Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Цытуем далей скрупулёзны бацькаў рэестр:
«В местечке Краславке Внтебской губерннн на квартнре у дворянкн Марнн Молль:
Портрет дочерн моей Емнлнн масляною краскою выпнсан н прн том, вероятно, множество другнх предметов, мне нензвестных.
В городе Дннабурге у состояіцего в тамошней городской полнцнн канцелярнсты Августнна Богдановского. Находнтся у него нензвестно по какому поводу:
1-е. Новое женское седло н к тому прннадлежаіцая старая попона с вышнтым на оной гербом фамнлнн Платеров.
2-е. Большая подзорная с желтой медн труба».
Падзорная труба, сядло... Здаецца, не самыя жаночыя рэчы... Мы нібыта вяртаемся ў той час, калі свавольніца Эмілія нястомна і мэтанакіравана рыхтавала сябе да подзвігаў у гонар свабоды і айчыны.
3 дакументаў відаць, што дзяўчына пачала свой нялёгкі шлях паўстанкі вясной 1831 года. Перад гэтым яна даволі доўга жыла ў двары Дусятах непадалёк ад Антузава і Імбродаў. Бацька лічыў, што там таксама не іначай захоўваюцца яе рэчы.
Праўда, людзі, на якіх указваў Ксаверый Плятэр, як
маглі адгаворваліся, выкручваліся. Прычыны маглі быць самыя розныя: хто не сімпатызаваў бацьку і яго вышукным захадам, а хто (на жаль, бывае на свеце і такое) не супраць быў пагрэць рукі каля чужой бяды. Ужо ўспомнены дзінабургскі канцылярыст Адольф (так!) Багданоўскі, напрыклад, рашуча заявіў, што ніякіх рэчаў Эміліі Плятэр у яго няма і ніколі не было, «да м самую мятежннцу Платер от роду моей жмзнн не вндал н с нею ннкакого сношеняя не нмел». Партрэт Эміліі з Краслаўкі нібыта быў адасланы бацьку ў 1839 годзе.
Частка рэчаў, мяркуючы па дакументах, была рэалізавана ў інтарэсах казны. Напрыклад, «панталмон» (фартэпіяна) з Імбродаў у 1840 годзе прададзены з публічных таргоў памешчыку Бутлеру за 40 рублёў 74'/2 капеек серабром, грошы адасланы ў казну. Карэту і сані, якія аставаліся ў бацькі, прадалі ў Дзінабургу ўсяго за 11 рублёў 39 капеек.
Пралятаў год за годам. Справа то зусім замірала, то атрымлівала новыя імпульсы. У 1858 годзе перапіска ажывілася зноў (спр. 11186) —сенат крыху знізіў суму, якую належала спагнаць з Моля за маёмасць Эміліі Плятэр...
Праз старыя дакументы мы дакранаемся да вытокаў нашай літаратуры і фалькларыстыкі.
«Панаманія, альбо Хвароба на панства...»
У Ленінградзе (сённяшнім Санкт-Пецярбургу), у Цэнтральным гістарычным архіве, сярод мноства іншых неацэнных пісьмовых скарбаў мінулага захоўваецца цікавы дакумент — водзыў прафесара Ізмаіла Іванавіча Сразнеўскага ад 14 лютага 1858 года на некаторыя выданні і творы, накіраваныя яму на прагляд Пецярбургскім цэнзурным камітэтам. Як шырокавядомы лінгвіст, знаўца моў, асабліва славянскіх, ён нярэдка прыцягваўся цэнзурай для адпаведных кансультацый. Яго важкае слова вельмі высока цанілася не толькі ў навуковых, але ў бюракратычных сферах. Тым больш што чыноўную субардынацыю ён куды як прызнаваў і сварыцца з моцнымі свету гэтага пазбягаў.
Гэты раз ён адным заходам разгледзеў чэшскі часопіс «Кругагляд», рукапіс на беларускай гаворцы (так у дакуменце) «Панаманія» і венгерскі «Спеўнік».
Добрапрыстойны часопіс сумненняў не выклікаў. На
думку Сразнеўскага, гэта «зборнік вельмі добрых вучоналітаратурных артыкулаў, высакародна сціплых па накірунку». Адчуваецца, з якой прыемнасцю гэта сказана. Часопіс адпавядаў ліберальнаму настрою самога прафесара. He меў ён нічога і супраць выдадзенага ў далёкім Пешце «Спеўніка», хоць і прызнаўся, што ў венгерскай не дужа моцны. А вось беларускі рукапіс прымусіў прызадумацца. Па-першае, сама мова. Ён прызнаваў вялікую каштоўнасць беларускай мовы для навукі, але ў адрозненне ад іншых вучоных, сваіх сучаснікаў (Шафарыка, Бадзянскага), лічыў яе ўсяго толькі дыялектам, няхай самабытным, каларытным, але дыялектам, гаворкай. Дый пішуць на ёй, гэтай мовегаворцы, усё нешта злое, калючае. Вось і ў гэтай «Панаманіі» зноў моцна даставалася панам. Няхай сабе і польскім, а ўсё-такі. Прафесар ніяк не мог гэтага прапусціць. Хоць, з іншага боку, як вучонаму гартаць рукапіс, успамінаць даўнія спрэчкі з калегамі-славістамі яму было цікава...
Нарэшце водзыў атрымаўся такі:
«Беларускі сатырычны верш «Панаманія» пісаны з мэтаю паказаць з кепскага боку польскіх паноў, асабліва ў адносінах да шляхціцаў і мужыкоў, і прыніжанае, вартае жалю становішча гэтых апошніх. Нельга нават, здаецца, сказаць, што аўтар кіраваўся любоўю да праўды: сям-там як быццам пракідаецца злосць. Пана вучаць быццам бы, «каб умеў добра мужыка кадучыць» [катаваць.— Г. К.\ \ дзецям увесь час паўтараюць, што і мужыкі і шляхціцы — адрынутай пароды і г. д., а між тым паны падобныя на чарцей, гаворыць аўтар: бязбожнікі, распуснікі. Рэзкія мясціны я пазначыў алоўкам».
Камітэт належным чынам зразумеў шаноўнага прафесара. Насупраць гэтага абзаца на дакладной запісцы Сразнеўскага з’явілася паметка: «Вярнуць без ухвалы». Унізе праект рэзалюцыі: «Рукапіс выдаць, без ухвалы, падаўцу».
Дакумент гэты быў вядомы беларускаму літаратуразнаўству досыць даўно. Ён цытаваўся ў акадэмічнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), а пасля ў поўным выглядзе публікаваўся ў зборніку «Пачынальнікі». Да апошняга часу гэта было адзінае сведчанне пра існаванне беларускага сатырычнага верша «Панаманія». Лёс сатыры быў вырашаны цэнзурай безагаворачна, у друк яна не трапіла, а сам рукапіс, відаць, недзе загінуў. У кожным разе ніякіх дадатковых звестак пра верш, а тым больш якіхнебудзь дадзеных пра яго аўтара нідзе не сустракалася. А адшукаць такія звесткі пажадана, таму што твораў бела-
рускай літаратуры за гэты перыяд наогул нямнога, а тут мы да таго ж маем справу, відавочна, з вершам-сатырай дэмакратычнага, антыпрыгонніцкага напрамку.
Будучы ў Ленінградзе, я паставіў перад сабой задачу ўстанавіць, прынамсі, хто падаў гэты рукапіс у цэнзуру. Дакладней, паспрабаваць гэта зрабіць. Быць не можа, каб не засталося нейкіх слядоў. Цэнзурны ж камітэт — сур’ёзная дзяржаўная ўстанова, дзе павінны былі весціся розныя рэгістрацыйныя кнігі, канцылярскія журналы і г. д.
Сапраўды, удалося знайсці ў архіве ладны па памерах справаводчы фаліянт — так званы рэестр рукапісаў і кніг, што паступілі ў Пецярбургскі цэнзурны камітэт у 1858 годзе (ф. 777, воп. 27, спр. 218). Хуценька яго праглядваю. На адвароце ліста 20-га і 21-м лісце мільганула знаёмая назва. Запіс за нумарам 111 ад 29 студзеня канстатаваў: паступіў рукапіс (далей загаловак лацінкай) «Панаманія, альбо Хвароба на Панства і Праграма на пана. Гутарка праз Апанаса» (у рэестры нават напісана «праз Ананаса», але гэта, відавочна, памылка канцылярыста, які не ведаў беларускай мовы). Далей адзнакі, ад каго атрымана і пра далейшы шлях рукапісу: «Ад п. Пшыбароўскага. Студзеня 29 [выходзіць, у той жа дзень.— Г. ХД да прафесара Сразнеўскага. Вернута [Сразнеўскім] без ухвалы 20 лютага». Нарэшце, паметка пра выдачу: «Сакавіка 11. Атрымаў Пшыбароўскі».
Цяпер мы ведаем, такім чынам, поўную назву згубленай вершаванай гутаркі мінулага стагоддзя, псеўданім аўтара (калі «Апанас» лічыць псеўданімам), ведаем, што рукапіс пададзены ў цэнзуру нейкім Пшыбароўскім. Такое прозвішча ў гісторыі беларускай літаратуры невядомае'. Няўжо адкрыта новае імя?.. А можа, перад намі не аўтар, толькі пасрэднік, які занёс твор у цэнзуру па просьбе аўтара? У адным з артыкулаў, звязаным з атрыбуцыяй (устанаўленнем аўтарства) літаратурных твораў (Рус. лнтература. 1984, № 3. С. 153), чытаем: «... у той час вельмі часта рукапісы твораў падаваліся ў цэнзуру не самімі аўтарамі, а пабочнымі асобамі (карэктарамі, кнігарамі, купцамі, мяшчанамі, камісіянерамі, капіістамі, канцылярыстамі, фактарамі, г. зн. утрымальнікамі друкарняў і г. д.). I гэта рабілася галоўным чынам таму, што так было па нейкіх прычынах аўтару зручней (напрыклад, або аўтару не было калі, або ён знаходзіўся ў ад’ездзе, або наогул жыў у іншым горадзе і пры-
Нейкі Юзаф Пшыбароўскі надрукаваў у 1859 г. вучоны артыкул у віленскім зборніку А. Кіркора.
слаў рукапіс твора даверанай асобе для перадачы ў цэнзурны камітэт)». 3 біяграфіі Л. Талстога вядома, што ў 1851 годзе, ад’язджаючы на Каўказ, ён прасіў знаёмага Ферзена падаць у цэнзуру першую сваю аповесць «Гісторыю майго дзяцінства». Нейкае пасрэдніцтва магло быць і ў нашым выпадку. He выключана, аднак, што сам аўтар-беларус пры рэгістрацыі рукапісу назваўся іншым, не сваім імем у сувязі з вострым характарам твора. Так або інакш, але гэта ўжо нітачка для далейшых пошукаў.
Псеўданім «Апанас» сярэдзіны XIX стагоддзя ў слоўніку Янкі Саламевіча не адзначаны, хоць там ёсць такі псеўданім нашаніўскага перыяду. У 1861 годзе выдаў у Магілёве сваю добранамерную «Бяседу старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» нейкі Апанас Кісель (магчыма, таксама псеўданім), але, відаць, яго не варта атаясамліваць з аўтарам «Панаманіі», бо апошні карыстаўся лацінкай і належаў да іншага грамадскага лагера.
У 1858 годзе ў Пецярбургу жыў і вучыўся, рыхтаваўся да свайго імклівага ўзлёту беларускі рэвалюцыянер і пісьменнік Кастусь Каліноўскі. Магчыма, «Панаманія» выйшла са студэнцкага асяроддзя, блізкага да Каліноўскага.
Загадку «Панаманіі» раскрыюць далейшыя пошукі.
Рэпрэсіраваны «Пан Тадэвуш» — колькі асталося экземпляраў?
У цікавай кніжцы польскай даследчыцы Малгажаты Штольцман «Ніколі ад цябе, горад...»1 (1987), пра культуру Вільні ў перыяд паміж паўстаннямі 1831 і 1863 гадоў, пара старонак адведзена і Дуніну-Марцінкевічу. I не дзіўна: Вільня заўжды была асяродкам беларускай культуры, вельмі рухавы Навум Прыгаворка часта наязджаў у горад Гедыміна, выдаваў там свае творы, сустракаўся з сябрамі. У 1859 годзе тут павінен быў выйсці яго пераклад міцкевічаўскага «Пана Тадэвуша», кніга была ўжо набрана і збрашурована, але ў апошні момант цэнзура забараніла яе і ўвесь тыраж пайшоў пад нож. I ўсё ж некалькі экземпляраў удалося вынесці і выратаваць. Але колькі менавіта? I колькі з іх дайшло да нашага часу? Штольцман у сваёй кнізе сцвярджае: «Адзіны ацалелы паасобнік знішчанага выдання мае цяпер Ягелонская бібліятэка ў Кракаве...»
У загалоўку скарыстаны словы паэта Ч. Мілаша, нобелеўскага лаўрэата, ураджэнца Віленшчыны.
Такая ж думка сустракаецца часам і ў нашых даследчыкаў.
Сапраўды, беларускі «Пан Тадэвуш» у Кракаве ёсць. Дарэчы, не лепшы экземпляр — без тытульнага ліста. У свой час звесткі аб ім падаў нястомны працаўнік польскай кнігі, славуты бібліёграф К. Эстрайхер, які якраз быў дырэктарам Ягелонскай бібліятэкі. У 1893 годзе гэты паасобнік (дарэчы, у адным канвалюце з «Люцынкай» ДунінаМарцінкевіча) зрабіў падарожжа з Кракава ў Пецярбург. Сталася гэта па просьбе Б. Эпімах-Шыпілы, які надзвычай акуратна скапіраваў (сваёй рукой перапісаў літара ў літару) рэдкае выданне і з падзякай вярнуў арыгінал у Кракаў.