У бясядскай бібліятэцы, зразумела ж, былі кнігі Ляскарыса, у тым ліку зробленыя ім апрацоўкі для маладога чытача «Мемуараў» Паска і «Памятак Сапліцы» Жэвускага (Варшава, 1882—1883). Магло здарыцца, бясядскі самотнік паказваў юнаму Купалу не толькі рэдкія замежныя выданні, але і рукапісы неапублікаваных твораў. 3 кніг пра паўстанне 1863 года, з расказаў Чаховіча Купала мусіў даведацца пра жыццёвы подзвіг Каліноўскага, запомніць яго імя, а магчыма, і пазнаёміцца з яго творамі («Пісьмамі з-пад шыбеніцы», «Мужыцкай праўдай»). Фігуральна кажучы, у час сустрэч і гутарак Чаховіча і Купалы над імі лунаў цень Каліноўскага. Ідэалогія, гераічная барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне народа, рэвалюцыйная публіцыстыка і паэзія Каліноўскага былі надзвычай блізкія Купалу, які 1 Полымя. 1984, № 5. С. 172. У іншым месцы Ф. Гінтаўт піціа: «Па сутнасці, Чаховіч быў неафіцыйным настаўнікам, які пеставаў талент прышлага паэта на працягу амаль сямі гадоў» (Полымя. 1992, № 7. С. 208). Ад Купалавай сястры Гінтаўт чуў нават, што Янка цераз Чаховіча пасылаў у друк першыя (відаць, яшчэ польскія) вершы і быццам бы неяк атрымаў ганарар за нешта надрукаванае. разам са сваімі паплечнікамі, па сутнасці, прадоўжыў справу Каліноўскага на новым гістарычным этапе. Аднак усвядомлена гэта было пакаленнем Купалы не адразу. У купалаўскіх матэрыялах няма ранніх згадак пра Каліноўскага. Як быццам не помняць пра родапачынальніка беларускай рэвалюцыйнай дэмакратыі і многія іншыя дзеячы нашаніўскай пары. Рэдкае выключэнне нарыс М. Багдановіча «Белорусское возрожденме» (1915). На поўны голас загаварыў пра Каліноўскага «Гоман» В. Ластоўскага (1916). Новае, сапраўднае адкрыццё Каліноўскага для Купалы, як і для ўсяго беларускага народа, адбылося ўжо ў паслярэвалюцыйны час, а менавіта ў 20-я гады, калі вобраз «атамана мужыцкай праўды» ўвасабляецца ў яскравых творах літаратуры і мастацтва, ставіцца п’еса Е. Міровіча, здымаецца фільм пра Каліноўскага. У Зборы твораў Купалы апублікавана рэцэнзія на спектакль па п’есе Е. Міровіча «Кастусь Каліноўскі» (упершыню надрукавана ў газеце «Савецкая Беларусь» 10 лістапада 1923 года за подпісам «К-а»). У рэцэнзіі падкрэслівалася, што «выведзены на сцэне герой — не надуманая аўтарам асоба, а гістарычна рэальная, баец-рэвалюцыянер Беларусі 60-х гадоў». «Мы патрабуем,— гаварыў аўтар,— каб у дні спектакля не толькі вывешваўся партрэт Каліноўскага, але тут жа, на картцы, кароткі, але выразны (у звязку з п’есай) жыццеапіс. Моладзь павінна знаць тых, хто складаў галовы за волю працоўных Беларусі». Апошнім часам нашы вучоныя ўслед за Янкам Саламевічам схіляюцца да высновы, што гэты цікавы водгук на спектакль Міровіча належыць усё-такі не Купалу, а знанаму беларускаму літаратару і грамадскаму дзеячу Я. Дылу (Т. Кулешы), які гэтаксама ж, як Купала, карыстаўся крыптанімам «К-а». Тым не менш вядома, што Купала даражыў памяццю беларускага нацыянальнага героя — кіраўніка паўстання 1863 года. Імя Каліноўскага неаднойчы згадваецца ў публіцыстыцы Купалы часоў Вялікай Айчыннай вайны. У артыкуле «Народ-мстнтель» народны паэт пісаў: «Народ помннт своего бесстрашного революцнонера Кастуся Калнновского, возглавнвшего в 1863 году «Чырвоны жонд» (красное правнтельство). С горсткой храбрецов он дрался за свободу н землю для белорусского крестьяннна, нздавал для него «Мужнцкую правду» н погнб за него в неравной борьбе. Славные траднцнн Калнновского жнвы в белорусском народе». У дакладзе на сакавіцкай сесіі Акадэміі навук БССР 1942 года «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя» Янка Купала ўспомніў імя «слаўнага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага» побач з імёнамі самых дарагіх беларускаму народу гістарычных дзеячаў — Францыска Скарыны, народных паўстанцаў Гаркушы і Нябабы, пісьменнікаў Дуніна-Марцінкевіча і Багушэвіча, Цёткі і Багдановіча. Досыць глыбокае знаёмства з падзеямі паўстання 1863 года стала неад’емнай часткай гістарычных ведаў паэта, уплывала на фарміраванне яго поглядаў на гісторыю роднай Беларусі, яго агульнай гістарычнай канцэпцыі. У вершы «Касцу» (1907) ён нагадае, што самая звычайная сялянская каса можа стаць грознай зброяй у руках народа, калі той паўстане. Быў даўней народ хітрэй, He знаў стрэльбаў, дык аей! Коскі шаблямі былі, Ваяваць з імі ішлі. Паэт да тонкасці ведаў тэхніку пераўтварэння касыпрацаўніцы ў касу-зброю. Касу ў шыйцы адагне, I насадзіць, і махне... Зразумела ж, гэтыя вобразы навеяны славутымі касінерамі 1863 года. Слаўнае мінулае давала падпору для аптымістычных спадзяванняў на будучае. У вершы «За касой» (1911, зб. «Шляхам жыцця») Купала марыў-пытаўся: Ці даждуся калі кос і песень касцоў На другой на вялікай касьбе?.. Тое ж і ў вершы «Касьба» (1905—1907) са зборніка «Жалейка»: Дружна йдзі, бедны люд, і з зары да зары Працуй, біся, не гніся пад лямкай цяжкой I за праўду сваю, дачакаўшы пары, 3 касой вострай сваёй дружна, смела пастой! Нярэдка ў сваёй паэзіі і публіцыстыцы Купала звяртаўся да злавеснага вобраза Мураўёва-вешальніка, душыцеля паўстання 1863 года, духоўнага антыпода Каліноўскага. «Мураўёва цень» як увасабленне царызму, які карыстаецца нязгодай паміж народамі, паўстае ў байцы Купалы «Лякарства» (1909). Часы, «калі Мураўёў гаспадарыў у Беларусі», успамінаюцца ў яго артыкуле «За «А ўсё ж такі мы жывём!..» (1914), накіраванай супраць шавіністычных выступленняў чарнасоценнай прэсы. Мураўёўшчыну Купала разумеў вельмі глыбока, паказваючы пазней духоўную роднасць царскага сатрапа з польскімі шавіністамі-пілсудчыкамі. У вершы «Суд ідзе. Браніславу Тарашкевічу» (1932) «цень Мураўёва» вітае памагатых Пілсудскага, што чыняць расправу над лепшымі прадстаўнікамі працоўнага беларускага народа. ...Бясяды. Невялікая кропка на карце Беларусі, якая выклікае шмат гістарычных, літаратурных успамінаў і асацыяцый. ЦІ БЫЛО ТАКОЕ ВЫДАННЕ? Даследчыцкі сюжэт з Багдановічам, Каліноўскім і бібліяграфічнымі рэбусамі 3 Багдановічам нам стала далёка відаць ва ўсе канцы свету. М. Стральцоў Кастусю Каліноўскаму і Максіму Багдановічу было па 26... Алена Ціхановіч Нашы энцыклапедысты, якія працуюць над энцыклапедычным даведнікам «Максім Багдановіч», папрасілі напісаць некалькі радкоў пра адносіны выдатнага паэта да Каліноўскага — ці ведаў Максім пра Кастуся, што і дзе аб ім пісаў, што можна сказаць пра іхнія духоўныя сувязі і г. д. Прыйшлося задумацца над гэтымі пытаннямі і нават зрабіць сякія-такія дадатковыя расследаванні. У агульным плане несумненна — гераічная барацьба, радыкальная ідэалогія, палымянае слова Кастуся Каліноўскага па сваёй сутнасці былі надзвычай блізкія дзеячам беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя, у тым ліку Максіму Багдановічу. Аднак па шэрагу прычын (перарывістасць традыцый, аднабаковая на працягу доўгага часу трактоўка падзей 1863 года як паўстання выключна польскага, далёкага ад інтарэсаў беларускага народа) само імя Каліноўскага толькі паступова адкрывалася маладой беларускай інтэлігенцыяй. У «Нашай ніве» згадак пра Каліноўскага, здаецца, няма. Вялікую публікацыю з адчуваннем маштабу яго дзейнасці, яго нацыянальнай значымасці прысвяціў яму ў 1916 годзе Вацлаў Ластоўскі ў «Гомане». Але яшчэ раней у нарысе-даследаванні «Белорусское возрожденне» праніклівы Багдановіч, па сутнасці, першы з нашаніўцаў прыгадаў Каліноўскага ў аспекце нацыянальна-культурнай гісторыі. Напомнім, што праца пісалася Багдановічам у ліпені 1914 года (якраз на парозе сусветнай вайны), у наступным годзе друкавалася ў маскоўскім часопісе «Украннская жнзнь», былі і асобныя адбіткі (Масква, 1916). Цяпер нас цікавіць наступнае месца з яе, прачытаем гэтыя радкі ўважліва. «Польскне повстанцы 1863 г.,— адзначаў Багдановіч,— в свою очередь выпустнлн ряд нзданнй на белорусском языке. Таковы «Мужыцкая праўда», «Гутарка старога дзеда», «Перэдсьмертный разгавор пустэльннка Петра» н т. д. К. Калмновскмй мздавал в Белостоке даже белорусскую газетку «Hutorka» (стнхотворную), подпнсываясь псевдоннмом «Ясько гаспадар с пад Вільні»'. Звесткі Багдановіча яшчэ не ва ўсім дакладныя. «Беларускай газеткай» Каліноўскага была, вядома, найперш «Мужыцкая праўда», якая прыпісваецца тут па традыцыі нейкім неакрэсленым, безаблічным «польскім паўстанцам». Гэта не выключае і адзначанага Багдановічам хаця б ускоснага дачынення правадыра беларускай рэвалюцыйнай дэмакратыі і да іншых выданняў, скажам, да даволі радыкальнай вершаванай «Гутаркі двух суседаў», якая сапраўды выходзіла ў Беластоку (выйшла 4 нумары) і пераклікалася некаторымі важнымі прынцыповымі палажэннямі з «Мужыцкай праўдай». Як бы там ні было, але сам факт звароту Багдановіча да імя Каліноўскага ў працы аб беларускім нацыянальнакультурным адраджэнні досыць паказальны. У гэтым сэнсе заслуга Багдановіча ў засваенні беларускай інтэлігенцыяй духоўнай спадчыны, традыцый Каліноўскага несумненная. Паўстае пытанне, адкуль Багдановіч узяў гэтыя звесткі. Якімі наогул матэрыяламі карыстаўся засяроджаны ў сваім высокім прызванні яраслаўскі ліцэіст, калі са шчымлівай любоўю да далёкай бацькаўшчыны, з душэўным клопатам аб яе будучыні рыхтаваў свой гістарычны нарыс адраджэння роднай культуры, у першую чаргу роднай літаратуры? Па сутнасці, гэта першы зводны курс гісторыі беларускага пісьменства. «Гісторыя...» яго магутнага цёзкі Максіма Гарэцкага выйдзе ў 1920 годзе, найбольш важны з гэтага пункту погляду, завяршальны выпуск «Белорусов» Карскага з’явіцца яшчэ пазней. Праўда, у 1903 годзе, у першым томе «Белорусов», Карскі даў беглую зводку літаратурна-лінгвістычных крыніц за ўвесь перыяд існавання нашага пісьменства, коратка прыгадаў там і «Мужыцкую праўду» (не раскрываючы аўтарства), але ацаніў яе ў афіцыёзным духу («Прокламацня напнсана очень зло»). Што яшчэ ляжала або магло ляжаць на рабочым стале вялікага працаўніка Максіма? Багдановіч перачытаў, несумненна, «Жнвопнсную Россню» (том, прысвечаны Беларусі), ведаў артыкул Ластоўскага «Памажыця!» (Наша ніва. 1913) пра пісьменнікаў 1 Богдановмч М. Белорусское возрожденне. М., 1916 (репрннтное нзд.— Мн., 1991). С. 13. XIX стагоддзя, іншыя гісторыка-літаратурныя публікацыі «Нашай нівы», працы Р. Зямкевіча, але пра Каліноўскага там нічога не было. На чым жа ён грунтаваўся ў дадзеным выпадку?