• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    А хіба не паказальна, што бібліёграф 20-х гадоў Юлія Іосіфаўна Бібіла, якая, безумоўна, выдатна ведала кнігу Ігнатоўскага, падала ў сваёй бібліяграфіі беларускіх выданняў «Гутарку двух суседаў» (тады, дарэчы, былі вядомыя толькі тры яе нумары), а проста «Гутарка» ёю не адзначана.
    Укладальнікі каталога 1986 года зрабілі інакш, але ці ёсць гэта крок наперад? Уключэнне ўяўнай «Гутаркі» (no634 з «Гутаркай двух суседаў») у каталог рэальных выданняў наўрад ці можна лічыць апраўданым. Нездарма самі ўкладальнікі пры гэтым бібліяграфічным апісанні паставілі пытальнік. Пры перавыданні каталога гэтую пазіцыю трэба выключыць.
    ...Вось такое нечаканае бібліяграфічнае расследаванне вырасла з даручэння энцыклапедыстаў напісаць некалькі радкоў пра адносіны Багдановіча да Каліноўскага.
    3 апублікаванага В. Рагойшам пісьма В. Савіча-Заблоцкага М. Драгаманаву 1886 года высветлілася даўняя трады-
    1 Старонкі літаратурных сувязей. М., 1970. С. 143.
    цыя прыпісваць Каліноўскаму ўсе беларускія гутаркі і пракламацыі 1863 года. Вось гэты надзвычай цікавы фрагмент (захоўваем арыгінальную стылістыку аўтара:): «Калі Каліноўскі пан пісаць яў [пачаў] паўстанскую «Беларускую гутарку», «Гутарку старога дзеда», Граматы, Граматкі, Пракламацыі і т. д., люд яў не верыць гэтым, што да яго памужыцку гукалі...»1 Назвы тут, за выключэннем «Гутаркі старога дзеда», як бачым, не канкрэтызаваныя, прыблізныя, не рэальныя, як не зусім адпавядае (або нават зусім не адпавядае) праўдзе і агульнае адмаўленне ўздзеяння пракламацый на народ. Апраўданае толькі само збліжэнне Каліноўскага з Беларуссю, з нацыянальнай культурай. У гэтым сэнсе Савіч-Заблоцкі быў папярэднікам Багдановіча.
    Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Выд. 2. Мн., 1988. С. 316.
    БЫУ I TAKI ПОШУК...
    I да матчынага дому Я прынёс снапок аўса.
    У. Хадыка
    Францішак Рысінскі— паэт і памешчык
    У 1843 годзе на Віцебшчыне пабываў Рамуальд Падбярэскі, які занатаваў свае ўражанні ад творчасці папулярнага мясцовага паэта. Вось што ён сказаў: «Францішак Рысінскі, аўтар мноства напісаных з нагоды і лёткіх вершыкаў, лёгкіх, вясёлых, дасціпных, у якіх звяртае ўвагу і міжвольна прымушае задумацца філасофская, часам знянацку кінутая думка, заснаваная на глыбокім веданні свету і людзей, выяўляе і рэдкі талент, і розум, падтрыманы навукай і роздумам»1. 3 напісанага тады артыкула Падбярэскага «Беларусь і Ян Баршчэўскі» відаць, што Рысінскі быў мясцовым памешчыкам і чыноўнікам, служыў апошнім часам старшынёй губернскай палаты цывільнага суда ў Віцебску. Падбярэскі дапускаў, што паэт паходзіў з Украіны. Наўрад ці. Хутчэй за ўсё гэта старадаўні беларускі род, прозвішча якога паходзіць ад вёскі Рысін былой Віцебскай губерні (цяпер Себежскі раён Пскоўскай вобласці; адсюль і вядомы паэтлацініст, збіральнік прыказак XVI — XVII стагоддзяў Саламон Рысінскі). Публікуючы некаторыя вершы Ф. Рысінскага ў другім томе «Рочніка літэрацкего» (1844), Падбярэскі адзначыў, што аўтар памёр дзесятак з лішнім (kilkunascie) гадоў назад, таму за ўмоўную дату яго смерці можна прыняць 1830 год (або каля 1830 года). Вось у асноўным і ўсё, што было вядома пра жыццё Францішка Рысінскага.
    У свой час шмат ведаў пра Рысінскага яго зямляк А. Рыпінскі, напісаў нават яго біяграфію для сваёй гісторыі беларускай літаратуры, але да нас яна, на вялікі жаль, не дайшла. Новых біяграфічных звестак не паве-
    1 Пачынальнікі. С. 57.
    дамляецца і ў «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», дзе пра Рысінскага ёсць невялікі артыкул У. Мархеля. У другім выпуску гісторыка-літаратурнага зборніка «Шляхам гадоў» (1990) У. Мархель надрукаваў пераклад даволі тыповага для Рысінскага верша «Роздум пасля страты закладзенага маёнтка» і дадаў ва ўступнай нататцы пра яго аўтара: «Не рабілася ніякай спробы адказаць на пытанне, чаму ў пачатку XIX стагоддзя надзвычайную папулярнасць на Віцебшчыне мелі іранічна-філасофскія творы Францішка Рысінскага (канец XVIII ст.— не пазней 1830 г.), старшыні цывільнага суда ў Віцебску, які пісаў на польскай, беларускай і, можа, на рускай мове...» Словам, і ў жыцці, і ў творчасці Рысінскага шмат пытальнікаў.
    Таму мне падаліся вартымі ўвагі кароткія звесткі, прыведзеныя ў справе канцылярыі Полацкага намесніцтва 1783 года аб службе мясцовых чыноўнікаў (ЦДГА ў Мінску, ф. 2567, воп. 1, спр. 65). Згадваецца там і Рысінскі. Аказваецца, яму было тады 34 гады. Выходзіць, нарадзіўся ён у 1749 годзе. Такім чынам, перад намі равеснік Гётэ, чалавек, які сфарміраваўся і пражыў значную частку жыцця яшчэ ў XVIII стагоддзі. Калі ўсходняя Беларусь была далучана да Расіі, ён увайшоў ужо ў пару маладосці. У 1778 годзе ўтварылася Полацкае намесніцтва, узнікла мноства новых устаноў, і Рысінскі атрымаў у Полацку месца засядацеля ад дваранства ў Другім дэпартаменце Верхняга земскага суда, потым быў выбраны дваранскім засядацелем у Полацкі совесны суд, з 1780 года ён надворны саветнік (гэта немалы чын). Друкаваны агульнарасійскі «Месяцеслов» на 1796 год паведамляе, што калежскі саветнік (новая прыступка ў кар’еры) Франц Пятровіч Рысінскі быў на той час старшынёй таго самага дэпартамента Верхняга земскага суда, у якім пачынаў некалі службу засядацелем.
    Словам, яго кар’ера складвалася даволі паспяхова. Гэтаму садзейнічала тое, што Рысінскі належаў да асяроддзя досыць багатых памешчыкаў. У той жа справе 1783 года паведамлялася, што ў яго былі маёнткі ў Віцебскім і Полацкім паветах. На жаль, назвы іх не прыводзіліся, падаецца толькі колькасць сялян ва ўладаннях памешчыка: у Віцебскім павеце прыгонных 268 душ (відаць, мужчынскага полу), у старостве (у часовым валоданні) 39, у Полацкім павеце 748 прыгонных, у Веліжскім старостве ажно 1162 душы. У спісе памешчыкаў Віцебскага павета, апублікаваным у цікавым краязнаўчым зборніку «Віцебшчына» (т. 2, 1928), адзначана, што Франц Пятровіч Рысінскі меў маёнткі Паў-
    цаво, Казімерава і іншыя (назвы не падаюцца), усяго 12 вёсак. У 1772 годзе за ім па павеце лічылася 518 душ абодвух полаў, праз 10 гадоў 540. Мабыць, ён не вылучаўся з масы памешчыкаў асаблівым лібералізмам у адносінах да сялян. У кожным разе ў кнізе М. Клачкова «Очеркн правнтельственной деятельностн времен Павла 1» (Пг., 1916) адзначана незадавальненне сялян памешчыкам Беларускай губерні (утворана ў 1797 годзе з Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў) калежскім саветнікам Рысінскім. Сяляне прыслалі нават у Пецярбург сваіх хадакоў са скаргамі на свайго памешчыка «в отягоіценйн йх несноснымй работамй н налогамн». Так што перад намі постаць супярэчлівая, дваістая: таленавіты вастраслоў, які дасціпна высмейваў агульначалавечыя заганы і слабасці, і сын свайго часу, які не толькі не саромеўся прыгонніцтва, але, па ўсім відаць, лічыў яго нармальнай з’явай і выціскаў з бедных паднявольных мужыкоў усё, што толькі можна.
    Францішак Рысінскі пісаў пераважна на польскай мове, але ёсць падставы думаць, што ён не грэбаваў і беларускай музай. Вядома, што яго творчасцю цікавіўся ксёндз-месіянер і вялікі кнігалюб Антон Карніловіч (1805—1856). У свой час Адам Мальдзіс прывёў наступны цікавы для нас фрагмент з артыкула пра Карніловіча ў «Польскім біяграфічным слоўніку»: А. Карніловіч, гаворыцца ў артыкуле, «цікавіўся таксама беларускай паэзіяй, асабліва паэтам Францішкам Русінскім [!], вершы якога збіраў і меркаваў выдаць». Як бачым, Рысінскі, магчыма,праз памылку друку, трансфармаваўся тут у Русінскага. He выключана, што мы ўвогуле маем тут справу з крыху перайначанымі звесткамі, якія ідуць яшчэ ад Падбярэскага, але хто ведае, можа, рэдакцыя слоўніка мела і якія дадатковыя матэрыялы.
    У. Мархель звязвае з Ф. Рысінскім аўтарства вядомых макаранічных беларуска-польскіх мініяцюр «Плач пакінутага каханай» і «За пенкнай паненкай аж душа сумуе...». Сваіх аргументаў даследчык не раскрывае. Хутчэй за ўсё гэта чыста інтуітыўнае меркаванне. Між тым пытанне мае сваю цікавую гісторыю, адносна паходжання гэтых твораў выказваліся самыя розныя погляды. Як вядома, яны апублікаваны А. Рыпінскім паўтара стагоддзя назад у кнізе «Беларусь» (1840). У хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя (1971) яны падаюцца як уласныя творы А. Рыпінскага. Праўда, у другім выданні хрэстаматыі (1988) у каментарыях з’явілася істотная агаворка са спасылкай на адзін з артыкулаў Р. Зямкевіча, што «Плач пакінутага
    каханай», магчыма, належыць Яну Аношку, а «За пенкнай паненкай...» напісана невядомым аўтарам з Дзісеншчыны не пазней 1820 года.
    У другім выпуску зборніка «Шляхам гадоў» Я. Янушкевіч апублікаваў варыянт «Плачу...» пад арыгінальнай назвай «Канкурэнцыя пэўнага гайдука да прачкі». Верш выяўлены даследчыкам у рукапісным зборніку XVIII стагоддзя, які захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве. Гэтая знаходка яшчэ раз даводзіць, што аўтарам верша не мог быць Аляксандр Рыпінскі. He мог па ўзросце, бо нарадзіўся ў 1811 годзе, калі верш ужо добра ведалі ва ўсіх кутках Беларусі. Што да аўтарства Францішка Рысінскага (храналагічна цалкам магчымага) і меркаванняў Зямкевіча, то тут патрэбны дадатковыя росшукі.
    Падзорная труба Эміліі Плятэр
    Нашы даследчыкі (А. Мальдзіс, Г. Каханоўскі) пісалі пра беларускую фалькларыстку, легендарную гераіню паўстання 1831 года Эмілію Плятэр (1806—1831), пра яе незвычайны, яскравы лёс.
    Паходзіла яна са старадаўняга графскага роду, які меў маёнткі і сваяцкія сувязі на сумежжы Беларусі, Латвіі і Літвы. На тагачасных імперскіх картах гэта Віцебская і Віленская губерні. Паводле ўспамінаў віцябляніна М. Маркса, у другой палове 20-х гадоў Эмілія не адзін раз прыязджала ў Віцебск, бывала ў іх доме, сябравала з ягонай маці. А Марксы ж былі вельмі сціплымі, небагатымі гараджанамі. Так што для магнацкай дачкі сяброўства з Марксамі вельмі паказальная рыска. Эмілія наогул вылучалася выключным нарадалюбствам. Смела спускалася з наканаваных ёй самім паходжаннем арыстакратычных нябёс на грэшную зямлю. М. Маркс, які сам надзвычай цікавіўся беларускай культурай, ставіў Эмілію Плятэр у першы рад культурных дзеячаў на занядбанай ніве нашага народа, лічыў яе як бы прадвесніцай беларускага Адраджэння XIX стагоддзя. У сваіх успамінах ён з пашанай і здзіўленнем раздумваў аб таямнічай духоўнай повязі, якая ўзнікла panraw паміж арыстакраткай і гаротным народам. Самым верным компасам для Эміліі было яе чуйнае сэрца.