, і ў старадаўніх скураных, і ў ціснёных золатам вокладках. Астатняе — пацёртае і нібы прыцярушанае пылам... У фатэлі, накрыты пледам, сам Зыгмунд Чаховіч. Яму каля сямідзесяці год...» Калі і выпадалі ў жыцці Чаховіча нейкія грошы, ён, зразумела, траціў іх на кнігі, a то і раздаваў беднякам.
Толькі пасля смерці жонкі Чаховіч зноў адчуў сябе нарэшце паўнапраўным чалавекам і пераехаў у Вільню. У кароткай біяграфічнай даведцы, на якую мы не раз ужо абапіраліся, ёсць фраза, літаральна некалькі слоў, яны праліваюць яркае святло на асобу нашага героя: «Першым яго дзеяннем была выплата з атрыманай спадчыны даўгоў і пазык, зробленых на паўстанцхія мэты». Даўгі паўстання!
Вось адкуль, трэба думаць, вялікі спіс крэдытораў па маёнтку Мацковічы! Сярод «чырвоных» заможныя людзі з «недвнжнмостямн», з маёнткамі былі рэдкія. А толькі такім людзям быў адкрыты крэдыт, толькі такім па тых часах даваліся напавер буйныя сумы. Напаўпралетарыям-«чырвоным» заўсёды востра не ставала сродкаў на сваю арганізацыю, на справу паўстання. У цяжкія хвіліны арганізацыю, аказваецца, выручаў Чаховіч, сам залазячы па вушы ў даўгі.
3 архіўных дакументаў даведваемся, што маёмасныя справы бацькі Чаховіча, а потым і самога Зыгмунта вёў адстаўны віленскі чыноўнік Выганоўскі. Чаховічу даводзілася часта бываць у яго доме. Сын Выганоўскага Вацлаў, арыштаваны ў 1866 годзе ў Пецярбургу па справе Каракозава, расказваў, паводле агентурных звестак, пра вытрымку і канспірацыйную абачлівасць паўстанцаў 1863 года Здановіча і Чаховіча, паплечнікаў Каліноўскага: «... он [Здановіч.— Г. К.\ был с намм прнятель... также н Чеховнч был нашнм прнятелем, онн оба былн осуждены по одному делу, а пред тем однажды вместе былн у нас, то показалн внд, как будто однн другого вовсе не знают н мать моя рекомендовала нх одного другому: это пан Здановнч, а это пан Чеховнч,— вот как умные людн должны поступать в этнх случаях»1. Для нас гэта асабліва важны след. Паколькі Здановіч быў касірам паўстання, а Выганоўскі павераным і крэдыторам Чаховіча, то можна без вялікай рызыкі меркаваць, што намаляваная ў гэтым фрагменце сцэна, магчыма, мае прамыя адносіны да даўгоў паўстання.
Гістарычна «чырвоныя» аплацілі гэтыя даўгі сваімі гераічнымі намаганнямі, сваімі ахвярамі, сваёй крывёй. Сам Чаховіч, здавалася б, тройчы аплаціў іх, страціўшы маёнткі, удыхаючы свінцовы пыл у Нерчынскіх капальнях. Гэта, так сказаць, гістарычна. А калі па-чалавечы, то займаў ён у канкрэтных людзей і хацеў быць сумленным перад імі. Каб і цень не ўпаў на паўстанне і яго людзей. Дый проста таму, што не мог іначай.
Тэму сплачвання даўгоў, рыцарскую далікатнасць Чаховіча да маштабаў высокага мастацкага абагульнення ўзняў У. Караткевіч у сваёй п’есе.
Зыгмунт Чаховіч дачакаўся яшчэ рэвалюцыйнага выбуху 1905—1907 гадоў, дачакаўся — храналагічна — яскравага літаратурнага дэбюту Купалы, хоць мы і не ведаем, на жаль, яго рэакцыю на першыя выступленні паэта ў друку. Ці знаў,
1 ДГА Літвы, ф. 494, воп. 1, спр. 686, л. 77.
ці здагадваўся ён, што магутны звонкагалосы Купала, светлая надзея новай Беларусі,— той самы сарамяжлівы малады чалавек, сын арандатараў Луцэвічаў, што прыходзіў да яго ў Бясяды? Невядома. Хаця ўжо даволі рана (артыкул Е. Янкоўскага 1909 года) сучаснікі адзначылі «выхаваўчы ўплыў» на Купалу «палкоўніка 1863 года Зыгмунта Чаховіча». Цікава, адкуль ішлі гэтыя звесткі — ад Купалы ці Чаховіча? Хутчэй зноў ад Купалы, бо Янкоўскі называецца ў ліку віленскіх знаёмых паэта1. Ва ўсякім разе несумненна, што перад намі яшчэ адна — вельмі ранняя, хоць і мімалётная — згадка-крыніца пра сувязі Купалы з Чаховічам.
Сам Чаховіч памёр у Вільні на спадзе рэвалюцыі, 15 кастрычніка 1907 года. 23 кастрычніка ў мясцовай польскай газеце «Дзеннік віленьскі» з’явіўся некралог, у якім адзначалася, што Чаховіч да канца жыцця захоўваў бадзёры настрой і ў дзень смерці збіраўся на паседжанне віленскага Таварыства сяброў навукі, членам якога быў. Пахаваны на могілках у Радашковічах побач з жонкай і сынам. Біяграфічных звестак у некралогу амаль не было, але гаварылася, што ў 1863 годзе ён «кінуў маладую жонку і дваіх дзяцей, кінуў дом родны, поўны каштоўных збораў, і пайшоў служыць народнай справе. Якую ў ёй ролю адыграў, якія заслугі заслужыў — цяжка цяпер сказаць. Павінны быць яны не малыя, калі ён апынуўся ў Нерчынскіх капальнях, дзе прабыў 9 гадоў, прыкуты да тачкі».
I далей: «Вусны старога, звязаныя прысягай, заўсёды маўчалі, калі размова ішла пра цывільную арганізацыю нацыянальнага ўрада і пра асабісты ўдзел у ёй. Аднак з кароткіх згадак сучаснікаў падзей 1863 года, а таксама з намёкаў нябожчыка, якія рабіліся ў сямейным коле, калі большасць таварышаў па тых падзеях паўмірала, ведаем, што ён прымаў актыўны ўдзел у партыі Ябланоўскага. Яшчэ большае значэнне мелі яго працы ў народнай арганізацыі, у якой займаў выдатнае становішча. Ведаем, што дастаўляў зброю для паўстанцкіх атрадаў, якую правозіў кантрабандай з Аўстрыі і хаваў ва ўласным доме ў Мацковічах».
Дэталяў пра сувязь Чаховіча з атрадам Длускага-Ябланоўскага, пра правоз зброі з Аўстрыі ў іншых крыніцах мы не сустракалі. Тым большая іх вартасць. Цікавыя таксама радкі ў некралогу пра тое, што яго каштоўную бібліятэку,
Ластоўскі В. Успаміны аб Янку Купалу // Шляхам гадоў. Мн., 1993. С. 157.
калекцыю старадаўняў зброі, сабраныя ў маладыя гады, расцягалі пасля арышту і асуджэння.
Паўтараюцца звесткі, вядомыя нам з біяграфічнай даведкі да мемуараў Гейштара, што праз 16 гадоў вярнуўся ў Літву, што пасля смерці жонкі аддаў даўгі паўстання. «Сярод сваіх кніжак, сярод перыядычных выданняў розных адценняў, якія ўважліва чытаў, гаворачы: «Трэба ведаць, што пра нас думаюць і ворагі», бавіў жыццё ціха і спакойна, несучы дапамогу і падтрымку ўсюды, дзе гэта патрабавалася».
Некралог падпісаны літарамі Z. К. Загадкі тут няма. Гэта ініцыялы Соф’і (Зоф’і) Кавалеўскай (1853—1918), краязнаўцы, даследчыцы беларускага фальклору. Яна жыла з мужам Яўгенам Кавалеўскім, удзельнікам паўстання 1863 года, у вёсцы Малыя Бакшты (цяпер Маладзечанскі раён). Кавалеўскія, несумненна, ведалі Чаховіча. А самае галоўнае, у Бакштах у іх, як устаноўлена Генадзем Каханоўскім, бываў і Янка Купала. Так што ўсё звязваецца ў цікавы вузел.
Вернемся яшчэ раз да таго моманту, калі Чаховіч, пасля многіх пакут і нягод, пасяляецца нарэшце ў Бясядах. Якраз у 1880 годзе выйшаў першы том «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх зямель», у якім гэтая мясцовасць апісваецца даволі падрабязна. Паглыбімся ў своеасаблівую лапідарную паэтыку слоўніка. Перакладаем з польскай:
«Бясяды, вёска і маёнтак, Вілейскі павет, Хаценчыцкая воласць, за пяць міль [35 вёрстаў.— Г. К.} ад Мінска, 18 вёрстаў ад Радашковічаў (тут прыход і паштовая станцыя), ад Лібава-Роменскай чыгункі (станцыя Красная, або Уша) З1 /2 мілі. Гэты маёнтак мяжуе з аднаго боку з Барысаўскім паветам Мінскай губерні. Плошча 6000 моргаў [звыш 3000 дзесяцін.— Г. X.], з іх 1200 прыдатных, астатняе лес. Жыхароў абодвух полаў на гэтым абшары 600 — 650 чалавек, пераважна праваслаўных. За паўвярсты ад сядзібы знаходзіцца прыходская царква, з 1840 года праваслаўная, пабудаваная 200 гадоў таму назад, рэдкай архітэктуры, у форме трохкутніка з усечанымі вугламі, які ўтварае няправільны шасцікутнік. Мясцовасць гарыстая і маляўнічая. На невялікай адлегласці ля падножжа гары, на якой пабудавана царква, цячэ рака Удра, прыток Іліі, па другім баку ракі гара са слядамі замка. Да Бясяд належыць