• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Вось сведчанне-роздум Маркса (часопіс «Lud» за 1906 год): «Першая яна,— бадай, я не памыляюся,— з запалам, уласцівым чулым і высакародным сэрцам, аддалася
    душою беларускаму люду, вывучала яго бяду і спачувала ёй, стараючыся па магчымасці аблегчыць яе; збірала і спявала яго песні, шчодра плаціла за іх дастаўку і спрабавала пяро ў іх наследаванні. На фартэпіяна яна ўмела найвыразней перадаць і зухаватасць, і тугу народных матываў і нават тэмбр сапрана-жалейкі і баса-дуды». Віртуозна валодала Эмілія жанрам галашэнняў, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама па-майстэрску танцавала народныя танцы, надзвычай любіла «Лепятуху». Асабліва цікавае для нас паведамленне пра тое, што Эмілія і сама спрабавала пісаць па-беларуску. Выходзіць, гэта ці не першая наша паэтка. Гэтым ды і ўсім сваім энергічным характарам і тэмпераментам яна надзвычай нагадвае пазнейшую Цётку — Алаізу Пашкевіч. Як і Цётка, Эмілія Плятэр не стаяла ў баку ад вызваленчага руху. Наадварот — смела ішла насустрач жыццёвым і палітычным бурам. Калі пачалося паўстанне 1831 года, адважная дзяўчына кінула ўсё — багацце, прывольнае жыццё, адразу ж арганізавала паўстанцкі атрад у паўночна-ўсходняй Літве, сумежнай з Беларуссю, удзельнічала ў многіх бітвах.
    Ігнат Дамейка, паўстанец, знакаміты філамат, сябар Міцкевіча і Чачота, убачыў яе ўпершыню, калі яна са сваім атрадам далучылася ў Трокскім павеце да корпуса генерала Хлапоўскага. Як, мабыць, і іншым, незвычайная дзяўчынапаўстанка добра ўрэзалася яму ў памяць. Вось яго апісанне: «Плятаранцы можна было даць не болей 24 гадоў. Невялічкая ростам, бледная, не прыгажуня, але з акруглым^ прыемным, сімпатычным тварам, блакітнымі вачыма, стройнага, хоць і не моцнага складу. Была паважная, хутчэй суровая, чым свойская ў абыходжанні, малагаваркая і поглядам нібыта патрабавала да сябе належных адносін і прыстойнасці. Дый ніхто ў лагеры не дазволіў у яе прысутнасці кінуць якое недарэчнае слова, жарт або паграшыць у ветлівым абыходжанні. На ёй быў шарачковы сурдут з чырвоным каўняром, а каля шыі карункавы каўнерык, што вельмі ёй пасавала. Невялікі мужчынскі ківер на галаве, валасы падрэзаны, шырокія, да зямлі шаравары, на поясе кінжал і невялікая шабля, сярэбраныя шпоры на боціках. Сціплая, без усякай ненатуральнай прэтэнзіі, зграбна трымалася на кані...»
    Ішла вайна, і ў Эміліі, як бачым, з’явіліся новыя рысы —
    1 Domeyko I. Moje podroze. Wroclaw — Warszawa — Krakow, 1962. T. 1. S. 64.
    стрыманасць, яна ўжо не кідалася, як колісь, танцаваць «Лепятуху». Яе прызналі. Нечуваная рэч — маладая жанчына была афіцыйна пастаўлена над бывалымі салдатамі, прызначана ганаровым камандзірам 1-й роты 25-га лінейнага палка паўстанцкай арміі, атрымала званне капітана. На жаль, яе яскравае жыццё вельмі рана абарвалася. Знясіленая няспыннымі паходамі, нялёгкімі і для загартаваных мужчын, яна цяжка захварэла і памерла ў снежні 1831 года, як бы сімвалізуючы сваёй смерцю і канец усяго паўстання. Яе імя ўвайшло ў легенды, па свежых слядах яна апета ў вядомым вершы А. Міцкевіча «Смерць палкоўніка» (як бачым, узнёслы паэт ад душы павысіў яе рангам), у шматлікіх творах іншых польскіх пісьменнікаў. У яе гонар названа адна з цэнтральных вуліц Варшавы.
    Першую паэтку-гераіню ўспомніла-заўважыла сучасная беларуская муза (праз вякі-дзесяцігоддзі адбылася як бы зваротная сувязь). Свой верш Эміліі прысвяціла паэтэса Валянціна Аколава. Вобраз Плятэр збліжаецца тут з гераічным вобразам Каліноўскага:
    Паўстанка піша вершы пры свячы: У плачах-галашэннях боль народа. О, як табе, сястра, дапамагчы, Калі ты з веку Каліноўскіх родам?
    Паўстанка піша вершы пры свячы. Спіць маладзік на хвалях сініх Нёмна. I Беларусь прыгонная ўначы
    У белай світцы шлях праходзіць цёмны.
    У эпіграфе сумна інтрыгуючая інфармацыя: «Ад яе твораў, на жаль, да нашчадкаў дайшлі толькі радкі...» У журнальным варыянце нават удакладнялася — «два радкі». Гэтыя радкі паводле тых жа ўспамінаў М. Маркса прывёў у свой час А. Мальдзіс у кнізе «Таямніцы старажытных сховішчаў» (1974).
    А ці ўсё намі зроблена, каб адшукаць рукапісную спадчыну паэткі-змагаркі, дакументальна прасачыць лёс яе рукапісаў і кніг? Законнае пытанне.
    Так або інакш мяне не маглі не зацікавіць архіўныя дакументы аб ёй, што трапляюцца час ад часу ў мінскім гістарычным архіве.
    У 1833 годзе разбітыя паўстанцы, як вядома, зрабілі спробу вярнуцца з-за мяжы ў Польшчу, Літву, на Беларусь, каб зноўку ўзняць сцяг паўстання супраць царызму (успомнім знакамітыя справы Заліўскага, Валовіча, жыццёвыя перыпетыі нашага земляка скульптара Генрыха Дмахоўска-
    га). Тады ў перапісцы прадстаўнікоў царскай адміністрацыі зноў мільганула імя нашай гераіні (бо не ўсе ведалі яшчэ толкам пра яе лёс, улады па-ранейшаму лічылі яе небяспечнай). У жніўні таго ж 1833 года віленскі генерал-губернатар князь Далгарукаў паведаміў свайму калегу ў Віцебску князю Хаванскаму чутку, нібыта Эмілія Плятэр, жывая і здаровая, тайна прывезена з-за мяжы ў маёнтак графа Плятэра на Ковеншчыне Талюны. Казалі, што прывёз яе ў сваім экіпажы хітрамудры графскі ўпраўляючы дваранін Мінхгаўзен. Нягледзячы на пэўную літаратурнасць прозвішча (нібы саскочыў з кніжных старонак нястрымны нямецкі фантазёр), высветлілася, што такі ўпраўляючы сапраўды ёсць, але прывёз ён усяго толькі зямлячку Эміліі, юную дачку нейкага двараніна Нямчынскага з Дзінабургскага павета. Адносна ж лёсу нашай гераіні той жа Далгарукаў паведаміў сабраныя звесткі, што да ўзяцця Варшавы (8 верасня 1831 г.) яна знаходзілася ў раёне Сейненскага абвода (акругі), «в разных местах у помеіцяков под названяем ІЦавянской я потом в деревне Юстяново у г. Абломовяча, будучя больна, об'ьявяла перед кончяною настояіцее нмя я умерла» (ф. 1297, воп. 1, спр. 6873).
    Перапіска аб ёй вялася віцебскімі ўстановамі і пасля не адзін дзесятак гадоў, бо царскія ўлады старанна расшуквалі яе маёмасць для канфіскацыі і перадачы ў казну. Гартаем справу Віцебскага губернскага праўлення 1849— 1850 гадоў «О уроженцах здешней губернян, прякосновенных к б. Польскому мятежу» (ф. 1416, воп. 1, спр. 821). На адпаведнае запытанне шэфа жандараў з Пецярбурга адзін з чыноўнікаў-сталаначальнікаў губернскага праўлення паведаміў:
    «І4з ямеюіцяхся в 3 столе 1 отделеняя дел вндно, что яз уроженцев Вятебской губерняя оказалясь прякосновеннымн к бывшему Польскому Мятежу следуюіцяе ляца: дочь графа Ксаверяя Платера девяца Эмяляя Платер, унтерофяцер Александр Зброжко, граф Людвяг Платер я помеіцяк Казямяр Корсак, яз коях лнц Эмяляя Платер (умершая) за участяе в мятеже по постановленяю Вяленского губернского правленяя, состоявшемуся в 24 день октября 1835 года, утвержденному вяленскям военным губернатором генерал-адьютантом князем Долгорукям, прячяслена ко второму разряду государственных преступняков, а прянадлежаіцне ей всякого рода яменяя я денежные капяталы конфясковать в казну, о которых проязводятся в настояіцее время в правленяя перепяска, самого же наказаняя для
    девйцы Платер не определено, йбо до вынесенйя о ней прйговора умерла...»
    Справа «Об ймуіцестве мятежнйцы помеіцйцы Емйлйй Платер й о прнтязанйй на него Дйонйсйя Молля, дядй мятежнйцы, в пользу его детей» (воп. 2, спр. 8983) цягнулася з 1839 да 1849 года.
    3 яе дакументаў даведваемся, што Эміліна маці Ганна паходзіла са знатнага роду Моляў, памерла яшчэ напярэдадні паўстання. Бацька Ксаверый Плятэр памёр у 1840-х гадах. Бацькі ўвесь час паміж сабой не ладзілі і жылі асобна. Гэта давала Эміліі пэўную свабоду. Блізкімі для Эміліі людзьмі, калі браць, прынамсі, чыста сваяцкія адносіны, быў дзядзька Дыянісій Моль, уладальнік маёнткаў Падгур’е і Літоўнікі ў Дзінабургскім павеце Віцебскай губерні і Імброды ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай (да 1843 ro­fla Віленскай) губерні, а таксама ўладальніца маёнтка Антузава ў тым жа Новааляксандраўскім павеце графіня Плятэр.
    Маёмасныя справы вельмі заблытаныя. 3 дакументаў можна зразумець, што частка Літоўнікаў — праз маці — лічылася Эмілінай спадчынай і на гэтую долю прэтэндавала казна. Да таго ж дзядзька Дыянісій узяў на захаванне частку асабістай маёмасці бунтаркі-пляменніцы. Асабліва нас цікавяць цяпер кнігі і рукапісы, што належалі Эміліі. Усе тыя рэчы, якія памагаюць узнавіць духоўны воблік гераіні. У справе гаворыцца: «...помянутой мятежнйце Эмйлйй Платер прйнадлежала значйтельная двйжймость й бйблнотека, которая оценена в 2009 р. 91 к. ас [сйгнэцйямй] й по опйсй отдана в сохраненйе 8 октября 1833 года под распнску Дйонйсйю Моллю, который обязался на всякое востребованйе доставнть таковые веіцй в целостй, а в протйвном случае вознаградйть за убыток йз собственного ймуіцества».	(
    Віцебская казённая палата прасіла губернскае праўленне, каб «веіцй й кнйгй мятежнйцы Платер, находяіцйеся у Молля... первые распоряднлось продать, а деньгй обратйть в казну, а последнйе передать учйлйіцному ведомству».
    Апрача таго, свае ўласныя росшукі, як нейкі сапраўдны сышчык-дэтэктыў, вёў бацька, які склаў рэестр рэчаў Эміліі, пакінутых ёю ў розных месцах перад тым, як пайсці ў паўстанне. У прыватнасці, на мызе Антузава ў Новааляксандраўскім павеце павінны былі захоўвацца алмазныя завушніцы маці Эміліі — бацькаў падарунак да вяселля ў 1804 годзе коштам 180 залатых чырвонцаў. Тамсама ж, лічыў Ксаве-
    рый Плятэр, трэба шукаць і набытае адначасова серабро да туалету — люстэрка, «секретер с черннльннцей, песочннком н подсвечннком». Уладальніца маёнтка сцвярджала, што ўсё гэта ў свой час было схавана пад вадой у мясцовым возеры і пасля не знойдзена. У Антузаве захоўваўся таксама партрэт Эмілінай маці Ганны. I яшчэ, што асабліва цікава для нас: «Большое колнчество кннг н музыческнх нот важных, драгоценных...»
    У Імбродах, паводле гэтага рэестра, знаходзіўся «магонневый флмгель» (рояль чырвонага дрэва) і багатая нотная калекцыя Эміліі: «Самоважнейшне музычные бумагн к нгранню, равно пенню, нз конх я ннчего не прннял, а на 33-й страннце опнсн показано под заглавнем Нтог к нгранмю н пенню hot а) Кннг переплетенных NB : выскоблено сколько. Ь) Пмсанных тетрадей 9. с) Печатных таковых выскоблено сколько. d) Hot на 4 н 3 рукн 60. е) Акомпанементов к тому 5 штук, а всего 81 штука. Следовательно, оказывается, что переплетенных кннг н печатных было 7, под заглавнем же йтог — нот к пенню 30 штук». Шкада — апісанне занадта сумарнае. Трэба думаць, што сярод гэтых матэрыялаў былі і беларускія музычныя запісы.