Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Крыстынопальскага пана Калікста разам з Андрэем Палачанскім судзіў ваенны суд у Вільні. Але вось жа неяк пашчасціла — адпусцілі на парукі.
Прайшло некалькі гадоў, і недзе па суседстве падрасла Элеанора з слаўнага (казалі нават — гетманскага) роду Сяняўскіх. Ды і Гурыновічы радавітасцю не падкачалі. 1х род (была там нейкая татарская крывінка) вядомы з часоў Скарыны, пячатаваўся гербам Праўдзіц. Пасля шлюбу зажылі ў пасажных Кавальках каля Слабады. Тут услед за першынцам Юзюком нарадзіўся на пачатку 1869 года будучы паэт Адам Гілярый. Потым перабраліся на сталае жыццё ў Крыстынопаль. Сям’я расла. У 1876 годзе, вельмі заўчасна (вядома, не дадаў здароўя і арышт часоў паўстання), бацька перайшоў у лепшы свет, пакінуўшы маладую (28 гадоў) удаву з кучай малечы (чатыры хлопцы і дзве дзяўчынкі). Усім ім давялося прайсці нялёгкую жыццёвую школу. He ўсім пашанцавала. Вялікага дастатку не было. Гэта ж факт, што Адам пад час вучобы ў сырым, дажджыстым Пецярбургу хадзіў у дзіравых ботах. У 1903 годзе дабравольна пайшоў з жыцця малодшы брат Станіслаў. Але першай балю-
чай стратай сям'і быў Адам. Ён стаў беларускім паэтам, збіральнікам народнай мудрасці, свядомым змагаром за сацыяльную справядлівасць, за разняволенне народаў. I яго вельмі рана скасіла злая хвароба. Вельмі рана — у 1894 годзе — у Крыстынопалі побач з магілай бацькі вырас свежы грудок зямлі — апошні прытулак сына-паэта.
Лічбы — як у нейкім люстэрку: 1863 — арышт бацькі, 1893 — сына.
Пры арышце ў Адама Гурыновіча разам з вершамі знайшлі нататкі пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. Цяпер мы ведаем, што традыцыі 1863 года былі для яго вельмі канкрэтнымі, глыбока асабістымі, вырасталі непасрэдна са звыклых сямейных хронік і апавяданняў.
У Кушлянах
Старадаўняе, апетае нашымі паэтамі сямейнае гняздо Багушэвічаў. Як сведчаць дакументы, далёкія продкі паэта валодалі Кушлянамі яшчэ ў першай палове XVIII стагоддзя, бацька Францішка Казіміравіча быў афіцыйна ўведзены ва ўладанне гэтым маёнткам у 1837 годзе. Жыла сям’я Казіміра Восіпавіча тады бліжэй да Вільні — у Свіранах. Паводле архіўных метрычных запісаў аб хрышчэнні дзяцей Казіміра Восіпавіча можна меркаваць пра час пераезду ў Кушляны. Для даследчыкаў гэта своеасаблівая «жывая храналогія». У Свіранах нарадзіліся сыны-блізняты Анастас і Нарцыз (1836, відаць, хутка памерлі), дачка Ганна (1838), сыны Францішак (1840) і Валяр’ян (1841). А вось малодшы брат Францішка Апалінар нарадзіўся ўжо ў Кушлянах у 1846 годзе. Выходзіць, у гэтае пяцігоддзе паміж 1841 і 1846 гадамі сям’я і перабралася ў Кушляны. Тут прайшло дзяцінства Францішка, адбылося станаўленне яго як асобы. Паступова ўсё шырэй адкрываўся яму свет, але пачаткам усіх пачаткаў аставаліся Кушляны. Тут ад бацькоў ды хатніх настаўнікаў навучыўся першым азам граматы.
Адсюль у 1852 годзе ён разам з братам Валяр’янам паехаў у Вільню, паступаць у таямнічую для вясковых хлапчукоў гімназію. Сюды, у родны дом, прыязджаў на святы і канікулы, каб уволю пагойсаць з сябрукамі па ўсім наваколлі, сцішыцца ў запаветных мясцінках. Тут паступова зараджаліся сур’ёзныя інтарэсы, думкі пра гісторыю роднага краю, лёс народа. Як высветліў Генадзь Каханоўскі, у 1856 годзе гімназіст Францішак Багушэвіч перадаў у ві-
ленскі музей старажытнасцей розныя цікавыя рэдкасці — нейкі старажытны гадальнік, акамянелую ракавіну, выкапанае недзе гарматнае ядро бог ведае якіх часоў, пазелянелыя манеты. Быў сярод гэтых прадметаў і крыж са славянскім надпісам, знойдзены ў Ашмянскім павеце, трэба думаць, у кушлянскіх ваколіцах.
3 Кушлян у 1861 годзе Багушэвіч выбіраўся ў сталічны універсітэт. I неўзабаве вярнуўся перапоўнены пецярбургскімі навінамі. Яго апавяданняў пра студэнцкія хваляванні хапіла надоўга. Галоўнае ж — ён прывёз перакананасць, што ўся краіна ўзнімаецца на барацьбу з самаўладствам. На нейкі час паэт уладкаваўся настаўнікам у суседнім Лідскім павеце, каб несці ў народ слова навукі і праўды. Вялікія падзеі, звязаныя з імем Кастуся Каліноўскага, не абмінулі і Кушляны. Сюды патаемнымі канспіратыўнымі каналамі трапляла «Мужыцкая праўда». У 1863 годзе Кушляны сталі своеасаблівым апорным пунктам паўстанцаў. «У Кушляны ідзіце смела»,— цвёрда ведалі знясіленыя і згаладалыя байцы паўстання, што туляліся па восеньскіх золкіх навакольных лясах. Яны зналі — тут не выдадуць, накормяць, прытуляць і падбадзёраць. Улады арыштавалі старога Казіміра, Ганну і Апалінара, расшуквалі Францішка і яго брата Валяр’яна, таксама паўстанца. Маёнтак на нейкі час быў секвестраваны. Існуе легенда, што ў памяць аб гэтых падзеях Францішак са сваімі блізкімі пабудаваў тут капліцу.
Толькі праз дваццаць гадоў вярнуўся Францішак Казіміравіч на радзіму. Уладкаваўся адвакатам у Вільні і зноў пачаў наведвацца ў родныя Кушляны. Якраз у лістападзе 1884 года памёр бацька, равеснік бурлівага (а зрэшты, якое стагоддзе небурлівае?) стагоддзя. К моманту смерці Казіміра Восіпавіча ў маёнтку аставалася зямлі ворнай, лясной, сенакоснай і непрыдатнай — 170 дзесяцін. Акрамя таго, каля 69 дзесяцін было ў агульным валоданні з суседнімі дробнымі памешчыкамі — Маркоўскімі, Ясевічамі і Кулешамі. У адпаведнасці з законамі, Віленскі акруговы суд пастановай ад 17 сакавіка 1886 года размеркаваў спадчыну: 1/14 частка — Ганне і па 13/28 — Францішку і Апалінару. Доўгі час спадчыннікі валодалі Кушлянамі супольна. Для Францішка Казіміравіча Кушляны былі любімым месцам адпачынку пасля ўсіх адвакацкіх і іншых віленскіх клопатаў. Тут ахвотней за ўсё яго наведвала паэтычная муза.
У 1896 годзе пісьменнік атрымаў някепскую суму грошай пасля нейкага сваяка. Гэта, успамінае сябар, дазволіла яму здзейсніць мары ўсяго жыцця. «Гэта значыць кінуць
занятак дзеля хлеба, асесці на айчынным загоне і цалкам аддацца працы для сваёй зямлі і сваіх суайчыннікаў. Неўзабаве ён ачышчае спадчынны маёнтак Кушляны..., разлічваецца з братамі і сястрой і аднаўляе гаспадарку, на працягу шэрагу гадоў знішчаную арандатарамі. Будуе сваю хату...»1 Гэта тая самая хата, якая цудам захавалася да нашых дзён. Выходзіць, ёй зараз пад сто гадоў. Яна тым больш дарагая нам, што пабудавана пад наглядам самога пісьменніка, адлюстроўвае яго ўяўленні пра тое, якім павінен быць дом вясковага інтэлігента.
«Ачысціць» спадчыну — значыць разлічыцца з іншымі спадкаемцамі або прэтэндэнтамі. Па дакументах вядома, што акт аб падзеле маёнтка быў складзены ў лютым 1898 года. Згодна з гэтым актам, да Ганны, якая жыла сваёй сям’ёй, адышло каля 19 дзесяцін. Францішак Казіміравіч выплаціў Апалінару больш за 2 з паловай тысячы рублёў гатоўкай і атрымаў усю астатнюю частку Кушлян — 151 дзесяціну бясспрэчнай зямлі і 69 спрэчнай. Незадоўга перад гэтым (трэба ж такому здарыцца) пісьменнік цяжка захварэў, што паскорыла яго ад’езд у Кушляны. Адпаведная заява ў камісію адвакатаў пры Віленскім акруговым судзе датавана 20 мая 1898 года. У заяве ён паведаміў свой новы сталы адрас: «Ст. Солы (Віленскай) праз м. Жупраны ў маёнт. Кушляны». Захаваліся рэдкія здымкі Багушэвіча ў Кушлянах. Дайшлі да нас цёплыя ўспаміны аб ім кушлянскіх сялян. Аб яго дабрыні, прастаце і даступнасці хадзілі легенды. Яго вершы ведалі на памяць многія кушлянцы. Яшчэ нядаўна руплівы Уладзімір Содаль запісаў у Кушлянах зусім невядомы сатырычны верш Багушэвіча «Пан і блыха».
У Кушлянах пісьменнік нарэшце змог аддацца працы над беларускім слоўнікам. Ён заўсёды насіў з сабой чыстыя карткі, куды заносіў пачутыя новыя словы і формы. Паводле ўспамінаў Зыгмунта Нагродскага, у гасцях у пісьменніка бываў вялікі сябар беларускай культуры Ян Карловіч. I яшчэ адно прозвішча сярод кушлянскіх гасцей называе Нагродскі — сынаў настаўнік з Вільні Панамароў. Да апошняга часу пра яго нічога не было вядома, нават ініцыялаў. У архіве (ДГА Літвы, ф. 567, воп. 12, спр. 1700 а) удалося высветліць: Іосіф Мікалаевіч Панамароў. Маладзейшы за Багушэвіча. Нарадзіўся каля 1852 года. Паходзіў з разначынцаў — сын святара. Здольны матэматык. У свой час
1 Пачынальнікі. С. 425.
з сярэбраным медалём скончыў Харкаўскі універсітэт. Выкладаў у Свіслацкай настаўніцкай семінарыі, а з 1879 года ў Віленскім рэальным вучылішчы, дзе вучыўся сын Багушэвіча Тамаш. Быў да таго ж класным настаўнікам і бібліятэкарам вучылішча. Меў па службе даволі высокі чын стацкага саветніка. Як вядома, сам Багушэвіч такога чыну за ўсю шматгадовую службу не атрымаў. У той жа час рэдкае абаянне прыцягвала да яго самых розных людзей. 3 Панамаровым пісьменніка маглі звязваць успаміны пра Украіну, любоў да літаратуры. Нават тая ж матэматыка была чымсьці цікавая Багушэвічу — пасля гімназіі ён, як мы помнім, выбраў спачатку матэматычны факультэт і толькі потым спыніўся на юрыспрудэнцыі. Галоўнае ж, што звязвала з Панамаровым,— клопат пра позняга сына Тамаша, які акурат у 90-х гадах дасягнуў школьнага ўзросту. Цікава, што Панамароў быў некалі таксама настаўнікам Адама Гурыновіча, які скончыў вучылішча ў 1887 годзе, яшчэ да паступлення туды Тамаша. «Дзякуй табе, Бурачок Мацею...» — напісаў у свой час Гурыновіч. Цяпер мы ведаем, што пра Гурыновіча Багушэвіч мог успамінаць у размовах з настаўнікам Панамаровым.
...Між тым хвароба абвастралася. Багушэвіч не выходзіў ужо з дому, не здымаў са сцяны выпрабаваную паляўнічую стрэльбу. Сябру Адаму Карповічу ён пісаў у кастрычніку 1899 года: «Вось другі месяц ляжу ў ложку, апух, баляць ныркі. Сумна мне, што не маю ніякіх звестак пра тое, што робіцца ў Вільні...» Другому віленскаму сябру — Зыгмунту Нагродскаму прыслаў з Кушлян журботны верш:
Дагарае рэшта вецця У пячурцы ў хаце.
I гаворыць нешта ў сэрцы: Так і з табой, браце...
15 красавіка 1900 года Багушэвіча не стала. Дом у Кушлянах помніць яго радасці і пакуты, яго жывы голас, цеплыню яго рук.
Дык дзе ж хрысцілі Купалу?
У № 5 «Беларусі» за 1991 год апублікаваны матэрыял Віктара Шніпа «Тут хрысцілі Янку Купалу». У маленькім эсэ прыведзена мясцовае паданне, нібыта Купала хрышчоны ў дубраўскім касцёле непадалёк ад Вязынкі. Між тым месца хрышчэння вялікага беларускага паэта дакументальна вядома. Яно зафіксавана ў метрычным запісе.
Найперш два словы пра метрыкацыю (метрычныя запісы) наогул.
Жыццё кожнага чалавека, яго прысутнасць на зямлі так або інакш дакументуецца. У розныя эпохі і ў розных выпадках па-рознаму, але дакументуецца абавязкова. Першы дакумент кожнай жывой душы — метрычны запіс аб нараджэнні. Сучаснае міжнароднае права патрабуе: «Кожнае дзіця павінна быць зарэгістравана адразу пасля яго нараджэння і павінна мець імя» (Беларусь. 1991, № 3. С. 5). Бачыце, як сур’ёзна (успамінаецца сакраментальнае: «I каго не знаходзілі запісанага ў кнізе жыцця...»). Нашы продкі ведалі гэта даўно. Спрадвеку ў царквах і касцёлах адбывалася таінства хрышчэння, рабіліся адпаведныя запісы ў метрычных кнігах. Цяпер метрыкацыя ўскладзена на органы загса. Кожны мае метрыку. Гэты звычайны юрыдычны дакумент набывае гістарычнае, a то і агульнанацыянальнае значэнне, калі фіксуе нараджэнне чалавека выдатнага.