Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Які ж далейшы лёс Юндзіла? Паўстанне згасала. Царскім уладам удалося перацягнуць частку сялян на свой бок
К столетню геронческой борьбы «за нашу н вашу свободу». М., 1964.
С. 322.
(у тым няшчасным баі супраць Лукашэвіча ўдзельнічалі і збітыя з панталыку сяляне). Дэмакрату Юндзілу гэта было надзвычай балюча. Ён не мог ваяваць супраць народа. Гэта рыса была заўважана нават царскімі ўладамі, якія характарызавалі яго так (прыводзім тэкст архіўнай даведкі): «Дворяннн Франц Юндзнл, помеідйк Слоннмского уезда, от начала до конца беспорядков в уезде предводнтельствовал шайкою, не делая, впрочем, ннкакнх ненстовств, как удостоверяют добровольно явнвшнеся нз шайкн мятежнмков»1. Заставалася чакаць і хавацца. Бясконцыя бдуканні па лясах і балотах былі горш за баі. Пачаліся нараканні і звады. Сёй-той з нядобразычліўцаў нават пачаў гаварыць, што Юндзіл наўмысна пазбягае сустрэч з карнікамі, Юндзіл баіцца. Абураны камандзір запатрабаваў таварыскага суда, які цалкам абараніў яго годнасць.
Ці асталася крыўда — не ведаем. Але стопудовым грузам навалілася на плечы стома.
У жніўні 1863 года Юндзіл перадаў каманду над слонімцамі Яну Калупайлу, а сам праз некаторы час выехаў за мяжу. У кастрычніку ён быў ужо ў старажытным Кракаве, прыняў у паўстанцкай арганізацыі адказную пасаду каменданта старадаўняй польскай сталіцы. У крыніцах называюць яго таксама арганізатарам паўстанцкіх узброеных сіл усёй Кракаўскай акругі. Яму надалі званне падпалкоўніка паўстанцкага войска. Так высока быў ацэнены вопыт і заслугі рэвалюцыянера-слонімца. Але даліся ў знакі сухоты. Хворы, аслабелы Юндзіл выехаў у Парыж, дзе 14 лютага 1865 года памёр у шпіталі. «Учора пахавалі сухотніка Юндзіла, прадвадзіцеля паўстання на Слонімшчыне»,— паведаміў у адным з пісьмаў паэт-рамантык Б. Залескі, глава «ўкраінскай школы» ў польскай паэзіі. Расказваюць, што пасля Юндзіла астаўся кішэнны каляндар, куды ён старанна заносіў усе даты і факты сваёй баявой паўстанцкай адысеі, нават усе загады і прызначэнні з самага пачатку паўстання. Ці захаваўся да нашых дзён гэты каштоўны гістарычны дакумент і дзе яго цяпер шукаць, на вялікі жаль, невядома.
Вось бы нам зараз такі каляндарык!.. Як магічны крышталь, ён памог бы раскрыць многія таямніцы слонімскага паўстання, дазволіў бы паўней уявіць этапы жыцця і барацьбы Францішка Юндзіла, аднаго з паплечнікаў Каліноўскага.
! Внленскнй временннк. 1915. Т. 6. Кн. 2. С. 397.
Адзін з харашэйшых сыноў Беларусі Язэп Каралькевіч
Пасля смерці Сыракомлі (1862) яго сям’я асталася зусім без сродкаў. Было вырашана ёй памагчы, звярнуцца з адпаведным заклікам да публікі, або, як цяпер кажуць, грамадскасці. Узначалілі гэтую справу Якуб Гейштар і наш зямляк Аляксандр Аскерка, абодва вядомыя сваім удзелам у паўстанні 1863 года, дзеячы партыі «белых», палітычныя апаненты Кастуся Каліноўскага (нам трэба прыглядацца і да лібералаў). Некалі ў багатым рукапісным аддзеле Публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе мне давялося бачыць пісьмо з Маладзечна ад 14 кастрычніка 1862 года. Аўтограф на паштовай паперы па-польску. Нейкі доктар Юзаф Каралькевіч паведамляў пра высылку грошай, сабраных «з маладзечанскай аколіцы на карысць асірацелай сям’і святой памяці Людвіка Кандратовіча». Усяго было паслана 32 рублі. Невялікія, здаецца, грошы, але важылі яны шмат. «Высланая сума,— гаварылася ў пісьме,— гэта грош удовін, грош убогі, грош беднай дзятвы нашых школ, якая з радасцю нясе лепту паводле магчымасці кожнага, настаўнікаў і толькі некалькіх іншых прыхаджан, з даверам мне аддадзены».
Каралькевіч надоўга захаваў сваю прывязанасць да памяці паэта. Гэтае ж прозвішча знаходзім у спісе падпісчыкаў 10-томніка Сыракомлі, выдадзенага ў 1871 —1872 гадах В. Каратынскім «на карысць удавы і сірот» паэта. Словам, выданне ў пэўным сэнсе таксама было дабрачыннай акцыяй.
Хто ж гэты доктар, аматар літаратуры, сардэчны і спагадлівы чалавек?
3 няясным адчуваннем нечага значнага, адметнага я ўзяў гэтага Каралькевіча на заметку, але доўгі час пра яго больш нічога не мог даведацца, пакуль не натрапіў у «Нашай ніве» за 1912 год на вялікі, прачулы, хоць і крыху спознены некралог.
«У першых днях мая 1910 года памёр у Валаміне пад Варшавай адзін з лепшых сыноў зямлі нашай — доктар Язэп Каралькевіч»,— пісаў аўтар некралога ці, можна сказаць, успаміну, нехта В. Віслаух (Выслоух)1, які, відаць, блізка ведаў нябожчыка. Аказалася, Каралькевіч быў даволі
Удзельнік варшаўскага беларускага гуртка. Карэспандаваў з «Нашай нівай».
рэдкім для XIX стагоддзя прыкладам інтэлігента — выхадца з народных нізоў, якому ўдалося атрымаць адукацыю. Зноў цытуем: «...радзіўся ў 1835 гаду ў Барысаўскім павеце Мінск[ай] губ[ерні] недалёка ад Зембіна. Бацька яго служыў тады ў дварэ Манюшкаў [відаць, сваякі кампазітара.— Г. К.}, і там, у нізкай сялянскай хаце, ён першы раз пабачыў свет і ў першы раз пачуў родную беларускую мову. Там ён правёў дзіцячыя свае гады, бегаючы па зялёных лугох і палёх, і там навучыўся кахаць гэту бедную, а так дарагую зямлю, каторай да магілы забыць не мог. Яшчэ маладым хлопцам праяўляў ён вялікую ахвоту да навукі. Бацька яго сабраў апошнія грошы, крыху памог пан са двара, і паслалі малога Язэпа ў Мінск на новае жыццё і барацьбу».
Вось толькі некаторыя этапы, вехі гэтага неардынарнага жыцця. Скончыў з залатым медалём Мінскую гімназію, дзе, як вядома, атрымалі адукацыю і многія іншыя выдатныя дзеячы культуры, навукі, грамадскага руху (мемарыяльная дошка на колішнім будынку гімназіі на плошчы Свабоды называе толькі некаторыя славутыя імёны). Паступіў у Харкаўскі універсітэт на медыцынскі факультэт — «з думкаю служыць усяму чалавечаству, а болей усяго сваім братомбеларусам». Пасля заканчэння ў 1857 годзе універсітэта атрымаў месца настаўніка і лекара ў Маладзечна, дзе працаваў да 1863 года. «Замешаны ў паўстанне, быў праз паліцыю адвезен у Вілейку, дзе доўгі час сядзеў пад ключом». «Здолеўшы апраўдацца», паехаў у Харкаў, дзе паступіў у хірургічную клініку прафесара Грубэ і там дактарызаваўся. He раўнуючы, як Францішак Багушэвіч, таксама пасля паўстання знайшоў выратоўчы прытулак на Украіне. Трыццаць доўгіх гадоў пасля харкаўскай клінікі Каралькевіч працаваў доктарам у Новачаркаску, на зямлі данскіх казакаў, але ўвесь час сумаваў па роднай Беларусі і стараўся памагчы яе народу. Ён помніў свой нялёгкі шлях у навуку. «Сваім коштам вучыў ён 16 бедных маладых людзей — беларусаў, з каторых двое цяпер прафесарамі універсітэту, колькі лекарамі, адвакатамі і т. д.». Ужо за адно гэта Каралькевіч заслугоўвае ўдзячнай памяці.
На шасцідзесятым годзе жыцця наш гуманіст-філантроп пайшоў на пенсію, марачы набыць які кавалак зямлі на Беларусі. Але католікам купляць там зямлю пасля паўстання 1863 года было забаронена, і давялося пасяліцца пад Варшавай (ці ж не іронія гэта лёсу?). I вось падыходзім ужо да завяршэння каларытнага і годнага жыцця, да заключных радкоў некралога. Да канца дзён сваіх служыў
Каралькевіч людзям: «Дарма лячыў, вучыў гаспадарцы, шырыў граматнасць, знаёміў людзей з гігіенай, этыкай і т. д.; дзе мог і сколькі мог памагаў грашыма. Аб усіх думаў, апрача сябе. Хадзіў заўсёды бедна адзеты, часта адказываў сабе ў самых патрэбнейшых рэчах, думаючы, што другія і таго не маюць. Хай жа беларусы згадаюць калі-небудзь аднаго з лепшых... братоў сваіх, аднаго з харашэйшых дзяцей зямлі Беларускай».
Згадваецца гэта імя ў грунтоўнай кнізе В. Грыцкевіча «С факелом Гнппократа», у якую заўсёды карысна зазірнуць дзеля даведкі. Гісторык спасылаецца на артыкул «Удзел лекараў у арганізацыі і кіраўнічых органах паўстання 1863 года», надрукаваны ў польскім спецыяльным часопісе «Вядомосьці лекарске» (1963). Між іншым, там падаецца крыху іншая дата смерці Каралькевіча — 1909 год.
Карцела знайсці канкрэтныя матэрыялы пра ўдзел Каралькевіча ў паўстанні. У каментарыях да ўспамінаў Я. Гейштара (1913) гаворыцца: згодна з інфармацыяй, дадзенай рэдакцыі Зоф’яй Кавалеўскай (апублікавала шмат цікавых матэрыялаў з гісторыі Мінска і паўстання 1863 года на Беларусі) і яе мужам Яўгенам Кавалеўскім, аўтарам каштоўных «Успамінаў з мінулага» (Вільня, 1907), паўстанцкім начальнікам Вілейскага павета быў Людвік Кавалеўскі (бацька Яўгена), яго памочнікам Канстанцін Тукала, камісарам — Зыгмунт Палітоўскі, настаўнік матэматыкі ў пяцікласнай прагімназіі ў Маладзечна, памочнікам камісара мясцовы памешчык Ігнат Куроўскі, потым яшчэ дабавіліся памочнікі: Смагаржэўскі, настаўнік прагімназіі ў Маладзечна, і доктар Юзаф Каралькевіч. Паўстанцкія ўзброеныя сілы павета ўзначальваў спачатку Ян Козел, пасля ягоны брат Вінцэнт. Апрача нашага Каралькевіча, тут названы многія вядомыя людзі: Ян Козел — адзін з заснавальнікаў арганізацыі «чырвоных» у Мінску, паплечнік Каліноўскага па Літоўскім камітэце; яго брат Вінцэнт — па-геройску загінуў у 1863 годзе ў жорсткім баі пад Уладыкамі; Куроўскім належала вёска Свечкі каля Краснага, дзе ў 1863 годзе быў разбіты атрад ветэрана вызваленчага руху Бакшанскага.
Удалося адшукаць у Вільнюсе і малавядомыя ў нас мемуары Я. Кавалеўскага «Успаміны з мінулага: Да гісторыі паўстання 1863 года на Літве», якія друкаваліся ў 1907 годзе ў «Дзенніку віленьскім» і выйшлі асобным адбіткам. Там безліч цікавай інфармацыі. На старонцы 12 чытаем: «Камісарам Ашмянскага павета стаў нябожчык ужо
доктар Віткоўскі, а Вілейскага — настаўнік матэматыкі ў маладзечанскіх школах Палітоўскі, чалавек вялікай энергіі і моцы духу, да таго ж вельмі мілы і сімпатычны.
Адразу ж яму быў прызначаны памочнік у асобе святой памяці Ігната Куроўскага, потым дабавілі яшчэ двух таварышаў, настаўнікаў той жа школы ў Маладзечна — Смагаржэўскага і доктара Юзафа К.». Гэты Юзаф К. (успаміны пісаліся яшчэ пры жыцці Каралькевіча і маглі яму пашкодзіць) мільгануў яшчэ раз у мемуарах Кавалеўскага на старонцы 18. Высвятляецца, Каралькевіч памагаў ратаваць ад небяспекі самога Яна Козела. Вось гэты тэкст: «Быў ужо люты [1863 года[, калі, вяртаючыся з адной паездкі, я знайшоў у майго бацькі вельмі змрочнага і засмучанага Яна Козела. Аказалася, што ўлады ўжо напалі на след ягонай дзейнасці і, хаця нічога дагэтуль не раскрылі, мусіў ён дзеля асцярожнасці знікнуць з іхніх вачэй на нейкі час. Камітэт [Каліноўскага] высылаў яго ў Царства [Польскае] у дзеючыя партыі, куды кружнымі дарогамі, праз Налібокі і Наваградак, перавозіў яго доктар Юзаф К.».