Абмінаем ардынарныя вынікі ўрачэбнага агляду 1898 rofla (4-я старонка). Зазначым толькі, што ў справе акуратна фіксаваўся кожны зварот да доктара (відаць, чыгуначнага) — яе вялікасць Дарога пільна (і, вядома ж, небескарысліва) сачыла за здароўем сваіх людзей. У справе ёсць яшчэ некалькі ўласнаручных прашэнняў (дакладных запісак), якія паказваюць, як цяжка паэту даводзілася працаваць, як умела Дарога выціскаць сілы са сваіх работнікаў. Некаторыя аўтографы Паўловіча, дарэчы, могуць служыць узорам каліграфіі. Тут рэалізоўваліся, знаходзілі выйсце немалыя мастацкія здольнасці. У гэтых адносінах ён мог бы смела спаборнічаць з другім выдатным беларускім дзеячам — Браніславам Эпімах-Шыпілам, які любоўна, літарка за літаркай, як той Багдановічаў перапісчык, заносіў на паперу недрукаваныя творы роднай літаратуры, нястомна папаўняючы сваю неацэнную «Беларускую хрэстаматыю». Гэта ўспомнілася мне, калі гартаў справу Паўловіча. Ну і, зразумела, бачыцца цяжкая чыноўніцкая праца, кожны дзень з ранку да вечара адно і тое ж. Узяць хаця б дакладную запіску ад 24 ліпеня 1906 года: «Начнная с 10 ноября 1905 г., когда мне прнходнлось выполнять некоторые поручення б. Начальннка дорогн С. В. Мошкова, касаюгцмеся составлення сметы на 1906 г., вплоть до настояіцего временм я занммался работою по смете, одновременно в урочные часы занятнй нсполняя свою текуіцую работу н подготовляя матернал для заключенмя годового отчета, т. к. моя работа ннкому не была поручена. Почтн беспрестанная, напряженная н постоянно спешная работа, в продолженне почтн 8 месяцев, сяльно нзнурнла меня, н я чувствую крайнее преутомленне. Ввнду вышемзложенного нмею честь покорнейше проснть ваше высокородне не отказать в нсходатайствованнн пред г. Начальннком дорогн мне месячного отпуска с сохраненнем содержання, прнсовокупляя прн этом, что я служу на дороге ровно 12 лет н за все это время (месячным) отпуском воспользовался только однн раз в 1903 году. Счетовод А. Павловйч» Або яшчэ — 1908 года: «В теченне целого ряда лет, начяная с 1899 г., н по настояіцее время я выполняю все работы по делопронзводству г. Члена Совета от М[нннстерст]ва Фннансов йнженера Датйева (перепйска й веденйе корреспонденцйй); прн этом во йзбежанйе уіцерба мойм прямым служебным обязанностям этй работы пряходмтся йсполнять ясключйтельно в неурочное время». I яшчэ, і яшчэ. Міжволі пытаешся ў самога сябе: адкуль браліся ў яго сілы, як выкройваў ён час на працу душы, на творчасць, на вершы, мастацтва?.. Пачалася вайна. Мінск зрабіўся прыфрантавым горадам. У снежні 1915 года справавод А. Ф. Паўловіч (почырк ужо не такі каліграфічны, хоць і выпрацаваны, па-свойму прыгожы) просіць дзесяцідзённы водпуск «для свйдэнйя с семьею, эвакуйрованною в г. Тамбов с 30 августа с. г.». Успамінаецца з гэтай нагоды, што тады ж, у жніўні 1915 rofla, эвакуіравалася і Вільня, падаўся ў сумную дарогу Янка Купала, у сувязі з чым перастала выходзіць «Наша ніва». Нейкі час у вайну Паўловіч, апрача асноўнай працы на чыгунцы, загадваў яшчэ канцылярыяй асобаўпаўнаважанага Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа (тады, як грыбы пасля спорага дажджу, раслі ўсялякія напаўвайсковыя грамадскія арганізацыі, камітэты, саюзы)... I яшчэ, хоць непасрэдна да Паўловіча гэта ўжо не мае адносін, уразіў надпіс архівіста 20-х гадоў у канцы строгай, стэрыльна аднастайнай што да мовы, папкі. Па-беларуску: «Усяго ў гэтай справе пранумераваных шэстнадцать лістоў. Алесь Шаподскі [? ]. 24 чэрвеня 1923. г. Менск». Арфаграфія нявытрыманая, беларусізацыя яшчэ толькі пачыналася. ВЛАСТ Першае набліжэнне 0, Крыўская зямля! О, волатаў нашчадкі!.. В. Ластоўскі Зараз Амаль кожны дзень Вяртаюцца ў свой Пантэон Беларусі Васкрослыя цені герояў... М. Танк Сярод высокіх імёнаў, вернутых Часам нашай гісторыі і культуры,— Вацлаў Ластоўскі. Калі я вырашыў пазнаёміцца з яго жыццяпісам, высветлілася, што зрабіць гэта не так і лёгка. У нас імя Ластоўскага ўспаміналася зрэдзьчасу толькі хіба ў адмоўным сэнсе, каб лішні раз аблаяць. Дзе можна, стараліся выкінуць зусім. Славуты верш Багдановіча «Ліст Ластоўскаму» (адчуваецца, адрасат натхніў паэта на вельмі высокія думкі) ператварыўся проста ў «Ліст...», але ў самім тэксце характэрнае імя аставалася (відаць, усё ж праўду гавораць — з песні слова не выкінеш): Хоць значыць гэтае несць у Афіны совы, Усё ж такі пішу да вас, Вацлаве, словы Нясмелага ліста. Зазірнуў я і ў эмігранцкую прэсу. Там таксама было нягуста — даволі павярхоўныя юбілейныя артыкулы. Усё ж такі па кропельцы, па каліўцу сабраўся матэрыял для першага знаёмства. Перадусім здзівіла шматграннасць інтарэсаў і дзейнасці, нязбыўная энергія. На ўсё яго хапала, усюды сказаў важкае слова. Вядомы гісторык, таленавіты публіцыст, адметны пісьменнік, літаратуразнавец. А яшчэ кнігазнавец, лексікограф, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч, арганізатар навукі. Усяго так многа — можа, што я незнарок і прапусціў. Дзеяч Нашаніўскай Пары (хочацца пазначыць гэтую эпоху вялікімі літарамі), ён належаў да таго пакалення волатаў, што вырвалі Беларусь з гістарычнага небыцця і ўзнялі на сваіх плячах, да пакалення Купалы і Коласа — ён амаль іхні равеснік. Нарадзіўся 20 кастрычніка (1 ліста- пада) 1883 года ў былым засценку Калеснікі Дзісенскага павета Віленскай губерні. Цяпер гэта Міёрскі раён Віцебскай вобласці. Бацькі Юсцін і Ганна Ластоўскія (гэтае прозвішча сустракаецца і сярод удзельнікаў паўстання Каліноўскага) паходзілі з дробнай беззямельнай шляхты, усё жыццё рвалі жылы на арандаванай зямлі. «Мой бацька — земляроб, дзед — каваль, а прадзед — бортнік»,— вызначаў Вацлаў Юсцінавіч свой радавод (пісьмо да А. Багдановіча ад 22 мая 1934 года)1. I вось на якое дзіва адразу мімаволі звяртаеш увагу — закончанай адукацыі будучаму нашаму акадэміку атрымаць не ўдалося. Першай граматай авалодаў дома. Скончыў на радзіме Пагосцкую пачатковую школу. Ёсць звесткі, што нейкі час вучыўся ў Дзісенскім павятовым вучылішчы, працаваў хлопчыкам на паслугах у віннай краме ў Вільні, канцылярыстам-пісарчуком у Шаўлях (Шаўляй, Літва). Потым, нібы ў казцы, трапіў у тлумны стольны Пецярбург, уладкаваўся там бібліятэкарам у студэнцкую бібліятэку і адначасова, як успамінаў у адным з аўтабіяграфічных лістоў, «зайцам» наведваў лекцыі ва універсітэце2. Быў чуйны ён і да грамадска-палітычных павеваў эпохі. Дзевятнаццацігадовым юнаком уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве (ППС у Літве), якая праводзіла сваю работу і ў заходняй частцы Беларусі. Неўзабаве ажаніўся з літоўкай Марыяй Іваноўскай (Іванаўскайтэ; 1872— 1957), якая працавала тады ў Пецярбургу швачкай, а рэштку часу прысвячала чытальні польскіх сацыялістаў, дзе, відаць, Вацлаў яе і згледзеў. Парадкам старэйшая за нашага хлопца дзяўчына мела літаратурны талент, выступала ў польскім друку, пазней пісала па-літоўску пад агульным са старэйшай сястрой Соф’яй псеўданімам Лаздзіну Пяледа, досыць у Літве шанаваным. Пасля жаніцьбы Вацлаў жыў то на жончынай радзіме ў Парагяй на поўначы Літвы (цяпер Акмянскі раён), то ў Рызе, дзе здабываў нялёгкую капейчыну самай празаічнай працай канторшчыка на таварнай чыгуначнай станцыі. У 1906 годзе спрабаваў у Рызе здаць экзамены на атэстат сталасці, але, паводле ўласных слоў, «зрэзаўся» на рускай мове, што прымусіла яго махнуць рукой на ўсе атэстаты і дыпломы і заняцца самаадукацыяй. 1 Пісьмы Ластоўскага да А. Багдановіча (бацькі паэта) да апошняга часу захоўваліся ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1992 г. перададзены ў Літаратурны музей М. Багдановіча. ’ Дварчанін I. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры. Вільня, 1927. С. 293. У гэты ж час ён, скажам Купалавымі словамі, «паслухаўся сэрца» і далучыўся да беларускага нацыянальнага грамадскага і культурнага руху, захапіўся ідэямі адраджэння роднай культуры. У 1906—1908 гадах уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Яго хутка ацанілі. 3 вясны 1909 года ён у Вільні, сакратар рэдакцыі «Нашай нівы» і загадчык першай беларускай кнігарні. Змяшчаў у «Нашай ніве» і іншых беларускіх выданнях шматлікія публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, артыкулы пра мінуўшчыну, апавяданні, пазней — вершы. Збіраў і публікаваў матэрыялы па гісторыі беларускай літаратуры (хочацца вылучыць надзвычай багаты на факты артыкул «Памажыця!», 1913), этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы. У 1910 годзе выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую папулярную абагульняючую працу па нацыянальнай гісторыі на беларускай мове. «Гісторыя — гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. I нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундамента, каб будынак быў моцны. А фундамент у нас важны, гісторыя наша багата...» — пранікліва пісаў ён у прадмове. Гэтыя словы надзвычай актуальныя і сёння. Праз жонку Ластоўскі пазнаёміўся з многімі прадстаўнікамі літоўскага культурнага руху, што садзейнічала збліжэнню беларускай і літоўскай інтэлігенцыі. Кватэра Ластоўскіх на вуліцы Завальнай, 7 (цяпер № 5, там жа змяшчалася і беларуская кнігарня) стала своеасаблівым клубам, дзе збіраліся беларускія і літоўскія пісьменнікі, у тым ліку Я. Купала, Л. Гіра, Цётка, 3. Бядуля, Ядвігін Ш. і многія іншыя. Утульна адчувала сябе тут, напрыклад, юная Канстанцыя Буйла і доўга помніла смачную каву з булачкамі, якімі заўсёды частавала яе гасцінная пані Марыя. Жыццё падаравала Ластоўскаму сяброўства з Максімам Багдановічам, яны былі аднадумцамі. Вацлаў актыўна перапісваўся з выдатным паэтам і крытыкам, адарваным ад роднага краю, знаёміў яго з Вільняй пад час прыезду з Яраслаўля ў 1911 годзе, дапамог укласці і выдаць знакаміты «Вянок». Багдановіч, у сваю чаргу, высока цаніў Ластоўскага і яго творчасць, як ужо адзначалася, аднойчы прыслаў яму свой цудоўны верш «Ліст Ластоўскаму», напоўнены светлымі думкамі аб мастацтве. (Багдановіч узнімаўся ў ім у такія горнія сферы духу, тут было так многа мудрага і тонкага, што ў нядаўняй сваёй публікацыі «Пяць вершаў для А.» Л. Дранько-Майсюк паэтычна пераасэнсаваў сітуацыю: ...He y Вільню — пісаў y Афіны Да Вацлава нясмелы ліст.) У Максімавай крытычнай спадчыне нямала згадак пра Власта (псеўданім Ластоўскага). Найчасцей гэта захапленне. У артыкуле «За тры гады» (1913) Максім Багдановіч пісаў: «Власт надрукаваў 3—4 рэчы, але кожную можна ўзяць за прыклад, як трэба пісаць»1. Адначасова Багдановіч адзначаў уплыў на Ластоўскага моднага тады мадэрнізму, не дараваў і слабасцей. Працытуем артыкул «Глыбы і слаі» (1911): «Адзін толькі Власт здалеў даць у сваіх абразках нешта цэннае. На жаль, ён іншы раз даволі моцна нагадуе польскіх мадэрністаў (гл. «Мары»), у бытавых жа апавяданнях губіць лепшы бок свайго таленту — сумную паэтычнасць. Але бывае, што на апісаннях нашага шэрага жыцця адбіваецца лірычны пад’ём душы пісьменніка і ўплятае ў вянок нашай літаратуры свежы яркі цвяток...»2