Доўгі час метрыка Янкі Купалы не была вядомая купалазнаўцам. Помню, яшчэ ў 60-я гады, калі я жыў і працаваў у Вільнюсе, да мяне звярталася Ж. Дапкюнас (зараз дырэктар Літаратурнага музея Купалы) з просьбай параіць, як адшукаць Купалаву метрыку. Але тады мы так і не змаглі даць рады. Ішоў час. Да стагоддзя паэта ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі рыхтаваўся зборнік дакументаў і матэрыялаў пра Купалу. Дужа хацелася ўключыць у зборнік і метрыку. Як тут было падступіцца? Я падоўгу займаўся тады ў чытальнай зале нашага гістарычнага архіва па вуліцы Казлова, штудзіраваў ёмістую радаводную справу Луцэвічаў, старанна вывучаў і супастаўляў біяграфічныя звесткі. Паступова складваўся план аперацыі «Метрыка». Паэт нарадзіўся ў Вязынцы колішняга Мінскага павета. Матэрыялы былой Мінскай каталіцкай епархіі зберагаюцца ў архіве на вуліцы Казлова, але метрычных кніг 1880-х гадоў па Мінскім павеце там не было. Можа, яны яшчэ не перададзены ў Дзяржаўны гістарычны архіў? Заходжу ў спецыяльны архіў загса на плошчы Свабоды ў старадаўнім доме з мемарыяльным знакам у гонар нямецкага антыфашыста Шменкеля. Загадчык паведамляе, што метрычная дакументацыя ўказанага перыяду не захавалася — згарэла разам з даваенным архівам загса ў першыя дні вайны. Сэрца ў мяне ўпала — відаць, шукаць паэтаву метрыку безнадзейна. Але звяртала на сябе ўвагу адна цікавая, надзвычай цікавая памылка або недакладнасць, якая ўпарта паўтаралася ў аўтабіяграфіях Купалы: ён пісаў звычайна, што нарадзіўся ў Вілейскім павеце. А гэта ўжо іншая губерня і нават епархія — Віленская. Справа ў тым, што Вязынка належала да Мінскага павета, але знаходзілася на самай мяжы — скажам, зусім недалёкія Радашковічы былі ўжо Вілейскага павета. А што, калі малога Янку зарэгістравалі ў адным з касцёлаў суседняга Вілейскага павета? Даведаўся, што метрычная дакументацыя беларускіх паветаў былой Віленскай епархіі захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ў Гродна. (Яна збераглася таму, што ў вайну знаходзілася ў Вільнюсе і толькі ў пасляваенны час перададзена на Беларусь.) Інстытут літаратуры па маёй просьбе напісаў туды афіцыйную адносіну,— каб архівісты пашукалі запіс пра нараджэнне паэта ў метрычных кнігах Радашковіцкага і суседніх касцёлаў. I вось жа — вельмі хутка гродзенскія архівісты прыслалі копію метрыкі наступнага зместу: г о X X | № Счет роднвшнхся Чнсла Когда, где, кто я кем, ІМЯ м об; роднтеде, т. е. в ; роднлся s і = S 5 S S | V я X V U о 2 35 X Фамялня окр мужеска пола | я 5 X я X о * рождення креіцення I одною лм водою млн co всемн обрядамн таннства окреьцен Какого сослов іцества, какн* лей, когда н г, каком пряходе креіценый? Кто былн по прозванню во< кн прн св. кр< кто прясутствс й 3 я * р ІЛ 1 0. " X 1 Луцевнчей 68 Ме 38 :яц нюль1 25 |нюня) 12 Тысяча восемьсот восемьдесят второго года нюля двенадцатого дня в Радашковнчском р [ммскоі -к [атолнческом] прнходском костеле окреіцен младенец по мменн Нван кс. Станяславом Сульжннскмм, внлейскнм деканом, с совершенмем всех обрядов тамнства. Дворян Домнннка н Богумнлы с Волосевнчей Луцевнчей зак[онных] супр [угов], сын, роднвшнйся 25 нюня сего года в нменян Вязынке. Воспрнемннкамн былм Мосмф Банцаревнч с Олммпнею Замбржмцкою. 1 Месяц, калі рабіўся запіс. Вось так цікава выглядаў у тыя часы метрычны запіс. Такім чынам, аказалася, што Купалу сапраўды хрысцілі ў Радашковічах. Паэт заўсёды помніў пра гэта, таму і гаварыў пра сваё нараджэнне ў Вілейскім павеце. Упершыню метрыка паэта надрукавана ў зборніку дакументаў і матэрыялаў «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981). Сёння мы палічылі не лішнім зноў падаць поўны яе тэкст на мове арыгінала для агульнага азнаямлення. Цяпер на касцёл у Радашковічах мы глядзім ужо іншымі вачыма, яго гістарычная, мемарыяльная каштоўнасць нязмерна вырасла — тут хрысцілі самога Купалу. Давайце ўсяляк «павернем» яшчэ паэтаву метрыку, прыгледзімся да яе з розных бакоў. Апрача дакументальнага пацвярджэння важных фактаў жыцця паэта (нарадзіўся 25 чэрвеня старога стылю 1882 года ў Вязынцы, хрышчоны 12 ліпеня ў Радашковічах ксяндзом Станіславам Сульжынскім), яна дае нямала іншага матэрыялу для роздуму. Вось, напрыклад, бацькі Купалы запісаны ў гэтым дакуменце дваранамі, хоць Луцэвічы яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя былі вымушаны запісацца ў мяшчане, а ў 70-я гады, яшчэ да нараджэння Купалы, спынілі барацьбу за прызнанне іхняга роду ў дваранстве. Бо ведалі — тут нічога не дакажаш. Але метрыка сведчыць, што бацькі паэта ўнутрана былі нязгодныя з гэтым рашэннем царскага ўрада, паранейшаму лічылі сябе дваранамі. I што самае галоўнае — іхнія суседзі таксама так лічылі (вось і ксёндз так запісаў, і кумы не пярэчылі). Гэта гаворыць аб пэўнай апазіцыйнасці асяроддзя Луцэвічаў да царскага ўрада. Прынамсі, урадавую палітыку ў адносінах да дробнай шляхты Беларусі гэтае асяроддзе лічыла несправядлівай. Цікава, што кумою запісана Алімпія Замбржыцкая, жонка ўладальніка Вязынкі. Гэта таксама сведчыць аб пэўным псіхалагічна-культурным клімаце таго асяроддзя. Пэўна, меў рацыю Генадзь Каханоўскі, гаворачы, што ўладальнік Вязынкі Станіслаў Замбржыцкі быў не абы-якім чалавекам, цікавіўся краязнаўствам, збіраў фальклор, здаралася, нават вершы пабеларуску пісаў. Ёсць у метрыцы свае загадкі. Кум Іосіф Банцарэвіч — хто ён? Такой даведкі мы, на жаль, не знаходзім у купалаўскай энцыклапедыі. Або маці паэта Бянігна Іванаўна запісана ў метрыцы Багумілай. Памылка гэта або прыведЗена яе другое, не вядомае па іншых крыніцах імя?.. Дый чаму ўсё-такі бацькі Купалы, жывучы ў губерні Мінскай, павезлі хрысціць свайго першынца ў суседнюю Віленскую губерню? Магчыма, з’яўляецца думка, межы губерняў і епархій не супадалі і жыхары Вязынкі былі прыпісаны да Радашковіцкай парафіі. Але ж гэтаму супярэчыць добра вядомы даследчыкам і краязнаўцам польскі «Слоўнік геаграфічны» канца мінулага стагоддзя, амаль равеснік нашага Купалы. Там сцвярджаецца, што жыхары Вязынкі належалі тады да Ракаўскай парафіі. Так што, мабыць, тут крыецца нешта іншае... Ва ўсім гэтым трэба разабрацца. А што да падання, нібыта Купалу хрысцілі ў Дубраўскім касцёле,— нечым яно мне сімпатычнае. Спрачаліся ж сем, ці колькі там, гарадоў старажытнай Грэцыі за гонар называцца радзімай Гамера1. Альберт Паўловіч — служачы чыгункі А чаму б нам не зазірнуць у асабістую справу паэтанашаніўца Альберта Паўловіча ў архіве Лібава-Роменскай чыгункі? Ляжыць яна нягледжаная, нечапаная ў гістарычным архіве на вуліцы Казлова (ф. 2414, воп. 1, спр. 42). На чатырох старонках запоўненага друкаванага бланка ў кароткай форме змясцілася ўся яго службовая кар’ера за дваццаць з нечым гадоў, адлюстраваліся некаторыя важныя бакі сямейнага жыцця. Першая старонка — «Прыёмны ліст» — эканомна аб’ядноўвае заяву аб прыняцці на службу і асноўныя анкетныя звесткі. 13 ліпеня 1894 года дваранін Альберт Іосіф Францавіч Паўловіч афармляецца на чыгунку канторшчыкам галоўнай бухгалтэрыі. Гэта першая яго служба, яму ўсяго 18 гадоў, католік (пра гэта сведчыць і набор імёнаў), скончыў Мінскае гарадское чатырохкласнае вучылішча. Вялікая, не тое што ў нашы часы, сям’я: бацька, маці, тры сястры, два браты. Вось гэтая сям’я, якая ледзь-ледзь зводзіла канцы з канцамі, і падвяла хлопца, закрыла яму дарогі. Ён быў надзвычай здольны, выдатна маляваў, і ўжо была дамоўленасць 1 Трэба дадаць яшчэ — нейкія сумненні наконт месца нараджэння былі, відаць, і ў самога Купалы. Бо як жа інакш разумець яго загадкавую «Эпіграму на самога сябе» (зб. «Спадчына», 1922): Завуць мяне Янук Купала, 3 бяды я песенькі складаю, Пазнаў людзей і свет ці мала, Вось дзе радзіўся, дык не знаю! з вельмі прэстыжным Строганаўскім вучылішчам, што возьмуць туды на казённы кошт. Але давялося пайсці на службу, каб памагаць сям’і. Усё гэта асталося за рамкамі асабістай справы, як і тая акалічнасць, што Альбертаў бацька быў таксама чыгуначнікам, так што выбар юнака (а хутчэй ўсёй сям’і) як бы загадзя прадвызначаўся. I вось хлопец зрабіўся маленькай шрубкай агромністай адладжанай машыны, каля якой кармілася мноства людзей. Дарэчы, у гэты самы час ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі, праўда, у іншым структурным падраздзяленні — у службе цягі, працаваў другі беларускі паэт, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай літаратуры XIX стагоддзя Янка Лучына, у жыцці — інжынер-пуцеец Іван Люцыянавіч Неслухоўскі, не надта здаровы чалавек, які пры хадзьбе карыстаўся кіямі. Паўловіч мусіў яго хаця б здалёку ведаць, магчыма, па-калежанску ўдзельнічаць у яго пахаванні ў ліпені 1897 года. Але вернемся да асабістай справы. На другой і трэцяй старонцы — фармулярны спіс, які зафіксаваў усе зменыперамены па службе за два дзесяцігоддзі. Паціху, але няўхільна Паўловіч пасоваўся наверх. Чатыры гады быў простым канторшчыкам, праўда, яго аклад за гэты час вырас з 240 да 480 рублёў у год. Далей рахункавод з акладам 540, а потым 960 рублёў. У 1911 годзе зрабіўся старшым рахункаводам. Гэта па тым часе даволі вялікая пасада з гадавым акладам 1200 рублёў (столькі, як мы бачылі, атрымлівалі разам пяцёра маладых канторшчыкаў-пачаткоўцаў). Нарэшце, з наступнага года ён справавод галоўнай бухгалтэрыі з акладам 1500 рублёў. Службовыя поспехі Паўловіча былі адзначаны таксама сярэбраным медалём на станіславаўскай стужцы і ордэнам святога Станіслава, якім узнагароджваліся за выслугу гадоў цывільныя чыноўнікі. 3 фармулярнага спіса са здзіўленнем даведваемся, што Паўловіч усяго толькі тройчы за ўвесь гэты час быў у адпачынку. У куточку алоўкам пазначана, як змянялася яго сямейнае становішча, як хутка расла яго сям’я (і ў гэтым сэнсе Паўловіч не ганіў сямейныя традыцыі). Усё ішло сваім парадкам: Шлюб 8/1 1898 г. (успамінаецца — у 1923 годзе на сярэбраным вяселлі Паўловічаў быў Купала з жонкай, падарыў сярэбраныя чаркі, якія цяпер можна бачыць у купалаўскім музеі). Уладзя 24/Х 1898 г. (дачка Уладзіслава). Сева 23/VI 1900 г. (сын Севярын). Муся 13/V 1906 г. (дачка Тамара, аўтар цікавых успамінаў пра бацьку і Купалу). Яня 2/ІІІ 1908 г. (любіміца Купалы, які прысвяціў ёй верш «Для Янінкі»). I яшчэ мільганула Кася (1907 год?), згадкі пра якую потым не сустракаюцца...