Вось такія адкрыліся дэталі. Перад намі бедны таленавіты юнак, які марыў пра літаратуру, які вельмі рана развіўся і абудзіўся да творчасці. Выходзіць, напрыклад, свой пераклад басні Крылова ён зрабіў у пятнаццацігадовым узросце і тады ж са сваёй правінцыі адважыўся паслаць яго ў Літфонд у Пецярбург. Потым на сваю рызыку едзе ў Вільню, уладкоўваецца ў вядомую кнігарню Аргельбранта, працуе ў рэдакцыі свайго земляка Кіркора, які блізка стаяў да ўсіх тагачасных беларускіх літаратараў. (Тыповы шлях разначынца ў літаратуру: прыблізна так ішоў пазней і Янка Купала, маладой марай якога было ўладкавацца ў якую бібліятэку. Ды і ў ранняй біяграфіі Вацлава Ластоўскага была праца ў студэнцкай бібліятэцы.) Усе гэтыя планы былі перакрэслены паўстаннем. Важнай птушкай у палітычным сэнсе — «агентам ЛітоўскаБеларускага ЦК» — наш Манкевіч, можа, і не быў, але сімпатый да паўстанцаў не хаваў. Вось жа чамусьці расказаў пра свой намер далучыцца да пінскіх паўстанцаў (можа, усё ж замятаў іншыя сляды?..). A 11 ліпеня 1863 года ў справе з’явіўся такі неардынарны запіс: камісія «убедялась, что этот молодой человек, прн непобедямом упорстве в показаняях ястяны, до того проннкнут мятежняческямя замысламя, что по собственному его обьявленяю в прясутствяя комяссяя не намерен от ннх отречься даже я на будуіцее время». Хлопец зазнаў у сувязі з гэтай заявай нямала непрыемнасцей, быў ізаляваны ў камеры-адзіночцы. Ваенны суд у Магілёве асудзіў яго на катаргу. Палявы аўдытарыят у Вільні ў сакавіку 1864 года ўсё ж змякчыў кару — саслаць на пасяленне ў менш аддаленыя месцы Сібіры. Апошні след Манкевіча: у 1875 годзе ён звяртаўся да магілёўскага губернатара (адкуль — невядома) з просьбай выслаць асабістыя дакументы, узятыя ў яго пры арышце. Словам, ужо цяпер, бадай, можна сказаць, што пералік беларускіх літаратараў — удзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага — папоўніўся новым імем — Іван Манкевіч. Нагадаем яшчэ раз гэты важны для гісторыі спіс з неабходнай агаворкай пра розную ступень удзелу або далучанасці да паўстання: найперш сам Каліноўскі, далей ДунінМарцінкевіч, Вярыга-Дарэўскі, Вуль, Багушэвіч, Ражанскі, Каратынскі, Тапчэўскі, Абуховіч — ці не ўвесь наш тагачасны Парнас. I вось нарэшце — Манкевіч. Слонімскія інсургенты Біёграфам Кастуся Каліноўскага добра вядомы такі яскравы факт з яго багатага на падзеі жыццяпісу: у кастрычніку 1862 года, едучы на паштовых конях са Слоніма ў Ваўкавыск, ён дзёрзка раскідваў па дарозе пякучыя лісткі сваёй «Мужыцкай праўды». Чаму ён ехаў у Ваўкавыск — зразумела — там паблізу яго родная Якушоўка, у тым баку і Вялікая Бераставіца, дзе дзейнічалі яго паплечнікі па рэвалюцыйнай арганізацыі Фелікс Ражанскі і Ігнат Казлоўскі. А што звязвала яго са Слонімам? Уважлівае вывучэнне, аналіз даступных крыніц паказвае, што старажытны горад на Шчары быў таксама адным з апорных пунктаў створанай Каліноўскім у 1861 —1862 гадах гродзенскай падпольнай арганізацыі. Нездарма ў самым пачатку паўстання Слонім яшчэ раз мільгануў у дакументах Каліноўскага. У лютым 1863 года ён раіў Людвіку Нарбуту, камандзіру лідскіх паўстанцаў, «звязацца з паўстанцамі ў Слонімскім павеце». Тут напярэдадні і ў перыяд паўстання вёў рэвалюцыйную працу яшчэ адзін паплечнік Каліноўскага — Францішак Юндзіл. Яшчэ не зусім раскрытае гісторыкамі імя. Што пра яго вядома? Юндзіл паходзіў са старадаўняга беларуска-літоўскага шляхецкага роду. Адзін з Юндзілаў згадваецца яшчэ пад 1256 годам у Іпацьеўскім летапісе: «На утрне же прнеха от Ятвязь Юнднл». Глыбокія, вельмі глыбокія, як бачым, KapaHi. Францішак нарадзіўся ў 1825 годзе ў Ёгаліне Слонімскага павета. Служыў у арміі, у кавалерыі. У 1858 годзе пры- ехаў пасля службы на радзіму, схаваў у куфар свой дыплом на чын ротмістра і атэстат аб адстаўцы, спрабаваў заняцца гаспадаркай (быў у яго невялікі маёнтак або частка маёнтка, дакладна не вядома), але хутка, падхоплены моцнымі павевамі ідэй вызваленчай барацьбы, апынуўся ў коле прыхільнікаў і аднадумцаў Каліноўскага. Дакументы архіваў царскага часу малююць яго энергічную дзейнасць напярэдадні паўстання, паказваюць, што ён часта бываў на канспірацыйных пасяджэннях рэвалюцыянераў не толькі ў Слоніме і Гродна, але нават у Вільні, сталіцы краю. У Маскве, у Гістарычным музеі, захоўваецца запіска алоўкам без даты і подпісу — таропкае агентурнае данясенне царскага віжа, відаць, з Гродна: «Сего дня в Вяльне заседаняе революцмонной партнн, йз Гродно вчера поехалм Юндзнл н Заблоцкнй; прнкажнте строго следнть, где й с кем будут сношення...» (архіў віленскага губернатара М. М. Пахвіснева). Згаданы тут Эразм Заблоцкі — адзін з бліжэйшых паплечнікаў Каліноўскага па гродзенскай арганізацыі, у 1863 годзе паўстанцкі кіраўнік Гродзенскага ваяводства. I побач з ім у запісцы — нават насуперак алфавіту наперадзе — наш слонімскі Юндзіл. Вось як далёка сягалі кантакты і сувязі слонімскіх канспіратараў. Надзвычай цікава, што ў тагачасных праграмных спрэчках рэвалюцыянераў-падпольшчыкаў Юндзіл адстойваў палітычную суверэннасць нашага краю. Яму, як і іншым дальнабачным дэмакратам, не падабалася, што варшаўскія канспірацыйныя дзеячы імкнуліся непасрэдна падначаліць сабе Гродзеншчыну. У гэтых адносінах ён уплываў нават на такога стойкага рэвалюцыянера, як Валерый Урублеўскі. Польскі рэвалюцыянер Б. Шварцэ, які дзейнічаў у Беластоку пад кіраўніцтвам варшаўскага камітэта, успамінае: «Нават Валерый Урублеўскі, ад якога я сам прыняў прысягу ў Саколцы, а дакладней у егерскай школе пад Саколкай, дазволіў адцягнуць сябе гродзенскаму [слонімска-гродзенскаму.— Г. АГ.] Юндзілу і перастаў падпарадкоўвацца Варшаве, зусім як у часы Яна Хрызастома Паска»1. Спасылкай на вядомага мемуарыста XVII стагоддзя Паска Б. Шварцэ хацеў адзначыць, што ў дзеяннях Юндзіла і яго таварышаў праявіўся традыцыйны літоўска-беларускі шляхецкі сепаратызм, але няма сумнення, што так званы «сепаратызм» Каліноўскага і яго аднадумцаў грунтаваўся на прынцыпова новай аснове — на разуменні нацыянальнай самабытнасці 1 W czterdziestq rocznic^ powstania styczniowego. Lwow, 1903. S. 447. Літвы і Беларусі, на прызнанні права беларускага і літоўскага народаў на самавызначэнне. Гэтага патрабаваў час. К пачатку паўстання ў Слоніме склалася досыць моцная падпольная арганізацыя. Важную ролю ў ёй (гэта відаць з цікавай кнігі В. Грыцкевіча «С факелом Гнппократа: Мз нсторнм белорусской меднцнны», 1987) адыгрывалі медыкі, як правіла, выхаванцы сталічных універсітэтаў і акадэмій. Павятовым цывільным начальнікам у Слонімскай арганізацыі быў, напрыклад, доктар Уладзіслаў Сымановіч, сасланы потым у Сібір на катаргу (памёр у Чэлябінску ў 1880 годзе). Начальнік горада, яго калега доктар Валяр’ян Вільчэўскі (таксама сасланы). Цікава, што для прыкрыцця падпольных сходаў і згуртавання прыхільнікаў у Слоніме выкарыстоўвалася грамадская публічная бібліятэка (бібліятэкарам быў будучы паўстанец Цэзар Казігродскі) і самадзейны тэатр пад кіраўніцтвам гарадскога доктара Антона Макржэцкага. I вось паўстанне сталася фактам. Камандаваць паўстанцкімі ўзброенымі сіламі ў павеце даручылі Юндзілу. Як самаму аўтарытэтнаму канспіратару і былому вайскоўцу. Праўда, у крыніцах гаворыцца, што ён прыняў гэты абавязак часова. Чаму — не ведаем. Можа, адчуваў набліжэнне хворасці, якая вельмі хутка звяла яго ў магілу. У красавіку па ўсёй Гродзеншчыне пачалося агульнае ўзброенае выступленне. Актыўна фарміруюць свае баявыя групы і слонімцы. У данясенні губернатара ад 7 мая 1863 года з немалой трывогай паведамлялася: «В Слоннмском уезде мятежннкн являлнсь в разных местах партнямн от 18 до 150 человек... С 20 по 26 апреля мз города Слоннма выбыло чйновнйков до 10 человек н другого звання — тоже до 10 — нензвестно куда. В ночь с 25 на 26 чнсло co двора нмення Жмровнцы помеіцйка Мнкульского вновь ушло к мятежннкам 10 человек, так что во дворе ннкого не осталось...»1 Шмат прычыніўся да фарміравання баявых груп увішны Леон Чарняўскі, як і Юндзіл, былы кавалерыст, штаб-ротмістр. Правай рукой Юндзіла быў яшчэ адзін адстаўны вайсковец—Ісідар Лукашэвіч (псеўданім Галоска), які стварыў ядро галоўнага атрада Слонімскага павета пад Мілавідамі. Спачатку ў атрадзе было ўсяго нейкіх 60 чалавек. Неўзабаве сюды прыбыў сам Юндзіл, узяў на сябе агульную каманду, даў справе належны рэвалюцыйны накі- Восстанне в Лятве н Белоруссвм 1863—1864 гг. С. 356. рунак. 3 самага першага дня быў узяты прыцэл на масавасць, на сувязь з сялянствам. Дзень і ноч завіхаліся каля кавадлаў лепшыя кавалі, рыхтуючы для байцоў вострыя, як брытва, косы. Вакол рассылаюцца мабільныя групы — чытаць паўстанцкія маніфесты, бунтаваць народ, склікаць пад сцяг свабоды дабравольцаў. У вёсках складаюцца акты аб перадачы зямлі сялянам. Ці ж дзіўна, што вельмі хутка атрад вырас да 300 байцоў. Удзельнік тых падзей успамінае, што слонімскі атрад складаўся пераважна з сялян, «якія ведалі, што яны ўзяліся за зброю не толькі для таго, каб адстойваць незалежнасць айчыны, але і роўнасць усіх саслоўяў...»1 Унікальны, без перабольшання, вопыт слонімскіх паўстанцаў заслужыў агульнае прызнанне таварышаў па барацьбе. На нейкі час Мілавіды, дзе базіраваліся слонімцы, сталі адным з галоўных цэнтраў паўстання ў маштабах усёй Беларусі. Сюды, паводле рашэння паўстанцкіх кіраўнікоў, пачалі сцягвацца многія атрады — гродзенскі, ваўкавыскі, пружанскі, наваградскі. 21 мая ў аб’яднаны паўстанцкі лагер з далёкіх сваіх таямнічых дарог завітаў Каліноўскі, зрабіў агляд паўстанцкіх сіл, падбадзёрыў, даў парады і ўказанні. Трэба думаць, ён быў задаволены сваім старым паплечнікам Францішкам Юндзілам. Назаўтра быў бой з буйнымі сіламі карнікаў, кінутымі са Слоніма і Нясвіжа. Паўстанцы выдатна трымаліся, адбілі ўсе атакі ўрадавых войск, нанеслі ім значныя страты. Словам, выйшлі з гэтага сур’ёзнага выпрабавання з гонарам. Францішак Юндзіл — адзін з герояў Мілавідскай бітвы — яшчэ некалькі месяцаў рабіў са слонімцамі цяжкія партызанскія паходы па Слонімскім і суседніх паветах. Дзе ён толькі не пабываў! Ля Агінскага канала, у пінскіх лясах і балотах, у лагеры Урублеўскага на краі Белавежскай пушчы. Ад яго аддзяліўся смелы Лукашэвіч і 6 (18) ліпеня загінуў у баі ля мызы Харабровічы (іншыя арыенціры — вёска Дзераўная, Львоўшчына) непадалёк ад Слоніма, там і пахаваны. Царскія ўлады не дазвалялі нават нікому падысці да магілы паўстанца, завялі карную справу на лекара Антона Макржэцкага, які з жонкай ездзіў пакланіцца на гэту магілу.