Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Удаецца адшукаць даволі блізкую крыніцу — кнігу польскага сацыяліста (дзеяча ППС) Леана Васілеўскага (1870—1936) «Літва і Беларусь», якая выйшла ў Кракаве ў 1912 годзе. Прагрэсіўны публіцыст і гісторык, Васілеўскі, нягледзячы на зразумелую ў цэлым у яго становішчы тэндэнцыю да перабольшання польскіх уплываў на культуру беларускага і літоўскага народаў, здолеў прывесці ў сваёй кнізе шэраг аб’ектыўных звестак з гісторыі беларускага нацыянальна-культурнага руху, адзначыў арыгінальнасць таленту Я. Купалы і Я. Коласа, паспрабаваў у кароткай форме акрэсліць іх творчыя індывідуальнасці, высока ацаніў «Нашу ніву», у прыватнасці, за яе надзіва далікатныя адносіны да іншых народаў і цесную сувязь з працоўнымі масамі.
Якраз у Васілеўскага на старонцы 274 і знаходзім шуканыя радочкі, якія можна бадай што беспамылкова суаднесці з прыведзеным фрагментам Багдановіча. Вось яны (у перакладзе з польскай):
«Пачатак 7-га дзесяцігоддзя прынёс новую з’яву — агітацыйную палітычную літаратуру на беларускай мове. З’яўляюцца адозвы і брашуры («Мужыцкая праўда», «Гуторка старога дзеда», «Добрыя весьці», «Перэдсьмертный разгавор пустэльннка Петра»), вытрыманыя ў антыўрадавым і антырускім духу. Выходзіць беларускае вершаванае перыядычнае выданне [pisemko] «Hutorka», якая выдавалася ў Беластоку Канстанцінам Каліноўскім (што ўжываў псеўданім «Ясько гаспадар с пад Вільні»). Пашыраліся песні аналагічнай тэндэнцыі».
Адпаведнасць, можна сказаць, поўная. Здаецца, Багдановіч ці не цалкам перанёс гэты фрагмент у сваю працу, надаўшы яму сваю рэдакцыю. Зразумела ж, ён уставіў гэтыя звесткі ў высокую раму сваёй патрыятычнай канцэпцыі, свайго праніклівага бачання нацыянальнай гісторыі. Чужое ў яго, як і ў іншых значных творцаў, адразу станавілася сваім. Але гэта не здымае пытання пра крыніцы. Моц літаратурнага крыніцазнаўства, уважлівага прачытання даступных крыніц у тым, што нават пры адсутнасці чарнавікоў і іншых падрыхтоўчых матэрыялаў мы атрымліваем рэдкую магчымасць кінуць погляд у творчую лабараторыю нашага паэта, як бы зірнуць з-за пляча пісьменніка. Можна было
б яшчэ думаць, што ў Багдановіча і Васілеўскага ёсць HeftKan агульная крыніца, але вядома, што наш паэт уважліва чытаў кніжку Васілеўскага, нават вывучаў з яе дапамогай польскую мову.
Звесткі пра гэта захаваліся ў перапісцы. 23 мая 1914 ro­fla (успомнім — у ліпені ён будзе працаваць над артыкулам «Белорусское возрожденне») Багдановіч пісаў з Яраслаўля ў рэдакцыю «Нашай нівы» (Вацлаву Ластоўскаму — так трэба расшыфроўваць абсечаны ўкладальнікамі Збору твораў зварот «Пане В.!» — яшчэ зусім нядаўна імя гэтага выдатнага працаўніка беларускай культуры было пад забаронай), дык вось Багдановіч пісаў: «Скончыўшы вясеннія экзамены, адразу хачу прыступіць да свайго даўняга жадання,— а ўласне хачу выўчыць польскую мову. Дзеля таго надашліце мне накладной платай вось якія кнігі: 1) Leon Wasilewski. «Litwa і Biatorus», 2) Слоўнік польска-рускі, не надта вялікі, па вашаму выбару. Па Васілеўскаму я і хачу вучыцца. Маю надзею, што за лета здолею-такі яго прачытаць»1.
Чаму для практыкаванняў у польскай мове Багдановіч выбраў менавіта кніжку Васілеўскага, якая мела падзагаловак «Мінуўшчына — сучаснасць — тэндэнцыі развіцця» і побач з грунтоўнымі, а цяпер для нас як бы класічнымі беларусазнаўчымі працамі Карскага, Нікіфароўскага, Раманава, Сержпутоўскага прыхільна рэкламавалася тагачаснай беларускай прэсай, няцяжка здагадацца: паэта надзвычай цікавіла ўсё, звязанае з культурным рухам і гісторыяй яго радзімы,— можна ўявіць, колькі трапяткіх водгукаў — дзе станоўчых, удзячных, а дзе і больш стрыманых, a то і крытычных — знайшла пры павольным, удумлівым чытанні гэта кніжка ў душы Максіма.
Цяпер мы ведаем, што Ластоўскі ўважліва паставіўся да просьбы з Яраслаўля, прыслаў і кнігу і слоўнік (дапытлівыя музейшчыкі павінны высветліць, якімі польска-рускімі слоўнікамі ён карыстаўся), і ўлетку 1914 года, калі Максімавы сябры цэлымі днямі прападалі на Волзе, сіднем сядзеў над прысланымі матэрыяламі. Для яго гэта было неверагодна цікава. Блізкая польская мова, на якую, дарэчы, ужо пачалі перакладаць яго творы, дапамагала паўней і вастрэй адчуць многія нюансы роднай. За канікулы Багдановіч не толькі адужаў польскую мову, не толькі прачытаў даволі ёмістую, насычаную разнастайным матэрыялам кніжку Васілеўскага,
1 Багдановіч М. Зб. тв.: У 2 т. Мн., 1968. Т. 2. С. 508—509.
як было абяцана ў цытаваным пісьме, але і напісаў (прынамсі, завяршыў) выдатную, наватарскую працу аб культурным адраджэнні свайго народа. Тыя адзначаныя намі вышэй недакладнасці ў тэксце Багдановіча трэба аднесці на рахунак Васілеўскага. Ды, калі разабрацца, што можна было патрабаваць ад папулярных,па сутнасці,прац Багдановіча і Васілеўскага? Трэба ўлічыць таксама, што гісторыя беларускіх агітацыйных выданняў 1860-х гадоў была тады яшчэ зусім не распрацаваная — з гэтым блыталіся нават спецыялісты, якія, што называецца, сабаку з’елі на гісторыі паўстання 1863 года.
На гэтым можна было б і скончыць нашы нататкі, але сюжэт гэты раптам атрымаў свой арыгінальны працяг.
У 1986 годзе выйшла з друку выдатная абагульняльная праца нашых бібліёграфаў і кнігазнаўцаў — зводны рэтраспектыўны каталог «Кніга Беларусі: 1517—1917». 3 зайздроснай скрупулёзнасцю спецыялісты зафіксавалі ў ім усе (ці амаль усе) вядомыя навуцы друкаваныя выданні на беларускай мове (таксама і на рускай, калі яны выходзілі на Беларусі) ад таго самага часу, як славуты палачанін Скарына запусціў у Празе свой першы друкарскі станок, і ажно да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Улічана літаральна ўсё — кожная кніга, найменшая брашура, каляндар, газета, кожны часопіс, зборнік, альманах. Прыкрыя пропускі звязаны галоўным чынам з нядаўнімі занадта строгімі патрабаваннямі Галоўліта. Але здараюцца, наадварот, і «мёртвыя душы» — бібліяграфічныя апісанні, за якімі не стаіць рэальнай друкаванай прадукцыі.
Пад № 432 тут апісана наступная бібліяграфічная пазіцыя:
Hutorka. [Газета вершам. Падпольнае выданне К. Каліноўскага]. Bielastok, 1863—1864 гг. (?)
Падпісана: «Jasko Haspadar z pad Wilni».
1 далей спасылка на адпаведнае месца ўжо знаёмай нам працы Багдановіча «Белорусское возрожденне». I яшчэ адна спасылка, якая гучыць так: «У кнізе Ігнатоўскага У. «Гісторыя Беларусі XIX — XX ст.» (Мн., 1926) на 122 старонцы змешчаны фотаздымак гэтай газеты».
Вось і ўсё. Звычайна бібліёграфы больш падрабязна апісваюць выданне, прынамсі, указваюць, дзе яго можна паглядзець у натуры. А тут толькі спасылкі на працы, у якіх гэта выданне згадваецца.
Мяне гэта паведамленне каталога надзвычай зацікавіла, бо такога выдання я не ведаў, хоць у свой час давялося
падняць мноства самых разнастайных матэрыялаў, звязаных з Каліноўскім і паўстаннем.
Можа, падумалася, маецца на ўвазе «Гутарка двух суседаў»? He — яна апісана ў каталогу (і апісана вельмі грунтоўна) крыху вышэй — пад № 431. Ды «Гутарка двух суседаў» ніколі псеўданімам «Яська-гаспадар» не пазначалася і выходзіла напярэдадні, а не ў час паўстання.
Трэба зазірнуць ва ўказаныя ўкладальнікамі каталога крыніцы. Як выглядае справа з артыкулам Багдановіча, нам ужо вядома. Знаходзім надзвычай папулярную ў свой час кнігу Ігнатоўскага (што, як ні дзіўна, цяпер нялёгка зрабіць — яе няма нават у даволі багатай Цэнтральнай навуковай бібліятэцы нашай Акадэміі, першым прэзідэнтам якой быў Ігнатоўскі) і адкрываем на старонцы 122. Факсіміле «Гутаркі» ў поўным сэнсе, як уяўлялася, там няма, а ёсць агульны здымак пад назвай «Нелегальныя газеты ў 1863— 64 гг. (Беларуская газета «Hutorka» — «Гутарка»)». На ім пара дзесяткаў падпольных лісткоў і газет таго часу, згрупаваных, магчыма, на нейкім стэндзе. Найбольш на польскай мове. Чытаюцца назвы: «Неподлеглосьць», «Напшуд!», «Дзеннік народовы», «Глос з Літвы», «Рух», «Правда», «Ойчызна», «Польска» і інш. (некаторыя назвы неразборлівыя). Сярод іх віднеецца брашурка з надрукаванай зверху назвай: паўкругам буйнымі літарамі «HUTORKA» і ніжэй яшчэ гарызантальны радок з двух слоў, якія на дробнамаштабным здымку нельга прачытаць. Але па размяшчэнні шрыфтоў я ведаю, што так (невялікай брашуркай) афармлялася «Гутарка двух суседаў». Яе першы нумар мне давялося ўласнаручна скапіраваць у аспіранцкія гады ў Маскве (тады гэта быў Цэнтральны гістарычны архіў СССР, потым Цэнтральны гістарычны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі, ф. III аддз., I эксп., 1861 г., спр. 531, л. 2—3). Я нават спецыяльна старанна перамаляваў тады ў свой сшытак адмысловае размяшчэнне шрыфтоў у загалоўку, якое мяне чамусьці зацікавіла. Ды, зрэшты, факсіміле першай старонкі (з загалоўкам) гэтай «Гутаркі...» надрукавана ў кнізе «Падпольная прэса 1861 —1864 гт.» (ч. 1), якая выйшла ў Польшчы ў 1966 годзе (з вядомай сумеснай савецка-польскай юбілейнай дакументальнай серыі «Паўстанне 1863 года. Матэрыялы і дакументы»). I кожны пры жаданні можа пераканацца, што размяшчэнне шрыфтоў тут абсалютна такое ж, як і на здымку ў кнізе Ігнатоўскага. Тое ж самае клішэ для загалоўка (у слове «HUTORKA» вуглавата абсечанае «О») ужывалася неадна-
разова. Яго выразна відаць на фотакопіі трэцяга нумара «Гутаркі двух суседаў», якая ёсць у мяне (арыгінал— у ДГА Літвы, ф. 378, Паліт. аддз., 1863 г., спр. 1027, л. 8—9).
А зусім нядаўна ўдалося дашукацца нават, адкуль Ігнатоўскі ўзяў сваю ілюстрацыю. Як аказалася — з кнігі польскага гісторыка Ю. Грабца «Год 1863» (Познань, 1922. 2-е выд. С. 291). У Грабца сказана, што гэта калекцыя Польскага нацыянальнага музея ў Раперсвілі (Швейцарыя), вядомага якраз сваімі багатымі зборамі памятак 1863 года. Назва беларускай брашуры чытаецца там цалкам.
Такім чынам, хочаш не хочаш, трэба прызнаць — на здымку ў кнізе Ігнатоўскага пададзена добра вядомая «Гутарка двух суседаў». Трэба думаць, што гэтую «Гутарку...» меў на ўвазе Васілеўскі (і ўслед за ім Багдановіч), бо ніякай іншай вершаванай «Гутаркі», якая выходзіла б як перыядычнае выданне асобнымі нумараванымі выпускамі, не было. (Папулярная ў свой час «Гутарка старога дзеда» не мела працягу і слушна падаецца ўкладальнікамі каталога ў раздзеле кніг, а не перыядычных выданняў.) 3 поўным правам сцвярджае ў адной з сваіх прац У. Казбярук: «Мы ведаем толькі адну беларускую перыядычную вершаваную газету гэтага перыяду — «Гутарку двух суседаў»1.