Янка Купала прысвяціў Вацлаву і Марыі Ластоўскім верш «Песня званара» (1909) высокага патрыятычнага гучання, а выхад «Кароткай гісторыі...» паэт вітаў вершам «Дудар» (1910). Гісторык паўстае тут самавітым музыкам, цудоўная дуда якога, уваскрашаючы мінулае, яго вялікія і трагічныя старонкі, спявае пра Гоман-славу, чорнай хваляй Што збіралі курганы, Белы косці, што гублялі Беларускія сыны, Што сабе кавалі путы, Ў бітвах мручы за другіх... Гісторыя павінна была падказаць, як сярод многіх магчымых шляхоў адшукаць свой — беларускі. У літаратурных дыскусіях таго часу Ластоўскі заняў адметную эстэтычную пазіцыю, заклікаючы пісьменнікаў не забывацца пра красу жыцця. Крытыкай паслядоўнага рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку (Я. Купала, Л. Гмырак) гэта было расцэнена як спроба прыглушыць сацыяльнае гучанне маладой беларускай літаратуры, хаця цяпер мы бачым у пазіцыі Ластоўскага і пэўную рацыю. Спрэчнымі былі некаторыя гістарычныя погляды Ластоўскага, адзначалася, у прыватнасці, што ён недаацэньваў тое агульнае, што было ў паходжанні і гісторыі беларускага і рускага народаў, а часам без пэўных рэальных і навуковых падстаў 1 Багдановіч М. Поўн. зб. тв.: У 3 т. Мн., 1993. Т. 2. С. 227. 2 Тамсама. С. 191. перабольшваў адрозненні паміж двума братнімі народамі. У нейкай меры гэта можна тлумачыць самой сітуацыяй, тымі задачамі, што стаялі перад Беларуссю. Спашлёмся на аўтарытэт вядомага спецыяліста ў -галіне этнагенезу Льва Гумілёва, які адзначаў у адным з інтэрв’ю: «...самабытнае існаванне этнасу ў тым і заключаецца, што ён адрознівае сябе ад усіх астатніх. Так што супрацьпастаўленне — натуральнае. Трэба толькі, каб яно не ператваралася ў варожасць»1. Апошняя агаворка вельмі важная, прынцыповая. ...На календары Гісторыі выстройваліся сваім парадкам гады — 1914-ты, 1915-ты... Сараеўскі стрэл парушыў хісткую гармонію свету. Паводле слоў паэта, «впервые за сто лет», з часоў Банапарта і Метэрніха, пачала змяняцца «таннственная карта» Еўропы. Наступіла вельмі суровая часіна выпрабаванняў, сацыяльна-палітычных і нацыянальных узрушэнняў, рэвалюцый, сусветнай і грамадзянскай войнаў. Для Ластоўскага гэта быў час напружаных шуканняў, адказных рашэнняў. Выпісваю звесткі пра яго крокі з розных, якія трапляліся, выданняў — неаднолькавых па сваім кірунку. Пасля акупацыі Вільні кайзераўскімі войскамі (1915) Ластоўскі падтрымліваў праект дзяржаўнай «Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага» (Беларусі і Літвы) у саюзе з Германіяй. У 1915 годзе спрабаваў стварыць партыю «Хрысціянская злучнасць». У 1916 годзе быў адным з аўтараў «Меморыі прадстаўнікоў Беларусі», у якой даводзіліся правы беларускага народа на нацыянальнадзяржаўнае развіццё і якая была прадстаўлена на міжнародную канферэнцыю ў Лазане (Швейцарыя). У гэты ж час выдаў шэраг беларускіх школьных падручнікаў і хрэстаматый. У 1916—1917 гадах — рэдактар газеты «Гоман» (своеасаблівы працяг «Нашай нівы»), у 1918 годзе выдаваў у Вільні часопіс «Крывічанін». Адным з першых зразумеў Ластоўскі ўсё значэнне для беларусаў забытай спадчыны Кастуся Каліноўскага і змясціў у «Гомане» (1916) адпаведны матэрыял пра выдаўца «Мужыцкай праўды» і аўтара «Пісьмаў з-пад шыбеніцы»2. «Многа гадоў,— пісаў Ластоўскі,— праляжала ў мяне ў скрытнай схоўцы пачка папераў, з каторых адрыўкамі хачу цяпер падзяліцца са сваім грамадзянствам. Паперы гэтыя — ніклая памятка па згінуўшым барцу за беларускае 1 Гумнлев Л. Человечность превыше всего // Мзвестня. 1989, 23 яюня. 2 Гл.: Шалькевіч В. Ля вытокаў: Пра першы артыкул на беларускай мове, прысвечаны К. Каліноўскаму // Літ. і мастацтва. 1990, 12 кастр. адраджэнне с[вятой] п[амяці] Касьцюку Каліноўскім...» Прыводзіліся біяграфічныя звесткі, публікаваліся другая (верш) і трэцяя часткі «Пісьмаў...». Публікацыя названа вельмі дакладна — «Памяці Справядлівага»,— узята ці не самая характэрная рыса вялікага змагара. Дарэчы, і ідэя канфедэрацыі — сумеснай дзяржавы Літвы і Беларусі, несумненна, была блізкая Каліноўскаму. Але стырно Гісторыі тарганулася ў іншы бок. Перад Беларуссю адкрыліся-заззялі новыя далягляды. Ластоўскі ўдзельнічаў у гістарычным акце 25 сакавіка 1918 года, калі ў надзвычай складаных і своеасаблівых умовах кайзераўскай акупацыі была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), уваходзіў у яе ўрад. Куды яго толькі не кідала, дзе толькі не мільгала на гэтым гістарычным раздарожжы яго прозвішча! У канцы 1918 года ўзначаліў Беларускае прадстаўніцтва пры літоўскай Тарыбе, потым быў беларускім аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне. Пасля абвяшчэння Савецкай Беларусі (1 студзеня 1919 года) шукаў у Берліне падтрымкі сваіх палітычных планаў. 3 1919 года — у партыі беларускіх эсэраў, са снежня гэтага ж года ўзначальваў Народную раду (эсэраўскую) БНР, якая адмовілася супрацоўнічаць з белапалякамі (калі карыстацца вельмі пашыраным да нядаўняга часу словам). Ластоўскі быў кінуты польскімі ўладамі ў астрог. У лютым 1920 года яму дазволілі выехаць у Літву. Знаходзячыся ў эміграцыі, Ластоўскі ўдзельнічаў у арганізацыі ў заходняй частцы Беларусі партызанскага руху супраць польскіх легіянераў. У верасні 1920 года пад уплывам часовага поспеху польскіх войск на Заходнім фронце кіраўніцтва партыі эсэраў паспрабавала ўстанавіць кантакт з польскімі ўладамі. Як кіраўнік урада БНР Ластоўскі афіцыйна звярнуўся да Ю. Пілсудскага з прапановай выступіць аб’яднанымі сіламі супраць Чырвонай Арміі. За гэту паслугу ён патрабаваў стварэння беларускай дзяржавы на федэратыўных пачатках з Польшчай. Пасля падпісання папярэдніх умоў міру паміж савецкімі рэспублікамі і Полыпчай (кастрычнік 1920 года) Ластоўскі ў афіцыяльным пасланні мірнай канферэнцыі ў Парыжы прасіў краіны Антанты аказаць дапамогу ўраду БНР «у яго барацьбе за вызваленне Беларусі». Тады ж на беларускай канферэнцыі ў Рызе вакол урада Ластоўскага быў створаны блок беларускіх партый для барацьбы за незалежную Беларусь. У сувязі з гэтым Ластоўскі быў выключаны (фармальна) з партыі эсэраў, якія ў гэты перыяд падтрымлівалі савецкую ўладу. 7SS Між тым за савецкім кардонам не толькі падавала прыкметы жыцця, але ўсё мацней станавілася на ногі няхай тэрытарыяльна яшчэ невялікая і не да канца зразумелая рэспубліка рабочых і сялян — БССР, быў узяты курс на беларусізацыю, на адраджэнне нацыянальнай культуры. Бачачы поспехі Савецкай Беларусі і відавочную безвыніковасць далейшага супрацьстаяння, у красавіку 1923 года Ластоўскі выйшаў з урада БНР і неўзабаве адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Затое моцна ўзрасла яго навукова-выдавецкая актыўнасць. У 1923—1927 гадах выдаваў у Каўнасе літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч», надрукаваў некалькі падручнікаў. У 1924 годзе выдаў капітальны для свайго часу руска-беларускі слоўнік (матэрыялы збіраў больш за два дзесяцігоддзі), у 1926 годзе друкуе сваю самую буйную навуковую працу — «Гісторыя крыўскай (беларускай) кнігі» — грунтоўны агляд усяго беларускага пісьменства да XVIII стагоддзя ўключна. На думку спецыялістаў, гэта і да сённяшняга часу «адна з найбольш салідных кніг ва ўсёй гісторыі беларускага літаратуразнаўства»1. Тады ж Ластоўскі напісаў для Інбелкульта і пераслаў у Мінск каштоўныя ўспаміны пра Багдановіча і іншыя матэрыялы, выкарыстаныя Інбелкультам пры падрыхтоўцы першага акадэмічнага выдання твораў Багдановіча. Вялікае значэнне мела для яго паездка ў Мінск на акадэмічную канферэнцыю па пытаннях правапісу (1926). Канферэнцыя атрымалася вельмі прадстаўнічая — прыехаў Ян Райніс з Рыгі, удзельнічалі навуковыя аўтарытэты з Літвы і Польшчы. Для Ластоўскага гэта была як бы разведка. Наспявала важнае жыццёвае рашэнне. У красавіку 1927 года ўрад Савецкай Беларусі дазволіў Ластоўскаму назусім вярнуцца ў Мінск, дзе яму былі створаны ўмовы для навуковай работы. Ён стаў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, працаваў у Інбелкульце. 15 ліпеня 1927 года з прыемнасцю пісаў А. Багдановічу ў Яраслаўль: «3 павароту да родных палёў я вельмі рад. Скончылася ўрэшце цяжкая эміграншчына. Маю працу, якую я заўсёды смакаваў і да якой імкнуўся. Праца гэта дае мне здавальненне». Як акадэмік і неадменны сакратар створанай у 1928 годзе Беларускай АН садзейнічаў развіццю навукі на Беларусі, у прыватнасці, шмат займаўся пытаннямі этнаграфіі. I не толькі. Напісаў каларытныя ўспаміны пра нашаніўскі перыяд, пра Я. Купалу (1928, да апошняга часу Казбярук У. 3 клопатам пра спадчыну // Літ. і мастацтва. 1988, 24 чэрв. аставаліся ў рукапісе), уваходзіў у камісію па рэформе беларускага правапісу (1927—1929). Але ўжо насоўваліся чорныя хмары. У «год вялікага пералому» (1929-ты; што ні кажы — назва вельмі дакладная) пачаўся наступ на беларускую творчую інтэлігенцыю. У таямнічых нетрах карных органаў фабрыкуецца сумна вядомая справа «Саюза вызвалення Беларусі». Адна з першых ахвяр — Ластоўскі. 3 яго бурным, супярэчлівым мінулым ён стаў лёгкай здабычай палітычных артадоксаў і кар’ерыстаў. У кастрычніку 1929 года, яшчэ да арышту, Ластоўскага звальняюць з пасады неадменнага сакратара акадэміі, a 6 снежня 1930 года, ужо знаходзячыся ў турме, ён быў пазбаўлены звання акадэміка. У красавіку 1931 года яго выслалі на 5 гадоў за межы Беларусі. Былі высланы (пакуль толькі высланы) і многія іншыя. Нібыта Беларусі сталі непатрэбныя сыны і дочкі, каго яшчэ зусім нядаўна яна склікала на ўсенародную талаку. Ластоўскі працаваў у Саратаве, ва універсітэцкай бібліятэцы загадчыкам аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў. Што здзіўляе — нават у высылцы працягваў займацца навуковай работай. У прыватнасці, у 1934 годзе пісаў у Яраслаўль А. Багдановічу, што знайшоў у саратаўскай бібліятэцы невядомыя пушкінскія дакументы (Неман. 1987. № 6). Але чаша цярпення яшчэ не была выпіта да дна. У 1937 годзе ва ўмовах тагачаснай рэпрэсійнай вакханаліі Ластоўскі зноў арыштаваны і 23 студзеня 1938 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Ёсць звесткі (можа, легендарныя?), што прыгавор не быў прыведзены адразу ў выкананне. Па словах другога пакутніка за Беларусь — Я. Дылы, Вацлаў Юсцінавіч загінуў у тым жа 1938 годзе пры ўзрыве ў Магадане. Яго імя на некалькі дзесяцігоддзяў канула ў нябыт. Поўнасцю рэабілітаваны ён толькі ў 1988 годзе (па саратаўскай справе яшчэ ў 1958-м). У 1990 годзе беларускі ўрад аднавіў Ластоўскага ў званні акадэміка.