Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Паводле гэтай копіі пераклад Дуніна-Марцінкевіча быў перавыдадзены ў 1907—1908 гадах выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша ваконца», адным з кіраўнікоў якога быў Эпімах-Шыпіла. У характэрнай кароценькай прадмове выдаўцы пісалі:
«Вось пускаем у свет шырокі дзве першыя быліцы «Пана Тадэвуша», пераложаныя на нашу мову. Цяжкая выпала , доля гэтай кнізе. Убачыла яна свет божы ў 1859 гаду. На грошы, што шмат людзёў злажылі, а паміж іх былі і мужычкі, пачалі яе друкаваць у Вільні з дазвалення тагдышняга цэнзара Кукальніка. Трэба ж, што акуратне, як толькі скончылі друкаваць дзве першыя быліцы, на месца Кукальніка назначылі новага — некага Мухіна. Той вельмі строгі ўдаўся і зразу прысудзіў «Пана Тадэвуша» ў свет не пусціць. Так і не паспелі гэтыя быліцы ўзірнуцца на свет той ясны: іх арыштавалі і спалілі. Асталіся цэлымі толькі дзве-тры кніжкі. 3 аднае, што хаваецца ў кніжніцы Кракаўскага універсітэту, мы і перадрукавалі гэтае выданне.
Няхай жа ідзе гэта кніга прамеж людзёў, няхай пакажа, што і ў нашай мове можна выгаварыць вялікія думкі, даці прыгожыя і слаўныя абразы».
Можна ўдакладняць акалічнасці забароны «Пана Тадэвуша» 1859 года (галоўнае тут усё ж, мабыць, не персанальныя якасці цэнзараў, а зігзагі імперскай цэнзурнай палітыкі), але перавыданне 1907—1908 гадоў замацавала славу менавіта кракаўскага паасобніка.
Між тым існаваў пецярбургскі экземпляр першавыдання беларускага «Пана Тадэвуша» — у знакамітай Публічнай бібліятэцы, дзе працавалі ў свой час над старымі рукапісамі браты Каліноўскія. У 1940 годзе яго апісаў малады даследчык I. Кузьмін у лімаўскай публікацыі пад характэрным загалоўкам «Выключна рэдкая кніга». (Дарэчы, тады ж Кузьмін надрукаваў і цікавы артыкул пра Ф. Багушэвіча;
іншых яго прац я не ведаю — мабыць, загінуў у вайну.)
Пасля вайны кракаўскі экземпляр зноў патрымаў у руках і сфатаграфаваў для ілюстрацыі беларускі даследчык у Польшчы Мацей Канапацкі, змясціўшы адпаведную інфармацыю ў беластоцкай «Ніве» (1962).
Кракаў, Пецярбург... Паважныя, але далёкія асяродкі. А што ж Вільня, дзе гэтае выданне рыхтавалася? Хіба кніжкі няма на радзіме? Як аказалася, беларускі «Пан Тадэвуш» 1859 года ёсць і ў Вільнюсе, у Аддзеле рэдкай кнігі Цэнтральнай бібліятэкі АН Літвы. Мяркуючы па штампе, у 30-х гадах гэты паасобнік знаходзіўся ў бібліятэцы Беларускага навуковага таварыства ў Вільні і, відаць, трапіў у акадэмічную бібліятэку пасля вайны пры расфарміраванні Беларускага музея. Паводле вільнюскага экземпляра ахарактарызаваў гэтае выданне I. Крамко ў «Гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (1968), праўда, не назваўшы яго адрас. Гэтым жа паасобнікам карыстаўся Я. Янушкевіч пры падрыхтоўцы «Твораў» Дуніна-Марцінкевіча 1984 года, адпаведныя звесткі прыведзены ў артыкуле даследчыка «Прыбраны ў'мужыцкую сярмягу» (Маладосць. 1984, № 12).
Гісторыю выратаваных ад знішчэння экземпляраў беларускага «Пана Тадэвуша» я паспрабаваў раскрыць у кнізе «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988). Я налічыў тады тры ацалелыя паасобнікі.
I раптам высветлілася, што гэтыя звесткі няпоўныя.
Неяк пераглядаў бібліяграфічную картатэку Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы, створаную пад кіраўніцтвам А. Мальдзіса для капітальнага біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменнікаў, і нечакана натрапіў на звесткі пра яшчэ адзін экземпляр славутага перакладу. Звычайная, можна сказаць, несамавітая бібліяграфічная картка, запоўненая характэрным ломкім хуткім почыркам самога Адама Іосіфавіча, засведчыла, што беларускі «Пан Тадэвуш» прытаіўся таксама ў Рэспубліканскай бібліятэцы Літвы. Паколькі заняты іншымі клопатамі Мальдзіс неяк не надаў гэтай сенсацыі значэння (мабыць, такіх бібліяграфічных сенсацый пад час падрыхтоўкі слоўніка было шмат), я з яго блаславення ў першую ж камандзіроўку ў Вільнюс агледзеў гэтае выданне.
Манументальны, урачысты будынак былой Рэспубліканскай бібліятэкі ў цэнтры горада якраз побач з парламентам, месцам нядаўніх палітычных бураў. Цяпер гэта Нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса, названая ў гонар выдаўца першай літоўскай кнігі, малодшага сучасніка
Ф. Скарыны. Аддзел літуаністыкі збірае не толькі чыста літоўскія выданні, але і наогул усе старыя друкі, якія з’яўляліся на тэрыторыі Літвы.
У каталогу ёсць спецыяльная скрыня для беларускіх выданняў. Наш «Тадэвуш» значыцца там пад № в 1 .
Кніжка добра захавалася, калі не лічыць амаль адарванага пераплёту, але гэта для бібліяфілаў не праблема. Г алоўнае — тэкст.
Па ўсім відаць, кніга карысталася папулярнасцю, не аставалася без чытачоў. На форзацы, пільна прыгледзеўшыся, можна разабраць напаўсцёрты, яшчэ дарэвалюцыйны надпіс алоўкам: «какь прочмтаешь, то прошу обратно». Чатыры дзесяцігоддзі (1859—1899), здаецца, не пакінулі на кніжцы іншых бачных слядоў. Датаваная гісторыя кніжкі, яе бытавання, пачынаецца з дарчага надпісу чорным чарнілам на шмуцтытуле па-польску: «У бібліятэку Ковенскага (?) рымска-каталіцкага семінарыума ў 1899 годзе ахвяруе кс. Паўлоўскі». Хто гэты святар, сучаснік Багушэвіча, мы пакуль не ведаем. Але кніжка заняла тады сваё месца ў кніжніцы Ковенскай (Жамойцкай) семінарыі.
На тытуле ліловая авальная пячатка бібліятэкі Самагіцкай семінарыі (Самагіція — лацінская назва ЖамойціЖэмайціі). Аб такой жа прыналежнасці сведчыць і друкаваная наклейка на адвароце пераплёту з тэкстам на латыні:
Е. BIBLIOTHEKA
SEMINARII SAMOGITIENSIS ARMAR' 29“ № 65
На адвароце тытульнага ліста вялікая прамавугольная пячатка больш позняга часу па-літоўску: «Інвентар метрапольнай духоўнай семінарыі [літаральна — семінарыі ксяндзоў.— Г. К.], № 10904» і круглая — Рэспубліканскай бібліятэкі.
Такім чынам, у канцы мінулага стагоддзя кніга належала асвечанаму ксяндзу, які падарыў яе ў семінарскую бібліятэку. Кніжка захоўвалася ў бібліятэцы Каўнаскай каталіцкай семінарыі, потым разам з іншымі яе рарытэтамі трапіла ў Рэспубліканскую бібліятэку Літвы, якая да 1963 года знаходзілася ў Каўнасе.
Выходзіць, кніга мела сваіх шанавальнікаў і ў літоўскім асяроддзі. Гэта для нас не навіна. Нагадаем, што яшчэ
1 Шафа.
ў 1861 годзе з перакладам Дуніна-Марцінкевіча пазнаёміўся літоўскі пісьменнік-асветнік Мікалоюс Акялайціс, напісаў прыхільную рэцэнзію, якая таксама не здолела прабіцца ў друк. Дарэчы, не выключана, што мы маем якраз справу з экземплярам Акялайціса. Хаця не — на тым паасобніку бадай што-небудзь накрэсліў бы, пакінуў бы свой прыязны аўтограф сам перакладчык, які досыць блізка ведаў Акялайціса.
...На развітанне яшчэ раз гартаю рэдкую кнігу — калі яшчэ прыйдзецца ўзяць яе ў рукі. Што звяртае асаблівую ўвагу? Несумненныя поспехі беларускага кнігадрукавання. Беларуская кніжка ўсё больш упэўнена патрабавала сабе месца пад сонцам. Нават тытульны ліст у яе аформлены пабеларуску. I «талкаванні» — дарэчы, надзвычай цікавыя — таксама беларускія. Як зазначыў яшчэ I. Крамко, гэта ці не першы такі выпадак у XIX стагоддзі. Праўда, невялікая прадмова і зусім маленькая — у некалькі сказаў — інструкцыя, як чытаць,— усё ж пакуль што па-польску. Цікавая графічная сістэма: для «ў» ужывалася курсіўнае «у», расстаўлены націскі, не абойдзена нават імя аўтара — Адам (не Адам, як вымаўлялася па-польску) Міцкёвіч. У канцы на чатырох старонках — спіс падпісчыкаў (сапраўды, ёсць і сяляне-«мужычкі»), які завяршаецца нечакана шматзначнымі словамі — абяцанкай: «Dalszy ciqg nastqpi» (працяг будзе). Вялікім аптымістам быў наш Навум Прыгаворка! Гэтага працягу Беларусі давялося чакаць паўстагоддзя — да другога выдання кнігі. Дзве першыя песні-быліцы нарэшце дайшлі да чытача. А пераклад астатніх песень так і прапаў.
Такім чынам, сёння вядомы ўжо чатыры (хочацца сказаць — ажно чатыры) паасобнікі рэпрэсіраванага ў 1859 годзе «Пана Тадэвуша».
I ўсё ж гэта на сённяшні дзень адна з самых рэдкіх беларускіх кніг. Нават многіх выданняў вялікага першадрукара Скарыны — праз усю неймаверную далячынь часу — дайшло болей.
Першы перакладчык Крылова
Вельмі карысна даследчыку знаёміцца з разнастайнымі даведнікамі, якія выпускаюцца раз-пораз навуковымі бібліятэкамі і архівамі. Часам гэта ратапрынтныя выданні з вельмі абмежаваным тыражом.
He так даўно супрацоўнікі рукапіснага аддзела Публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе (тады яшчэ — Ленінградзе) выдалі анатаваны каталог «Опнсанне архнва Лятературного фонда». Галоўная яго частка — паказальнік асоб, што ў розныя часы звярталіся ў Літфонд па дапамогу. Праглядаючы яго, знайшоў такія радкі: «Монкевнч Нван Оснповйч, переводчнк баснн Крылова «Демьянова уха» на белорусскнй язык». Далей ішла спасылка на адпаведныя старонкі журнала паседжанняў камітэта Літфонду 1859—1864 гадоў. Манкевіч?.. Гэта ж зусім новае імя забытага беларускага пісьменніка-перакладчыка часоў Дуніна-Марцінкевіча і загадкавага «Тараса на Парнасе». Вядома, што Крылова на беларускую мову перакладалі ў канцы мінулага стагоддзя А. Абуховіч, Ф. Багушэвіч, услед за імі М. Косіч. I вось, аказваецца, пераўвасабленні рабіліся ўжо значна раней. Захацелася пайсці па гэтым следзе.
Найперш два словы пра сам Літфонд. Яго мэты раскрывае поўная назва — «Таварыства для дапамогі бедным літаратарам і вучоным». Утварылася гэтая культурна-дабрачынная арганізацыя ў 1859 годзе па ініцыятыве перадавой грамадскасці. Вядома фатаграфія гэтага часу, на ёй — першы камітэт Літфонду. У цэнтры — у залатых эпалетах — сядзіць старшыня — бравы генерал Ягор Пятровіч Кавалеўскі, брат тагачаснага міністра народнай асветы, прагрэсіўны дзеяч (Цютчаў сказаў пра яго: «Он на Русн был светлый человек»). Пазнаём каларытную масіўную постаць Тургенева, за ім — нібыта ў цяні — Чарнышэўскі. Злева ў профіль — рукі за спіной — стаіць наш зямляк з Віцебска, уплывовы крытык Сцяпан Сямёнавіч Дудышкін, справа — сакратар камітэта гісторык літаратуры Аляксей Дзмітрыевіч Галахаў. I яшчэ многія іншыя вядомыя тагачасныя літаратары і грамадскія дзеячы.
Па нашай просьбе Публічная бібліятэка прыслала фотакопію старонак з архіва Літфонду, дзе размова ідзе пра Манкевіча. Тэкст вельмі кароткі. 23 снежня 1860 года камітэт разгледзеў:
«Пнсьмо к А. Д. Галахову от Нвана Оснповнча Монкевнча (в Старом Быхове, Могнлевской губерннн) с прнложеннем перевода баснн Крылова «Демьянова уха» на белорусское наречне. Г. Монкевнч проснт выслать ему 25 рублей на напечатанне этого перевода».