Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
За земляка мог заступіцца, падтрымаць Дудышкін, але як там было ў сапраўднасці, мы не ведаем (працэс абгава-
рэння не фіксаваўся). Вынікі ж аказаліся для Манкевіча неспрыяльныя. Пастанавілі: «Отказать на основанмм того, что средства Обіцества не дозволяют ему прнступнть к нзданню сочяненнй».
Выходзіць, не знайшлося гэты раз у Літфондзе «четвертной» на добрую справу. (Дарэчы, як уяўляў сабе Манкевіч надрукаванне перакладу? Відаць, асобнай брашурай, бо інакш навошта грошы?)
Само пісьмо Манкевіча і тэкст перакладу пакуль што не выяўлены.
Мы паспрабавалі ўстанавіць асобу перакладчыка Івана Восіпавіча Манкевіча, які жыў у 1860 годзе ў Старым Быхаве (так называўся некалі сённяшні Быхаў). He вельмі гэта проста. Спачатку высветлілася толькі, што Манкевічы даволі пашыранае шляхецкае прозвішча на Магілёўшчыне, у тым ліку ў былым Быхаўскім павеце. У «Памятной кннжке Могнлевской губерннм» на 1863 год ёсць два Манкевічы, абодва з Быхаўшчыны. Штабс-капітан Канстанцін Пятровіч Манкевіч лічыўся засядацелем ад дваранства ў Быхаўскім павятовым судзе, Манкевіч Аўгуст Фаміч — калежхжі рэгістратар — быў дэпутатам ад быхаўскага дваранства ў губернскай дэпутацкай зборні. 3 архіўных спраў мінскага гістарычнага архіва даведваемся, што згаданы Канстанцін Манкевіч разам з братам Аляксандрам валодаў паблізу Быхава адносна невялікім маёнткам Камарычы, закладзеным у Пецярбургскай «сохранной казне». Аўгуст Фаміч Манкевіч быў, відаць, багацейшы, меў маёнткі ў Быхаўскім і Чэрыкаўскім паветах. У 1863 годзе падазраваўся ў сувязях з паўстанцамі мясцовага атрада Анцыпы, знаходзіўся пад арыштам, праўда, у даволі лагодных умовах — ва ўласнай кватэры ў Магілёве. Пры вобыску ў яго маёнтку Закупленне (паблізу ад Чачэвічаў) знайшлі шмат замежных безцэнзурных кніг, «вершы і гімны бунтоўнага зместу» (ні саміх твораў, ні іх спісаў няма). Беларускі пісьменнік-перакладчык Іван Восіпавіч Манкевіч мог быць нейкім бедным сваяком уладальнікаў Камарычаў і Закуплення.
Гісторык Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі Сяргей Цытовіч у сваім вядомым грунтоўным даследаванні «1863 год у Горы-Горках» (1929; яго варта было б перавыдаць) называе яшчэ аднаго ўдзельніка паўстання 1863 ro­fla — Манкевіча — нават з ліку кіраўнікоў. Працытуем працу вучонага: «Папярэдняй падрыхтоўкай і арганізацыяй магілёўскіх паўстанцаў, якія далучыліся да паўстання ў Горках, ведалі: член Магілёўскага камітэта М. Аскерка [доктар,
пасля расстраляны.— Г. К.}, сакратар Магілёўскай крымінальнай палаты Галіноўскі і Манкевіч. Апошні, паходзячы з Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, у 1861 годзе пачаў службу ў Вільні ў кнігарні Аргельбранта, а потым служыў у рэдакцыі «Внленского вестнмка». У пачатку паўстання 1863 года ён прыбыў у Магілёў, дзе 2 мая арыштаваны як агент Цэнтральнага Камітэта. У паследку Манкевіч на судзе адважна бараніў ідэі паўстання»1. Звесткі, як бачым, вельмі цікавыя. Вось толькі Цытовіч, на вялікі жаль, не называе імя гэтага Манкевіча. Спасылаецца ён на дакументы былога магілёўскага гістарычнага архіва, якія хутчэй за ўсё не захаваліся. Некаторыя дэталі — служба ў кнігарні і рэдакцыі газеты Кіркора — наводзілі на думку, што гэта якраз мог быць наш перакладчык.
Яшчэ больш упэўніўся я ў гэтым, звярнуўшыся ў тэматычны каталог архіва. Аказалася, архівісты зафіксавалі ў сваёй картатэцы ўдзельніка паўстання 1863 года Івана Іосіфавіча Манкевіча. Гэта прозвішча трапіла ў даведачную картатэку з вельмі цікавага дакумента — спіса магілёўскіх палітычных вязняў перыяду паўстання (ф. 3255, воп. 1, спр. 2). Назва ў яго доўгая: «Спмсок всем вообше полмтнческнм преступнмкам, доставленным нз разных мест м содержаіцнмся под арестом в казармах Могнлевского батальона внутренней стражн, богоугодных заведеннях м тюремном замке от 14 нюня 1863 года». Спіс у свой час быў размножаны царскімі ўладамі друкарскім спосабам і разасланы ўсім «зацікаўленым установам», у першую чаргу шматлікім мясцовым следчым камісіям, якія вышуквалі паўстанцаў. Усяго ў ім 454 асобы. У канцы, пад № 419 і 424, значацца вязні турэмнага замка Іван Іосіфавіч Манкевіч і Юльян Аўгусцінавіч Галіноўскі — трэба думаць, тыя самыя, пра якіх пісаў гісторык С. Цытовіч. Такім чынам, імя і імя па бацьку Манкевіча-перакладчыка і Манкевіча-паўстанца супадаюць. У спісе сказана, што ён дваранін Мінскай губерні, маёнтка не мае.
Справаводства Мінскай дваранскай дэпутацкай зборні, якое не раз выручала ў біяграфічных пошуках, на гэты раз надзей не апраўдала. Я прагледзеў ажно шэсць спраў пра Манкевічаў герба Ліс і Любіч, але Івана Восіпавіча (Іосіфавіча) з патрэбнымі тэрытарыяльна-храналагічнымі каардынатамі не знайшоў (відаць, не ўсе справы да нас дайшлі).
Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Мн., 1929. Кн. 8. С. 265.
Хаця пераканаўся, што прадстаўнікі разгалінаванага роду Манкевічаў у роўнай ступені жылі як у Мінскай, так і ў Магілёўскай губерні, у тым ліку ў Быхаўскім і Рагачоўскім паветах (на Рагачоўшчыне была нават цэлая шляхецкая ваколіца Церцеж, населеная Манкевічамі). У адной справе мільгануў Восіп Васільевіч Манкевіч, які мог быць бацькам нашаму перакладчыку. Той Восіп Васільевіч быў родам з Рагачова (прынамсі, там хрышчоны), дробны канцылярыст са значным жыццёвым вопытам (працаваў і на Украіне), у 1828 годзе пайшоў у адстаўку, часова жыў у маёнтку Хатоўня Быхаўскага павета, у 1831 годзе — акурат у Старым Быхаве...
Нарэшце ў Вільнюсе, у гістарычным архіве, трымаю ў руках саму ваенна-судную справу ўдзельніка падзей 1863 года Івана Восіпавіча Манкевіча (ф. 1248, воп. 2, спр. 198). Вось што з яе можна даведацца.
Як вядома, узброенае выступленне на Магілёўшчыне пачалося 24 красавіка, але яшчэ за некалькі дзён губернатар атрымаў звесткі, што ў маёнтку Ляхаўка магілёўскага павятовага маршалка шляхты Стахоўскага з’явіўся нейкі «агент Літоўска-Беларускага Цэнтральнага Камітэта», якога 20 красавіка' тут арыштавалі і са знойдзенымі паперамі даставілі ў Магілёў.
Гэта і быў Манкевіч, як аказалася, зусім малады чалавек, які даў пра сябе наступныя паказанні: 18 гадоў, дваранін Рагачоўскага павета, бацькоў няма, сваякі пражываюць у Старым Быхаве (Віктар Аляксандравіч Корзун) і ў СтараБыхаўскім павеце, у вёсцы Камарычы (тыя самыя Аляксандр і Канстанцін Манкевічы, на якіх мы «выйшлі» ўжо раней). Выхоўваўся ў Рагачоўскім дваранскім вучылішчы. У снежні 1861 года паехаў у Вільню, працаваў у кнігарні Маўрыкія Аргельбранта «й перешел в редакцйю Вйленского Вестнйка, где отчастй занймался лйтературою — жйл у A. К. Кнркора». Пасля выбуху паўстання намерваўся ехаць у Пінскі павет, каб далучыцца да тамашніх мяцежнікаў, але не адважыўся, паехаў у Магілёў «с целью найтя занятйе, которое бы соответствовало моей программе в будуіцем — наукам й лйтературе», звярнуўся да Стахоўскага, які абяцаў яму занятак пры сваёй бібліятэцы і канцылярыі. «Господйн же Кйркор обязал меня ездйть в Могйл. губ. йменно потому, что здесь находятся мой родственнмкй й что Белоруссяя моя родйна».
У С. Цытовіча дата новага стылю — 2 мая.
У справе ёсць пісьмо-пацвярджэнне Кіркора, што Манкевіч «в начале 1862 года поступнл ко мне н состоял для занятай прн редакцпн». Ёсць пасямейны спіс бацькі 1839 года. Гэта той самы адстаўны дробны чыноўнік Іосіф Васільевіч, якога мы «вылічылі» раней. Сям’я жыла тады, у 1839 годзе, у мястэчку Новы Быхаў. Бацьку было ў той час 43 гады, маці — Элеанора Іванаўна Корзун — на дваццаць гадоў маладзейшая. Вось у такой сям’і і з’явіўся на свет наш будучы літаратар — было гэта прыблізна каля 1845 года, магчыма, у гэтым жа Новым Быхаве.
У запісной кніжцы Манкевіча і на паасобных узятых у яго лістах паперы — розныя накіды на рускай і польскай мовах, хутчэй за ўсё для «Внленского вестняка», спісы кніг і перыядычных выданняў, кулінарныя рэцэпты, выпіскі са слыннага тагачаснага французскага гісторыка і палітыка Гізо, адозва Гарыбальдзі да народа Абедзвюх Сіцылій і нават асобныя графічныя замалёўкі алоўкам (быў у яго, відаць, і нейкі мастакоўскі дар).
Праглядаючы паперы, я шукаў якога-небудзь тэксту пабеларуску. I такі тэкст знайшоўся. Вось нейкі накід лацінкай:
«Анодысь non наш казав, што настала канчэнне света, што антыхрыст нарадзівся якісь Галібарды, вельмі страшэнны,— з хвастом і рагамі... Казав, што ён есць народ, сто чалавек адразу,— а часам no двесця і болей. Нашы бабы пауцікалі ў лес... бо то кажуць, што антыхрыст ужо блізко!.. Найболій баітца non — бо тэй Галібарды папоў не любя. Ест за што!.. Колісь то ён толькі папамі кармівся, а народу не трогав — мы б [неразборлівае слова] — а то бач і народ тлумя...
Кажуць, што гэты антыхрыст дабіраетца да самага pa­pa... Губернатар піша — штоб мы ваявалі... а тым часам і малы і стары до лесу а ні на вайну сабіраютца. Дый трасца яго ведае, чы не брэша толькі non. Напішыця нам паночкі правду [адно-два словы выкрэслены], бо народ пагіне не столькі ад антыхрыста, сколькі ад набору... a то мы падурэім — тэй брэша, тэй брэша, а хто ж на паследак правду скажа?..»
Тут накід, на жаль, абрываецца. Як бачым, пачаўшыся з казачных інтанацый, тэкст гэты пераклікаецца потым са шмат якімі іншымі беларускімі адозвамі таго часу, нават нейкім чынам з «Мужыцкай праўдай», якая аддавала вялікую ўвагу пытанню рэкруцкага набору, абяцала казаць народу шчырую праўду.
Галоўнае ж — мы пераканаліся — перад намі сапраўды беларускі пісьменнік са сваёй арганічнай мовай, творчымі планамі, жыццёвай «праграмай». Ён быў цікавы Кіркору як зямляк (абодва з Магілёўшчыны) і як літаратар, прадстаўнік нешматлікага тады беларускага Парнаса.
На радзіму, як высветлілася, Манкевіч прыехаў у сакавіку 1863 года («в четверг на вербной неделе мннувшего велнкого поста»), У яго былі з сабой адрасы Т. Чудоўскага і I. Цеханавецкага, якія даў яму Кіркор. Абодва яны вядомыя тагачасныя культурныя дзеячы Магілёўшчыны, звязаныя з рэдакцыяй «Внленского вестннка» (Чудоўскі да таго ж прыяцель Дуніна-Марцінкевіча), і абодва прычыніліся да падзей 1863 года, і Кіркору давялося даваць новыя тлумачэнні: «Пом [евцяка] І4гн. Цехановецкого я знал очень мало. Посеіцая Внльно, он был у меня раза два, не больше. Чудовского я знал, когда он был здесь лет 20 тому воспятанняком янстнтута...»