• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

    Радаводнае дрэва

    Каліноўскі — эпоха — наступнікі
    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    111.74 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    1	гэты пошук, які пачаўся з напісанага некалі, вельмі даўно, у Маладзечна ліста пра дапамогу Сыракомлевай сям’і, вывеў нас на цікавыя эпізоды паўстання Кастуся Каліноўскага.
    Чужбінскі — Чубінскі
    У вільнюскім гістарычным архіве, сярод матэрыялаў генерал-губернатарскай канцылярыі, зацікавіла папка 1869 года пад такім загалоўкам: «О лнтераторе Чужбннском, собяравшем в Кобрннском уезде местные народные песнн» (ф. 378, Паліт. аддз., спр. 273). Пра што там гаворка?
    Справа пачынаецца ўстрывожаным сакрэтным пісьмом з Пецярбурга ад 6 лістапада 1869 года. Шэф жандараў граф Шувалаў паведамляў віленскаму генерал-губернатару, які кіраваў тады чатырма беларуска-літоўскімі губернямі — Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай, невядома якім шляхам атрыманыя ў III Аддзяленні (нехта данёс?) звесткі з Беларусі. А менавіта, «что 12 октября прнбыл нз Брестского уезда на почтовую станцню Мокраны Кобрннского уезда лятератор Чужбннскнй, который на другой день, прягласмв чрез мокранского волостного старшнну несколько крестьян н крестьянок нз села Мокраны, расспрашнвал нх об употребляемых нмн на свадьбах н прн погребеннн
    обрядах н просял пропеть несколько местных песен; затем, запнсав все это, выехал мз Мокран».
    Словам, размова ішла пра самае звычайнае збіранне фальклорных матэрыялаў. Занятак у палітычных адносінах, здаецца, досыць нявінны. Чаму ж так занепакоілася III Аддзяленне? Пра гэта даведваемся з другой часткі дакумента: «Нмея в вяду, что в 1860 году, когда сделалось язвестно, что в некоторых местностях являлнсь в селах разного звання лмца под предлогом собмрання сведеннй о быте крестьян й разговорамн возбуждалм вредные толкн — состоялось особое по сему предмету Высочайшее повеленяе (обтьявленное в цнркуляре Мнннстерства внутреннмх дел 4-го января того года № 3), на основанмй которого право собнрання означенных сведеннй предоставлено только ученым обіцествам, частным же ляцам сне воспроідено, я счятаю долгом о вышензложенном сообіцять Вашему превосходмтельству в том предположеннн, что Вы, мнлостнвый государь, мзволнте, может быть, прнзнать за нужное сделать распоряженне о наблюденмн за неуклонным ясполненнем означенного Высочайшего повелення».
    На пісьме рэзалюцыя алоўкам: «Полнт. отд. [мелася на ўвазе Палітыцнае аддзяленне генерал-губернатарскай канцылярыі.— Г. К.]. Сообіцнть цяркулярно всем гг. губернаторам к неуклонному нсполненню, предложнв сделать распоряженме о недопугценян г-на Чужбянского к собмранмю сведеннй, н есля где-лмбо он окажется, то наблюстя за немедденным выездом его нз края. 7/ХІ».
    17 лістапада 1869 года з Вільні быў адпраўлены адпаведны сакрэтны цыркуляр усім чатыром падначаленым губернатарам. Дакумент, гэта відаць са справы, рэдагаваўся. Чыноўнікі генерал-губернатарскага ўпраўлення вырашылі пахваліцца сваёй дасведчанасцю, далучанасцю да культуры. Да прозвішча Чужбінскі ў другім, канчатковым варыянце зроблена рэмарка ў дужках: «Настояіцая фамнлня Афанасьев». Заключная частка ўзмоцнена: «...сделать распоряженне о недопуіценнн как в настояіцее время Чужбмнского, так н на будуіцее подобных частных путешественннков к собяранню таковых сведеннй н еслн бы онн такому распоряженмю не подчннялнсь, то наблюдать за немедленным выездом нх нз края; н меня о том уведомлять».
    Вось у такіх, мякка кажучы, своеасаблівых умовах працавалі ў тыя часы збіральнікі народнай мудрасці. Гэтая перапіска, апрача ўсяго іншага, цікавая яшчэ кур’ёзнай памылкай. Улады думалі, што на Беларусі з’явіўся добра
    вядомы тады рускі і ўкраінскі пісьменнік і этнограф Аляксандр Сцяпанавіч Афанасьеў-Чужбінскі (1817—1875), які жыў у тыя часы ў Пецярбургу, актыўна займаючыся журналістыкай. У сапраўднасці ж у дакументах гаворка ідзе пра яго маладзейшага сучасніка — украінскага і рускага этнографа і фалькларыста Паўла Платонавіча Чубінскага (1839—1884). Чубінскі яшчэ не паспеў праславіцца, таму і зблыталі яго з шырокавядомым Афанасьевым, які насіў блізкі псеўданім. Вядома, што акурат у 1869—1870 гадах Павел Чубінскі зрабіў этнаграфічную экспедыцыю на Украіну, Беларусь і Малдавію, у прыватнасці, аб’ездзіў Мазырскі, Пінскі, Кобрынскі, Слонімскі, Брэсцкі паветы. У «Трудах этнографнческо-статястнческой экспедмцнн в Западно-Русскнй край» (т. 1—7, 1872—1879) ён змясціў каштоўныя фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы з Мінскай і Гродзенскай губерняў — песні, казкі, апісанні вяселля. Запісы Чубінскага высока ацэньваюцца даследчыкамі беларускай этнаграфіі і фальклору. На іх думку, апублікаваныя Чубінскім творы маюць асабліва важнае значэнне для параўнальнага вывучэння паэтычнай творчасці беларускага і ўкраінскага народаў.
    Слядамі Шэмета-Палачанскага
    Раздумваю над лёсам беларускага паэта XIX стагоддзя Яна Шэмета-Палачанскага, шукаю звесткі пра яго. Якая трагічная выпала яму доля! Творы не захаваліся, прынамсі, дагэтуль не адшуканы, амаль не дайшло да нас і біяграфічных звестак.
    Яшчэ Вацлаў Ластоўскі ў артыкуле «Памажыця!» (Наша ніва. 1913, № 37) звяртаўся да беларускай грамадскасці з просьбай прыслаць жыццяпіс і рукапісы Шэмета-Палачанскага. Па звестках Ластоўскага, паэт «жыў каля Даўгінава, пісаў многа вершаў па-беларуску, яму прыпісваюць верш «Панскае ігрышча» [у сапраўднасці, як мяркуюць сучасныя даследчыкі, аўтар «Панскага ігрышча» хутчэй за ўсё Ф. Тапчэўскі.— Г. К.]. Паводле паведамлення газеты Ластоўскага «Гоман» (1916, № 12) Шэмету-Палачанскаму належалі беларускія паэмы «Даўгінаўскі пагром», «Вяселле ў Беляка», «Барысаў камень», вершы «Да братоў у пакоях», «За чаркай», «На дзяды», «Думы ў полі» і інш. Як бачым, гэта быў вельмі пладавіты літаратар. Частка яго рукапісаў нібыта захоўвалася тады ў дачкі паэта ў Цюмені. Характэр-
    на, што Ластоўскі ведаў дакладныя даты жыцця ШэметаПалачанскага: 20 чэрвеня 1826—9 жніўня 1905 года. He іначай падобныя звесткі былі атрыманы ад блізкіх асоб. Відаць, яны ж падалі і назвы твораў.
    Шэметам-Палачанскім цікавіліся таксама Р. Зямкевіч і Я. Карскі. Апошні ў сваіх «Белорусах» (1922), на падставе звестак Зямкевіча, называў творы Шэмета-Палачанскага «Пагром у Даўгінаве» (той жа «Даўгінаўскі пагром») і «Ашмянская рэзь».
    У 1968 годзе Адам Мальдзіс спрабаваў адшукаць сляды яго рукапісаў праз цюменскую абласную газету, але мясцовыя краязнаўцы адказалі, што прамыя нашчадкі нашага земляка памерлі некалькі гадоў назад, а далёкія сваякі нічога канкрэтнага пра паэта і яго рукапісы не ведаюць. У беларускіх энцыклапедыях выказвалася меркаванне, што паэт быў родам з былога фальварка Палачаны (колішні Вілейскі павет, цяпер Маладзечанскі раён). Другая частка прозвішча выглядала, такім чынам, як псеўданім, утвораны ад назвы роднага паселішча ці мясцовасці. Янка Саламевіч прыводзіць нямала падобных псеўданімаў: Алесь Случанскі — С. Ліхадзіеўскі, С. Койданаўскі — С. Шушкевіч. Як паведамлялася ў нашым друку (Літ. і мастацтва. 1991, 8 ліст.), Алесь Гарун карыстаўся таксама псеўданімам А. Новадворскі (паэт быў родам з Новага Двара пад Мінскам). Словам, і спалучэнне Ян Шэмет-Палачанскі магло азначаць: Ян Шэмет з Палачан.
    Так думалася і мне, пакуль не сустрэў у мінскім гістарычным архіве справу аб дваранскім паходжанні ШэметаўПалачанскіх (ф. 319, воп. 2, спр. 3512 a). He адзін раз перагарнуў у роздуме гэты важкі, салідны том. Аказалася, быў цэлы такі шляхецкі род герба Лебедзь (гэтым жа гербам, як вядома, карыстаўся і род Марцінкевічаў, які даў беларускай літаратуры двух пісьменнікаў — Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Гераніма Марцінкевіча, аўтара п’есы «Адвячорак. Аказія пры Фалковічах»).
    Як сведчаць дакументы, у XVIII стагоддзі ШэметыПалачанскія сапраўды валодалі маёнткам Палачаны, які адносіўся, аднак, не да Вілейскага, а да Ашмянскага павета (цяпер у Маладзечанскім раёне на мяжы з Валожынскім). Але маёнтак быў даўно страчаны, пра яго астаўся толькі напамінак у гучным спадчынным прозвішчы, напярэдадні XIX стагоддзя гэта была ўжо дробная чыншавая шляхта, якая сваёй зямлі не мела. Шматлікія Шэметы-Палачанскія жылі на чыншавым праве ў шляхецкіх засценках на па-
    мешчыцкай зямлі. Галоўнае іх гняздо было вакол мястэчка Іжа на мяжы Свянцянскага і Вілейскага паветаў, аднак яны даволі шырока рассяліліся па свеце. Некаторыя жылі і каля Даўгінава, хрысцілі там сваіх дзяцей.
    Царскія ўлады грэбліва спіхвалі гэтую шляхецкую галоту ў аднадворцы і нават сяляне, і толькі ў 1862 годзе Палачанскім удалося канчаткова давесці дваранскае паходжанне. Адшукаць сярод іх Яна (Івана) Шэмета-Палачанскага, які б нарадзіўся дакладна 20 чэрвеня 1826 года (імя па бацьку, на жаль, невядомае), не ўдалося. Няма такога. Увогуле ніхто 1826 года нараджэння ў «густанаселеных» радаводных схемах не значыцца. Так што ў дакладнасці даты 20 чэрвеня 1826 года можна сумнявацца. Нічога дзіўнага ў гэтым няма. Доўгі час лічылася, што Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў 1807 годзе, нават сваякі так меркавалі, цяпер устаноўлена, што ён на год маладзейшы.
    Найбліжэй да шуканай даты нараджэння Іван Міхайлавіч Шэмет-Палачанскі, ахрышчаны ў іжанскай уніяцкай царкве. Ён нарадзіўся 24 чэрвеня 1827 года ў засценку Утак (Уткі) Свянцянскага павета (цяпер гэта павінен быць Вілейскі раён). У 1855 годзе жыў у засценку Руднікі Ашмянскага павета (недзе на Валожыншчыне), прымаў дзейсны ўдзел у збіранні доказаў на дваранскае паходжанне роду, напісаў адпаведнае, вельмі аргументаванае прашэнне ў Мінскую дваранскую дэпутацкую зборню.
    Быў і яшчэ адзін Іван Міхайлавіч Шэмет-Палачанскі, стрыечны дзядзька першага, але па гадах амаль яму равеснік. Гэты нарадзіўся 14 лютага 1823 года ў засценку Грэлікі (або Грылікі), недзе зусім па суседстве з Уткамі, хрышчоны ў той жа іжанскай уніяцкай царкве. Сям’я была вялікая, і сыны вымушаны былі самі шукаць сабе дарог. Брат Антон (1799 года нараджэння) прыбіўся ажно да нясвіжскіх манахаў-бернардзінцаў (пад імем Францішка). Малодшы Іван таксама вырваўся са звыклага жыццёвага кола шляхціцаў-земляробаў. У 1841 годзе, здароўем не зломак, ледзь дасягнуўшы паўналецця, паступіў на вайсковую службу ў Алексапольскі егерскі полк. Як сказана ў дакументах — «з аднадворцаў Мінскай губерні» (у дваранстве род яшчэ не быў зацверджаны). Неўзабаве стаў фельдфебелем, неяк (відаць, быў чалавекам талковым, кампанейскім) увайшоў у поўны давер да начальства. Полк з вайсковай метадычнасцю пачаў бамбардзіраваць Мінскую зборню пісьмамі — хутчэй афармляйце дваранскія дакументы, без гэтага нельга надаць афіцэрскае званне. Справа разбухала ад